Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Савейкі: да і пасля продажу

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Савейкі>>>

Грэчка, І. Ваш час, шляхецкія сядзібыКанько, Г. Савейкі: пасля аўкцыёнуМитюков, А. Дворец за 200 тысяч долларовКобяк, Э. Совейки ждут инвестицийГурда, В. Парку Совейки нужен хозяинЮркевич, Е. Совейки - заповедник ненужных скульптур

Ваш час, шляхецкія сядзібы

У сродках масавай інфармацыі нярэдка ўзнімаецца тэма былых шляхецкіх сядзіб, прапаноўваюцца шляхі іх адраджэння, у тым ліку і продаж фізічным або юрыдычным асобам. Падобныя праекты ўжо пачалі рэалізоўвацца. Напрыклад, у Ляхавіцкім раёне не так даўно новых гаспадароў набыў Савейкаўскі палацава-паркавы ансамбль. Свайго аднаўлення чакаюць яшчэ амаль два дзясяткі сядзіб — сапраўдных жамчужын Ляхавіцкай зямлі.

Перспектыўная будучыня

Канечне, жыхары Ляхавіцкага раёна ганарацца землякамі. Аднак на першым месцы такога спіса стаяць шляхецкія сядзібы. Зямля палацаў і старасвецкіх паркаў — менавіта так найбольш правільна ахарактарызаваць гэты куток Брэсцкай вобласці. Але ці змогуць мясцовыя жыхары гаварыць гэтак пра малую радзіму гадоў праз сто-дзвесце, асабліва калі ўлічыць, што з амаль двух дзясяткаў сядзіб толькі ў Савейкаў перспектыўная будучыня? Астатнія ж выглядаюць, мякка кажучы, не самым лепшым чынам: будынкі некалі шыкоўных палацаў знішчаны або пустуюць, ціхія і маляўнічыя прысады, па якіх любілі прагульвацца прадстаўнікі знакамітых родаў, зараслі кустоўем і пустазеллем.

I ўсё ж закінутыя сядзібы глядзяцца не так ужо і змрочна, нават іх высокія разгалістыя дрэвы шумяць неяк бадзёра і радасна. Калі прыслухацца, то можна пачуць, што гэты пошум падобны на гукі паланэзаў, якія калісьці даносіліся з панскіх пакояў і луналі над паркавымі прысадамі. Відаць, дрэвы нейкім чынам вераць у аднаўленне былой велічы не толькі Савейкаў, але і Грушаўкі, Крывошына, Сваятычаў, спадзяюцца, што чароўная музыка зноў загучыць у выкананні музыкаў, апранутых у адпаведнасці з модай рамантычнага XIX стагоддзя.

Чыста там, дзе прыбіраюць

Не сакрэт, што чысціня тэрыторыі былых шляхецкіх сядзіб у многім залежыць ад працавітасці, зацікаўленасці і неабыякавасці да мінулага роднай зямлі настаўнікаў і навучэнцаў. Калі б не школы, прадстаўнікі сістэмы Міністэрства культуры, за якімі замацаваны паркі, наўрад ці змаглі б самастойна падтрымліваць у належным стане тэрьггорыю плошчай у некалькі гектараў. Таму кожную вясну і восень цішыню прысад савейкаўскага парку парушаюць звонкія дзіцячыя галасы — гэта навучэнцы Тальмінавіцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў выходзяць на суботнікі.

Як паведаміў дырэктар школы Мікалай Аляксандравіч Легеда, такія працоўныя дэсанты з’яўляюцца эфектыўным сродкам выхавання ў навучэнцаў паважлівых адносін да роднай зямлі. Да таго ж гэта і свежае паветра, і гульня, і захапляльная экскурсія. Асабліва паходам да палацаў радуюцца навучэнцы малодшага і сярэдняга звяна, удзельнікі гуртка “Юныя краязнаўцы», якім кіруе настаўніца гісторыі Алена Іванаўна Карчэўская. У старым парку дзяцей цікавяць і вясновыя праталіны на яшчэ белай заснежанай зямлі, і першыя звонкія птушыныя спевы. Вясна вясной, аднак асабліва радаснымі атрымліваюцца асеннія суботнікі. У гэты час школьнікам цяжка ўтрымацца ад спакусы разагнацца і скокнуць у вялікую гурбу апалага лісця. Потым устаць і падкідваць яго да вершалін дрэў, назіраць за тым, як жоўта-чырвоны салют павольна апускаецца на зямлю. Пасля таго, як апалае лісце сабрана, сцежкі падмецены, пачынаецца кульмінацыйны і самы прыемны момант суботніка — экскурсія па былой сядзібе Навіцкіх. Гэта своеасаблівая ўзнагарода для вучняў за плённую працу.

Менавіта ў такой вясёлай і дружнай атмасферы школа праводзіць на тэрыторыі Савейкаўскага палацава-паркавага ансамбля традыцыйныя працоўныя мерапрыемствы.

— Плошча парку вялікая – каля 10 гектараў, клопату тут заўсёды хапае. Вясной прыбіраем смецце, сухое галлё, а восенню – апалае лісце, летам ачышчаем ад смецця берагі выкапаных яшчэ пры Навіцкіх азёр, робім усё магчымае, каб экскурсія па школьнай экалагічнай сцяжыне, што праходзіць праз тэрыторыю парка, была цікавай і запамінальнай. Спецыяльна для гэтага мы стварылі і некалькі стэндаў, якія напярэдадні экскурсіі выстаўляем на прыпынках сцяжыны. Экскурсіі па парку мы праводзім не толькі для навучэнцаў нашага раёна, але і суседняга Баранавіцкага. Удзячнымі слухачамі з’яўляюцца і нашы землякі, якія жывуць у розных краінах свету і час ад часу прыязджаюць на сваю малую радзіму. Доўгі час выхаваўчую работу на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля мы вялі ў рамках рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі па экалогіі, якой з’яўлялася наша школа. У парку мы праводзілі эколага-біялагічныя даследаванні, разбівалі клумбы, намагаліся падтрымліваць яго ў прываблівым стане. Цяпер там новыя гаспадары. На жаль, сустрэцца з імі яшчэ не давялося. Што яны там плануюць зрабіць, не ведаем, але пажывём — пабачым, — расказвае Мікалай Аляксандравіч.

Дакладная будучыня палацава-паркавага ансамбля для мясцовых жыхароў пакуль невядома, аднак педагогі спадзяюцца, што месца, з якім звязана жыццё многіх тальмінаўцаў, не ператворыцца ў закрытую зону, для вяскоўцаў парк і надалей застанецца любімым месцам адпачынку. Новыя гаспадары змогуць вярнуць Савейкам былую славу, зробяць арыгінальнай турыстычнай жамчужынай Ляхавіцкага раёна. А вось як дабіцца такой арыгінальнасці? На што неабходна звярнуць увагу? Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта звярнуцца да гісторыі палаца, да біяграфіі яго ўладальнікаў, да іх захапленняў.

Прывіды абавязкова знікнуць

Упершыню ў дакументах Савейкаўская сядзіба ўзгадваецца ў 1850 годзе, калі пані Навіцкая купіла ў генерала Кор-Рудольскага, які служыў у Радзівілаў, 3 тысячы гектара зямлі. Гаспадарамі на новай зямлі разам з пані сталі і два яе сыны Канстанцін і Феафіл. Пры іх быў спачатку пабудаваны драўляны палац, а ў 1904 годзе — і цагляны. Асаблівыя гаспадарчыя здольнасці выявіліся ў Феафіла. Пры ім гаспадарка налічвала 60 галоў буйной рагатай жывёлы, 20 пар коней, быў створаны сыраварны завод, а ў 1901 годзе — і спіртзавод, — пачала экскурсію настаўніца гісторыі, калі наш невялікі педагагічны дэсант апынуўся каля памятнага знака, на якім пазначана “Гісторыка-культурная каштоўнасць. Савейкаўскі палацава-паркавы ансамбль. Ахоўваецца дзяржавай”.

Палац вылучаўся не толькі архітэктурай, але і вялікай бібліятэкай, архівам. Акрамя таго, у ім знаходзіўся ўнікальны музей мясцовай фаўны, дарэчы, самы вялікі з прыватных музеяў Польшчы ў даваенны час. Рамантычную атмасферу маёнтку надавала кампазіцыя з сажалак, дзе цэнтральнае месца займаў штучны востраў з мураванай альтанкай, да якога вёў каменны арачны мост. У 1939 годзе маёнтак быў разрабаваны, і арандатар, які вырашыў яго абараняць, забіты. У часы вайны будынак палаца быў разбураны, але потым адноўлены па старых чарцяжах. Цікавым з’яўляецца такі факт: сын Феафіла Ежы Навіцкі, які пасля вайны працаваў павераным паслом Польшчы ў Францыі, накіраваў у 50-я гады ліст у Савет Міністраў БССР з прапановай аб выдзяленні асабістых грашовых сродкаў на рэстаўрацыю сваёй былой сядзібы, аднак яму адмовілі. З 1954 года ў Савейкаўскай сядзібе размяшчаўся дом адпачынку работнікаў лясной гаспадаркі ўсесаюзнага значэння, потым санаторый для хворых на сухоты, участковая бальніца, на базе якой у летні час працаваў дзіцячы аздараўленчы лагер. 3 2004 года дзейнічала ўрачэбная амбулаторыя. Цяпер для Савейкаў пачаўся новы этап жыцця.

Па словах настаўніцы гісторыі, гэтыя мясціны здаўна належалі заможнаму шляхецкаму роду Навіцкіх герба Рагаля. У 1850 годзе Тадэвуш Навіцкі заклаў у Савейках пейзажны парк з цудоўным палацам у стылі неабарока. Менавіта ў гэтым тыпе сядзібы ўвасобіўся нацыянальна-рамантычны кірунак архітэктуры Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. На жаль, Савейкаўскі палац моцна пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пазней быў перабудаваны. Але асноўныя рысы яго першапачатковай архітэктуры захаваліся. Палац мае правільнае сіметрычнае вырашэнне. Па баках ад цэнтральнай часткі знаходзяцца аб’яднаныя галерэямі хрызаліты. Над галоўным уваходам — балюстрадная тэраса на васьмі падвоеных калонах. Над тэрасай узвышаецца фігурны франтон. На франтонах пабудоў сядзібы цэглай выкладзены літары “Т.N.” (ініцыялы Тадэвуша Навіцкага).

Некалькі слоў варта сказаць і пра маляўнічы парк. У ім спалучыліся рысы пейзажных паркаў пераходнага перыяду ад рамантычных да натуралістычных, парк займае тэрыторыю ў 10 гектараў. Амаль усе дрэвы дасягаюць узросту 150 гадоў і цягнуцца ў вышыню да 33 метраў. Сярод традыцыйных клёнаў, грабаў, ясеняў, бяроз, таполяў, вольхаў тут сустракаюцца і экзоты: ліпа галандская, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская і нават ясень адналісты, — паведаміла Алена Іванаўна Карчэўская.

Напэўна, калі б Ежы Навіцкі прыехаў сёння ў свае былыя ўладанні, то не пазнаў бы Савейкі. Многае змянілася. Выраслі дрэвы; некаторыя прысады, нягледзячы на клопат школы, зараслі кустоўем. Асабліва б здзівіўся былы гаспадар незвычайным скульптурам звяроў, людзей, што, нібыта прывіды, сустракаюць гасцей, самотна выглядваюць з-за кустоўя, нагадваючы пра былыя эпохі.

…Каб аднавіўся палац Навіцкіх, а да помніка архітэктуры ад Тальмінавіч была пракладзена асфальтаваная дарога, з’явілася паркоўка для аўтатранспарту; каб быў адноўлены старасвецкі парк, на базе якога навучэнцы і надалей маглі займацца навукова-даследчай работай; каб на даху аднаго з будынкаў колішняга бровара была створана назіральная пляцоўка, адкуль турысты маглі б любавацца маляўнічымі краявідамі; каб у палацавых пакоях быў адноўлены музей прыроды, бібліятэка, створаны кавярня, рэстаран беларускай шляхецкай кухні, у якім гасцей частавалі б стравамі, прыкладна такімі, як у доме Дубатоўка ў знакамітым “Дзікім паляванні караля Стаха”; каб у саміх Тальмінавічах, нарэшце, запрацаваў закінуты будынак гандлёвага цэнтра, дзе б турыстам прапаноўваліся сувеніры, створаныя народнымі ўмельцамі, у тым ліку і мясцовымі школьнікамі… А яшчэ тальмінавіцкія настаўнікі і вучні мараць, каб нарэшце быў знойдзены легендарны падземны ход, які нібыта злучаў палац і капліцу на мясцовых могілках, а таксама ход, што вёў ад Савейкаў да Нясвіжа і дзе Радзівілы, магчыма, схавалі свой легендарны скарб. ІІІто ж, пажаданні цікавыя, практычныя і накіраваны на развіццё турызму роднага краю. Аднак рэалізацыя гэтых мараў залежыць ужо ад новых гаспадароў.

Мая маці доўгі час працавала загадчыкам бібліятэкі, што размяшчалася ў будынку палаца. Запусценне, што цяпер там пануе, выклікае сум. Аповеды маіх бацькоў і аднавяскоўцаў пра былых гаспадароў краю, цікавасць да мінулага сядзібы, напэўна, і вызначылі мой выбар прафесіі. Скажу шчыра: калі нашы вяскоўцы даведаліся пра тое, што ў палаца з’явіліся гаспадары, яны ўзрадаваліся, з’явілася надзея на рабочыя вакансіі. Што галоўнае для аднаўлення сяла? Домікі і асфальтавыя дарогі? Так, гэта цудоўна, аднак калі не будзе работы, асабліва для моладзі, вёску можна лічыць неперспектыўнай. Таму нашы людзі і спадзяюцца, што пры новых гаспадарах з’явяцца і новыя рабочыя месцы, — адзначыла на зваротным шляху настаўніца гісторыі.

Трэці будзе?

Яшчэ адной жамчужынай Ляхавіцкай зямлі з’яўляецца (а дакладней з’яўляўся) Сваятыцкі палац, што належыў знакамітаму роду Зіберг-Плятэраў. Па ўбранстве, багатым інтэр’еры яму не было роўных у Ляхавіцкім краі. Шмат выпрабаванняў выпала на долю як палаца, так і яго гаспадароў. Пасля ліхалеццяў першай паловы мінулага стагоддзя ён прыйшоў у запусценне, і ў 1958 годзе ўлады вырашылі яго ўзарваць, а на тым месцы ў 1962 годзе быў узведзены будынак школы, своеасаблівы палац ведаў. Ад былой велічы сядзібы засталіся толькі падмурак палаца, стайня, будынак старой школы, сістэма каналаў, сажалак, а яшчэ пад’язная алея, якая цяпер вядзе да Сваятыцкай базавай школы. Дарэчы, з-за малакамплектнасці ў наступным навучальным годзе школа, на жаль, закрываецца. Нягледзячы на гэта, настаўнікі спадзяюцца, што ў хуткім часе невядомы пакуль што гаспадар сядзібы пачне ствараць новую старонку гісторыі Сваятыцкага палаца, які будзе адноўлены. І гэты будынак палаца стане ўжо трэцім, размесціцца ў маляўнічым месцы, на ўзбочыне дарогі, пад разгалістымі таполямі. Першыя прадметы для яго інтэр’еру могуць перадаць мясцовыя настаўнікі і вучні. Справа ў тым, што ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры школы ў невялікім гісторыка-этнаграфічным кутху захоўваецца некалькі скульптур, што ўпрыгожвалі шыкоўны інтэр’ер першапачатковага палаца.

На думку дырэктара Сваятыцкай базавай школы Святланы Валяр’янаўны Шпак, калі палац і адновіцца, то ў ім варта стварыць музей шляхецкага жыцця, і пачэснае месца ў гэтым музеі, акрамя скульптур, могуць заняць навукова-даследчыя работы, праекты, створаныя сваятыцкімі настаўнікамі і вучнямі (напрыклад, “Летапіс вёскі Сваятычы”, праект краязнаўчага маршруту “Гісторыя і культура палацава-паркавага ансамбля вёскі Сваятычы”, “Экалагічны праект мясцовасці”, апісанне эколага-краязнаўчай сцяжыны “Жамчужына Ляхаўшчыны”, “Паданні Ляхавіцкага раёна”). Сабраны ў гэтых работах матэрыял можа стаць асновай для аднаўлення палаца. Па прыведзеных у іх апісаннях, можна дакладна аднавіць як экстэр’ер, так і інтэр’ер палаца. Вось некаторыя вытрымкі з “Гісторыі і культуры палацава-паркавага ансамбля вёскі Сваятычы”: “Інтэр’еры палаца вылучаліся шыкоўнасцю афармлення і зборам вялікіх мастацкіх каштоўнасцей, асабліва карцін, габеленаў, мэблі, мелі вельмі багатыя ляпныя ўпрыгажэнні. Удзяляючы дэкору палаца асаблівую ўвагу, дойліды ў цэнтральнай частцы яго параднага фасада ўвекавечылі сябе ў рэльефных выявах. На першым паверсе цэнтральную частку палаца з франтальнага боку займаў вестыбюль з цудоўнай двухмаршавай дубовай лесвіцай, што вяла на другі паверх. Пад лесвічнай пляцоўкай дзверы вялі ў вялікую квадратную залу — грот, аформленую гранітам. У закругленых вуглах грота стаялі высечаныя з каменю скульптуры рыцараў у даспехах, якія трымалі ў руках пяціканцовыя свяцільнікі з бронзы”.

Цікавым з’яўляецца і “Картаграфічны партрэт Ляхавіцкага раёна”, створаны ў 2009 годзе пад кіраўніцтвам настаўніцы геафафіі Жанны Яраславаўны Несцяровіч. Сюды ўвайшлі цыклы карт палацава-сядзібных ансамбляў раёна, культавых будынкаў і інш. Плённая работа сваятыцкіх даследчыкаў роднай зямлі адзначана на выскім узроўні, што пацвярджаюць дыпломы, атрыманыя калектывам Сваятыцкай базавай школы (у прыватнасці дыплом I ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект краязнаўчага маршруту “Мой край”.

Слушныя меркаванні

Усе мы ведаем, што Беларусь — краіна замкаў. Мірскі, Нясвіжскі, Лідскі, Навагрудскі, Крэўскі, Любчанскі, Гродзенскі, Быхаўскі…

Іх рэстаўрацыя і аднаўленне, безумоўна, — важная справа, нездарма на дзяржаўным узроўні распрацавана і рэалізоўваецца спецыяльная праграма “Замкі Беларусі”. Аднак за вежамі нашых замкаў неяк згубіліся, можа, не такія высокія і магутныя, аднак не менш арыгінальныя і, галоўнае, турыстычна-перспектыўныя былыя шляхецкія сядзібы. Адзінкавыя прыклады аднаўлення палацаў, безумоўна, ёсць, аднак пераважная іх большасць знаходзіцца не ў самым прывабным стане: там, дзе некалі гучалі мазуркі і паланэзы, валяецца папера, бутэлькі, бітае шкло. I гэта ў лепшым выпадку. Звычайна ад былых сядзіб нам у спадчыну засталіся толькі рэшткі гаспадарчых пабудоў, а таксама высокія, разгалістыя дубы і таполі. Замкі замкамі, аднак менавіта палацы і старасвецкія паркі могуць стаць галоўнай беларускай турыстычнай “фішкай”. Так лічаць мае суразмоўцы з Тальмінавіч і Сваятычаў. Ёсць у педагогаў і цікавыя думкі наконт аднаўлення сядзіб, і да гэтых меркаванняў варта прыслухоўвацца.

Ігар Грэчка

Грэчка, І. Ваш час, шляхецкія сядзібы / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2013. – 28 сак. (№ 36). – С. 20-21.

Савейкі: пасля аўкцыёну

Палац стане турыстычна-гасцінічным комплексам

1На адкрытых аўкцыённых таргах быў прададзены комплекс будынкаў гісторыка-культурнай каштоўнасці “Палацава-паркавы ансамбль “Савейкі”. Гэта адзін з прыгажэйшых архітэктурных ансамбляў Брэстчыны, пабудаваны напрыканцы ХVІІ стагоддзя, які даволі нядрэнна захаваўся да нашага часу. У мінулым стагоддзі пэўны час быў прыстасаваны пад санаторый “Савейкі”, тут мясцілася і ўчастковая бальні- ца. Старажытная сядзіба прададзена прыватнаму прадпрыемству за 1,8 мільярда рублёў, частка якіх паступіла ўжо ў раённы бюджэт.

Упершыню пустуючыя будынкі комплексу “Савейкі” былі выстаўлены на аўкцыён фондам “Брэстаблмаёмасць” некалькі гадоў назад. Але пакупнік знайшоўся не адразу. На таргах, якія адбыліся ў лютым гэтага года, аб’ект выкупіла СЗАТ “Лада-Гарант” — сумеснае беларуска-англійскае прадпрыемства, якое займаецца будаўніцтвам гасцінічных комплексаў. Адзін з апошніх аб’ектаў фірмы — гасцінічныя апартаменты для сямейнага адпачынку ў Мінску. Дырэктар “Лады-Гаранта” Аляксей Ваганаў неаднойчы прыязджаў у Ляхавічы і вёў папярэднія перамовы з кіраўніцтвам раёна, наведваў Савейкі і быў уражаны самім палацава-паркавым ансамблем і навакольнымі краявідамі.

— Здзелка аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам. Фірма павінна забяспечыць захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з ахоўным абавязацельствам, якое будзе падпісана з Міністэрствам культуры, — расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Кацуба.
У планах інвестараў пераўтварыць ансамбль у турыстычна-гасцінічны комплекс з захаваннем гістарычных элементаў. А, магчыма, будзе адкрыты і санаторый. Чаму б і не? Прырода тут вельмі прыгожая, а паветра свежае і гаючае. Пакуль гэты праект нават не на паперы — на распрацоўку канцэпцыі патрэбен пэўны час. Застаецца спадзявацца, што ў новага гаспадара “Савеек” будзе (прабачце за таўталогію) па-сапраўднаму гаспадарскі падыход да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Галіна КАНЬКО

Канько, Г. Савейкі: пасля аўкцыёну. Палац стане турыстычна-гасцінічным комплексам / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 13 сак. (№ 19). – С.

Дворец за 200 тысяч долларов

В Ляховичском районе один из красивейших архитектурных ансамблей Брестчины, построенный в конце XIX века, продан частному предприятию за 1,8 млрд рублей, что составляет почти 200 тысяч долларов. По меркам наших дней сумма небольшая, однако сами инвесторы утверждают, что состояние ансамбля совсем непрезентабельное, и вложить в него придется в пять раз больше, чем его аукционная стоимость. Впрочем, обычных жителей Брестчины, неравнодушных к историко-культурному наследию края, куда больше волнует сохранность памятника архитектуры.

Впервые пустующие здания парка «Совейки» были выставлены на аукцион фондом «Брестоблимущество» еще в конце 2011 года. Начальная цена была более 3,5 миллиарда рублей. Инвесторам предлагалось приобрести здания главного, хозяйственного, спального и административного корпусов, продовольственный и материальный склады, погреб для горючего, здание электростанции, подсобные помещения, танцпол, теплосеть, а также земельный участок площадью 46 гектаров с ограничениями в использовании земель на площади 33 гектара в природоохранной зоне. Словом, по документам – готовый развлекательный комплекс с инфраструктурой.

Однако время шло, а сделки не было. Уже тогда усадьба находилась не в лучшем виде и требовала вложений. Затем случилась девальвация, поднялись цены на стройматериалы. Так что подсчитать, сколько реально нужно вложить в объект, чтобы он впоследствии вышел на рентабельность, было сложно. Так он и простоял до 2013 года, а его цена упала в два раза. И вот на недавних торгах объект выкупила фирма СЗАО «Лада-Гарант». Это совместное белорусско-английское предприятие – крупный столичный застройщик. В основном фирма строит объекты по Минску и Минской области, однако, с учетом купленного комплекса под Ляховичами, похоже, география эта расширяется.

— Сделка совершена в соответствии с законодательством, — комментирует главный специалист по охране историко-культурного наследия управления культуры облисполкома Вячеслав Гарбузов. – Фирма обязуется обеспечить сохранность историко-культурной ценности, основываясь на охранном обязательстве, подписываемом с Министерством культуры.

Рассказал Вячеслав Гарбузов и о нынешнем состоянии объекта:

— Ансамбль стоит тех денег, за которые его купили. Объект очень живописный, удален от застроек, но здания серьезно запущены.

Свое видение ситуации в телефонном разговоре высказал и представитель руководства фирмы, купившей ансамбль, Федор Фомин:

— Продавать подобного рода ансамбли в частные руки нужно было еще лет 10 назад, ведь до этого они находились под присмотром. Там размещались ДК, больницы, школы… А потом эти строения оказались ненужными и пришли в запустение.

Поэтому по самым грубым подсчетам, по словам Федора Фомина, любой инвестор, купивший подобный ансамбль, чтобы привести его в порядок, должен вложить порядка 1 миллиона долларов.

В данном случае в планах инвесторов преобразовать ансамбль в гостиничный комплекс с вкраплением исторических элементов. Впрочем, пока это проекты, которых нет даже на бумаге. На разработку концепции, по мнению Федора Фомина, уйдет минимум три года.

Пока же фирма столкнулась с небольшой, но существенной проблемой. Оказывается, одно из строений ансамбля уже принадлежит частному лицу, причем на законных основаниях! Когда могла быть осуществлена сделка, инвесторы ответить затрудняются, ибо вопрос только-только всплыл. По мнению руководства фирмы, скорее всего, объект был продан в начале «лихих» 90-х, когда в законодательстве царил хаос. Возможно, теперь инвесторам придется отдельно выкупать этот объект.

Всего же, по словам Вячеслава Гарбузова, в Брестской области уже три объекта историко-культурного наследия проданы частным фирмам. Это усадьбы Гремяче в Каменецком районе и Линово в поселке Интернациональный Пружанского района, а также паровая мельница в Новицковичах на Каменетчине. Линово приобрел российский бизнесмен, который является совладельцем белорусско-российской фирмы. Сумма покупки в 2011 году составила 1,1 млрд рублей (130 тыс. долларов). В этом году должны начаться работы по восстановлению усадьбы. По словам Вячеслава Гарбузова, это будет объект агроэкотуризма. С такими же целями планируют реставрировать паровую мельницу, которую в том же 2011 году приобрел брестчанин за 50 млн рублей. Сейчас он также готовит соответствующие документы. А вот судьба Гремяче пока не решена. Возможно, ее вновь выставят на аукцион. В целом же в Беларуси инвесторы уже выкупили около десяти усадеб.

Памятник усадебно-парковой архитектуры в д. Совейки в Ляховичском районе был построен в конце XVIII — начале XIX вв. Принадлежал сначала Беннигсенам, потом Чапским.

В ансамбль входят дворец, парк площадью более 11 гектаров, искусственный водоем. В парке, объявленном ботаническим памятником природы республиканского значения, насчитывалось 27 видов и форм деревьев и кустарников, среди них ясень, белая ива, серый орех, горький каштан, лиственница европейская, калина канадская.

В 1901 г. владельцем усадьбы Теофилом Новицким построено здание винокуренного завода из прямоугольного колотого камня красного и серого цвета и кирпича. На фронтоне выложена дата строительства «R 1901» и инициалы владельца «T.N.». Рядом размещается здание, построенное в той же технике, с уникальным оформлением оконных проемов красными округлыми камнями.

Александр МИТЮКОВ

Митюков, А. Дворец за 200 тысяч долларов : [продана усадьба в Совейках] / Александр Митюков // Заря. – 2013. – 19 фев. (№ 19). – С. 1, 8.

Совейки ждут инвестиций

Чтобы увидеть настоящую шляхетскую усадьбу XIX века, достаточно съездить в деревню Совейки, которая находится в Ляховичском районе у самой границы с Минщиной. Особенности строительства совейковского ансамбля, в частности парковой композиции, свидетельствуют о создании ансамбля в конце XVIII века.

Интерес вызывают здания дворца, винокуренного завода и сам парк, который расположился на площади в 10 гектаров. В этой старинной усадьбе привлекает внимание та часть парка, где пруды, умело высаженные деревья, создают атмосферу романтизма и лиричности.

На недавно прошедшем в Бресте инвестиционном форуме для инвесторов был представлен инвестиционный проект по созданию туристического комплекса в Совейках. Он предполагает в восстановленном старинном имении сделать все, чтобы этот объект был интересен туристам и путешественникам, любителям истории со всего мира. Ведь такие комплексы чрезвычайно популярны у наших западных и восточных соседей — Польше и Литве. Проектом заинтересовались итальянцы и немцы. Проявляют интерес и состоятельные белорусские граждане.

Эдуард Кобяк

Кобяк, Э. Совейки ждут инвестиций / Эдуард Кобяк // Белорусская нива. – 2008. – 24 октября. – С. 4.

Парку «Совейки» нужен хозяин

В «Заре» за 21 сентября прочитал статью Елены Юркевич «Совейки — заповедник ненужных скульптур». Автор статьи справедливо отмечает, что Совейковский дворцово-парковый ансамбль в Ляховичском районе включен в список историко-культурного наследий (с 1963 года) и, в отличие от других подобных парков, неплохо сохранился. Центральная усадьба и здания бывшего спиртзавода находятся в хорошем состоянии.

Но поскольку этот памятник природы, истории и культуры не имеет настоящего, заботливого хозяина, то приходит в упадок и запустение. А ведь еще во 2-й половине XX века в Совейковском парке были дом отдыха (в 50-х годах), санаторий и пионерский лагерь (60 — 80 годы).

Сейчас в усадебном доме находится Совейковская амбулатория, а одно из зданий былой промышленной зоны (начала XX века) было выкуплено 15 лет назад частным лицом (хотя в парке была давно установлена табличка, напоминающая о том, что парк охраняется государством). И теперь это здание, имеющее историко-культурную ценность, — частная собственность… Это ли не абсурд?

Сохранилась в парке с советских времен схема размещенных в нем жилых корпусов, танцевальной и спортивной площадок, столовой. Некогда чистые пруды (1,83 га) сегодня «мертвы» — затянуты ряской и тиной.

Этот парк при сравнительно небольших затратах средств на его окультуривание мог бы стать неплохим туристическим центром.

Совейковский парк имеет более чем полуторавековую историю. Как памятник природы и садово-паркового искусства, он был заложен в 1850 году. Его площадь — около 10 га. Имеет пейзажную планировку, расположенную на двух террасах. В парке 27 видов и форм деревьев и кустарников, в том числе ясень обыкновенный и плакучий, ива белая плакучая, орех серый горький, каштан обыкновенный, лиственница европейская, калина канадская и канадские тополя, сирень венгерская, ирга колосоцветная, бук, ель и др.

В феврале 1958 года я отдыхал в доме отдыха «Совейки». И даже зимой Совейковский парк покорял отдыхающих красотой природы: ели, сосны, высоченные оголенные тополя и лиственницы с заснеженными ветвями. В доме отдыха можно было получить напрокат лыжи для прогулок по парку и его окрестностям. Культмассовые мероприятия, экскурсии по парку, в теплицу совхоза «Адаховщина» и на Ляховичский льнозавод, хорошее питание позволяли даже зимой хорошо отдохнуть в Совейках.

Пора бы власти принять неотложные меры по окультуриванию Совейковского дворцово-паркового ансамбля и возвращению ему былой привлекательности. Нужно на деле показать и доказать, что этот памятник природы, истории и садово-паркового искусства действительно охраняется государством! Иначе, как отмечала в своей статье Елена Юркевич, все это может погибнуть, если не появится в Совейках настоящий, рачительный хозяин.

Владимир ГУРДА, краевед.

г. Кобрин

Гурда, В. Парку «Совейки» нужен хозяин / Владимир Гурда // Заря. – 2006. – 3 октября. – С. 4.

Совейки – заповедник ненужных скульптур

История ляховичской земли богата интересными людьми, жизнь которых переплеталась с их известными современниками. О земляках местным жителям теперь напоминают лишь роскошные ранее усадьбы и парки. Одно из таких мест — в отличие от многих, неплохо сохранившееся — Совейковский дворцово-парковый ансамбль, включенный в список историко-культурного наследия Беларуси.

Визит в прошлое

Моим гидом по Совейкам стал человек, наверное, больше всех знающий историю местных старинных усадеб и интересующийся их судьбой, — член Союза художников и Союза дизайнеров Республики Беларусь Сергей Черенович. Он знает парк как свои пять пальцев и к тому же хороший рассказчик. «Вот здесь был партер — самая торжественная
часть парка, а здесь – круглая клумба и цветник. Эти огромные деревья — канадские тополя — посажены лет 30 — 40 назад, их надо вырубать, они заслоняют парк, — начинает Сергей Черенович «экскурсию», после того как мы проехали через деревянные ворота и двигаемся по въездной 450-метровой аллее. — По ее бокам была посажена формованная ель. Аллея вела прямо к дому, крыльцо которого было устроено таким образом, что карета
въезжала прямо на него». Во время второй мировой войны, когда в усадьбе располагался госпиталь, в дом попала бомба и он частично сгорел. В 50-е годы прошлого века его восстановили и сначала здесь располагался санаторий, а потом — пионерский лагерь.

Возле композиции из камней с табличкой, напоминающей посетителям о том, что парк охраняется государством, — пожелтевшая от времени схема дворцово-паркового ансамбля. Она сохранилась, видимо, с советских времен: указано местоположение корпусов, размещавшихся в усадебном доме и других постройках, танцевальной и спортплощадки. Судя по надписям на схеме, парк занимал почти девять гектаров. Точная дата формирования паркового ансамбля неизвестна. По словам художника, в литературе начало закладки парка датируется расплывчато — конец XVIII века. Известно, что эти земли при­надлежали генерал-губернатору Литвы Беннигсэну, потом усадьбу купил Кшиштоф Незабытовский, после которого в 1840 году ее владельцем стал Константин Фадей Рдултовский. «Это был очень образованный человек, он окончил знаменитую Сорбонну в Париже. В 1828 году Рдултовский перевел «Сонеты» Адама Мицкевича на английский язык, приложил к переводу свое собственное стихотворение и отправил Мицкевичу. Тому очень понравился перевод, и он назвал Рдултовского «лихим поэтом», — продолжаем вместе с Сергеем Череновичем погружаться в историю усадьбы. — В этом же году Кон­стантин Рдултовский встречался с Мицкевичем и Пушкиным в салоне петербургской красавицы Каролины Сабаньской. Эта красивая женщина была агентом 3-го жандармского управления. Красоту Каролины использовали для того, чтобы привлекать в ее салон определенных людей, и она потом писала донесения. Вряд ли Мицкевич, Пушкин и Рдултовский подозревали о таких коварных целях одной из самых красивых женщин своего времени».

Константину Рдултовскому настолько понравилась атмосфера литературных салонов Петербурга, что он начал проводить их самостоятельно. Причем настолько увлекся этим, что вкладывал туда все средства, которые ему приносило имение в Совейках. Финал его жизни был трагичен: он разорился и в 1869 году умер в полной бедности недалеко от Совеек, в небольшом имении в Адаховщизне.

А новым хозяином усадьбы стал человек с необычным именем Гектор Бовентурович Новицкий. Именно в годы его владения Совейками — около сотни лет тому назад — здесь были построены довольно хорошо сохранившиеся до сих пор здания промышленной зоны парка, в которых размещались спиртзавод, пивоваренный и скипидарный заводы. Эти здания — «мураванки» — сложены из бутового камня, окруженного гранитом. «Это «изюмная» кладка, — поясняет Сергей Черенович и продолжает экскурсию по промышленной зоне: — Вот это бывшее здание спиртзавода, здесь варили спирт, причем настолько высокого качества, что производство не прекращалось даже тогда, когда во время первой мировой войны был принят сухой закон. Спирт был настолько качественным, что его закупал для производства водки Петр Смирнов, который поставлял водку императорскому двору». Параллельно промышленной зоне каскадом расположены четыре пруда, соединенные друг с другом. Пруды использовались не только в производстве, они одновременно служили и украшением парка, который был тогда ухоженным и не столь заросшим, как сейчас.

Памятники в «ссылке»

В наши дни в усадебном доме находится Совейковская амбулатория. Если бы здание вообще не использовалось, то могло бы разделить печальную участь других усадеб, на восстановление которых теперь требуются огромные деньги. А вот «мураванки» выглядят крепкими, как будто неподвластными времени. Но время дает о себе знать: год назад обвалилась одна из стен бывшего спиртзавода… Раньше эти красивые здания использовались под жилые дома и клубы, теперь все, кроме одного, пустуют. О нем стоит рассказать отдельно. У самой ближней к въездной аллее «мураванке» в глаза бросились стоящий во дворе автомобиль, шторы на окнах и другие признаки обитания человека. Оказалось, что в годы политических перемен, которые будоражили страну лет 15 назад, этот дом каким-то образом… выкупило частное лицо. И теперь здание, которое является историко-культурной ценностью, — частная собственность. Во дворе этого дома мы наткнулись на скульптуру, которая наверняка знакома всему взрослому населению Ляховичей, — некогда эта женщи­на с ребенком в одной и голубем в другой руке украшала центр города. Теперь же она стоит здесь облупленная, и уже без голубя. «Совейки — это своеобразный заповедник никому не нужных скульптур», — говорит Сергей Черенович и показывает «притаившуюся» в зарослях деревьев, на площадке перед усадебным домом… скульптуру Ленина с кепкой в опущенной правой руке и в наброшенном на плечи длинном пальто. Интересно, что Ляховичи — уникальный райцентр в том смысле, что там памятник Ленину в советские годы так и не установили. Когда и откуда его привезли в Совейки, никто не знает. Возможно, в каком-нибудь райцентре скульптуру меняли на новую, а эту отдали санаторию. Также на тропинках парка нам встретились скульптуры зубра, оленя и двоих медвежат, лакомящихся медом из бочонка.

Сам парк, как уже говорилось выше, зарос, хотя попадаются в его глубине и большие поляны. Среди деревьев встречаются редкие для наших мест виды — бук, лиственница. Лиственницы, кстати, здесь просто гигантские — по длине будут повыше современных девятиэтажек. В парке обитают виноградные улитки: весной, говорят, их так много, что земля под ногами хрустит. Заготовители знают это место и часто приезжают в Совейки за этим деликатесом.

Некогда чистые пруды, площадь которых, согласно схеме, составляет 1,83 гектара, сегодня — «мертвые», заплывшие тиной и ряской и по цвету ничем не отличаются от окружающей их растительности.

Туманные перспективы

«Если сюда запустить рыбу, то моментально все очистится, — говорит Сергей Черенович, который как одну из перспектив для усадьбы видит использование ее для нужд «рыбного» туризма. — При определенных финансовых вливаниях здесь можно было бы провести реконструкцию. Центральная усадьба и здания бывшего спиртзавода находятся в хорошем состоянии, здесь можно было бы организовать туристический комплекс. Если запустить в сажалки, которые тянутся вдоль территории парка, рыбу, то сюда могли бы приезжать любители рыбной ловли, ночевать здесь, на зорьке выходить с удочкой, готовить уху. Я думаю, нашлись бы люди, готовые таким образом проводить свои выходные».

Тянутся туристы сюда и сейчас, но не организованные, а так сказать, «дикие», то есть сами по себе — побродить по когда-то утопавшим в цветах аллеях парка, полюбоваться огромными лиственницами, удивиться «сосланным» сюда скульптурам и поразмышлять о том, что все это может погибнуть, если не появится здесь настоящий хозяин в лице организации или предпринимателя, который смог бы вложить средства и сделать популярный туристический центр.

Елена ЮРКЕВИЧ

Юркевич, Е. Совейки – заповедник ненужных скульптур / Елена Юркевич // Заря. – 2006. – 21 сентября. – С. 8.

Comments are closed