Вёскі Ляхавіцкага раёна. Востраў

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Востраў

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.Кропка на карцеПерапечка, Н. На правым беразе Мышанкі Тапаніміка

ВОСТРАЎ – вёска, цэнтр Востраўскага с/с, каля р. Мышанка, за 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Брэст— Слуцк, якая праходзіць недалёка ад вёскі. 252 гаспадаркі, 531 жыхар (2005).

Вядома з 15 ст. ў ВКЛ. У 1482 г. Востраў — сяло, уласнасць шляхціцаў Я. і Ю. Багдановічаў, якія заклалі яго за 80 коп грошай пану М.Я. Гаштольду. У 1533 г. сяло Навагрудскага павета, уладанне шляхціца Я.М. Гайко. У 1591 г. —маёнтак таго ж павета, уласнасць Я.М. Гайко, які выстаўляў з усіх сваіх маёнткаў, у т.л. з Вострава, 42 конных воінаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1844 г. Вос- траў — сяло аднайменнага фальварка, які ўваходзіў у склад маёнтка Рэпіхава, уладанне графіні І. Патоцкай, 70 гаспада­рак, 701 жыхар. У 1867 г.ў сяле 73 двары, 951 жыхар. У 1886 г. цэнтр Востраўскай вол., 74 двары, 1040 жыхароў, валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца. За 1 км ад сяла знаходзілася сядзіба Востраў дзе працавалі вадзяны млын і вінакурня. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі размяшчаліся: сяло, 195 двароў, 1287 жыхароў; царква (сядзіба прычта Востраўскай царквы налічвала 2 двары, 20 жыхароў); нар. вучылішча (з 1862 г.), хлебазапасны магазін, 3 крамы; сядзіба маёнтка графоў Патоцкіх (побач з дарогай з Вострава на Крывошын, каля р. Мышанка), 72 жыхары, вінакурня; карчма на зямлі Патоцкіх, 8 жыхароў. У 1909 г. сяло, 247 двароў, 1585 жыхароў; сядзіба, 2 двары, 17 жыхароў; маёнтак, 54 жыхары. У 1912 г. ў сяле была адчынена земская бальніца. 3 1921 г. вёска ў скла­дзе Полышчы, цэнтр Востраўскай гміны Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 139 двароў, 952 жыхары; у аднайменным фальварку 95 жыхароў (1921). 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. вёс­ка — цэнтр Востраўскага с/с. 3 8.1.1954 г. ў Брэсцкай вобл. У 1940 г. ў вёсцы 426 двароў, 2032 жыхары, выканком сельсавета, 2 тэлефоны, клуб, няпоўная сярэдняя школа, бальніца, аддз. сувязі, вадзя­ны млын, царква, касцёл. У Вял. Айч. вай­ну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Шлях да камунізму». У 1959 г. было 1160, у 1970 г. 1113 жыхароў. 3 28.10.1988 г. цэнтр саўгаса, з 1991 г. — калгаса «Востраў» (аб’ядноўваў 10 вёсак). У 2002 г. 267 двароў 591 жыхар. Працуюць лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом куль­туры, аптэка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнікі: на брацкай магіле чырвонаармейцаў (устаноўлены ў 1946 г. на паўн. ускраіне вёскі; пахаваны 6 чырвонаармейцаў, якія загінулі 25.3. 1919 г. ў баі з польскімі войскамі) і на брацкай магіле сав. воінаў і партызан (устаноулены ў 1957 г. на могілках; пахаваны 13 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941-45 г. у баях з ням.-фаш. захопнікамі).

Востраў // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 260- 261.

Пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Як і мога гадоў назад, гэтая вёска застаецца прыгожай. Нязменна тыя ж заманлівыя краявіды, дзе і лес шуміць, і бруіцца рэчка. Дзе у хатах з разнымі аканіцамі жывуць шчырыя. Добрыя і годныя людзі, а у самым цэнтры вёскі стаіць святая святых – царква апосталау Пятра і Паула- помнік драулянага дойлідства. Узрост гэтага храма пачалі ужо лічыць стагоддзямі, а ён і сёння здзіуляе сваёй непауторнасцю, прыгажосцю, велічнасцю і, як лічаць многія тутэйшыя жыхары, засцерагае вёску і вяскоуцау.

У апошнія гады, пасля некаторага заняпаду, вёска аднауляецца, а неузабаве стане аграгарадком Востраускім. Каб адпавядаць новаму статусу, тут распачата будауніцтва на аб’ектах ва усіх галінах сельскагаспадарчай вытворчасці, мяняюць сваё аблічча і будынкі сацкультбыту. Старшыня СВК “Вострау-Агра” Уладзімір Мароз з задавальненнем расказау пра узмацненне матэрыяльнай базы мясцовай гаспадаркі. Літаральна за апошнія 2 гады прыведзена у парадак адміністратыунае памяшканне сельгаскааператыва, атрымалі новае жыццё мехмайстэрні: адрамантаваны будынак і заасфальтавана тэрыторыя машыннага двара. Упарадкаваны дом механізатара. Паколькі сельгаскааператыу робіць стауку на развіццё жывёлагадоулі, то укладзены грошы у рэканструкцыю дзвюх фермау, дзе плануецца утрымліваць жывёлу на глыбокай падсцілцы, заасфальтаваны пад’язныя шляхі. Дарэчы, добраупарадкаванне фермау і прылягаючых тэрыторый гаспадарка зрабіла за свае сродкі. Укладваюцца грошы і у новую тэхніку: толькі сёлета машынна-трактарны парк папоуніуся двума зернеуборачнымі камбайнамі, з’явіуся свой новенькі Амкадор, сеялка, трактар МТЗ 30-22. А яшчэ заасфальтавалі пляцоуку для зерня, упарадкавалі тэрыторыю ля складскіх памяшканняу.

– Добрыя перамены, несумненна, будуць спрыяць вытворчым паказчыкам. – гаворыць старшыня сельгаскааператыва.

Далейшую экскурсію па вёсцы правёу старшыня Востраускага сельвыканкама Уладзімір Тадра. Ён ведае, без перабольшвання. Усіх вяскоуцау (у Востраве пражывае амаль 500 чалавек), праблемы і поспехі кожнай сям’і. Напрыклад, цяпер некалькі заклапочаны маладыя бацькі, бо рамантуецца будынак дзіцяга садка, і больш як 20 малышоу штодзень дастауляюцца у садок суседняй вёскі Тухавічы. Але радуе тое. Што зусім хутка дашкольная установа сустрэне сваіх выхаванцау абноуленай. Вялікі аб’ём рамонтных работ выкананы сёлета і у мясцовай сярэдняй школе. дзе займаецца амаль восем дзесяткау вучняу. На чарзе абнауленне Дома культуры, пракладка цеплатрасы, водаправода. Неузабаве будзе наваселле у мясцовага ФАПа. Пераехала у дыхтоунае памяшканне паштовае аддзяленне сувязі. Дарэчы, тут паступілі па-гаспадарску напярэдадні ацяпляльнага сезона і перасялілі гэтыя службы у будынак сельвыканкама, дзе свабодных плошчау знайшлося дастаткова.

Што асабліва радуе. Дае надзеі на добрае будучае, дык гэта будауніцтва жылля. За 2 гады у Востраве пабудавана 10 катэджау для працаунікоу сельскагаспадарчай вытворчасці. А яшчэ на ускрайку вёскі з’явілася новая вуліца дамоу, якія узвёу для сваіх працаунікоу “БелДан”. Распрацоуваецца праект на падвод у Вострау прыроднага газу.

Добрыя перамены сёння адбываюцца у многіх вёсках. І гэтым ужо не здзівіш нікога. Але Вострау багаты на іншыя скарбы – людскія.

– Амаль у кожнай хаце знойдзецца нешта самабытнае і адметнае, – расказвае Уладзімір Тадра. – То спяваюць, то малююць, то вышываюць, то кошыкі плятуць…

Тут жыве жанчына, якая стварыла гімн – Ірына Войцік. Таленавітая. Прыгожая, мілая і добрая Ірына Мікалаеуна валодае сапраудным дарам: вельмі тонка адчувае гукі, якія выліваюцца на нотны стан захапляючымі мелодыямі. Любіць паэзію, сама складае вершы. Яе музычны твор, поуны узнёсласці і аптымізму, стау гімнам федэрацыі прафсаюзау Рэспублікі Беларусь.

– А тут жыве ветэран, – працягвае экскурсію старшыня сельвыканкама. – Яму, дарэчы, сёлета споунілася 100 гадоу.

Канстанцін Здановіч сустрэу нас у поуным здароуі, бадзёры, шчыра запрасіу у хату. Жыве адзін, але праз дарогу – хата дачкі, часта прыязджаюць сыны – з Мінска і Баранавіч. Зразумела ж, былі і успаміны. Канстанцін Адамавіч некалі служыу у польскім войску, а пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікау у радах Чырвонай Арміі вызваляу ад нечысці Еуроау. Ён дайшоу да Берліна.

Цэнтральная вуліца Вострава працягнулася на некалькі кіламетрау. Многія сядзібы дагледжаныя, некаторыя рамантуюцца ці перабудоуваюцца. А у двары Наталлі і Мікалая Зубікау – сапраудная казка: восеньскімі фарбамі расквечаны клумбы, нібы выскачылі на газон баравікі і прыгажун-мухамор, тут жа дзіцячыя арэлі, млынок, лавачка. Гаспадар гэтага царства маленькі Ваня, за якім прыглядае сястрычка Таццянка, а яшчэ Настачка прыйдзе са школы. Гэтую прыгажосць сваімі рукамістварылі ім іх бацькі. Мікалай і Наталля самі дабудоуваюць дом, трымаюць добрую гаспадарку. І хоць Мікалай працуе вальшчыкам лесу, знаходзіць час і на дамашнія справы, і на заняткі гіравым спортам. Гэтымі днямі, дарэчы, рыхтуецца да абласной спартакіяды.

Адметны у вёсцы і дом Валянціны і Аляксандра Гаурыльчыкау: прыгожы, дагледжаны. Адразу відаць, што тут жывуць вельмі працавітыя людзі. Гаспадыня Валянціна – і на сцэне адна з лепшых спявачак (працуе мастацкім кірауніком Дома культуры), і дома спрауляецца падаіць 4 каровы, управіцца з іншай жыунасцю. Прауда, самы надзейны яе памочнік – муж Аляксандр. Кожны дзень з гэтага падвор’я малаказборшчыкі бяруць па 60 літрау малака. З пачатку года, як расказау Аляксандр Гаурыльчык, яны прадалі дзяржаве 17 тон малака.

Наогул, вельмі многія маладыя сем’я у Востраве абзавяліся асабістай падсобнай гаспадарккай, лішкі прадукцыі прадаюць дзяржаве і лычаць, што гэта вельмі выгадная справа. Напрыклад, Жанна і Дзмітрый Бародзічы трымаюць на падвор’і карову, свіней, розную птушку. Іх мнагадзетнай сям’і (маюць трое дзяцей) гэта добрая падтрымка.

Як расказау Уладзімір Тадра, СВК “Вострау-Агра” дапамагае усім вяскоуцам, якія маюць падсобныя гаспадаркі, нарыхтаваць кармы. Папярэдне заключаюцца дагаворы кантрактацыі. Ёсць вялікія магчымасці і для саманарыхтоукі сена.

Статус аграгарадка, які неузабаве атрымае Вострау, несумненна прыдасць вяскоуцам яшчэ большага аптымізму: жыць і працаваць камфортна – чаго яшчэ трэба?

Аліна Лапіч

 

Лапіч, А. Пад заступніцтвам Пятра і Паўла / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2010. – 25 верасня. – С. 3.

На правым беразе Мышанкі

Дарога ўецца доўгай стужкай, то выпростваецца, то выгібаецца. Сонца падсвечвае елкі ў трохвугольных сукенках, паглядаюць дамы рознакаляровымі аканіцамі, коўдры прасторных палёў змяняюць не меншыя дываны лугоў, адна за адной праплываюць вёскі. Нарэшцэ вось ён – Востраў. Не проста населены пункт на правым беразе ракі Мышанкі, у якога цікавая багатая гісторыя і людзі з іскрынкай, самабытныя, а аграгарадок, цэнтр сельсавета. Сёння без малога паўтысячы чалавек жывуць тут. І сярод іх – цэлы дзесятак шматдзетных сем’яў. Магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа, аптэка, філіял Тухавіцкай школы мастацтваў – такое сельскае жыццё з аграгарадскім камфортам.

А пачыналася вёска, па расказах мясцовых жыхароў, з каваля, які ўцёк ад лютага пана з Гарадзішча. У пошуках волі ні лес, ні непраходныя балоты не сталі перашкодай. Выйшаў бяглец на востраў, што ўтварыўся ў выніку раздваення рэчышча Мышанкі. Так і агнездаваўся тут. Паселішча прыняло і надзейна аберагала і іншых уцекачоў і беглых сялян. Трапіць сюды можна было толькі ў зімовы час ці па рацэ. Пра перасяленцаў гаварылі: “жывуць на востраве”.

Упершыню Востраў згадваецца ў дакументах, датаваных 1492 годам, як прыватнае ўладанне шляхцічаў Багдановічаў. Пазней яны прадалі яго пану Гаштольду. Такая гісторыя нараджэння населенага пункта.

Больш за 100 гадоў знаходзіцца вёска пад надзейнай аховай святых апосталаў Пятра і Паўла, у гонар якіх тут узведзены праваслаўны храм.

Але і тады, і цяпер тутэйшы люд вызначаецца шчырасцю, неабыякавасцю, залатымі рукамі.

Завітаем у мясцовы СДК, што аб’ядноўвае людзей таленавітых, актыўных і нераўнадушных. Чым толькі не займаюцца людзі творчыя. У клубе маладой сям’і “Іван ды Мар’я” збіраюцца ад малога да вялікага – пяюць, вяжуць, танцуюць. Артыстаў-гумарыстаў народнага тэатральнага калектыву “Востраўчане” усюды сустракаюць з авацыямі. “Запальваюць” яны ад душы! Дапамагае Дому культуры і маральна, і, як кажуць, важка матэрыяльна мясцовае сельгаспралпрыемства ЗТАА “БелДан”.

– Музычная апаратура, радыёмікрафоны, стойкі, тканіна на касцюмы артыстаў, шматлікія гаспадарчыя прылады і многа яшчэ чаго, – пералічвае апошнія падарункі “БелДана” дырэктар СДК Валянціна Гоўша. – на днях выдзялілі сродкі на будаўнічыя матэрыялы для рамонту бібліятэкі.

Свята вёскі праходзіць заўсёды з важкімі сюрпрызамі ад прадпрыемства. Не гаворачы ўжо пра транспарт, які яно заўсёды прадстаўляе для гастрольных паездак самадзейных калектываў. Валянціна Міхайлаўна хваліцца, што са шматлікімі сябрамі Дома культуры (гэта і школа, і дзіцячы сад, і сельвыканкам, і лясніцтва, і ФАП, і многія іншыя) свята праходзяць цікава і ўсякі раз непаўторна.

Пройдземся па вясковых вуліцах. Звычыйныя і ўсё ж асаблівыя, яны бы пралог да найцікавейшых сюжэтаў: за кожнай брамкай, пад кожным дахам – цікавыя лёсы.

Паважанай вастраўчанцы Марыі Арцём 93 гады, і усе яны звязаны з вёскай. Тут нарадзілася, тут і замуж пайшла. Успамінае:

– Раней на адным падворку было па 4 хаты, а зараз адна і тая пустая.

Расказвае, як прала кудзелю, як хадзіла ў калгас на “бурачкі”, “бульбачку”, паднімалі лён. Жылі як усе, працавалі многа і цяжка. Але не падалі духам, падтрымлівалі адзін аднаго.

Вайна разарвала, падзяліла на “да” і “пасля” жыццё не толькі Марыі Фёдараўны.  Многія вастраўчане змагаліся ў партызанскіх атрадах, былі сувязнымі, дапамагалі народным мсціўцам. На тэрыторыі вёскі дзейнічала падпольная камсамольская група. Сёння як напамін нашчадкам пра герояў, што набліжалі Перамогу, – брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

У 1944 годзе, калі муж Марыі Арцём ваяваў у Чырвонай Арміі, яе вывезлі на поўнач.

– Не ведаю за што. Многа тады нашых забралі, большасць адпусцілі. А я паўтара гады з кіркай, тачкай і лапатай у тайзе разгружала вагоны з пяском – пашырала з іншымі жанчынамі чыгунку… Жылі ў бараках, а есці выдавалі колькі заробіш – грамаў 300-400 хлеба і каша прасяная. Толькі хлеб той быў… сцісні ў руцэ і нічога ад кавалка не застаецца…

Сумныя ўспаміны разбаўляюцца радаснымі. Вярнулася дадому, дзе ўжо чакаў муж Фёдар. З ім разам больш за 60 гадоў жыцця не прайшлі, а праляцелі. Вырасцілі сына з дачкой. Зараз яны ўжо клапоцяцца пра маці: паўночнае “падарожжа” не прайшло дарма, ды і ўзрост… Радасць бабулі – унучкі, прыгажуні і разумніцы.

Немагчыма не звярнуць увагу на двор і дом сям’і Зубікаў. Усё тут зроблена з густам і з душой, у кветніку асаблівая прыгажосць. Здаецца, выйшлі з казкі драўляныя фігуры. Гаспадыня дома Наталля з задавальненнем расказвае, што аўтар усяго гэтага – муж Мікалай: вальшчык лесу мясцовага лясніцтва, ён віртуозна валодае бензапілой.

Шчаслівыя разам: двухмесячная Ульяша ціха пасопвае ў калысцы, першакласнік Ваня раніцай з сястрой Насцяй спяшаецца ў школу, з нецярпеннем чакаюць яны прыезду старэйшай Таццяны. Наталля да дэкрэтнага водпуску працавала поварам у сталоўцы на “БелДане”, зараз частуе смачненькім сваіх дамашніх.

Савецкая, Партызанская, Зялёная, Лугавая, 8 Сакавіка – гэта ўсё вуліцы аграгарадка. На адной з іх сустракаем прывабную рухавую жанчыну – Алену Зенчанку. Ветэран працы, 37 гадоў адпрацавала медсястрой на Тухавіцкім ФАПе. На пенсіі не сумуе – трымае курэй, садзіць агарод.

Леанід Азарчык – дзядуля дванаццаці ўнукаў, мае і праўнукаў. Пяцёра дзяцей не забываюць бацьку. Нядаўна дапамагалі капаць бульбу.

– Нягледзячы на летнюю спякоту, ураджай неблагі. – адзначае 82-гадовы бадзёры і энергічны вясковец, які зусім не выглядае на свой узрост.

Сын Анатолій, які завітаў да бацькі, расказвае, што таму любая работа была па плячу. Працаваў і на ферме, і ў будаўнічай брыгадзе гаспадаркі. Тады шмат дамоў узводзілі яны для землякоў.

На два гады малодшая за Леаніда Азарчыка яго сястра Ганна Плаўская, што жыве па-суседству. Больш за тры дзесяцігоддзі адпрацавала на ферме даяркай. Успамінае, як беглі пасля работы ў Дом культуры, як аб’ездзілі з выступленнямі свет-павет. Сёння тры дачкі, двое ўнукаў, праўнук – галоўнае багацце Ганны Плаўскай.

Уладзімір і Таццяна Горбікі ў вёсцы людзі вядомыя. Яна – ветурач мясцовай участковай ветэрынарнай лячэбніцы і па сумяшчальніцтве вясковы стараста, а ён – ветфельчар тутэйшага СВК “Востраў-Агра”. У Таццяны тэлефон не змаўкае, у дамашняй гаспадарцы ўсякае бывае – без кансультацыі не абысціся. Нікому ветурач не адмовіць у дапамозе. Бывае, і ноччу непакояць. Пазнаёміліся сённяшнія муж і жонка падчас вучобы ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з тых часоў 35 гадоў крочаць разам. Таццяна Мікалаеўна з гонарам дэманструе свой “батанічны сад”, вырашчаны-выпеставаны ўласнымі рукамі. Чаго тут толькі няма: розныя сарты бэзу, вінаграду, шаўкоўніца, туі (гаспадыня іх разводзіць), ядлавец, кветкі… Здаецца, каб у сутках было ўдвая больш гадзін, гэтай сям’і было б мала. Больш за 70 галоў птушкі плюс яшчэ 2 кароўкі. Завіхаюцца, не стамляюцца гаспадары. А яшчэ паспяваюць з’ездзіць на сустрэчу з аднакурснікамі ў Віцебск, ды і як жа не завітаць на “Славянскі базар”. Тры сыны з сем’ямі хоць і не жывуць разам, але разумеюць няўрымслівы характар бацькоў, заўсёды спяшаюцца дапамагчы па гаспадарцы. Дарэчы, адзін з сыноў і дзве нявесткі таксама ветурачы.

– Люблю назіраць за вынікамі сваёй працы, натхняюся буйным цвіценнем сада, радуюся, калі паспявае багаты ураджай. Але галоўны падарунак лёсу – пяць унукаў – тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі”, – прызнаецца Таццяна.

Нямала цудоўных, добрасумленных людзей і дбайных гаспадароў сярод вастраўчан. Майстрыхі, пявунні і музыканты, з асаблівым пачуццём гумару, адносінамі да жыцця.

Жыве ў аграгарадку таленавіты чалавек Ірына Войцік – аўтар гімна прафсаюзаў Беларусі. Ірына Мікалаеўна піша вершы і кладзе іх на музыку. І яны жывуць, землякі іх спяваюць. Слухаеш і абуджаюцца лірычныя ноты, нараджаюцца карціны адна больш маляўнічая за другую. У яе руках баян ажывае, вядзе свой музычны аповед. Да інструмента ў Ірыны Войцік асаблівыя трапяткія адносіны, назіраць за яе ігрой – вялікае задавальненне. А яшчэ яна не можа без сваіх вучняў. Сёння іх 10. Здаецца, вопыт багаты, але да кожнага занятку настаўніца музычнай школы па класе баяна і кіраўнік вакалу рыхтуецца вельмі старанна. Дарэчы, муж Ірыны Мікалаеўны Барыс Іванавіч шмат гадоў узначальваў мясцовую гаспадарку – “Шлях да камунізму”, потым стаяў на чале сельсавета.

Альбіна, Усціння і Ясенія – дзеткі-кветкі Ірыны і Артура Гутырчыкаў. Мнагадзетная сям’я жыве ў прасторным утульным доме з усімі выгодамі, што пабудаваў для сваіх работнікаў “БелДан”. Артур працуе ў гаспадарцы вадзіцелем. Дзесяцігадовая Альбіна пяе – заслухаешся. Дзяўчынка наведвае не толькі заняткі ў музычнай школе. але і ў СДК. Усціння падпявае сястры, але вельмі саромеецца – ёй толькі 4 гады. А пра таленты малышкі Ясеніі даведаемся, калі тая падрасце. Усяго месяц назад сваім з’яўленнем малышка прывяла ў захапленне ўсіх родных.

Яшчэ на аднаго жыхара прырасла “БелДанаўская” вуліца – у Ганны і Аляксандра Ягнешак чатыры месяцы назад нарадзіўся першынец Марк. Сям’я ў Востраве за чатыры гады прыжылася: Ганна працавала на “БелДане” ветфельчарам, цяпер – у дэкрэтным водпуску, а муж – заатэхнік.

– Нам пашанцавала атрымаць добраўпарадкаванае жыллё з мэбляй і гарадскімі выгодамі, – не нарадуецца маладая маці. – Ёсць сям’я, дом, работа. Што яшчэ трэба для шчасця?

Востраў. У кожнага ён свой. Не падлічыць, колькі слаўных і добрых людзей тут нарадзілася, знайшло сваё прызванне і сваіх палавінак. А колькі вастраўчан жыве ў розных кутках краіны і ў сэрцах пяшчотна беражэ памяць пра маленькую радзіму, бачаць у снах яе маляўнічыя краявіды. Адна з іх – Таццяна Бялова, вядомая журналістка і кіраўнік кнігавыдавецтва, жыве ў Мінску, але пры першай жа магчымасці прыязджае сюды, у бацькоўскі дом. Каб адчуць свае вытокі, дакрануцца да назаўсёды дарагога. А потым у чарговым выданні прысвяціць свайму Востраву ці Ляхавіччыне, Брэстчыне, дарагой Беларусі шчымлівае прызнанне ў любві.

… Няхай рознагалосы хор дзяцей заўсёды звініць над вёскай, а жыццё працягваецца ва ўдзячных унуках і праўнуках, сённяшніх жыхароў, што будуць з годнасцю пісаць багатую гісторыю Вострава.

Наталля Перапечка

Перапечка, Н. На правым беразе Мышанкі / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2015. – 17 кастрычніка (№ 80). – С. 4, 9.

Востраў. Асновай для назвы паслужыла слова востраў. Аднак сэнс яго ў старажытны перыяд быў інакшым, чым ў сучаснай беларускай літаратурнай мове (частка сушы, з усіх бакоў акружаная вадою). Яно шырока ўжывалася ў якасці земляробчага тэрміна. Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці людзі шукалі прыдатных для распрацоўкі мясцінак (астравоў і палянак) сярод бяскрайніх лясоў, балот і пясчанікаў, сумесна іх асвойвалі.

Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed