“Гарэзлікі” віншуюць з Ражджаством
Бібліягурток “Гарэзлікі”, які не першы год дзейнічае пры Падлескай сельскай бібліятэцы, быў чаканым госцем у Святадухаўскай царкве падчас Ражджаства. Дзеці павіншавалі вернікаў тэатралізаванай пастаноўкай, вершамі і праваслаўнымі песнямі. Пасля выступлення “Гарэзлікі” завіталі да аднавяскоўцаў, якія па стану здароўя не маглі прысутнічаць на царкоўнай службе, і павіншавалі іх са святам.