Вызваленне раёна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Ляхавіцкага раёна >>>

Архіўныя матэрыялы аб вызваленні раёнаБаявы шлях 76-га стралковага палкаВызваленне вёскі ДараваВызваленне вёскі ЖарабковічыВызваленне вёскі КрывошынЗ дзённікавых запісаў А.А.БеразоўскагаІвашка, В. Танкісты ішлі першыміМаслоўскі, А. Яны вызвалялі ЛяхавічыМілохін, С. За Ляхавіцкі крайСтрамавус, М. У ліпені 44-га…У баях за ЛяхавічыШавель, А. Курган Славы

3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВОДКІ ЗА 5 ЛІПЕНЯ 1944 г.

 На Барановичском направлении наши войска, преодолевая сопротивление про­тивника, продолжали вести наступательные бои, в ходе которых заняли более 50 населенных пунктов, в том числе Логвище, Каменка, Кухтицы, Кваче, Ядвеж, Шевеле, Зубелевичи, Синявка, Лопатычи.

На Барановичском направлении наши войска, продолжая вести наступательные бои, наносят удары по опорным пунктам обороны немцев. В течение дня занято более 50 населенных пунктов, в том числе селение Шевеле, расположенное в 25 километрах восточнее города Барановичи. Бойцы Н-ского соединения уничтожили 800 немецких солдат и офицеров, 3 танка, 2 самоходных орудия и захватили 17 полевых орудий, 5 шестиствольных минометов и два склада боеприпасов. Взято много пленных.

3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВ0ДКІ ЗА 6 ЛІПЕНЯ 1944 г.

На Барановичском направлении наши войска, преодолевая сопротивление и контратаки противника, продолжали вести наступательные бои, в ходе которых овладели районным центром Барановичской области городом Ляховичи, а также заняли несколько других населенных пунктов и среди них Ишколдзь, Петкевичи, Снув, Подлесейки,Мыслобое, Русиновичи и железнодорожную станцию Рей-танов.

* * *

На Барановичском направлении части Н-ского соединения отбили пять ожесто­ченных контратак противника. Продвигаясь вперед, наши войска выбили немцев из города Ляховичи. На поле боя осталось несколько сот вражеских трупов. На другом участке советские кавалеристы уничтожили группу немцев численностью в 200 человек и захватили 25 орудий разных калибров.

Наша авиация штурмовала скопления пехоты противника и наносила удары по его коммуникациям. Уничтожено более 80 автомашин с войсками и грузами, 3 бензоцистерны, разбито 30 железнодорожных вагонов и 4 паровоза.

3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВОДКІ ЗА 7 ЛІПЕНЯ 1944 г.

На Барановичском направлении наши войска, преодолевая сопротивление про­тивника, продолжали вести наступательные бои, в ходе которых заняли более 50 населенных пунктов; среди них — Савичи, Лихосельце, Подлесейки, Литва (7 километров юго-восточнее города Барановичи), Русины, Луки, Кривошин и же­лезнодорожные станции Погорельцы, Гончары, Кривошин.

Сообщения Советского Информбюро. Т. 7. М., 1945. С. 30—33.

Баявы шлях палка

 Набліжаецца ўсенароднае свята — 42-я гадавіна Перамогі савецкага наро­да ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтыя дні я зноў звяртаюся да матэрыялаў гісторыка — краязнаўчага гуртка. Вось стэнд пра баявы шлях 67-га стралковага палка, які ў саставе 20-й Баранавіцкай стралковай дывізіі прымаў удзел у вызваленні Ляхавіцкага раёна ад нямецка — фашысціх захопнікаў.

Камандзірам 67-га страл­ковага палка быў падпалкоўнік С. А. Піразеў — ураджэнец горада Масквы, цяпер жыве ў Брэсце. За ўдзел у вайне з белафінамі і Вялікай Айчын­най вайне ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава, Кутузава, Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

5 ліпеня 1944 года 67-ы стралковы полк, якім камандаваў С. А. Піразеў, у раёне вёскі Тальмінавічы ўступіў на ляхавіцкую зямлю і рухаўся ўздоўж Брэсцкай шашы.Рваліся снарады і бомбы, угару цягнуліся густыя клубы дыму: гарэлі хаты, хлявы… Ішоў бой. Цяжкі і доўгі бой за вызваленне вёсак раёна, якія шырока раскінуліся сярод лясоў, жытнёвых палеткаў. Менавіта тут, у раёне Брэсцкай шашы, 67-ы полк дабіўся буйнога поспеху. Яго байцы разам з самаходным танкавым палком разбілі кавалерыйскі корпус ворага.

Моцнае супраціўленне аказаў праціўнік у баях за горад Баранавічы. Камандзір палка пасадзіў сваіх байцоў на танкі і абышоў горад, чым садзейнічаў акружэнню нямецкіх войск і іх разгро­му.

Полк з баямі рухаўся наперад. У яго баявых па­радках былі I. I. Падолка, зянітчык А. Г. Мгебрышвілі, начальнік разведкі I. П. Кашманаў, камсорг батальёна В. А. Мутоўкін, камандзір батарэі П. Г. Церэз і іншыя воіны-героі. Камандзір 20-га стралковага корпуса гене­рал — маёр М. А. Швароў на імя камандзіра палка прыслаў тэлеграму, у якой гаварылася:

«Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1944 года за ўмелае выкананне за­дання камандавання ў ба­ях з нямецкімі захопнікамі пры фарсіраванні рэк Шчара і Ясельда, вызваленні гарадоў Баранавічы, Слонім, Івацэвічы, Бяроза, сяла Шылін, мястэчка Жабінка і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць ваш полк удастоены высокай урадавай узнагароды — ордэна Чырвонага Сцяга».

Пасля вызвалення Брэста 67-ы полк з баямі прайшоў да Варшавы, удзельнічаў у штурме Гумбіена, Кенігсберга, змагаўся пад Берлінам, вызваляў сталіцу Чэхаславакіі — Прагу.

У 1974 годзе напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў Ляхавічах адбылася хвалюючая сустрэча камсамольцаў горада з ветэранамі 67-га Брэсцкага стралковага палка. У сваім выступленні былы камсорг батальёна гэтага палка В. А. Мутоўкін сказаў: «Як праходзілі на фронце камсамольскія сходы? У акопах, зямлянках, ноччу. Аб чым мы гаварылі? Аб баях мінулых, баях будучых, аб подзвігах камсамольцаў, новых заданнях па раз­грому ворага. Акрамя зброі, якую ўручыла нам Радзіма, мы валодалі яснасцю мэты, высокімі маральна — баявымі якасцямі. Мы бралі прыклад з нашых старэйшых таварышаў — камуністаў. I вам, маладым, нашай змене, ёсць з каго рабіць жыццё».

У гэтым годзе ў дні святкавання Вялікай Перамогі ў вёсцы Крывошын нашу школу і музей наведаюць ветэраны 20-й Баранавіцкай стралковай дывізіі, у тым ліку і 67-га Брэсцкага стралковага палка. Тут адбудуцца ўрачыстасці, урокі мужнасці. Побач з ветэранамі будуць вучні, піянеры. Яны ўручаць былым воінам падарункі, кветкі. Ля брацкай магілы піянеры стануць у ганаровую варту, пунсовы гальштук на грудзях піянера, баявыя ўзнагароды на грудзях ветэрана — будуць побач. I гэтая клятва — быць вернымподзвігу — будзе стрымана.

А. ШАВЕЛЬ, настаўнік.

 Шавель, А. Баявы шлях палка [76-га стралковага, які вызваляў Ляхавіцкі раён] / А. Шавель // Будаўнік камунізму. – 1987. – 1 мая. – С. 2.

Каб памяталі

  Шматпакутная зямля Беларусі… Рэдка які кантынентальны ваенны кафлікт абыходзіў яе бокам на працягу вякоў. Напалеон Банапарт, Першая сусветная і асабліваДругая сусвет­ная войны пакінулі на ёй барозны рубцоў і шрамаў, што да гэтага часу крываточаць у свядомасці большасці беларусаў. Памятныя знакі, манументальныя кампазіцыі, помнікі на брацкіх магілах. Як даніна памяці загінуўшым абаронцам Айчыны, як прызнанне самаахвярнай мужнасці, бяспрыкладнага гераізму ўсіх, хто змагаўся, змагаўся і перамог. Не з’яўляецца выключэннем і Ляхавіччына.

 …Раней тут быў іншы памятны знак. А пачынаючы з 1957-га сваю ня-зменную варту на ўзбочыне шашы Ляхавічы— Баранавічы, што ля вёскі Дарава, нясе салдат Вялікай Айчыннай. Як у песні: «Из камня его гим­настёрка, из камня его са­поги…». А яшчэ такія ж каска, плашч-палатка, у руках знакамітая зброя Перамогі — пісталет-кулямёт Шпагіна. Такі выгляд мае помнік на брацкай Ma­гіле савецкіх воінаў у Дараве, што загінулі ў баях падчас вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Успамінаюцца вобразныя і надзвычай кранальныя радкі:

На братских могилах не ставят крестов,

И вдовы на них не рыдают,—

К ним кто-то приносит букеты цветов,

И Вечный огонь зажигают.

 На пастаменце помніка 28 прозвішчаў. Гэта, аднак, не поўны спіс сал­дат, якія знайшлі тут веч­ны прытулак. Па некаторых звестках у брацкай магіле, што напаўночным ускрайку Дарава, пакояцца астанкі З5 воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. У прыватнасці, абсалютная большасць пахаваных тут чырвонаармейцаў і камандзіраў загінула 5, 6, 7 ліпеня 1944 года. У самы разгар баёў за вызваленне раёна ад фашысцкай навалы. Хто лявёскі Лабузы, хто ў Гірыч-Полі, іншыя ж — непадалёку вёскі Літва….

Здесь раньше вставала земля на дыбы,

А нынче гранитные плиты.

Здесь нет ни одной пер­сональной судьбы,

Все судьбы в единую слиты.

Лепш не скажаш. Людзі розных нацыянальнасцяў, узростаў, прадстаўнікі роз­ных радоў войск — усе яны ў адным парыве паклалі маладыя жыцці на алтар Вялікай Перамогі і абяссмерцілі тым самым свае імёны. Вечная ім памяць.

Як сімвал яе, ля падножжа помніка трапеча Вечны агонь…

Удзячныя нашчадкі прыносяць да помніка кветкі, застываюць у ганаровай варце каравулы… Памяць жыве, будзе жыць.

                                                            Іван КАВАЛЕНКА.

 Каваленка, І. Каб памяталі : [абеліск у вёсцы Дарава] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 6 мая. – С. 3.

Бронзавы салдат

 Ля Дома культуры ў Жарабковічах стаіць помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні гэтага краю. Сціплы сюжэт: выліты з бронзы салдат у вечнай журбе схіліў галаву над магілай…

Гэтае месца заўсёды лічылася святым. Дзесяцігоддзі назад тут праходзілі піянерскія зборы, у ганаровай варце стаялі школьнікі. I сёння сюды прыносяць кветкі вяскоўцы, хвілінай маўчання ўшаноўваюць памяць загінуўшых савецкіх воінаў.

Жыхар Жарабковіч Уладзімір Штундзер успамінае, што ў 1944 годзе, калі вызваляўся раён ад фашысцкіх захопнікаў, праз Жарабковічы і навакольныя вёскі праходзілі з баямі воіны 65-га асобага танкавага палка, якім камандаваў старшы сяржант Смірноў. Былі параненыя салдаты і афіцэры, таму непадалёку ад месца, дзе сёння стаіць Дом культуры, у хаце Міцюка арганізавалі лазарэт. Ваенна-палявыя ўмовы, гарачыня, якая, нібы знарок, усталявалася надоўга, яшчэ больш пагаршалі самаадчуванне параненых. Урач, санінструктары рабілі ўсё, каб дапамагчы няшчасным. Але іншы раз намаганні іх былі беспаспяховымі. Памёршых разам з загінуўшымі воінамі тады і пахавалі ў брацкай магіле. На мармуровай пліце высечаны імёны салдат Чырвонай Арміі: Уладзімір Уладзіміравіч Аляксандраў — нарадзіўся ў 1923 годзе ў Херсонскай вобласці; Лявонцій Паўлавіч Белы — нарадзіўся ў 1901 годзе ў в. Малая Караніха Мікалаеўскага раёна, Мікалаеўскай вобласці, радавы, памёр ад ран 06.07.1944 г.; Аляксандра Цімафееўна Бурдзіна — малодшы сяржант, санінструктар, памерла ад ран 06.07.1944 г.; Іван Рыгоравіч Быстроў—радавы, стралок, загінуў у баі 04.07.1944 г.; Фёдар Рыгоравіч Гаўрыленка — загінуў у баі 06.07.1944 г.; Іосіф Джарашвілі — нарадзіўся ў 1924 г., стра­лок, загінуў у баі 05.07.1944 г.; Іван Мацвеевіч Жыдкоў — нарадзіўся ў 1924 г. у сяле Давыдаўка Мікалаеўскага раёна Ульянаўскай вобласці, малодшы лейтэнант, памёр ад ран 09.07.1944 г.; Георгій Васільевіч Ілынскі — нарадзіўся ў 1903 г., радавы, загінуў у баі 06.07.1944 г.; Павел Іванавіч Краўчанка — нарадзіўся ў 1923 г., радавы, загінуў 06.07.1944 г.; Сцяпан Іванавіч Куляшоў — мінамётчык, загінуў у баі 05.07.1944 г.; Аляксей Іванавіч Лях — нарадзіўся ў 1925 г, малодшы сяржант, наводчык, загінуў у баі 06.07.1944 г; Іван Рыгоравіч Пашчанка — нарадзіўся ў 1923 г., радавы, загінуў 08.07.1944 г.; Іван Аляксеевіч Сосаў — нарадзіўся ў г. Гарадзец Горкаўскай вобласці, малодшы сяржант, загінуў 05.07.1944 г.; Іван Васільевіч Сяргееў — старшы лейтэнант, памёр ад ран 06.07.1944 г.

Дзякуючы пошукавай рабоце вучняў Жарабковіцкай СШ, многія родныя і блізкія загінуўшых даведаліся, дзе знаходзіцца  апошні прытулак дарагіх ім людзей. У 1975годзе, калі святкавалі 30-годдзе Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі, прыехаў у Жарабковічы з далёкай Грузіі сын Іосіфа Джарашвілі. У жалобе стаяў ён над магілай бацькі, насыпаў да падножжа помніка зямліцы з Грузіі. А пасля знак удзячнасці частаваў мясцовых жыхароў сваім хлебам і віном…

Мінулі гады, і ў вёсцы Жарабковічы, як і ва ўсім наваколлі, адбыліся і адбываюцца значныя перамены. Але па-ранейшаму гэтае месца — брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі — шануецца тутэйшымі жыхарамі. Hi ў аднаго вяскоўца тут няма сваякоў, нават знаёмых. Але яны ідуць сюды, нясуць кветкі да падножжа бронзавага салдата — у знак памяці пра мужнасць і гераізм абаронцаў. У знак удзячнасці за светлы сён-няшні дзень.

 

  Бронзавы салдат // Ляхавіцкі веснік. – 2007. – 31 студзеня.

На Яна быў апошні бой

 Як заўсёды, 7 ліпеня ў вёсцы Крывошын Свята-Пакроўская царква адзначае дзень Святога Іаана (у народзе яго называюць святам Яна). Але ў 1944-ым гэтага не адбылося, таму што на подступах да вёскі Крывошын ішоў бой паміж воінамі 146-га гвардзейскага стралковага палка і маральна надломанымі часцямі фашысцкай арміі. Каб хутка вызваліць вёску Крывошын, трэба было фарсіраваць рэчку Ліпніцу. Магутнага мінамётнага агню фашысты не вытрымалі і паспешна сталі адступаць у бок вёскі Востраў. На сваім крывавым шляху нелюдзі падпалілі Шчэрбава.

7 ліпеня 1944 года была вызвалена вёска Крывошын. Пабывалі тут камандзір 1-га гвардзейскага батальёна 143-га гвардзейскага стралкова­га палка гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч з ардынарцам лейтэнантам Віктарам Любіменкам. На сустрэчы ў нашай школе ў 1984 г. Любіменка ўспамінаў, што, аглядаючы вёску, гвардыі капітан Ламака сказаў: «Якая цудоўнаявеска Крывошын! — і дадаў. Калі я недалёка ад яе загіну, то пахавайце мяне на гэтай плошчы»…

Яго батальён пагнаў фашыстаў на захад, туды, адкуль яны прыйшлі. На шляху — веска Востраў нашага раёна. Пры вызваленні яе ў цэнтры наткнуліся на танкавы заслон. Тры танкі былі знішчаны, а чацвёрты стаяў у жыце, і гвардзейцы яго не заўважылі. 3 яго фашыст адкрыў аўтаматны агонь па групе камандзіраў батальёна. Кулі не прамінулі гвардыі капітана Ламаку. Ён быў забіты. Яго запавет байцы і камандзіры батальёна выканалі. Гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч 7 ліпеня 1944 года быў пахаваны ў вёсцы Крывошын з усімі ваеннымі ўшанаваннямі. Магілку байцы агарадзілі, паставілі помнік. У памяць аб сваім баявым камандзіры Любіменка пасадзіў кусцік бэзу. Ён і цяпер хораша па вясне цвіце, нібы сімвалізуе пераможны 1944 год. Пазней для арганізацыі перапахавання астанкаў воінаў і партызан была створана камісія на чале з дырэктарам саўгаса «Шлях Ільіча» Васілевічам Міхаілам Ульянавічам. Пад яго кіраўніцтвам усё і было ажыцёўлена. Ён актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы архітэктурнага афармлення брацкай магілы. Прапанаваў на ёй устанавіць статую савецкага салдата са зброяй у руках, які нібы ахоўвае вечны сон загінуўшых герояў. А зброя ў руках сал­дата будзе напамінаць аб тым, што мы ў любы момант абаронім нашу Бацькаўшчыну. Хто на нас меч падыме, ад яго і загіне, — такі ў беларуса менталітэт.

Вялікую работу ў пошуку прозвішчаў загінуўшых воінаў, партызан і падпольшчыкаў праводзіў гісторыка-краязнаўчы гурток Крывошынскай сярэдняй школы. Ён зрабіў некалькі выездаў за межы Беларусі, каб сустрэцца з былымі воінамі, якія вызвалялі Ляхавіцкі раён. Першая паездка была ў Ленінград, дзе адбылася сустрэча з ветэранамі, што вызвалялі вёску Крыво­шын. У ёй удзельнічалі вопытныя краязнаўцы Чаранкевіч Юра, Русакевіч Рус­лан, Івановіч Марыя. Філіповіч Іна. Не менш вы­ніковай была сустрэча ў Маскве з Віктарам Рахманавым, які расказаў многа цікавага пра вызваленне Ляхавіцкага раёна. Яго расказ занатавалі Прыгунова Ната­ша, Каспяровіч Лена, Чаранкевіч Света, Краязнаўцы школы адправіліся ў Валгаград, дзе таксама пражывалі гвардзейцы. Пасля паездкі Саган Таццяна напісала артыкул у «Ляхавіцкі веснік» «У волжской тверды­ни».

Сабраныя матэрыялы далі магчымасць зрабіць запыты ў архівы Міністэрства абароны СССР, на якія прыслалі даведкі аб загінуўшых воінах на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета. У адной з даведак было запісана, што тут знаходзяцца дзве брацкія магілы пад нумарамі 9 і 10, у якіх пахаваны афіцэры, сяржанты і салдаты 143-га гвардзей­скага стралковага лапка 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі, але прозвішчы і імёны не паведамляліся.

Завесу тайны адкрыў Ляхавіцкі райваенкамат. Ён паведаміў нам, што ў раёне вёскі Хваінка знаходзіцца магіла, дзе пахаваны афіцэры, сяржанты і салдаты 143-га гвардзейскага стралковага палка:

Гвардыі капітан Ламака Аляксей Сысоевіч — камандзір 1-га гв. батальёна 143-га гв. стралковага пал­ка, 1913 года нараджэння, загінуў 7 ліпеня 1944 года.

Г в. ст. сяржант Басымаў Сібер’ян Цімафеевіч, рускі, жыў у горадзе Фрунзе.

Гв. сяржант Міхайлоўскі Андрэй Міхайлавіч, украінец, Ровенская вобл., с. Жадзень.

Гв. радавы Васінскі Андрэй Ісакавіч, рускі, Саратаўская вобл., горад Вольск.

Растоўскі Петр Аляксеевіч, украінец, Палтаўская вобл., Шышацкі раён, с. Баранаўка.

Ніканаў Сямён Пятровіч, рускі, Нікалаеўская вобл., с. Катляроўка.

Імёны пахаваных у магіле, якая знаходзілася ў трох кіламетрах ад вёскі Малышы, краязнаўчая група пад кіраўніцтвам Паляшчук Марыны не аднавіла. Толькі пры перапахаванні даведаліся, што былі пахаваны адзін афіцэр і чатыры салдаты.

Дубіна Ганна кіравала краязнаўчай групай, якая займалася вывучэннем партызанскага руху на тэрыторыі нашага сельсавета і пошукам загінуўшых парты­зан.

Месцы іх пахавання былі ўстаноўлены, астанкі перанесены ў брацкую магілу. Гэта былі:

Званкоў Анатоль, камандзір партызанскага атрада, трапіў у засаду і загінуў у ліпені 1942 года.

Валегаў Сяргей з атрада Цыганкова, загінуў пры падрыве цягніка на перагоне Крывошын—Баранавічы каля вёскі Хваінка ў жніўні 1943 года.

Галамбеўскі Мікалай Канстанцінавіч, жыхар вёскі Крывошын, загінуў у ліпені 1943 года.

Елісееў Мікалай, пры нападзе на Крывошынскі гарнізон загінуў у жніўні 1943 года.

Нішчэрук Аляксей Дзмітравіч, партызан атрада Суворава брыгады «Савецкая Беларусь», загінуў каля Парахонскіх хутароў, быў перавезены ў наш раён і па­хаваны каля возера Качайла. Сам родам з Белай Царквы, Украіна.

Наша пошукавая група ўстанавіла, што ў раёне вёскі Хацяж пахаваны партызан, які загінуў у чэрвені 1942 года. У баі з фашысцкімі карнікамі ў чэрвені 1942 года загінулі партызаны з атрада Брынскага А. П. і пахаваны на востраве ва ўрочышчы Забалоцце Свяціцкага сель­савета. Там загінуў загадчык Крывошынскай участковаябальніцы, які быў доктарам у гэтым атрадзе.

I цяпер вялікую работу па краязнаўству выконваюць вучні Крывошынскай сярэдняй школы Шкруць Наташа, Прыхач Іра, Рамашка Надзя, Шведава Надзя, Чаранкевіч Лена, Васількова Рыта. Яны цудоўна праводзяць экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы. Прадаўжаюць і следапыцкі пошук.

Час усё больш аддаляе нас ад той жахлівай пары, калі над нашай краінай чорнай хмарай пракацілася вайна. Вырасла новае пакаленне людзей, якія не выпрабавалі жахаў канцлагераў, газавых камер, голаду і нястач. Над намі мірнае неба над галавой, паветра без паху гары. Мінулае ста­ла гісторыяй.

Але ніколі не згладзіцца ў памяці людской светлы вобраз тых, хто крочыў цяжкімі дарогамі вайны, мёрз у салдацкіх акопах, праліваў кроў у жорсткіх змаганнях змоцным і каварным ворагам, не на жыццё, а на смерць змагаўся за свабоду і шчасце любімай Радзімы.

Цудоўны беларускі народ беражліва захоўвае па­мяць аб нязгасным подзвігу сваіх сыноў і дачок. Імёнамі герояў названы вуліцы і прадпрыемствы, школы і піянерскія атрады. Наша школа носіць імя Героя Са­вецкага Саюза Здановіча Гаўрылы Станіслававіча. А сабраны гістарычны матэрыял стаў асновай гісторыка-краязнаўчага музея. На будынку школы ў гонар герояў устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Водблескі агню вечнай Славы, манументы, стэлы, помнікі — усё гэта не толькі светлая памяць пра загінуўшых.

Гэта наказ жывым сёння: быць дастойнымі памяці старэйшых пакаленняў, заваяваўшых нашу Перамогу.

                                          Леанід ЧАРАНКЕВІЧ.

в. Крывошын.

 Чаранкевіч, Л. На яна быў апошні бой / Леанід Чаранкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 6 ліпеня.

3 ДЗЁННІКАВЫХ ЗАПІСАЎ А. А. БЕРАЗОЎСКАГА, БЫЛОГА НАМЕСНІКА КАМАНДЗІРА 65-га АСОБНАГА ТАНКАВАГА ПАЛКА ПА ПАЛІТЧАСТЦЫ

5 ліпеня 1944 года. Мы сканцэнтраваліся ў лесе, што ў двух кіламетрах на захад ад Райтанава. Даведваюся ў штабе пра абстаноўку. Атрыманы загад: ва ўзаемадзеянні з часцямі 54-й стралковай дывізіі вызваліць горад Ляхавічы і вёску Дарава.

12-00. У напрамку Ляхавічы — Баранавічы бачна вялікае зарыва. Разведка далажыла, што палае чыгуначная станцыя Баранавічы.

Па ротах растлумачваем загад Ваеннага Савета 28-й арміі, у якім заклік да воінаў накіраваць усе сілы на тое, каб хутчэй ачысціць беларускую зямлю ад гітлераўскіх захопнікаў і дабіць іх ва ўласнай бярлозе.

18-00. Удакладняю абстаноўку ў штабе палка. Загадана з ходу авалодаць Ляхавічамі. Праціўнік займае пануючае месца за ракой Ведзьмай, на ўзвышшы.

19-00. Тры танкавыя роты рушылі да Ляхавіч. Адна танкавая рота засталася ў рэзерве ў лесе. Я ішоў з адной ротай, пачальнік штаба палка Смірноў — з другой, камсорг палка быў у трэцяй.

Ускраіна Ляхавіч палае ў агні, зацягнута дымам. Танкі ўвайшлі на вуліцу з поўначы. У гэты момант праціўнік адкрыў са сваёй артылерыі па пашых танках агонь. Адзін танк загарэўся. Два члены экіпажа з другой танкавай роты цяжка паранены. Іх адправілі ў палявы медпункт.

Начальнік штаба М. П. Смірноў загадаў камандзіру разведузвода выслаць аддзяленне да цармвы і зрабіць дымавую заслопу, каб прыкрыць падыход танкаў да царквы і касцёла. Гэту задачу выканала аддзяленне сяржанта Мядзвецкага. Пасля гэтага ўзвод лейтэнанта Ветрава падышоў да царквы і адкрыў агонь па праціўніку, што знаходзіўся на могілках, з танкавых пушак. Праз гадзіну агонь праціўніка спыніўся.

6  ліпепя нашы танкі каля царквы і касцёла стаялі да сённяшняй раніцы. Іх прыкрывалі падраздзяленні з 54-й стралковай дывізіі. Раніцай артполк гэтай дывізіі на працягу 20 мінут зрабіў артналёт па могілкі, дзе знаходзіўся праціўнік.

Пасля гэтага нашы часці ў двух месцах сталі перапраўляцца цераз раку Ведзьма і праследаваць праціўніка. У час пераправы варожым снарадам быў падбіты танк лейтэнанта Ветрава. Камандзір загінуў. Пахавалі яго каля царквы. У гэтым баі 8 нашых танкістаў атрымалі раненні, я асколкам міны быў лёгка паранены ў правую нагу. 6 ліпеня Ляхавічы былі вызвалены ад гітлераўскіх захопнікаў. Наш полк фарсіраваў Шчару каля Дарава і сканцэнтраваўся ў Літоўскім лесе. Пад Даравам загінулі сяржанты Баранаў і Сцяпанаў.

7  ліпеня. 8-00. Атрымалі загад наступаць на Малахоўцы, Ястрамбель, Лясную і Пружаны.

Знаходзячыся каля Дарава, я пачуў каля гумна моцнае рыданне жанчыны. Вырашылі з камсоргам падысці да яе і даведацца, у чым справа. 3 плачам яна паведаміла, што некалькі дзён назад у Калдычэўскім лагеры смерці расстралялі яе мужа, а дачку і пявестку закатавалі. Як высветлілася пазней, у гэтым лагеры фашысты закатавалі і расстралялі больш   як 22 тысячы савецкіх грамадзян.

Такая цяжкая вестка выклікала ў нашых танкістаў яшчэ большую нянавісць да фашысцкіх душагубаў. Мы хутчэй імкнуліся на захад. Каб вызваліць ад ворага шматпакутную беларускую зямлю.

 

З дзённікавых запісаў А.А. Беразоўскага, былога намесніка камандзіра 65-га асобнага танкавага палка па палітчастцы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелСЭ. – Мінск, 1989. – С. 249-250.

Танкісты ішлі першымі

Прайшло амаль 65 гадоў з тых часоў, калі фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі. Цаной неймаверных намаганняў здабывалася перамога над ворагам. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў аддалі свае жыцці за тое, шкаб беларускі народ быў свабодным.

1100 салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі загінулі пры вызваленні г.Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна. Іх прах пакоіцца ў трыццаці шасці брацкіх магілах.

Абеліскі і помнікі… Адлітыя з бронзы, высечаныя з каменя, апранутыя ў граніт… З імёнамі тых, хто не вярнуўся з палёў бою і без імён. Пад імі вечна спяць сыны Айчыны. Яны не шкадавалі сваёй крыві ў імя Перамогі наш фашызмам, не шкадавалі самага дарагога – жыцця.

Многія з іх без воінскіх званняў і ўзнагарод. Узнагародай ім стала мірная наша зямля, дзе шчасліва жывуць іх нашчадкі, захоўваючы светлую памяць аб загінуўшых і жывых.

Гісторыя вызвалення драматычная і гераічная. Пра апошнія баі нагадваюць помнікі і брацкія магілы загінуўшым салдатам Перамогі. З 4 па 6 ліпеня 1944 года вяліся жорсткія баі за вызваленне Ляхавіч і Ляхавіцкага раёна.

Вечарам 3 ліпеня з боку дарогі Масква – Брэст на Ляхавічы патокам пайшлі фашысцкія механізаваныя часці. Аказалася, што партызаны Каўпака на захад ад Сіняўкі і на ўсход ад Рэйтанава перарэзалі шасейную дарогу, і гітлераўцы вымушаны былі адыходзіць на Баранавічы па грунтовых дарогах нашага раёна.

3 ліпеня 1944 г. па загаду камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі 28 Арміі № 035 ад 3.07.1944 г. 65-ты асобны танкавы полк (камандзір падпалкоўнік М.Д. Амельчанка) быў перададзены на ўзмацненне злучэнняў 3-га гвардзейскага стралковага корпуса і да 10.00 гадзін 4.07.1944 г. выйшаў у раён горада Ляхавічы (у рухомы рэзерв камандзіра корпуса). Да гэтага часу праціўнік рэшткамі 292-й пяхотнай і 4-й танкавай дывізіі пад націскам нашых войск адыходзіў за раку Ведзьма на яе заходнім беразе.

65-ты асобны танкавы полк, крыху адпачнуўшы, з раніцы 5.07.1944 г. зноў уступіў у бой на ляхавіцкім накірунку. Праследуючы праціўніка ў накірунку Жарабковіч, Канюхоў, Перахрэсця, Ляхавіч, танкісты палка ва ўзаемадзеянні з 160-м гвардзейскім стралковым палком 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі адразу авалодалі усходняй часткай Ляхавіч.

У 21.00 гадзін 5.07.1944 г. другая танкавая рота старэйшага лейтэнанта Н.А. Багрыцэвіча сумесна з падраздзяленнямі 160-га гвардзейскага стралковага палка зрабіла спробу фарсіраваць р. Ведзьма і выбіць праціўніка з заходняй часткі горада. Манеўруючы паміж будынкамі, якія гарэлі, яны агнём з месца забяспечылі пераадоленне ракі невялікімі групамі пяхоты. Аднак, наступнымі контратакамі праціўніка яны былі зноў адкінуты на ўсходні бераг ракі.

Не дабіўшыся поспеху франтальнымі атакамі, танкісты, пасадзіўшы на танкі дэсант ад 160-га гвардзейскага стралковага палка, рашучым манеўрам абышлі праціўніка з флангаў і вымусілі яго пакінуць Ляхавічы.

У далейшым полк працягваў развіваць наступленне ў накірунку на Уцёс, Коханава, Пружаны.

У баях за Ляхавічы асабліва вызначыліся танкавыя экіпажы лейтэнанта Лутошкіна і малодшага лейтэнанта Ветрава, якія, не спыняючы агню з падбітага (Лутошкін) і палаючага (Ветраў) танкаў, знішчылі 15 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 2 гарматы, 2 кулямёты і падбілі танк праціўніка.

А ўсяго танкістамі палка ў гэтым баі было знішчана каля 150 салдат і афіцэраў праціўніка, 4 гарматы, 6 кулямётаў і падбіта 2 танкі. Палкі страцілі двух афіцэраў і сяржанта (у тым ліку малодшага лейтэнанта Ветрава), чатыры байцы былі паранены і два танкі выйшлі са строю (адзін згарэў і адзін быў падбіты).

6 ліпеня 1944 года часці 193-й стралковай дывізіі пасля жорсткага бою авалодалі Ляхавічамі і рушылі да Баранавіч.

У баях за вызваленне г. Ляхавічы ўмела і храбра дзейнічалі артылерысты пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза старшага лейтэнанта Фёдара Паўлавіча Віслеўскага. Гарматы батарэі заўсёды былі ў баявых парадках стралковых падраздзяленняў. У час контратакі гітлераўцаў на Шчары яны падпалілі два фашысцкія “тыгры”, адну самаходку “фердынынд” і знішчылі каля роты пяхоты.

Калі стралкі батальёна, якім камандаваў Мікалай Рыгоравіч Боршч, пачалі штурм варожых пазіцый на заходнім беразе Шчары, артылерысты Віслеўскага прамой наводкай знішчылі ўмацаванні праціўніка, яго дзоты і кулямётныя кропкі.

А памяць аб танкістах, якія загінулі пры вызваленні горада Ляхавічы, увекавечана стэлай, што ўстаноўлена на перасячэнні вуліц Леніна і Кастрычніцкай.

   Івашка, В. Танкісты ішлі першымі / Валерый Івашка // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 6 мая. – С. 2.

Яны вызвалялі Ляхавічы

Светлае і радаснае свята мы будзем адзначаць 9 мая — 45-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тры доўгія гады наша рэспубліка знаходзілася ў фашысцкай няволі. І ўвесь гэты час палала магутнае полымя партызанскага руху. Але гітлераўскаму камандаванню, яго карным органам не ўдалося паставіць беларускі народ на калені. Звыш аднаго мільёна жыхароў рэспублікі змагаліся на франтах вайны. 440 тысяч вялі барацьбу з ворагам у партызанскіх атрадах і падполлі, 60 працэнтаў тэрыторыі БССР кантраля-валася народнымі мсціўцамі.

У канцы 1943 года дзесяць раёнаў рэспублікі і горад Гомель былі вызвалены Чырвонай Арміяй.

23 чэрвеня 1944 года пачалася адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый у Вялікай Айчыннай вайне — Беларуская аперацыя, якая атрымала кодавую назву „Баграціён». На дванаццаты дзень нашы часці падышлі да Ляхавіцкага раёна. 5 ліпеня 1944 года 54-я гвардзейская Макееўская чатыры разы ардэнаносная дывізія пры падтрымцы 65-га асобнага танкавага палка і 19-й механізаванай брыгады завязалі баі за Ляхавічы, якія былі ўмацаваным пунктам абароны праціўніка на Баранавіцкім напрамку. Правым паралельным курсам праз Жарабковічы, Зубелевічы на Кавалі і Вялікую Лотву наступала 193-я стралковая дывізія, якая абышла горад з паўднёвага ўсходу. У Ляхавічах пачаліся вулічныя баі. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне праціўніка, савецкія войскі вышлі на паўднёвую частку горада.

У другой палавіне дня 6 ліпеня наша артылерыя сумесна з авіяцыяй нанеслі моцны ўдар па пазіцыі праціўніка і Ляхавічы былі поўнасцю ачышчаны ад ворага, фарсіравана рака Ведзьма.

Воіны 193-й стралковай дывізіі вызвалілі вёскі Федзюкі, Туркі, Конькі, Русіно, падышлі да г. Баранавічы і захапілі аэрадром, за што дывізіі было прысвоена ганаровае званне „Баранавіцкай». Далейшы яе шлях праходзіў на Захад. Слаўная баявая гісторыя ў 54-й стралковай дывізіі. Сфарміраваная летам 1942 года, як 119 стралковая дывізія, яна была перакінута пад Сталінград, дзе атрымала сваё першае баявое хрышчэнне. 200 дзён і начэй ішлі жорсткія баі за горад на Волзе. За найвышэйшую мужнасць і гераізм пры разгроме 330-тысячнай групоўкі праціўніка ў Сталінградзе дывізія была : пераіменавана      ў      54-ю гвардзейскую.

За зімовае наступленне 1943 года дывізія прайшла з баямі на захад ад Сталінграда каля 700 кіламетраў, вызваліла звыш 90 населеных пунктаў, паспяхова фарсіравала раку Паўночны Данец.     Далейшы      шлях праходзіў па вызваленню Данбаса і Левабярэжнай Украіны. Воіны дывізіі першымі ўварваліся і ачысцілі ад ворага г. Макееўку, за што дывізія была ўдастоена ганаровага звання „Макееўская».

За паспяховае дзеянне па ліквідацыі Нікапальскага плацдарма праціўніка дывізія ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, за вызваленне Правабярэжнай Украі іны — ордэнам Суворава другой ступені.

Летам 1944 года 54-я Макееўская стралковая дывізія перакідваецца ў Беларусь і ўваходзіць у састаў 28-й арміі Першага Беларускага фронта. За ўдзел у баях пры вызваленні Мінска дывізія была ўдастоена ордэна Леніна.

Далейшы яе баявы шлях праходзіў па ачышчэнню ад ворага населеных пунктаў Ляхавіцкага, Слонімскага, Пружанскага раёнаў. Затым воіны фарсіравалі Заходні Буг, вызвалялі гарады Польшчы, вялі жорсткія баі ва Усходняй Прусіі, ля Берліна. Тут дывізія атрымала сваю чацвёртую ўзнагароду — ордэн Кутузава другой ступені. Вайну воіны закончылі ў Чэхаславакіі. Тысячы байцоў і камандзіраў дывізіі былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод.

Слаўны баявы шлях прайшоў праз Беларусь, Польшчу і Германію 65-ы асобны танкавы полк. Яго стальныя машыны, падтрымліваючы пяхотныя часці, смела прарывалі варожую абарону.

У баях за вызваленне г. Ляхавічы загінула больш як 250 савецкіх воінаў, якія пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Перамогі. Смерцю храбрых загінулі камандзір узвода аўтаматчыкаў 54-й стралковай дывізіі лейтэнант П. К. Южакоў, яго імем названа адна з вуліц горада, камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Ветраў, радавы І. В. Хмыроў і многія іншыя.

На стэндах нашага музея змешчаны больш як 30 фатаграфій і матэрыялаў аб жывых і загінуўшых воінах Савецкай Арміі і партызанах. 3 многімі вядзецца перапіска, яны прысылаюць свае ўспаміны. Сярод фотаздымкаў — М. Н. Данілаў — камандзір 54-й гвардзейскай стралковай дыві- зіі, А. А. Беразоўскі — намеснік камандзіра па палітчасці 65-га асобнага танкавага палка, В. А. Лебедзеў — начальнік палітаддзела 193-й стралковай дывізіі, С. С. Хіўрэнка — старшыня савета ветэранаў54-й дывізіі і іншыя.

Нядаўна прыслаў у музей матэрыял самы малады воін дывізіі Леанід Данілавіч Панарын, 1928 года нараджэння. У 1943 годзе ён добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў разведчыкам. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны           двума ордэнамі і 15-ю медалямі.

Подзвіг салдат і камандзіраў назаўсёды захаваецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў

           А. МАСЛОЎСКІ,

кіраўнік музея Ляхавіцкага саўгаса — тэхнікума.

 

 Маслоўскі, А. Яны вызвалялі Ляхавічы / А. Маслоўскі // Будаўнік камунізму. – 1990. – 7 мая.

За Ляхавіцкі край

  У складзе 105-га стралковага корпуса 65-й арміі вызваляла Ляхавічы і 193-я Дняпроўская ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава             стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра А. Г. Фралянкова. Мужныя і адважныя байцы былі ў яё складзе. Больш чым 50 з іх толькі за бітву на Дняпры былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Працягваючы наступленне, дывізія пераадолела некалькі сярэдніх і малых рэк з шырокімі забалочанымі поймамі, у тым ліку Пціч, Случ, Шчару, на якіх гітлераўцы спрабавалі спыніць нашы войскі. Вызваліўшы дзесяткі населеных пунктаў, 5 ліпеня 1944 года ва ўзаемадзеянні з 54-й Макееўскай стралковай дывізіяй 28-й арміі і 19-й Слонімскай механізаванай брыгадай Першага Чырвонаградскага механізаванага корпуса авалодала райцэнтрам            Ляхавічы, перарэзала чыгунку Баранавічы — Лунінец. Тады адбыўся цікавы выпадак.

Перадавы атрад пад камандаваннем падпалкоўніка П. І. Чарапка дася-гнуў Шчары, захапіў мост і замацаваўся тут, чакаючы падыходу галоўных сіл. Раптам з боку Баранавіч паказалася легкавая машына. Яна спынілася ля маста. 3 яе выйшаў нейкі, па ўсяму відаць, важны нямецкі чын і накіраваўся да ракі. Але зусім нечакана яго спыніў нечы голас: „Хэндэ хох!» Азірнуўшыся,  фашыст убачыў накіраваны на яго аўтамат. Давялося ўзняць рукі ўгору і здацца ў палон савецкаму падпалкоўніку і яго ардынарцу. Тым больш, што шафёр варожай машыны, убачыўшы такі паварот справы, адразу ўцёк, пакінуўшы свайго гаспадара. Ім быў начальнік інжынернай службы гітлераўскай арміі, якая абараняла Баранавічы. Фашыст вырашыў асабіста праверыць прыгоднасць маста праз раку для пераправы танкаў. Вельмі патрэбны „язык” адправілі ў штаб дывізіі.

У баі пад вёскай Малая Лотва, дзе наступалі падраздзяленні 685-га стралковага палка, камуніст сяржант Някрасаў пасля ранення свайго камандзіра, павёў таварышаў па ўзводу ў атаку. Варожая куля дагнала Някрасава. Але праз боль ён працягваў выконваць баявую задачу: закідаў гранатамі нямецкія акопы ў канцы вёскі і першым увайшоў у населены пункт.

Руху наперад 895-га стралковага палка 193-й дывізіі перашкаджаў куля-мётны агонь невялікай вышыні, на якой замацаваліся гітлераўцы. Стралковае аддзяленне сяржанта Сасосіна, якое толькі што адбіла контратаку пяхотнага ўзвода праціўніка, непрыкметна абышло з фланга гэтую вышыню і нечакана для ворага знішчыла кулямётны разлік і 15 гітлераўцаў. Сасосін і яго таварышы адкрылі сваёй роце шлях на Баранавічы.

7 ліпеня 1944 года перад Баранавічамі  пяхотны батальён    праціўніка,    які падтрымлівалі два танкі і штурмавыя гарматы, атакаваў падраздзяленні  880-га стралковага   палка    193-й дывізіі. Адна  з  нашых  рот ледзьве вытрымала  націск фашыстаў. Парторг першага батальёна лейтэнант Альтудаў узняўся ва ўвесь рост і заклікаў байцоў наперад.        Бранябойшчык Падапрыгара і наводчык гармат    Нарыжны   падбілі варожы   танк.    Гітлераўцы адступілі. Наш батальён уварваўся на паўднёва -ўсходнюю ўскраіну горада і завязаў цяжкі бой. Адважны парторг   Альтудаў   у   гэты дзень    загінуў,    але    яго заклік  і  асабісты   прыклад натхнілі   воінаў  і  забяспечылі поспех бою.

За авалоданне горадам Баранавічы   вярхоўны галоўнакамандуючы аб’явіў падзяку 65-й арміі, а яе 193-ю дывізію за баі на ляхавіцкай зямлі Прэ-зідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў ордэнам Леніна.

                                                          С. Мілохін

                                                                                      падпалкоўнік запасу.

 Мілохін, С. За Ляхавіцкі край / С. Мілохін // Будаўнік камунізма

 

У ліпені 44-га…

 Прайшло ўжо 66 гадоў з таго моманту, калі ў ходзе аперацыі «Баграціён» была вызвалена ад фашыстаў наша Радзіма — Беларусь. 3 таго часу мы жывём пад мірным небам. Але гэта страшная вайна не прайшла бясследна. Мы помнім пра яе. За гэты час былі ўзведзены з руін новыя гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, пабудавана свая незалежная міралюбівая дзяржава, якая гарантуе захаванне міру для сённяшніх і будучых пакаленняў.

Гэты артыкул складзены з архіўных дакументаў, расказаў жыхароў вёскі Набярэжная, сведкаў падзей, у тым ліку маіх землякоў Прыхача Івана Канстанцінавіча і Прыхача Аляксандра Сямёнавіча.

Такім чынам, вернемся ў мінулае — у 1944 год.

З 23 чэрвеня 1944 года савецкімі войскамі праводзілася аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён». Мэтай аперацыі быў разгром буйных армій «Цэнтр» і вызваленне Беларусі. Асноўная ідэя аперацыі — адначасовы прарыў абароны праціўніка на шасці ўчастках, акружэнне і знішчэнне флангавых груповак ворага ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым развіццё імклівага наступлення ў глыбіню з мэтай акружэння і знішчэння немцаў у раёне Мінска.

Для гэтай аперацыі прыцягваліся войскі 1 Прыбалтыйскага фронту, 3, 2, 1 Беларускіх франтоў, 1, 3, 4 ,6, 16 паветраная армія. З нашага боку было задзейнічана 166 дывізій, 9 стралковых брыгад, 1,4 млн. чалавек, 31,7 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходная артылерыйская ўстаноўка, больш за 6 тысяч самалётаў.

У праціўніка задзейнічаны 16 армія, 3 танкавая армія, 4, 9, 2 арміі, 1 танкавая армія. Усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, больш за 800 тыс. чалавек, 10000 гармат, 900 танкаў, больш за 1300 самалётаў.

Галоўныя сілы 1 Беларускага фронту, авалодаўшы Стоўб-цамі і Гарадзеяй, адрэзалі праціўніку шлях адходу з Мінска на Баранавічы. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск, на ўсходзе якога ў акружэнні аказаліся галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі (больш за 100 тысяч чалавек). Да 11 ліпеня гэта групоўка была ліквідавана, звыш за 70 тысяч акупантаў знішчана і 35 тысяч узята ў палон. 13 ліпеня быў вызвалены Кобрын. 17 ліпеня нашы войскі перайшлі дзяржаўную мяжу Польшчы. 28 ліпеня быў вызвалены Брэст.

У выніку Беларускай аперацыі 17 нямецкіх дывізій і 3 брыгады былі поўнасцю знішчаны, 50 дывізій страцілі да 70 працэнтаў саставу.

У паласе размяшчэння Ляхавіцкага раёна дзейнічала 28 армія.

Асноўны накірунак удару ў яе быў на Баранавічы—Слонім— Брэст. Супрацьстаяла ёй 9 армія фашыстаў. Праціўнік займаў падрыхтаваную і добра арганізаваную абарону, якая абапіралася на развітую сістэму палявых умацаванняў і натуральных рубяжоў, у тым ліку такіх, як рэкі Шчара і Ведзьма, па якіх праходзіў трэці абарончы рубеж фашыстаў.

Усе важкія высоткі былі ўскапаны траншэямі і хадамі, абсталяваны кулямётнымі гнёздамі, у тым ліку ад вёскі Набярэжная (Вонькі) у бок вёскі Задвор’е і ў другі — уздоўж вёскі да Брэст-Маскоўскай шашы.

Доты, што будавала Польшча ў 1936-1939 гадах як агнявыя кропкі выкарыстоўваліся не ўсе, таму што ў 1942 годзе ў мэтах маскіроўкі іх амбразуры былі закладзены бярвеннем, а зверху засыпаны грунтам. Пры імклівым наступленні нашых войск фашысты не паспелі іх раскансерваваць і таму выкарыстоўвалі толькі ў якасці ўкрыццяў (дзверы не былі завалены).

На галоўнай вышыні з адзнакай   197,9   (мясцовая   назва «Маяк») у кіламетры ад вёскі Набярэжная, былі ўстаноўлены нямецкія гарматы. Уздоўж ракі Шчара быў нацягнуты калючы дрот.

4 ліпеня нашы войскі выйшлі на рубеж Сіняўка-Нясвіж-Мір, а 5 ліпеня быў нанесены ўдар па лініі абароны праціўніка Сіняўка-Нясвіж-Гарадзея.

19 механізаваная брыгада (падпалкоўнік Яршоў) першага мехкорпуса абышла групоўку ворага ў раёне Сіняўкі, перарэ-заўшы шлях адступлення праціўніку.

5 ліпеня 1944 г. «юнкерсы» пачалі бамбіць нашы пазіцыі. З’явіліся нашы знішчальнікі і штурмавікі. Завязаўся паветраны бой, у якім 2 «юнкерсы» былі збіты, астатнія паляцелі на захад.

У гэты ж дзень 19 механізаваная брыгада разам з часцямі 54 гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал Данілаў), 193 стралковай дывізіяй (генерал Фралянкоў), 65 асобным танкавым палком (падпалкоўнік Амельчанка) уступілі ў бой за Ляхавічы, якія былі ўмацаваным пунктам праціўніка. Немцы вялі карэкціроўку агню са званіц царквы і касцёла. Артылерыя нанесла ўдар па іх, пасля чаго нашы войскі абышлі горад з флангаў, прарвалі абарону і ўварваліся ў горад, завязаліся вулічныя баі.

У баях за Ляхавічы смерцю храбрых загінулі I. В. Хмыроў і Пётр Южакоў.

Наша авіяцыя штурмавала вялікую колькасць пяхоты пра-ціўніка і наносіла ўдары па яго камунікацыях і агнявых кропках.

Раніцай 6 ліпеня працягвалася наступленне, і да канца дня горад быў поўнасцю ачышчаны ад ворага. Савецкія часці выйшлі на паўднёва-заходнюю ўскраіну Ляхавіч і акапаліся на ўсходнім беразе ракі Ведзьма, якую з ходу не маглі фарсіраваць, таму што была шырокая балоцістая пойма і вельмі глеістае дно ракі, а гітлераўцы аказалі ўпартае супраціўленне.

У другой палове дня штурмавікі ІЛ-2 нанеслі ўдары па аг-нявых кропках праціўніка. Адначасова ударыла артылерыя. Вораг быў выбіты з займаемых пазіцый. Баі вяліся напружаныя, фашысты не раз пераходзілі ў контрнаступленне. Але нашы войскі, праяўляючы гераізм, вызвалілі вёскі М. Лотва, В. Лотва, Конькі, Туркі, Сакуны, Федзюкі. 67 стралковы полк (камандзір Піразеў) ступіў на ляхавіцкую зямлю 5 ліпеня 1944 г. у раёне вёскі Тальмінавічы і, рухаючыся ўздоўж Брэсцкай шашы, раз-граміў  кавалерыйскі корпус ворага разам з самаходным танкавым палком. Умела праведзеная разведка выявіла штаб кавалерыйскага корпуса і полк пяхоты, які абараняў штаб. Раптоўнай атакай быў разгромлены штаб і захоплены 56 палонных.

Савецкія кавалерысты знішчылі групу фашыстаў колькасцю 200 чалавек і захапілі 25 гармат розных калібраў.

6 ліпеня нашы войскі авалодалі вёскай Русінавічы, чыгуначнай станцыяй Рэйтанаў і вёскай Мыслабаж. 65-ты асобны танкавы полк размясціўся ў лесе на захадзе чыгуначнай станцыі Рэйтанаў (у 2 км ад в. Мыслабаж).

У вызваленні раёна прымалі ўдзел 20 стралковая дывізія (генерал-маёр Паскевіч) і 48 стралковая дывізія (генерал-маёр Корчыкаў).

6 ліпеня нашы часці атрымалі падмацаванне. Камандзір 193 стралковай дывізіі генерал-маёр Фралянкоў паставіў задачу: фарсіраваць Шчару, штурмаваць умацаванні і выйсці на паўднё-вую ўскраіну г. Баранавічы.

Савецкія войскі размяшчаліся на левым (усходнім) беразе ракі Шчара на ўскрайку лесу, заняўшы там галоўныя вышыні. (Да гэтага часу там захаваліся глыбокія хады і траншэі).

Наперадзе была адкрытая прастора, забалочаны луг і водная перашкода — рака Шчара.

Пры падыходзе фронту мясцовае насельніцтва з 5 ліпеня хавалася па склепах і дотах, размешчаных уздоўж ракі Шчара. Але 6 ліпеня яго адтуль выгналі венгры. Пад кулямі, якія свісталі над галовамі, людзі беглі ў іншыя ўкрыцці, размешчаныя ў 2,5 — 3 км на захад вёскі Набярэжная. У ліку тых, хто ўцякаў, была і мая маці са мной на руках (мне было крыху менш за 2 гады), а за ёй, трымаючыся за яе спадніцу, бегла пяцігадовая сястра.

У той час у нашай вёсцы было 37 дамоў з насельніцтвам 216 чалавек, з іх палову складалі непаўналетнія.

На досвітку 7 ліпеня нашы войскі правялі артылерыйскую падрыхтоўку. Батарэя «кацюш», якая размяшчалася на ўскрайку вёскі Мыслабаж, нанесла ўдар па скапленню жывой сілы праціў-ніка ў кіламетры на поўдзень вёскі Набярэжная (дот, які зараз часткова затоплены вадой вадасховішча і размешчаны насупраць дачнага пасёлка). Затым пяхота з крыкамі «ўра!» пераадолела адкрытую прастору, фарсіравала раку Шчара, выбіла праціўніка з траншэй і ўкрыццяў і працягвала наступленне ў заходнім накірунку.

У выніку атакі ўся прастора ўздоўж Шчары была ўсеяна трупамі праціўніка. А нашы войскі, паспяхова рухаючыся наперад, 7 ліпеня вызвалілі н.п. Русіно, Грабавец, Крынкі і выйшлі на паўднёвую ўскраіну г. Баранавічы.

У гэты ж дзень быў пабудаваны мост у кіламетры на поўдзень вёскі Набярэжная (мясцовая назва «Яз»), па якім бясконцым патокам пайшлі танкі.

3 нашага боку дакладная колькасць загінуўшых невядома. Па расказах сведкаў, напярэдадні (г. зн. 6 ліпеня) загінула 10 раз-ведчыкаў у раёне «Язу» і 9 ля вёскі Задвор’е. На жаль, іх імёны і месцы, дзе яны пахаваны, невядомы.

Пры перастрэлцы ў вёсцы Набярэжная быў смяротна паранены яе жыхар Доруш Павел Васільевіч (ён хаваўся ў сваім склепе).

У час перастрэлкі ў вёсцы пачаўся пажар. А з-за таго, што лета было сухім, дахі саламянымі і вельмі шчыльнай забудова — пажар распаўсюдзіўся па ўсёй вёсцы. 3 37 жылых дамоў цэлымі засталіся толькі 3, у тым ліку і наш дом, ды паўразбураная школа (снарад прабіў абедзве сцяны наскрозь). Пра гэта нам расказаў дзядуля Сяргей   7 ліпеня, калі прыйшоў за намі (сам ён хаваўся ў склепе).

А жыццё працягвалася. Пачалі будаваць: хто часовыя збудаванні, хто зямлянкі. Але да наступлення першай зімы не ўсе змаглі зрабіць жыллё, таму ў халодны час некалькі сем’яў прыходзілі на начоўку ў дамы, якія ўцалелі, у тым ліку і да нас. На падлогу накідвалі салому, засцілалі яе дзяружкай і так павальна спалі, ухутваючыся хто чым зможа, у асноўным верхнім адзеннем, якое было на сабе. У каго засталіся ў згарэлых дамах печы — у іх гатавалі ежу, выпякалі хлеб.

Уся краіна была ў руінах, але нават у гэтых умовах атрымлівалі дапамогу дзяржавы (будаўнічымі матэрыяламі, у ас-ноўным лесам). За ім ездзілі ў Крывошынскае лясніцтва на конях, за 25-30 км, і затым усю апрацоўку рабілі ўручную, у тым ліку і распілоўку бярвення на дошкі. Паступова пачалі адбудоўвацца. Ужо ў 1945 годзе быў пабудаваны адзін дом, у 46-м — 5, у 47-м — 11, у 48-м — 6, у 49 — 3, у 50-м — 6. Да пачатку 50-х гадоў быў дасягнуты даваенны ўзровень па колькасці дамоў.

Апошнім з зямлянкі выбраўся Прыхач Кірыл Якаўлевіч у пачатку 60-ых гадоў.

Вёска працягвала будавацца, і да пачатку 70-х гадоў у ёй налічваўся 61 дом і 266 чалавек.

Метадам народнай будоўлі адрамантавалі школу, і ўжо ў 1945 годзе ў ёй пачаліся заняткі.

Першы радыёпрыёмнік, які прымаў толькі Мінск і які слу-халі праз навушнікі, з’явіўся ў Яварчука Івана Міхайлавіча, затым на батарэях – у Прыхача Сцяпана Антонавіча.

У пачатку 60-х гадоў радыёфікавалі ўсю вёску, а ў 1966 – электрыфікавалі.

Людзі абжываліся, куплялі тэлевізары, пральныя машыны, мэблю, сталі лепш апранацца.

Усяму гэтаму мы абавязаны тым, хто абараніў нас ад вора-га. Мы помнім тых, хто загінуў, вызваляючы нашу краіну, наш раён, у тым ліку і нашу вёску ад фашысцкіх акупантаў, хто аддаў сваё жыццё за радзіму. У іх ліку і нашы землякі, якія ваявалі на фронце і вызвалялі не толькі нашу краіну, але і Еўропу.

3 нашай вёскі не вярнуліся з фронту:

Доруш Іван Піліпавіч -1919 г.н.

Кучура Уладзімір Васільевіч — 1920 г.н.

Прыхач Уладзімір Антонавіч — 1921 г.н.

Тарлюк Мікалай Сцяпанавіч — 1919 г.н.

Яварчук Валерый Арцёмавіч — 1926 г.н.

Памерлі ад ран, атрыманых на фронце, пасля вяр-тання дамоў:

Дрозд Мікалай Адамавіч 1908 г.н.-у 1946 г.

Тарлюк Сяргей Антонавіч 1917 г.н.-у 1948 г.

Вечная памяць ім і ўсім тым, хто абараняў нашу краіну ад фашызму!

Матэрыял падрыхтаваў Мікалай СТРАМАВУС.

 

Страмавус, М. У ліпені 44-га… / Мікалай Страмавус // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 1 ліп. – С. 2.

У баях за Ляхавічы

3 успамінаў I. М. Рагулі, былога камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў 685-га палка 193-й стралковай дывізіі, падпалкоўніка ў адстаўцы

193-я стралковая дывізія вечарам 5 ліпеня 1944 года падышла да Ляхавіч. Разведка далажыла камандзіру палка, што на ўсходняй ускраіне горада вядзе бой перадавы атрад суседняй злева дывізіі 28-й арміі. Асноўным сілам палка было загадана аказаць дапамогу перадавому атраду.

На подступах да горада праціўнік сустрэў нашых воінаў кулямётным, мінамётным і артылерыйскім агнём. Фашысты, якія заселі па вежах царквы і касцёла, карэкціравалі агонь. Не паспелі мы акапацца, як наляцелі «юнкер-сы» і пачалі бамбіць пазіцыі. Раптам з’явіліся нашы штурмавікі і знішчальнікі. Завязаўся паветраны бой. Два сцярвятнікі былі збіты, астатнія паляцелі на захад.

Артылерыя нанесла агнявы ўдар па праціўніку, вежах царквы і касцёла. Ужо 5 ліпеня мы авалодалі ўсходняй ускраінай Ляхавіч.

Набліжаўся вечар. Дагаралі некаторыя дамы, хлявы. Працягвалася перастрэлка і ноччу. Камандзір палка Носаў выклікаў начальніка разведкі і камандзіра роты аўтаматчыкаў капітана Дзёміна і паставіў задачу ўзяць «языка». 3 дапамогай партызана, які прыбыў з Баранавіч, разведчыкі перайшлі ў тыл праціўніка. Нам пашанцавала. Хутка мы пачулі тупат каня і рыпенне колаў. Калі падвода параўнялася, убачылі нямецкую кухню і двух гітлераўцаў. Разведчыкі схапілі фрыцаў, аднаго ў схватцы задушылі. Другі аказаўся фельдфебелем. Ён абслугоўваў кухню і вёз ежу на пярэдні край. Калі яму растлумачыў перакладчык, што ў нас палонных не расстрэльваюць, фрыц заявіў: «Гітлер — капут». Палонны быў з 9-й стралковай дывізіі і ака-заўся каштоўным «языком». Загад разведчыкі выканалі. I, напэўна, роту немцаў пакінулі галоднымі на суткі.

Раніцай 6 ліпеня наша пяхота пры падтрымцы артылерыі з крыкам «Ура!» перайшла ў наступленне. Завязаліся вулічныя баі. Пехацінцы прымянялі «карманную артылерыю» — ручныя гранаты, выбіваючы адыхо-дзячых гітлераўцаў з-за пабудоў. У баі ля царквы загінуў мой камандзір аддзялення сяржант Назаранка. Яго замяніў я, і аддзяленне працягвала выконваць пастаўленую задачу. У ходзе рукапашнага бою вызначыўся салдат Пінчук. Я знішчыў з аўтамата трох фрыцаў. Затым узвод з фланга падавіў разлік варожага кулямёта.

Фашысты не вытрымалі нашага націску і адышлі за раку Ведзьма. Да сярэдзіны дня 6 ліпеня Ляхавічы былі вызвалены. Нашы часці выйшлі на паўднёва-заходнюю ўскраіну і акапаліся на ўсходнім беразе ракі Ведзьма, якую з ходу фарсіраваць но ўдалося. Вораг аказаў моцнае супраціўленне, выкарыстаў шырокую балоцістую пойму і невялікае, але глеістае рэчышча. У той час такія рачулкі былі сур’ёзнымі перашкодамі пры наступленні. 3 боку могілак і ўзвышанай мясцовасці праціўнік вёў моцны агонь. Там, па даных разведкі, праходзіла першая лінія абароны ворага па подступах да горада Баранавічы.

У другой палове дня 6 ліпеня «загаварыла» наша артылерыя. За ракой Ведзьмай палалі клубы агню і дыму. 3 усходу паявіліся з чырвонымі зоркамі «Ілы». Яны падаўлялі агнявыя пазіцыі гітлераўцаў. Па сігналу чырвонай ракеты мы пераадолелі водную перашкоду, выбілі гітлераўцаў з траншэй і акопаў. У гэтым баі вызначыўся камуніст старшы сяржант I. П. Някрасаў. Пасля гібелі камандзіра ўзвода ён узяў камандаванне на сябе, паранены не пакінуў поля бою. Узвод пад яго камандаваннем першы ўварваўся ў Малую Лотву. 3 ходу была вызвалена і вёска Вялікая Лотва. 3 боку вёсак Конькі, Туркі, Сакуны і Федзюкі з’явіліся фашысцкія танкі. У адбіцці контратакі вызначыўся сяржант Ярмолін. У баі было зпішчана некалькі танкаў, шмат гітлераўцаў. Фашысты адступілі. Праследуючы іх, нашы часці падышлі да Шчары, па асобных участках раку фарсіравалі з ходу. Наперадзе быў бой за пераадоленне другога абарончага рубяжа, які праходзіў па Шчары. Тут адбыўся начны бой, які меў сваю асаблівасць. Фашысты рэдка вялі начныя баі. А тут яны спадзяваліся па страту пільнасці савецкіх салдат. Але пралічыліся. У баі на Шчары смела і адважна дзейнічалі камандзіры батарэй старшы лейтэнант Н. Ф. Харкоў, Г. А. Віктоўцаў, а таксама пяхота 895-га стралковага палка. Атака праціўніка была адбіта, ён панёс вялікія страты. У гэтым баі загінуў начальнік штаба падпалкоўнік Хлебнікаў, яго памочнік капітан Скварцоў і многія іншыя савецкія воіны.

Нашы часці атрымалі падмацаваняе. Камандзір дывізіі Герой Савецкага Саюза Андрэ1 Рыгоравіч Фралянкоў паставіў баявую задачу па фарсіраванню Шчары, штурму ўмацаванняў з выхадам на паўднёвую ўскраіну Баранавіч. 7 ліпеня мы пайшлі ў наступленне і асядлалі чыгунку Баранавічы — Русіно, вызвалілі вёскі Русіно, Грабавец і Крынкі.

 У баях за Ляхавічы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелСЭ. – Мінск, 1989. – С. 247-248.

Курган Славы

   Шырокай стужкай сцелецца асфальтавая   дарога    — Брэсцкая  шаша.     Паабапал  яе высокай шчыльнай    сця­ной стаяць стромкія сосны, разлапістыя елкі,беластволыя бярозы.

Каля Мініч дарога праходзіць праз мост на Шчары і падымаецца ўверх. Вось тут, на узвышшы, ля самай шашы, падняўся рукатворны Курган Славы, насыпаны працоўнымі раёна ў гонар байцоў Чырвонай Арміі, партызан, падпольшчыкаў, якія мужна змагаліся за Paдзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сотні людзей удзельнічалі ў яго пабудове. Тут працавалі і ветэраны мінулай вайны, і зусім яшчэ юныя студэнты, маладыя рабочыя, служачыя. Кожны з іх пакінуў тут часцінку цеплыні свайго сэрца, сваіх рук.

У Курган Славы лягла зямля Брэста, Ляхавіч, Завіння, Марынова і іншых па­мятных мясцін, авеяных славай ратных і працоўных подзвігаў.    Вянчае Курган Славы чатырахгранны абеліск з чырвонай зоркай — сімвал славы і непераможнасці нашай зброі.

Кожную вясну з групай рабят я прыходжу сюды, каб пакланіцца светлай памяці герояў, беражліва пакласці на іх магілу вянок з жывых кветак, пастаяць у ганаровай варце.

Вось і сёння мы ля Кур­гана. Па бетонных прыступках падымаемся ўверх. Позірку адкрываюцца далёкія ўзгоркі, цёмныя лясныя гушчары. Адсюль, з лясоў, выходзіліна смяротны бой партызаны. А глянем упра­ва. Там працякае Шчара. Па яе берагах на трэці дзень Вялікай Айчыннай вайны пралеглі акопы 55-й стралковай дывізіі палка Д. I.Іванюка, якая перагарадзіла шлях танкам Гудэрыяна. Некалькі гадзін кіпеў крывавы бой. На бера­гах Шчары людзі аддавалі апошнюю кроплю крыві ў імя светлага будучага. Іх подзвіг стаіць у адным шэрагу    з подзвігамі    Брэста, Мінска, Кобрына, Ружан… У брацкай магіле вечным сном спяць камандзір батарэі Ф. Суманееў, кулямётчык П. Дарашэнка, камандзір палка Г. Сяроў, раз­ведчык С. Пахмаў, салдат І. Мельнік…

Злева да Кургана ідзе шаша са Слуцка. Па ёй улетку 1944-га байцы і камандзіры 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерала Корчыкава гналі ворага на Захад, несліразам з воінамі 28-й арміі свабоду жыхарам Ляхавіцкага раёна. Каля Шчары зноў адбыліся баі. Зноў былі ахвяры.  Асабліва людна і ўрачыста бывае тут у дзень Перамогі. 3 усіх канцоў Ляхавіцкага раёна ідуць і едуць сюды людзі.

 Горда ўзвышаецца над Маскоўскай шашой, паблізу Шчары, рукатворны помнік — сімвал гордасці і герой­ства. Тут ніколі не вянуць кветкі. Сюды ніколі не зарасценародная сцяжынка.

                                                                         А. ШАВЕЛЬ.

 Шавель, А. Курган Славы / А. Шавель // Будаўнік камунізму. — 1979. — 13 лістапада.

Comments are closed