Вёскі Ляхавіцкага раёна. Гірыч-Поль

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Гірыч-Поль

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.

ГІРЫЧ-ПОЛЬ – вёска у Навасёлкаускім с/с, за 13 км на Пн ад Ляхавіч, 11 км ад горада і чыг. ст. Баранавічы, 6 км ад чыг. прыпынку Перамога на лініі Баранавічы-Мінск. 5 гаспадарак, 5 жыхароу (2005).

У 1897 г. Гірыч-Поле — урочышча Дараўскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ., 5 двароў, 31 жыхар. У 1909 г. вёска, 6 двароў 41 жыхар. 3 1921 г. ў скла­дзе Польшчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 4 двары, 32 жыхары (1921). 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Дараўскім с/с. 3 8.1.1954 г. ў Брэсцкай вобл. З 1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. ў вёсцы 11 двароў, 54 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупі- равана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 38, у 1970 г. 28 жыхароў. У 2002 г. 4 двары, 8 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (цэнтр — в. Навасёлкі).

Гірыч-Поль // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 267.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed