Вёскі Ляхавіцкага раёна. Гарбачы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Гарбачы

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.Тапаніміка

ГАРБАЧЫ — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, на Пн ад вёскі меліярацыйныя кана­лы, злучаныя з р. Шчара, за 10 км на ПнЗ ад Ляхавіч, 7 км ад чыг. прыпынку Кавалі на лініі Баранавічы—Асіповічы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Гайнін. 47 гас­падарак, 70 жыхароў (2005).

У 1789 г. Гарбачы — вёска, уласнасць каталіцкай царквы ў Навагрудскім ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім пав. Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У 1833 г. вёска казеннага маёнтка Дарава, 28 двароў, 270 жыхароў, шынок. У 1870 г. ў Дараўскай вол., 140 рэвізскіх душ. У 1889 г. побач з вёскай знаходзіліся 3 невялікія аднайменныя фальваркі, якія належалі В.М.Пашко (31 дзес. зямлі), В.І.Пашко  (17дзес. зямлі), Івану і Вікенцію Бубен (10 дзес.зямлі). У 1897 г.ў вёсцы 70 двароў, 449 жыхароў, ветраны млын, кузня. У 1909 г. — 93 двары, 648 жыхароў, школа. 3 1921 г. ў складзе Полышчы, вёска ў Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 76 двароў, 386 жыхароў. 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Дараўскім с/с. 3 8.1.1954 г. ў Брэсцкай вобл. 3 1954 г. ў Навасёлкаўскім с/с. У 1940 г. 70 двароў, 373 жыха­ры. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Кутузава, які ў 1952 г. ўвайшоў у склад узбуйненага калгаса «Сталінскі шлях» Навасёлкаўскага с/с. У 1959 г. было 382, у 1970 г. 311 жыхароў.

У 2002 г. 55 двароў, 88 жыхароў, у скла­дзе калгаса «Новы шлях» (цэнтр — в. Навасёлкі). Размешчаны б-ка, клуб. Планіровачна складаецца з двух амаль прамалінейных, паралельных паміж са­бой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

 

Гарбачы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 265.

Горбачи. Название, производное от кличек и фамилий.

 

Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн.. 1974. – 448 с.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed