Вёскі Ляхавіцкага раёна. Астрэйкі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Астрэйкі

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.Тапаніміка

АСТРЭЙКІ — вёска ў Жарабковіцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. ст. Жарабковічы на лініі Баранавічы—Асіповічы.

У 1789 г. Астрэйкі — шляхецкае ўладанне ў Навагрудскім ваяв. Рэчы Паспалітай. 3 1791 г. ў складзе новаўтворанага Случарэцкага пав. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1844 г. Астрэйкі – маёнтак, які складауся з аднайменных вёскі (6 двароў 44 жыхары) і фальварка, уладанне Фёклы Плацынскай (да 1842 г. ўласнасць Клімашэўскіх). У 1876 г. маёнтак Ляхавіцкай вол., 155 дзес. зямлі, уласнасць С.А.Вільбікавай. У вёсцы бы­ло 17 рэвізскіх душ сялян-уласнікаў (1870). У 1889 г. Астрэйкі — маёнтак, 145 дзес. зямлі, уласнасць С.А.Вільбікавай, і фальварак, 23 дзес. зямлі, уладанне селяніна І.А.Субоцкага. У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: маёнтак, уладан­не Баранцэвічаў 2 будынкі, 13 жыхароў; фальварак Астрэйкі-Янава, уласнасць Субоцкага, 5 жыхароў; вёска, 10 двароў 70 жыхароў. У 1909 г. вёска, 81 жыхар, і маёнтак, 5 жыхароў. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.; фальва­рак, 11 жыхароў; калонія, 3 двары, 15 жыхароў і вёска, 17 двароў, 78 жыхароў. 3 1939 г. ў БССР.з 15.1.1940 г. ў Ляхавіцкім p-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Жарабковіцкім с/с. 3 8.1.1954 г. ў Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 г. ў Падлескім с/с, які 3.7.1972 г. перайменаваны ў Жарабковіцкі. У 1940 г. ў Астрэйках 25 двароў, 172 жыхары. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. створаны калгас імя Кірава, з снеж. 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна; у 1961 г. гаспадарка перайменавана ў калгас «Беларусь» (цэнтр — в. Жараб- ковічы). У 1959 г. ў вёсцы 11З, у 1970 г. 79 жыхароў.

 

Астрэйкі// Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 257- 258.

Астрэйкі. Назва вёскі Астрэйкі сугучная слову “астраўкі”. У аснове гэтых слоў прыгадваецца агульнае “востраў”. Відаць, і на самай справе, тыя астраўкі – лапікі зямлі, адваяваныя людзьмі у балоцістых ці нізінных мясцін для вырошчвання збажыны і агародніны, падказалі людзям такую назву сваёй вёсцы. Калі добра прыгледзецца да яе месцазнаходжання, то ў гэтым проста ўпэўніцца. 3 паўночна-ўсходняга боку населены пункт апаясваецца вусцем рэчкі Шавялёўка з шырокім долам, які ў даўнія часіны быў, пэўна, балотнай дрыгвой. 3 паўночна-заходняга – таксама нізіна. У такім нізінным акружэнні землі, дзе размешчана вёска, яе ваколіца і сапраўды здаваліся астраўкамі на сушы. Адсюль і назва вескі трансфарміравана са слова астраўкі. Сёння ў Астрэйках засталося ўсяго дзве хаткі, гаспадары якіх тут не пражываюць.

Ёсць край такі…: гістарычна-літаратурная хроніка/ У.М. Лаурэнау і інш. – Баранавічы: РУПП “Баранавіцкая узбуйненая друкарня”, 2003. – 427 с.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed