Сяргей Сцяпан

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Сяргей Сцяпан Фёдаравіч нарадзіўся 26 мая 1953 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна. У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам у будаўнічых арганізацыях г. Мінска.

Вершы і апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Беларусь», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у іншых перыядычных выданнях. Выдаў зборнікі вершаў «Буслы на ржышчы» (1999), «Снежань» (2003). Перакладае з польскай і нямецкай моў.

Гардзей, В. Дай руку мне, адзіны мой братГардзей, В. Пастараль верасня Гардзей, В. У пошуках “роснага” слова

“Дай руку мне, адзіны мой брат”

Сітуацыя і праўда пазаштатная. Хачу расказаць лра цікавага і самабытнага паэта Сцяпана Сяргея, але, каб вобраз творцы выйшаў больш поўным і жыц-цёвым, спачатку я павінен згадаць яганага роднага брата Аляксея. Не трэба напружваць памяць: Сцяпан і Аляксей — гэта імёны, Сяргей — прозвішча, даволі звычайнае ў Ляхавіцкім раёне, асабліва ў мясцовасці, што шырокай урадлівай раўнінай імкнецца да бяскрайніх слуцкіх разлогаў. Тут дзесьці акурат пасярэдзіне ўяўнага трохкутніка, утворанага буйнымі селішчамі Сваятычы — Падлессе — Жарабковічы, пры-тулілася ў чэзлым палясоўі невялікая вёска Шавялі, дзе спрад-веку ўсё было як у добрых людзей: малаком пышнай квецені абліваліся майскія сады, у спалавелых жытах дацямна плакаліся перапёлкі, а наводшыбе ў хісткім чароце струменілася малая рэчка Шавялянка — неспатольная забава і пацеха вясковай дзятвы.

Аднойчы, здаецца, ці не ў 1966 годзе, калі я ўжо меў пэўны журналісцкі вопыт у штаце раённай газеты, менавіта з вёскі Шавялі ў рэдакцыю прыйшоў селько-раўскі допіс і лёг на мой стол з рэзалюцыяй рэдактара В.Шталя рыхтаваць да друку, Я прачытаў ліст і быў прыемна ўражаны: ды што тут рыхтаваць! Аўтар відавочна валодаў мастацкім стылем, адчуваў слова, і ягоны допіс не патрабаваў ніякай праўкі, больш таго, кажучы жартам, селькор не забыў даслаць цэлы «камплект» патрэбных знакаў прыпынку, і тыя коскі, працяжнікі, двухкроп’і аказаліся дакладна на сваіх месцах. Заметка «Школа — калгасу, калгас — школе» ў першапачатковым аўтарскім варыянце неўзабаве і была надрукавана ў «раёнцы». Павагу да невядомага мне сельскага карэспандэнта выклікаў той неаспрэчны факт, што пра добрыя справы сваіх землякоў у рэдакцыю талкова напісаў школьнік, вучань, можа, сёмага ці восьмага класа Аляксей Сяргей. Сабе ж на турботу ён так і не кінуў гэты скрутны газетны занятак, бо з цягам часу набыў журналісцкую адукацыю і цяпер вось ужо шмат гадоў працуе на Берасцейшчыне рэдактарам раённай газеты «Драгічынскі веснік».

Вельмі доўга — ні тады, у сваім далёкім юнацтве, ні намнога пазней, калі асабіста пазнаёміўся з былым селькорам, а сёння сталым майстрам пяра — я нават не падазраваў, што ў Аляксея Сяргея ёсць брат Сцяпан, надзелены несумнен-ным пісьменніцкім дарам. Нарадзіўся ён у 1953 годзе, дзяцінства правёў на маляўнічым улонні рэчкі Шавялянкі, дзе чуйнаму сэрцу адкрываліся зямныя горычы і парадоксы быцця, хоць пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута даўно жыве і працуе ў сталіцы. Прызнаны паэт, якім стаў за нейкае адно дзесяцігоддзе, Сцяпан Сяргей у хлапечым узросце так, як старэйшы брат, не дасылаў селькораўскія допісы ў газеты — цішком асвойваў паэтычны чарнатроп, спрабаваў нярэдка прайсціся па нязведаным празаічным бальшаку, упарта ўтойваючы ад чужых вачэй відавочную прыхільнасць да прыгожага пісьменства. Тайна крэўных генаў, здольных у яркіх мастацкіх вобразах асэнсоўваць жыццё і ўзнаўляць яго на паперы, адкрылася мне, зноўжа, выпадкова. Аднаго разу Сцяпан Сяргей, чалавек сціплы і крыху, як бы сарамлівы, прынёс у часопіс «Маладосць» свае новыя вершы, і вось тут у размове высветлілася нечаканае: журналіст Сяргей і пісьменнік Сяргей выйшлі з-пад аднаго бацькоўскага даху, па якім гупалі калісьці спелыя антонаўкі. Слаўная ўсё ж вёска Шавялі, што нарадзіла такіх здольных хлопцаў, але там, дзе чулася бацькоўская ласка і пяшчота, цяпер, на жаль, «‘халодным маўчаннем ляжыць белы снег ля счарнелых крыжоў». 3 верша Сцяпана Сяргея, прысвечанага брату Аляксею:

Гзты боль, як нв памяць засечкі —

Горкіх многа ў жыцці нашых страт.

Дагараць памінальныя свечкі.

Дай руку мне, адзіны мой брат.

Пастаім ля пакінутай хаты,

Свет вялікі — радзіма адна.

Без бацькоў будуць горкімі святы

I шчымлівей на сэрцы віна.

А вось яшчэ радкі з верша «Маці»:

Над роднай хатай свецяць зоркі

I знічка падае ў цішы,

Маўчаць палі,

Маўчаць пагоркі,

Па вечнай матчынай душы.

Рабіны гронкі над магілай,

Асірацеў мой родны кут.

Ніколі голас яе мілы

Я не пачую болей тут…

Чым тут суцешыш пякучы векавечны боль? Шляхі чалавечыя, як і боскія, невядомыя і неспазнаныя. Міжтым падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў «Маладосці», прынеслі аўтару заслужанае прызнанне ў чытачоў. Помніцца, у рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі ягоны адрас ці тэлефон. I гэты факт асабліва прыемны, бо таленавіты паэт, жывучы ў Мінску і бавячыся паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучаў выдаўцам. Прайшло мала часу, і вершы Сцяпана Сяргея ахаотна пачалі друкаваць часопіс «Полымя», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б, скажыце, і не звярнуць увагу, напрыклад, на вось гэтыя шчырыя, праніклівыя, поўныя даверу радкі:

Спадае раса на быльнёг сухадопу,

Мацнее штодня прыцяжэнне зямпі—

Напоўнены колас схіляецца долу,

I яблыкам цяжка вісець на галпі.

Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,

Уворана голас прастуджана злы.

Ужо чырванеюць на восень рабіны,

I радасць палёту згубілі буслы.

Вядома, дрэнныя справы, калі нават гордыя птахі губляюць радасць палёту, але па-сапраўднаму ўражлівыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея «Буслы на ржышчы», які быў выдадзены ў лапулярнай некалі серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Вельмі ж кідкі, эрокава вобразны і наогул характэрны для заканчэння лета акварэльны малюнак прыроды ўбачыў аўтар.

Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага разумення жыцця, таму што буслы, якія неахвотна збіраюцца ў палёт, запамінаюцца адразу, з першага прачытання. Дарэчы, амаль усе творы паэта напоўнены асабіста перажытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш «Пастараль»:

Зорны чэрвень над ціхай зямлёй,

Улугах — сенакоснае лета.

Нам так хочацца сёння з табой

У шчаслівыя верыць прыкметы.

Пахнуць сенам твае валасы,

А на вуснах — крышталікі мёду,

I слязінкі нябеснай расы

Абяцаюць на заўтра пагоду.

Далей у гэтым вершы ёсць згадка пра неадчэпныя грахі, пра судны час і начныя — у росах — лугі «пад аховаю зор Валапаса». Калі аўтар верыць у шчаслівыя лрыкметы, то няхай паверыць і чытач. Трошкі наіўна, але па прыродзе паэтычнага таленту Сцяпан Сяргей — тонкі лірык. Мала таго, лірык, які выдатна ведае жыццё, фальклор, сучасную беларускую лаэзію, ды і не топькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так і эстэтычнаэтычныя. Адчуваць чужыя беды і гора, нібы свае, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б, не паддаецца паэтызацыі, дадзена не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі.

Гэліз восені першы дакор —

Я спазніўся з гатовым адказам,

I адкрыўся халодны прастор

За прыціхлым рачным пералазам.

I жыццё за пакуты душы

Зноў заплаціць той самай манетай…

Як рабіны гараць у цішы,

Колькі смеласці ў чырвані гэтайі

Калі ў лясах залальваюцца рабінавыя гронкі, вяртаецца даўняя журба і зноўку «захочаш цяпла, як калісьці». Нягледзячы на тое, што працуючы інжынерам-будаўніком, філалагічныя веды Сцяпан Сяргей назапашваў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае беларускае слова, і гэтае слова ў яго, як сказаў нехта, «роснае», жывое, свежае. Пад пяром творцы слова набывае смак, водар, пах і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю. Паэтычныя радкі, зрэшты, могуць бухмата абсыпацца і звонкім інеем, акурат у той самы час, калі марознымі начамі «Рыбы ў невадзе зорным лускою сярэбранай ярка мігцяць». Сцяпан Сяргей любіць зіму з яе снегападамі і завеямі. Можа, таму яго новы зборнік вершаў, што лучыў пабачыць свет напярэдадні 50-годдзя паэта, названы коратка і ёмка — «Снежань». Наватзвокладкі кніга нябеснаблакітнага колеру і такая ж яна і ў сярэдзіне — высокая і празрыстая зместам.

Гэта нялёгкая справа — «шукаць да Бога дарогу», бо там, «за чорным парогам — ні птушак, ні дрэўца, ні нават куста». Мала здабыта, багата страчана, ды вельмі горычна «хварэць душой пад шэрым небам» у час «зацьмення розуму, зацьмення сэрцаў». Кніга «Снежань» пацвярджае грамадзянскую пазіцыю творцы — «аслепленым душам не дайсці да Бога». За чорным парогам — холад і цемра. Зноў жа, боль за дзяржаву, боль за гібель матчынай мовы — як уласны боль. Нездарма так часта памяць вяртае паэта на радзіму, у вёску Шавялі, дзе «над ракою цёплым ранкам бяліла маці палатно». I ў новай паэтычнай кнізе творца не забывае адвечныя карані і вытокі, помніць усё, што ў сваёй маральнай аснове яднала наша братэрства і крэўнасць, нашу чалавечую годнасць. 3 верша Сцяпана Сяргея, прысвечанага брату Аляксею:

Яшчэ бруіліся крыніцы,

Ты помніш смак вады той, брат?

Яе нам болей не напіцца…

О як баліць душа ад страті

У белых росах стынуць ранкі,

Звідна трывожацца шпакі.

Няма на картах Шавялянкі,

Дзяцінства нашага ракі.

Безумоўна, да свайго юбілейнага ўзросту сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Сцяпан Сяргей прыйшоў з даволі важкім творчым набыткам. Паэтычны «Снежань» храбусткім празрыстым інеем шчодра абсыпаў грунтоўныя і сталыя апавяданні, якія творца апошнім часам пастаянна друкуе ў часопісах «Полымя», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». I ў вершаваных пасланнях да брата Аляксея шчаслівую пару маленства паэт згадвае невыпадкова: памяць пра страчаную рачулку Шавялянку і сягоння ўсё яшчэ «расшевелнвает пламень чувств». Дык няхай ярка і палымнеюць яны, хоць з журбой і пакутай, гэтыя светлыя і шчырыя пачуцці.

 Віктар ГАРДЗЕЙ

 

Гардзей, В. Дай руку мне, адзіны мой брат / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – № 59. – 30 ліпеня. – С. 3.

Пастараль верасня

Падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў «Маладосці”, прынеслі аўтару заслужанае прызнанне чытачоў. У рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі адрас ці тэлефон аўтара. І гэты факт асабліва прыемны, што саракагадовы паэт мае не філалагічную, а політэхнічную адукацыю. Родам з вёскі Шавялі Ляхавіцкага раёна, цяпер ён жыве ў Мінску і, хоць, як кажуць, бавіцца паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучае выдаўцам. Тым не менш вершы. Сцяпана Сяргея ахвотна друкуюць часопіс «Полымя”, штотыднёвік „Літаратура і мастацтва», многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б, скажыце, і не надрукаваць, напрыклад, вось гэтыя шчырыя, праніклівыя, поўныя даверу радкі:

Спадае раса на быльнёг сухадолу,

Мацнее штодня прыцяжэнне зямлі —

Напоўнены колас схіляецца долу,

І яблыкам цяжка вісець на галлі.

Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,

У ворана голас прастуджана злы.

Ужо чырванеюць на восень рабіны,

І радасць палёту згубілі буслы.

Па-сапраўднаму таленавітыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да першага зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея „Пастараль верасня», які цяпер рыхтуецца да друку ў выдавецтве „Мастацкая літаратура». Вельмі ж кідкі, зрокава вобразны і наогул характэрны для заканчэння лета малюнак прыроды падае аўтар. Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага бачання жыцця, таму што буслы, якія страцілі радасць палёту, запамінаюцца адразу, з першага прачытання.|Трэба сказаць, амаль усе творы паэта напоўнены асабіста перажытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш „Пастараль»:

Зорны чэрвень над ціхай зямлей,

У лугах — сенакоснае лета.

Нам так хочадца сення э табою

У шчаслівыя верыць прыкметы.

Пахнуць сенам твае валасы,

А на вуснах — крышталікі меду.

І слязінкі нябеснай расы

Абяцаюць на заўтра пагоду.

Нам адпусцяцца сёння грахі

Да світання, да суднага часу…

Спяць у росах начныя лугі

Пад аховаю зор Валапаса.

Па прыродзе свайго таленту Сцяпан Сяргей – тонкі лірык. Мала таго, лірык, які, выдатна ведае жьшцё, фальклор, сучасную беларускую паэзію, ды і не толькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так і эстэтычна-этычныя. Адчувапь чужыя беды і гора, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б. не паддаецца паэтызацыі, дадзена не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі. Гэта восені першы дакор –

Я спазніўся з гатовым адказам,

І адкрыўся халодны прастор

За прыціхлым рачным пералазам.

Зноў рабіны запаляць агні,

І захочаш цяпла, як калісьці,

Ды працяты журбой мае дні,

Нібы ржою кастрычніцкай лісце.

Тырснуць  стрэлкі апошніх атаў,

Як надзея: мо ўсё яшчэ будзе…

Ды мне сэрца марозам скаваў

Вечны страх: не шукай — нездабудзеш.

І жыццё за пакуты душы

Зноў заплаціць той самай манетай…

Як рабіны гараць у цішы,

Колькі смеласці ў чырвані гэтай!

Нягледзячы на тое, што філалагічныя веды, працуючы інжынерам-будаўніком, Сцяпан Сяргей набываў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае беларускае слова. і гэтае слова ў яго. як сказаў нехта, „роснае», жывое, свежае. Пад пяром паэта слова набывае смак, водар, пах і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю.

Аднак, шаноўныя чытачы, самі пачытайце вершы свайго земляка з яго таленавітай кнігі паэзіі – „Пастараль верасня».

Віктар ГАРДЗЕЙ,

рэдактар аддзела паэзіі

часопіса „Маладосць»,

лаўрэат Літаратурнай

прэміі імя Івана Мележа.

Гардзей, В. Пастараль верасня / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. – 1996. – 10 красавіка. — № 28. – С. 2.

У пошуках “роснага” слова

 Падборкі вершаў Сцяпана Сяргея, якія друкаваліся ў «Маладосці», прынеслі аўтару заслужанае прызнанне ў чытачоў. У рэдакцыю часопіса не адзін раз званілі і прасілі адрас ці тэлефон аўтара. I гэты факт асабліва прыемны: саракагадовы паэт мае не філалагічную, а політэхнічную аду-кацыю. Родам з вёскі Шавялі Ляхавіцкага раёна, цяпер ён жыве ў Мінску і хоць, як кажуць, бавіцца паблізу літаратурных колаў, не дужа часта дакучае выдаўцам. Тым не менш, вершы Сцяпана Сяргея ахвотна друкуюць часопісы «Полымя», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», многія іншыя рэспубліканскія выданні. Чаму б скажыце, і не надрукаваць, напрыклад, вось гэтыя шчырыя, пранікнёныя, поўныя даверу радкі:

Спадае раса на быльнёг сухадолу,

Мацнее штодня прыцяжэнне зямлі —

Напоўнены колас схіляецца долу,

I яблыкам цяжка вісець на галлі.

Нырне паплаўком жоўты лісцік з асіны,

У крумкача голас прастуджана злы.

Ужо чырванеюць на восень рабіны,

I радасць палёту згубілі буслы.

Па-сапраўднамуталенавггыя строфы, прыведзеныя вышэй, можна было б смела паставіць эпіграфам да першага зборніка паэзіі Сцяпана Сяргея «Пастараль верасня», які цяпер рыхтуецца да друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Вельмі ж кідкі, зрокава вобразны і наогул характэрны   для   заканчэння   лета   малюнак прыроды падае аўтар. Тут і шчымлівы смутак па пражытым часе, і нечаканасць аўтарскага бачання жыцця, таму што буслы, якія страцілі радасць палёту, запамінаюцца адразу, з першага прачытання.  Трэба сказаць,  амаль усе творы паэта напоўнены асабіста пёражытым, тым, што нельга прыдумаць, што само выліваецца з душы і сэрца. Увогуле ягоная паэзія вызначаецца арганічным зліццём пачуцця, сталай думкі, вобразнасці, яркай метафарычнасці, аб чым сведчыць хоць бы верш «Пастараль»:

Зорны чэрвень над ціхай зямлёй,

У лугах — сенакоснае лета.

Нам так хочацца сёння з табой

У шчаслівыя верыць прыкметы.

Пахнуць сенам твае валасы,

А на вуснах — крышталікі мёду,

I слязінкі нябеснай расы

Абяцаюць на заўтра пагоду.

Нам адпусцяцца сёння грахі

Да світання, да суднага часу…

Спяць у росах начныя лугі

Пад аховаю зор Валапаса.

Па прыродзе свайго таленту Сцяпан Сяргей — тонкі лірык. Мала таго, лірык,  які   выдатна  ведае жыццё, фальклор, сучасную беларускую паэзію, ды і не толькі беларускую. Яму ўласцівы катэгорыі як сацыяльныя, так  і  эстэтычна-этычныя.  Адчуваць чужыя беды і гора, бачыць прыгажосць у тым, што, здавалася б, не паддаецца  паэтызацыі,  дадзена  не кожнаму. Сцяпан Сяргей якраз і валодае гэтымі выдатнымі якасцямі, а карані ягонай паэзіі сілкуюцца жыватворнымі і магутнымі сокамі зямлі.

Гэта восені першы дакор —

Я спазніўся з гатовым адказам,

I адкрыўся халодны прастор

За прыціхлым рачным пералазам.

Зноў рабіны запаляць агні,

I захочаш цяпла, як калісьці,

Ды працяты журбой мае дні,

Нібы ржою кастрычніцкай лісце.

Пырснуць стрэлкі апошніх атаў,

 Як надзея: мо ўсё яшчэ будзе…

Ды мне сэрца марозам скаваў

Вечны страх: не шукай —не здабудзеш.

I жыццё за пакуты душы

Зноў заплаціць той самай манетай…

Як рабіны гараць у цішы,

Колькі смеласці ў чырвані гэтай!

Нягледзячы на тое, што філалагічныя веды, працуючы інжынерам-будаўніком, Сцяпан Сяргей набываў пераважна самаадукацыяй, ён тонка адчувае   беларускае  слова,   і   гэтае слова ў яго, як сказаў нехта, «роснае»,  жывое,  свежае.  Пад  пяром паэта  слова  набывае смак,  водар, пах, і ягоныя пялёсткі сапраўды зіхацяць іскрыстай ранішняй роснасцю. Аднак,  шаноўныя  чытачы, самі пачытайце вершы Сцяпана Сяргея з яго таленавітай кнігі паэзіі — «Пастараль верасня».

Віктар ГАРДЗЕЙ.

Сцяпан Сяргей

***

Над бяссонніцай доўгіх гадзін

Плача сціснуты вуліцай вецер.

Святлафоры чырвоных рабін

На пустых скрыжаваннях зноў свецяць.

Восень лісцікам жоўтым звініць

На апошнім трамвайным прыпынку,

I жыцця яшчэ цягнецца ніць,

Хоць адчула ўжо сэрца слабінку.

Шырыць чорная ноч берагі,

Лістапад

На аголеных дрэвах распяты.

Час зіме адпускаць мне грахі,

Дараваць за памылкі і страты,

Дараваць за няўдачы і страх,

За гады, што дарэмна пражыты…

Ноччу снег ціха ляжа на шлях,

На дамы і магільныя пліты.

Будзе шчодрай прырода на снег —

Белы свет сапраўды стане белым.

Зразумею: у жыцці гэтым грэх

Быць няшчасным, няўдачным, нясмелым.

Нам так мала адпушчана год

На раптоўнае гэтае шчасце…

 I бязважкіх сняжынак палёт,

Як нябёсаў святое прычасце.

***

Распасцёр снежань белыя крылы,

Зноў павольней цячэ ў жылах кроў.

Колькі зроблена мною памылак

I растрачана шчырых сяброў.

Застануся з жыццём я сам-насам

На апошняй тужлівай мяжы.

За памылкі заплачана часам

I пакутлівым болем душы.

Не адпусціць да скону трывога.

За грахі, за былы мой спакой

Апраўданне мо ёсць перад Богам,

Ды няма і яго прад сабой.

I лажыцца мне іней на скроні —

Час няўмольны да нашых трывог.

Растае на халоднай далоні

Снег з зямных і з нябесных дарог…

У ГАСЦЯХ У АДЗІНОКАЙ ЖАНЧЫНЫ

Я ў гасцях у прыгожай жанчыны,

Адзінокай — так склаўся ўжо лёс.

За акном свецяць гронкі рабіны

I лісты ападаюць з бяроз.

У кватэры ўтульна і светла,

Еўтушэнкі партрэт на сцяне.

Плачуць свечкі на бронзе шляхетна,

Тоне смутак у белым віне.

У руцэ ледзь дрыжыць цыгарэта

І затоены боль у вачах…

Яшчэ жнівень — не бабіна лета,

Толькі страшна адной па начах.

Стукне ў вокны запознены вецер,

Ты даруй мне, што я — толькі госць.

У халодным, знявераным свеце

Хай ратуе цябе прыгажосць.

Ёсць жа прынц, калі ёсць

Папялушка,

Хай удачу пашле табе лёс —

I намокне начная падушка

Ад шчаслівых і радасных слёз.

Гардзей, В. У пошуках “роснага” слова.

Comments are closed