Беларуская дуда прэтэндуе на званне нацыянальнай культурнай з’явы і ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА

Той, хто аднойчы чуў дуду, не забывае яе ніколі. Кажуць, гэты музычны інструмент нельга параўнаць ні са скрыпкай, ні з гармонікам, ні з цымбаламі. Быццам у гуках дуды ёсць нешта містычнае і незямное: тут і голас жывёлы, і гул даўно адгрукацеўшых бітваў, і пляскі старадаўняй карчмы… Штогод дуда вабіць да сябе ўсё больш майстроў, музыкаў, арганізатараў фестываляў, даследчыкаў. А нядаўна ўпершыню была абаронена дысертацыя на тэму беларускай дуды. Яе аўтар — кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, майстар і папулярызатар дуды Аляксандр Сурба. Ён упэўнены, што гэта значны крок да ўсенароднага прызнання дуды як сімвала беларускай культуры.

Ссылка: https://www.sb.by/articles/guki-minulykh-stagoddzya.html

Comments are closed