Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру. Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Юбілей Якуба Коласа таксама быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў. У гэты дзень – 3 лістапада – літаратурна-музычная вечарына “І сёння з намі” прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы. Даўнія сябры бібліятэкі, чытачы і ўдзельнікі клуба ветэранаў “Сівізна”, аматарскага аб’яднання “З песняй па жыцці” прынялі ўдзел у сустрэчы. Гучалі песні на словы класікаў беларускай літаратуры, іх вершы і цікавыя звесткі з жыцця. Тэматычныя відэасюжэты дапаўнялі мерапрыемства.
Пра жыццё i творчасць Я. Купалы i Я. Коласа напiсана нямала публiцыстычных i лiтаратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў, кніг. Аповесцi, апавяданнi, паэмы, вершы, казкi, п’есы, пiсьменнiкаў узбагачаюць нас вопытам i ведамi, яны вучаць шанаваць i берагчы родную зямлю, родную мову, родную культуру.
Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у самым сэрцы свайго народа. Яны нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй.
Марына Нікіціна,
заг. адзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ