Вёскі Ляхавіцкага раёна. Вадзяціна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Вадзяціна

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.Знакамітасці

ВАДЗЯЦІНА — вёска ў Альхоўскім с/с, за 7 км на 3 ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 29 гаспадарак, 41 жыхар (2005).

У 1760 г. Вадзяцін (Вадзячын) — фальварак маёнтка Ляхавічы (Ляхавіцкага графства); разам з іншымі населенымі пунктамі маёнтка прададзены Мар’янай Казьмінскай, дачкой Е.Ф.Сапегі, князю М.Ю.Масальскаму. У 1775—90 гг. фальварак і графства ў складзе дзярж. староства (у 1789—90 гг. у часовым валоданні навагрудскага ваяводы Ю.Несялоўскага), з 6.5.1790 г. зноў у валоданні Масальскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. ў Слуцкім паветах Мінскай губ. У1793 г. Вадзяцін у складзе Ляхавіцкага маёнтка перададзены Шымону Касакоўскаму і яго нашчадкам. У 1847 г. вёска фальварка Галдавічы маён­тка Ляхавічы, уладанне С.М.Касакоўскага, 10 двароў, 74 жыхары. У 1897 г. вёс­ка ў Мядзведзіцкай вол., 25 двароў, 191 жыхар. У 1909 г. было 46 двароў, 234 жыхары. 3 1921 г. ў складзе Полылчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; 39 двароў, 183 жы­хары (1921). 3 1939 г. ў БССР, з 15.1. 1940 г. ў Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Пад’язаўлянскім с/с. 3 8.1.1954 г. ў Брэсцкай вобл. 3 20.5. 1968 г. ў Альхоўскім с/с (перайменаваны Пад’язаўлянскі с/с). У 1940 г. вёскі: Вялікае Вадзяціна (62 двары, 290 жыхароў) і Малое Вадзяціна (7 двароў, 41 жыхар).

У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. вёскі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава. У 1959 г. ў вёсцы (2 вёскі пасля 1950 г. зліліся ў адзін на­селены пункт) было 281, у 1970 г. 247 жыхароў. У 1967 г. на брацкай магіле сав. воінаў, якія загінулі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі ў 1944 г., устаноўлены абеліск. У 2002 г. 32 двары, 43 жыхары, у складзе калгаса «Альхоўскі» (раней саўгас; цэнтр — в. Альхоўцы). Вёска — радзіма бел. пісьменніка У.М.Дамашэвіча.

Вадзяціна // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 259.

Дамашэвіч Уладзімір  – беларускі пісьменнік, празаік, нарысіст.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed