Вёскі Ляхавіцкага раёна. Бенькаўцы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Бенькаўцы

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.

БЕНЬКАЎЦЫ — вёска ў Крывошынскім с/с, за 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы. 51 гаспадарка, 105 жыхароў (2005).

У 1844 г. Бенькаўцы — вёска фальвар­ка Баканава маёнтка Рэпіхава ў Навагрудскім пав. Мінскай губ., уласнасць графіні І.Патоцкай, 8 гаспадарак, 67 жыхароў. У 1870 г. вёска, 35 рэвізскіх душ сялян. У 1897 г. — 26 двароў 177 жыхароў у Востраўскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1909 г. ў вёсцы 30 двароў, 206 жыхароў, нар. вучылішча. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска ў Востраўскай гміне Баранавіцкага пав. На­вагрудскага ваяв., 28 двароў 144 жыха­ры. 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Востраўскім с/с. 3 8.1. 1954 г. ў Брэсцкай вобл. 3 1959 г. ў Крывошынскім с/с. У 1940 г. вёска, 70 двароў 340 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. ў вёсцы створаны калгас імя Мікаяна, які ў кастр. 1951 г. ўвайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Будзённага. У 1959 г. было 344, у 1970 г. 292 жыхары. У 2002 г. 56 двароў, 107 жыхароў у складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Галаўнінцы).

 

Бенькаўцы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 258.

Comments are closed