Пазітыўна, радасна і святочна, як у дзяцінстве, 13 снежня правялі сустрэчу наведвальнікі клуба «Лада». Творча і весела было прапанавана збавіць час. А праца з фарбамі стваралі добры настрой і цяплыню зносін. У гэты вечар усе спрабавалі стаць мастакамі… Прыгожыя карціны, створаныя сваімі рукамі, адправіліся ў дамашнюю калекцыю ўдзельнікаў сустрэчы. А майстар-клас праводзіла наведвальніца клуба Наталля Ходар, якая пазнаёміла прысутных з забаўляльнай і простай методыкай стварэння малюнкаў.
Калі вам сумна і адзінока доўгімі зімовымі вечарамі, далучайцеся да нас! Клуб «Лада» запрашае! Добры настрой і весялосць гарантуем!
Нікіціна М.І.,
загадчык аддзела
абслугоўвання і інфармацыі