Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Нача

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

1У гістарычнай літаратуры звесткі пра сяло Нача сустракаюцца з 1566 г. Сядзібны дом пабудаваны Міхалам Чарноцкім y 1810-1815 гадах. Архітэктура будынка ўвасобіла рацыянальныя прынцыпы класіцызму. У Начы прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Напалеона Чарноцкага (1866-1937), беларускага перакладчыка, публіцыста, даследчыка беларускага фальклору. Ансамбль y в. Нача — унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва.

Кулагін, А. Нашчадкі часуНача // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краюНач Брындзовская // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского районаНача // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Нача Брындзовская // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы БерестейщиныНача БрындзоўскаяКанько, Г. Сядзіба Чарноцкіх будзе вандраваць па свецеНач Брындзоўская // Ляхавіцкі веснік

На ўскраіне в. Нача захавалася сядзіба, пабудаваная Міхалам Чарноцкім у 1810—1815 гг. Калісьці сядзіба і ўвесь маёнтак належалі ордэну езуітаў. Пасля секвестрацыі расійскім урадам маёнтак перайшоў да Масальскіх, у якіх яго адкупіў у 1798 г. Францішак Ксаверы Чарноцкі для свайго старэйшага сына Miхала.

Помнік з’яўляецца прыкладам палацава-сядзібнага будаўніцтва пачатку 19 ст., архітэктура якога ўвасобіла рацыянальныя прынцыпы класіцызму. У нязменным выглядзе сядзібны дом захоўваўся да 1910 г., калі па праекту архітэктара А. Кжыжаноўскага быў грунтоўна перабудаваны і пашыраны, набыў дэкаратыўныя элементы неагатычнага стылю. Комплекс сядзібы мае рэгулярна-восевую планіроўку з мураваным палацам у цэнтры, з абодвух бакоў якога размешчаны гаспадарчыя будынкі. За палацам пейзажны парк, аб’яднаны з пладовым садам і абмежаваны з захаду ручаём.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны дом узняты на высокім скляпеністым падвальным паверсе і быў накрыты двухсхільным гонтавым, а потым бляшаным дахам. Галоўны фасад яго аздоблены класічным 6-калонным дарычным порцікам, у трохвугольным франтоне якога круглае акенца. Адпаведна порціку на паркавым фасадзе выступае рызаліт з гатычнымі стральчатымі вокнамі і дзвярыма, якія вялі на вялікую тэрасу з агароджай. Бакавыя шырокія фасады таксама мелі перад сабой вялізныя тэрасы. Пад гэтымі тэрасамі, як і пад усім домам, знаходзяцца падвалы. У сціплым дэкоры атынкаваных фасадаў выкарыстаны карнізы простага профілю, нескладаныя па малюнку ліштвы прамавугольных аконных праёмаў. З перабудовай у 20 ст. значна змянілася і ўнутраная планіроўка дома.

Сядзібны дом акружаны невялікім паркам, парадная частка якога мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. Уязная алея праходзіла па цэнтральнай планіровачнай восі. Бакавыя флігелі размешчаны асіметрычна, таму адметны элемент паркаў гэтага перыяду — парадны двор — не мае выразнага планіровачнага завяршэння. У яго цэнтры знаходзіўся традыцыйны круг з пад’язной дарогай, які добра захаваўся і дэкарыраваны сучаснай пасадкай спірэі. Парк за домам мае пейзажную планіроўку. Тут растуць ліпы, ясень, клён, вяз. Групы дрэў і асобныя дрэвы (салітэры) спалучаюцца з невялікімі палянамі. У 2-й палове 19 ст. ў парку пачалі высаджваць іншаземныя пароды (экзоты). Паступова ён набываў рысы натуралістычнага парку. У Начы захаваліся вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін. Старэйшы ў рэспубліцы экземпляр арэха чорнага дасягае ў вышыню 25 м пры дыяметры ствала 81 см; расце конскі каштан васьмітычынкавы з Паўночнай Амерыкі. Па вадасцёкавай трубе вілася адна з найпрыгажэйшых ліян (з Усходняга Кітая) — вістэрыя кітайская.

Кулагін, А. Нашчадкі часу [фрагмент] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 94-96.

Нача

Нача згадваецца ў гістарычнай літаратуры з XV стагоддзя. Сядзібны дом пабудаваны Міхалам Чарноцкім y 1810-1815 гадах. Помнік уяўляе сабой прыклад палацава-сядзібнага будаўніцтва, архітэктура якога ўвасобіла рацыянальныя прынцыпы класіцызму.

У 1910 годзе дом перабудоўваецца паводле праекта архітэктара А. Кжыжаноўскага, пасля чаго набывае шэраг дэкаратыўных элементаў неагатычнага стылю.

Ансамбль мае рэгулярна-восевую планіроўку: y цэнтры мураваны палац, з двух бакоў якога размешчаны гаспадарчыя пабудовы. Пейзажны парк, аб’яднаны з пладовым садам, размешчаны за палацам. Парадная частка парку мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, y якой групы дрэў спалучаюцца з невялікімі палянамі. Тут захаваліся вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін: чорны арэх, васьмітычынкавы конскі каштан. Апошні ўладальнік маёнтка Сігізмунд Чарноцкі меў адукацыю агранома і многа часу прысвячаў развіццю садаўніцтва. У 1939 годзе сады ў маёнтку займалі 54 гектары. Меўся гадавальнік пладовых і дэкаратыўных раслін, на базе якога працавала прыватная школа садоўніцтва.

У Начы прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Напалеона Чарноцкага (1866-1937), беларускага перакладчыка, публіцыста, даследчыка беларускага фальклору.

За ўдзел y студэнцкіх хваляваннях 1890 года Напалеона выключылі з Маскоўскага універсітэта, дзе ён быў слухачом медыцынскага факультэта. Н.Чарноцкі прыязджае ў маёнтак бацькі, дзе жыве пад наглядам паліцыі. Нягледзячы на гэта, ён працягвае сваю дзейнасць удзелам y выданні на беларускай мове першага варыянта агітацыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885), перакладае на польскую мову творы У. Караленкі, А. Чэхава, М. Крапіўніцкага. Піша працы: «Як будзе з зямлёю» (1907), «Да пытання аб беларускай народнай школе» (1908) і іншыя. Пісяў Напалеон таксама працы і на медыцынскія тэмы.

У 1908 годзе ён выязджае ў Канаду. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Сігізмунд, які памёр y Варшаве ў 1953 годзе.

Нача // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю : турыстычны даведнік / мастацкае афармленне, фотаздымкі, тэкст С. В. Чарановіча.- С. 27-28.

Нач Брындзовская

Имение Нач Брындзовская было расположено по берегам притока Лани р.Начи. По-видимому, и название этого имения пошло от речушки Нача. Согласно известий от последних владельцев имения угодия Начи когда-то принадлежали иезуитам.

После конфискации российским правительством, имение Нач было передано Массальским, от которых под конец 18 столетия его откупил помещик Летешина и Малых Савич Франтишек Ксаверий Чарноцкий, он предназначил имение Нач своему старшему сыну Михаилу. После Михаила имение Нач унаследовал его самый старший сын Казимир, а потом внук Михаил, который был последним хозяином данного имения. Существующий двор в Начи до 1939 года построил в 1810-1815 гг. Михаил Чарноцкий сын Ксаверия. В виде неизменном он находился до 1905-1910 гг. После проекта архитектора А.Крижановского подлежал капитальной перестройке и расширению.

Сначала это было здание прямоугольной формы с высокими окнами, накрытое четырехспадистой гладкой кровлей. Со стороны въезда с востока был навес с шестью колоннами, поставленными на одинаковом расстоянии. Часть навеса была выше от посторонних строений. Перестройка двора заключалась согласно плана Крижановского в подъеме крайних строений до высоты центральной в середине части здания и замене крыши на гладкую двухспадистую. Таким образом, усовершенствованны были низкие комнаты, окна которых получили хорошую художественную обстановку. Достроены большие террасы, находящиеся под ними хозяйственные помещения. Фронтоны были с круглыми окнами. Остальные окна здания получили прямоугольные формы.

Здание насчитывало десять квартир. Внутренняя сторона двора сохранила свой прежний уклад. С большой приходной комнаты входили направо в большую комнату, освещенную тремя окнами, предназначенную для столовой, налево заходили в комнату для приема гостей. Все комнаты были крашены, полы из досок, покрытые лаком. Только в столовой и кабинете были паркетные полы из ясеня и дуба. В спальной комнате было четыре камина кирпичные и кафельные. В 1890 году переменили большую печь с зелёной кафли на камин темно-бронзового цвета.

Во дворе имелось большое количество мебели в стиле Людовика 15, изложенной из двух столов, кушетки, шести кресел и зеркала. Мебель эта была позолочена и украшена резьбой. Было тоже довольно много мебели неопределенного стиля, произведенной с начала 19 столетия, выполненной в местных мастерских. Это были кресла, столики, кушетки, комоды, зеркала, тумбочки. Ценных картин не имелось, кроме портретов членов семьи. В доме имелась библиотека, в которой были новейшие произведения. Рядом с художественной литературой были географический словарь, словарь польского языка, сельскохозяйственная энциклопедия, литература по обществоведению, истории и философии. Перед домом находился большой газон, к нему подходила широкая аллея с итальянскими тополями по бокам. По правой стороне газона находилась одноэтажная официна, крытая гладкой четырехспадистой кровлей. По задней стороне находился парк площадью в несколько гектаров. Большинство там было лиственных деревьев, среди которых встречались ели и сосны. От западной стороны имения вела вторая аллея, усаженная разросшимися тополями. В пределе этой части сада стоял круглый стол, выкованный в камне на низкой подставке.

Вся информация на тему имения Нач происходит от жены последнего владельца поместья Софии Чарноцкой.

Нач Брындзовская // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского района : [справочно-информационный буклет] / ответственный за издание Н. Н. Кулицкий. – 1999. – С. 5-7.

 

Нача

Nacza
Нача

Палацава-паркавы ансамбль. У гістарычнай літаратуры звесткі пра сяло Нача сустракаюцца з 1566 г., як уласнасць караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1567 г. Нача падаравана каралём Навагрудскаму шляхціцу А.Брындзу, а затым пацверджана яму, яго жонцы і дзецям.

3 таго часу маёнтак пачаў звацца па прозвішчы гаспадара — Нача Брындзоўская. Ён размешчаны на p. Начы, якая нясе свае воды ў р. Лань.

Паводле звестак, атрыманых ад апошніх гаспадароў маёнтка, землі Начы належалі некалі ордэну езуітаў.

Пасля задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. маёнтак Нача быў канфіскаваны царскім урадам у ордэна езуітаў і перададзены роду Масальскіх. Праз хуткі час (на мяжы XVIII і XIX ст.) яго выкупіў гаспадар Малых Савіч і Ляцешына — Францішак Ксаверы Чарноцкі.

Пасля Ксаверыя ў маёнтку гаспадарылі яго старэйшы сын Міхаіл, потым старэйшы сын Міхаіла Казімір і, нарэшце, апошнім гаспадаром маёнтка быў сын Казіміра Міхаіл Чарноцкі.

Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810—1815 гг. Міхаілам Чарноцкім, сынам Ксаверыя. У 1905—1910 гг. паводле праекта архітэктара А.Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны».

Спачатку палац выглядаў наступным чынам: будынак яго ў плане меў прамавугольную форму, з высокімі вокнамі, быў накрыты гладкім чатырохсхільным дахам. 3 боку галоўнага пад’езда існаваў порцік на шасці мураваных калонах. Порцік быў вышэйшы за асноўную пабудову.

Перабудова палаца і двара па новым праекце заключалася ў падвышэнні бакавых крылаў да вышыні цэнтральнай часткі будынка, замена даху на гладкі двухсхільны. Такім чынам, былі падвышаны нізкія пакоі, вокны якіх атрымалі добрую мастацкую аздобу. Акрамя таго, былі дабудаваны вялікія тэрасы, гаспадарчыя і службовыя памяшканні. Франтоны засталіся з круглымі вокнамі (люкарнамі), астатнія вокны палаца атрымалі прамавугольную форму.

Будынак налічваў 10 пакояў. Унутраны паркавы фасад палаца захаваў ранейшы від. Адразу з пярэдняга пакоя направа былі дзверы, якія вялі ў вялікі пакой сталовай з трыма вокнамі. Налева размяшчаўся пакой для прыёму гасцей. Усе сцены пакояў былі пафарбаваныя, падлога з дошак, пакрытая лакам, толькі ў спальным пакоі было чатыры каміны, аздобленыя кафляй. У 1890 г. была перабудавана печ з зялёнай кафляй на камін цёмна-бронзавага колеру.

У палацы была мэбля ў стылі Людовіка XV, якая складалася з 2 сталоў, кушэткі, 6 крэсел і люстры. Уся мэбля была пазалочаная і аздобленая разьбой. Мелася таксама шмат іншай мэблі нявызначанага стылю, вырабленай мясцовымі майстрамі ў пачатку XIX ст. Каштоўных карцін не было, вісела некалькі партрэтаў прадстаўнікоў роду Чарноцкіх. У палацы існавала бібліятэка, y якой быў кнігазбор навейшага часу. Побач з мастацкай літаратурай стаялі слоўнікі, энцыклапедыі, грамадская літаратура, кнігі па гісторыі і філасофіі.

Перад палацам знаходзіўся вялікі газон, да якога вяла шырокая ўязная алея, абсаджаная італьянскімі таполямі. На правым баку газона стаяў аднапавярховы флігель, накрыты гладкім чатырохсхільным дахам.

Адначасова з узвядзеннем палаца быў закладзены невялікі пейзажны парк плошчай некалькі гектараў. Большасць дрэў была лісцевых парод, аднак сустракаліся елкі і сосны. 3 заходняга боку ансамбля цягнулася другая алея, абсаджаная таксама таполямі. У межах гэтай часткі парка стаяў круглы каменны стол на нізкай падстаўцы.

Палац утрымліваецца ў добрым стане, парк таксама ў асноўным захаваў кампазіцыйную форму. У парку растуць ліпы, ясені, клёны, вязы. Групы дрэў і асобныя дрэвы (салітэры) спалучаюцца з невялікімі палянамі. У 2-й палове XIX ст. y парку з’явіліся экзатычныя дрэвы. Паступова ён набываў рысы натуралістычнага парку.

У Начы захаваліся рэшткі сонечнага гадзінніка і вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін. Старэйшы ў рэспубліцы экзэмпляр арэха чорнага дасягае ў вышыню 25 м пры дыяметры ствала 81 см. Расце таксама конскі каштан васьмітычынкавы з Паўночнай Амерыкі. Раней на парадным фасадзе вілася адна з найпрыгажэйшых ліян з усходняга Кітая — вістэрыя кітайская. Ансамбль y в. Нача — унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва.

Нача // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 225-226.

Нача Брындзовская

В XV в. владение Немировичей. В виде приданого Анны, дочери Федьки Немировича, перешло Бартошу Табаровичу. В 1509 г. имением владел их сын Ян. После Таборовичей стало королевским владением. Сигизмунд Август пожаловал Начь новогрудскому войскому А.Брындзе, и она стала называться Начей Брындзовской; позже подтвердили право на собственность его жена и дети. Затем принадлежало Подаревским. Андрей Подаревский в 1567 г. со своих имений Нача, Радваничи, Ястрембель и других поставлял «коней 12 збройно». Некоторое время Нача являлась имением иезуитов. После подавления восстания 1794 г. была конфискована у иезуитов и перешла вскоре князьям Массальским. В 1798 г. Начу купил витебский ротмистр Франтишек Ксаверий Чарноцкий, владелец известного имения в Летешине, которое приобрел в 1788 г. От него имение перешло сыну Михаилу, внукам Казимиру, Алексею, Вячеславу и Виктору. Земельные угодья имения составляли 1308 десятин. Затем имением стал владеть сын Казимира Михаил.

В имении прошли детские и юношеские годы второго сына Казимира На­полеона (1866—1937), белорусского переводчика, публициста, хорошо знавшего белорусский фольклор. За участие в студенческих волнениях 1890 г. Наполеон был исключен из Московского университета (медицинский факультет) и жил в имении отца под надзором полиции. Работал врачом. Участвовал в переводе на белорусский язык и в издании на гектографе первого варианта агитационной брошюры «Дядя Антон» (1885), переводил на польский язык В.Короленко, П.Чехова, М. Крапивницкого. Автор работ «Как будет с землею» (1907), «К воп­росу о белорусской народной школе» (1908) и др. Писал на медицинские темы (статья «Еще о медицине сельской», «Сzasopismo Lekarskie», № 111, 1907 г.). В 1908 г. эмигрировал в Канаду. Последним владельцем имения был Сигизмунд (умер в 1953 в Варшаве).

Усадьба заложена Михаилом Чарноцким на ровной левой террасе р. Нача в 1810—1815 гг. на площади более 20 га. В 1905—1910 гг. была перепланирована архитектором А.Кжижановским. Включала усадебный дом, парк с водоемами, официну, флигель, сад и большой хозяйственный двор (два коровника, две конюшни, свинарник, два гумна, паровая мельница, амбар и другие здания). Парадная часть имела симметрично-осевое построение. На центральной вытянутой оси располагались въездная аллея, партер с кругом, усадебный дом, парк (схема). Длинная (ширина 11 м) въездная аллея, ведущая от главной дороги имения, была тополиной (тополь черный ‘Italica’). Она вела через сад к партеру. Партер большой, открытый. С его восточной стороны имеется официна с четырехскатной крышей (не сохранилась); с противоположной стороны на удалении расположен жилой флигель, громоздкое двухэтажное кирпичное здание, первоначально служившее винокурней. В центре имеется круг с разросшимися спиреями Бияра, дубровколистной, белой и снежноягодником.

Ось композиции в глубине усадьбы замыкает усадебный дом, измененный в 1910 г. перестройкой по проекту А. Кжижановского. Боковые части здания поднимаются до высоты центральной части, что хорошо заметно; в результате крыша стала двухскатной. Здание прямоугольное в плане, одноэтажное, на цокольном этаже. Парадный вход выделен шестиколонным дорическим портиком с треугольным фронтоном и круглым окном в центре. Плоскость фронтона обшита досками. Парковый фасад здания имеет плоский ризалит с фронтоном и тремя сближенными остролучковыми окнами порте-фенетрами, доходящими почти до уровня террасы. Каменные террасы имеют и боковые фасады, под которыми устроены входы в цокольный этаж. Декор стен здания скромный. Прямоугольные проемы окон украшают прямые сандрики.

Интерьеры дома не отличались очень богатым оформлением. Только в столовой, салоне и кабинете имелся пар­кет с геометрическим узором из ясеня, светлого и черного дуба; камины были кирпичными и кафельными. Имелась мебель старинная в стиле Людовика XV и простая работы местных мастеров; портреты рода, библиотека.

Пейзажный парк расположен за домом, несколько смещен с основной оси в западную сторону, ближе к реке. Три дорожки образуют в центре его прогулочный маршрут в виде буквы «П». Парк построен по принципу чередования небольших полян и древесных групп и массивов. Теперь принял вид почти сплошного массива со снытью в напочвенном покрове. Почвы парка свежие, плодородные (снытьевый тип) и деревья в возрасте примерно двухсот лет достигают величественных размеров, имеют экзотические, высоко поднятые кроны. Высокая де­коративность насаждения дополняется слабым развитием подроста, подлеска (в отдельных местах рябинник). Фоновым деревом является липа, растет реже ясень, одиночно — дуб, клен. Почти выпала ель, совсем — сосны. В группах в виде акцентов одиночно росли иноземные деревья — лиственницы (европейская и польская), явор, конские каштаны. Фасад дома украшала уникальная для культуры Беларуси лиана — вистерия китайская. Рос в парке крупный (высотой до 25 м) экземпляр ореха черного (выпал в последнее время). С правой стороны дома растут три дерева (из пяти посаженных) конского каштана восьмитычинкового. Дерево этого вида с розоватыми цветками (‘Virginica’) не сохранилось. Выпала береза плакучая ‘Yongii’. На оси угла усадебного дома доживает конский каштан обыкновенный с экзотической кроной, уже утерянной вершиной. Большой урон древостою нанес ураган. Без вершин остались огромные липы. Поваленные деревья наделяют парк первобытностью. Под высоким пологом древостоя мало света, сыровато. Увлажненность увеличивается в направлении р. Нача. Здесь, уже в пойме, за невысоким гребнем террасы расположены на одной оси два небольших водоема, окруженных зарослями рябинника.

Парк включал ряд оригинальных элементов, разнообразивших среду. В его западной части стоит необычный округлый стол, состоящий из гранитных круглых плит, установленных на короткой толстой ножке. В восточном углу (на парковой окраине) расположена композиция в виде древесной клумбы в диаметре 7 м, называемая солнечными часами. В центре круга росла старая лиственница польская (дерево усохшее); позднее по кругу высажено 12 лиственниц европейских (сохранились четыре). Имеется восемь валунов. Один врос в стволы лип, между которыми был установлен. Валуны являлись выражением романтических мотивов. Символический смысл их установить трудно (надписи неразборчивы). Возможно, выражали память о погибших участниках восстания 1863—1864 гг.

К парку с северо-восточной стороны вплотную подступает сад. Сигизмунд, последний из владельцев имения, по образованию был агрономом и уделял имению много внимания. Оно считалось образцовым, а резиденция красивой. В 1939 г. сады занимали 54 га пахотной земли (общая площадь 187 га). Имелся питомник площадью 12 га, где, кроме саженцев плодовых растений, выращивались декоративные растения для парка. На базе питомника работала частная школа садоводства. Ее ученики сдавали выпускной экзамен в Варшаве. Сад по периметру обвалован. По валу идет защитный ряд из клена, а вдоль его кювет, с другой (внутренней стороны) — дорога. Позже с восточной стороны заложен новый сад. Частично обновленные и подсаженные (слива, алыча, вишня) сады хорошо сохранились. Перед войной Сигизмунд заложил второй большой сад на площади 18 га в фольварке Бураковцы, расположенном севернее Начи на живописном водоразделе рек Шевелевка (приток Ведьмы) и Нача (приток Лани). Сад при небольшой усадьбе, которая не сохранилась, спланирован в виде прямоугольников, по периметру окружен плотной защитной стеной из липы, посаженной через 0,5 м в ряду.

Усадьба в Наче принадлежит заводу по производству яблочного уксуса, который размещается в усадебном доме. В последнее время проведены работы по ее благоустройству.

Нача Брындзовская // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 316-318.

Нача Брындзоўская (в.Нача)

1У XV стагоддзі Нач была ўладаннем Неміровічаў, потым — Табаровічаў, яшчэ пазней — каралеўскім уладаннем. Сігізмунд Аўгуст падараваў Нач А. Брындзе, і яна стала называцца Начай Брындзоўскай. Некаторы час тут гаспадарылі іезуіты, пасля — князі Масальскія. У 1798 годзе Начу купіў віцебскі ратмістр Францішак Ксаверый Чарноцкі. Будаўніцтва сядзібы тут распачаў яго нашчадак Міхаіл y 1810 годзе.

Маёнтак з’яўляецца ўзорам палацава-сядзібнага будаўніцтва пачатку XIX стагоддзя, архітэктура якога ўвасобіла рацыянальныя прынцыпы класіцызму. У нязменным выглядзе дом захоўваўся сто гадоў, пакуль y 1910-м не быў грунтоўна перабудаваны і пашыраны і набыў элементы неагатычнага стылю. Сядзіба ўключала дом, парк з вадаёмамі, афіцыну, флігель, сад і вялікі гаспадарчы двор з двума кароўнікамі, дзвюма стайнямі, свінарнікам, паравым млынам і іншымі збудаваннямі. Доўгая, шырынёй 11 метраў, уязная тапалёвая алея вяла праз сад да партэра. У цэнтры двара знаходзіўся традыцыйны круг з пад’язной дарогай, які добра захаваўся.

Апошні ўладальнік маёнтка быў па адукацыі аграномам. У 1939 годзе сады тут займалі 54 са 187 га ворыва. Меўся гадавальнік пладовых і дэкаратыўных раслін для парка, на яго базе працавала прыватная школа садаводства.

У Начаўскім палацава-паркавым ансамблі сёння можна ўбачыць сядзібны дом, службовы флігель, клець і стайню. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам. У Начы захаваліся рэдкія для Беларусі віды раслін.

У былым памяшканні палаца цяпер знаходзіцца цэх па вытворчасці яблычнага воцату РСУП «Нача».

Нача Брындзоўская (в. Нача) // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыста : [буклет-даведнік] / складзены і падрыхтаваны да друку ўстановай “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” ; фота Сяргея Варановіча; тэкст Святланы Стыкуць. – [Брэст], 2007. — С. 8-9.

Сядзіба Чарноцкіх будзе вандраваць па свеце.

На паштоўцы

Паштовая картка з арыгінальнай маркай выпушчана ў абарачэнне

1Неардынарная падзея адбылася напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі. Кліенты, госці, супрацоўнікі РУПС прынялі ўдзел у цырымоніі спецыяльнага гашэння паштовай карткі з арыгінальнай маркай «Сядзібны дом Чарноцкіх». 28 мая Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне мастацкую картку з маркай «200-годдзе з часу пабудовы Міхаілам Чарноцкім сядзібнага дома ў вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці». Перш, чым такую картку можна распаўсюджваць, неабходна правесці спецыяльную працэдуру пагашэння. Што і было зроблена ва ўрачыстай абстаноўцы ў мясцовым РВПС.

Выкладчык Ляхавіцкай школы мастацтваў Сяргей Чарановіч цікава расказаў не толькі пра гісторыю будаўніцтва сядзібы, але і ўвогуле пра знакаміты род Чарноцкіх. Непасрэдна сядзіба (уключаючы дом, парк з вадаёмамі, флігель, сад і вялікі гаспадарчы двор) была пабудавана ў 1810-1815 гадах пад кіраўніцтвам Міхаіла Чарноцкага. У 1910 годзе сядзібны дом перабудаваны па праекту архітэктара А. Кжыжаноўскага. Ён з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму XIX стагоддзя.

Па словах намесніка начальніка Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Вольгі Юрашэвіч, першая марка такога кшталту з выявай Крыжа Ефрасінні Полацкай была выпушчана і пагашана ў 1993 годзе. Галоўная мэта выпуску паштовак з выявай гістарычных і культурных помнікаў Беларусі — пазнаёміць жыхароў Беларусі і гасцей з багатай гісторыка-культурнай спадчынай. Дарэчы, хутка з’явяцца новыя маркі з малюнкамі палацаў, помнікаў і паркаў, якія знаходзяцца на Ляхавіччыне.

Вольга Юрашэвіч разам з Сяргеем Чарановічам і начальнікам РВПС Вольгай Арэхва пад апладысменты прысутных пагасілі марку спецыяльным штэмпелем. Мастаком паштоўкі і спецштэмпеля з’яўляецца Ганна Малаш. Тыраж карткі складае 100 тысяч экзэмпляраў. Цяпер кожны жадаючы можа набыць паштоўку з арыгінальнай маркай «Сядзібны дом Чарноцкіх» у аддзяленнях паштовай сувязі і адправіць родным і блізкім у якасці сувеніра. Гэта добры падарунак і для філатэлістаў.

Галіна КАНЬКО.

Канько, Г. Сядзіба Чарноцкіх будзе вандраваць па свеце. На паштоўцы / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2011. – 2 чэрвеня. – С. 2.

Нач Брындзоўская

На ўскраіне в. Нача захавалася сядзіба, пабудаваная Міхалам Чарноцкім у 1810 — 1815 гг. Верагодна, назва маёнтка Нач Брындзоўская пайшла ад невялічкай тутэйшай рачулкі Нача.

Маёнтак з’яўляецца прыкладам палацава-сядзібнага будаўніцтва пачатку 19 ст., архітэктура якога ўвасобіла рацыянальныя прынцыпы класіцызму. У нязменным выглядзе дом захоўваўся да 1910 г., калі па праекту архітэкгара А. Кжыжаноўскага быў грунтоўна перабудаваны і пашыраны, набыў дэкаратыўныя элементы неагатычнага стылю. Комплекс сядзібы мае рэгулярна-восевую планіроўку з мураваным палацам у цэнтры, з абодвух бакоў якога размешчаны гаспадарчыя будынкі. За палацам — пейзажны парк, аб’яднаны з пладовым садам і абмежаваны з захаду ручаём.

Сядзібны дом акружаны невялікім паркам, парадная частка якога мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. У цэнтры двара знаходзіўся традыцыйны круг з пад’язной дарогай, які добра захаваўся і дэкарыраваны сучаснай пасадкай спірэі. Парк за домам мае пейзажную планіроўку. Тут растуць ліпы, ясень, клён, вяз. Групы дрэў і асобныя дрэвы (салітэры) спалучаюцца з невялікімі палянамі. У другой палове 19 стагоддзя ў парку пачалі высаджваць іншаземныя пароды (экзоты). Паступова ён набываў рысы натуралістычнага парку. У Начы захаваліся вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін. Старэйшы ў рэспубліцы экземпляр арэха чорнага дасягае ў вышыню 25 м пры дыяметры ствала 81 см, расце конскі каштан васьмітычынкавы з Паўночнай Амерыкі.

Нач Брындзоўская // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 11 жніўня.

 

Comments are closed