Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка. Агульныя звесткі.

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка>>>

Грушаўка // Несцярук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяўГрушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыстаГрушевка // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского районаГрушевка (д. Грушевка, Ляховичский район) // Мешечко, Е. Н. Путешествие по БеларусиГрушевка // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы БерестейщиныГрушевская усадьба // Туристическая энциклопедия БеларусиКулагін, А. Нашчадкі часу Грушаўка // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю

Грушаўка

Gruszowka

Грушевка

Мемарыяльны палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Рэйтанаў.

Вёска Грушаўка ўпамінаецца ў гістарычных дакументах з XVI ст. Да 1551 г. вёска належала князёўне Барбары Радзівіл, якая падаравала маёнтак Міхаілу Залескаму. Пасля 1567 г. Грушаўка была падаравана Жыгімонтам II Аўгустам двараніну П.Шлягеру, затым маёнтак зноў апынуўся ў Радзівілаў.

Дасканала невядома, калі Грушаўскі маёнтак перайшоў ва ўласнасць Рэйтанаў. Вядома, што гэты род перасяліўся з Германіі ў Рэч Паспалітую каля 1600 г. і за некалькі стагоддзяў пашырыў, а адна з ліній роду стала жыць на Беларусі. Прыкладна ў сярэдзіне XVII Рэйтаны ўжо гаспадарылі ў Грушаўцы.

Да канца XIX ст. Грушаўскі маёнтак быў галоўнай рэзідэнцыяй роду Рэйтанаў. У 2-й палове XVIII ст. маёнткам валодаў і жыў у ім адзін з гарачых патрыётаў Рэчы Паспалітай, пасол Навагрудскай зямлі на Варшаўскім сейме, «пан з чорнай Русі» Тадэвуш Рэйтан (1741—1780), які быў непрымірымым і непахісным праціўнікам падзелу Рэчы Паспалітай. Да 1910 г. маёнтак належаў Юзафу Рэйтану, які быў бяздзетны і пасля сваёй смерці завяшчаў усё багацце Грушаўскага двара нашчадкам сваіх сясцёр.

У прыватнасці, Грушаўка, Нача і Грыцэвічы дасталіся Генрыху Грабоўскаму, сыну Аляксандра Грабоўскага і Марыі Рэйтан, а фальварак Слаўкавічы перайшоў да графа Францішка Чапскага, сына Адама Чапскага і Ядвігі Рэйтан. Яны былі апошнімі гаспадарамі маёнтка.

У цяперашні час на тэрыторыі сядзібы, плошча якой складае каля 14 га, захаваліся жылы дом (паўразбураны), флігелі, бровар, капліца-пахавальня (паўразбурана і абрабавана), шэраг гаспадарчых пабудоў, парк рэгулярнай планіроўкі і пладовы сад. Да канца XIX ст. у сядзібе стаяў аднапавярховы мураваны палац, які быў пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму ў час жыцця і дзейнасці Тадэвуша Рэйтана.

Выгляд першага палаца вядомы паводле акварэлі Напалеона Орды, які неаднаразова бываў у сядзібе Тадэвуша Рэйтана ў 1864—1876 гг. Дом быў апісаны ў сярэдзіне XIX ст. пляменніцай Тадэвуша Рэйтана Ганнай Герычовай. Гэта быў будынак прамавугольнай формы, накрыты вальмавым дахам, меў у цэнтры галоўнага фасада чатырохкалонны драўляны порцік з трохвугольным франтонам. Уздоўж тыльнага фасада ў парк выступала тэраса-галерэя. Сярод шпалер парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Перад домам па баках круглага газона знаходзіліся афіцыны, у адной з якіх захоўваліся фамільныя архівы ўладальнікаў.

Унутраная аздоба палаца адпавядала традыцыям заможнай шляхты таго часу. У салонах і гасціных віселі партрэты дзеда і прадзеда Тадэвуша Рэйтана, а таксама Андрэя Тадэвуша Касцюшкі і архідыякана Вадзінскага. Сцены ўпрыгожвалі вельмі каштоўныя люстры ў пазалочаных рамах. На камінах стаялі дэкаратыўныя рэчы з фарфору: кошык з блакітнымі незабудкамі, пад шклом — дзве фігуркі маладой пары — кавалера і дзяўчыны. Акрамя партрэтаў віселі таксама карціны міфалагічнага зместу, у прыватнасці «Якар, які падае ў мора» і інш. Найбольш цікавай была карціна з пяці частак, кожная з якіх мела надпіс з тлумачэннем зместу кампазіцыі (бацька з сынам вядуць асла, затым едуць на асле, потым нясуць асла і г.д.). У бібліятэцы Рэйтанаў меўся вялікі кнігазбор, які перажыў шмат ваенных ліхалеццяў і знаходзіўся ў новым палацы да пачатку 2-й сусветнай вайны.

На мяжы XIX—XX ст. гаспадар Грушаўкі Юзаф Рэйтан па невядомых прычынах распачаў перабудову двара ў духу моднай на той час аздараўленчай манеры. Стары палац быў разабраны, а на яго месцы пабудаваны новы драўляны палац.

Разам з будаўніцтвам палаца быў закладзены пейзажны парк.

Палац уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з якога выступаюць на галоўным і бакавых фасадах мансардавыя паверхі з самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі. Галоўны ўваход вылучаны ганкам і тэрасай, устаноўленай на разьбяныя калоны і апаясанай металічнай агароджай. Высокі падмурак па баках цэнтральнай тэрасы вылучаны пластычнымі па форме мураванымі ганкамі, у форме якіх прасочваюцца элементы стылю «мадэрн».

Інтэр’еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Парадны двор, утвораны сядзібным домам і двума флігелямі, зрушаны з асноўнай восі кампазіцыі.

Да 1939 г. з асаблівай увагай і павагай зберагаўся невялікі будынак непадалёку ад палаца, які атрымаў назву «мураванка». У ім з пакалення ў пакаленне перадавалася шэраг каштоўных папер і пасведчанняў. У прыватнасці, сярод дакументаў быў мандат Тадэвуша Рэйтана на Варшаўскі сейм. Там існавалі матэрыялы з дасканалым апісаннем усіх тагачасных падзей y краіне . У двух пакоях гэтага мураванага будынка Тадэвуш Рэйтан правёў апошнія гады жыцця ў цяжкім стане і глыбокай псіхічнай дэпрэсіі, выкліканай моцнымі перажываннямі за раздзел Рэчы Паспалітай і ўласным бяссіллем перад разбуральным працэсам і здрадай паплечнікаў.

Гэты каштоўны архіў прапаў без вестак яшчэ да 1914 г., a былая сямейная капліца разабрана. Новая капліца-пахавальня была ўзведзена ў пачатку XX ст. y стылі неаготыкі. У гэтай капліцы быў пахаваны яе фундатар Юзаф Рэйтан. Будынак капліцы ў плане мае прамавугольную форму, трохгранную алтарную частку і высокі шчыт на галоўным фасадзе. Аконныя праёмы маюць выгляд стральчатых арак. Унутры існавалі нервюрныя скляпы.

У міжваенны перыяд y новым палацы былі сабраны рэшткі памятных рэчаў Тадэвуша Рэйтана: яго ложак, сервант, залаты бакал — падарунак калег сейма за заслугі ў актыўнай дэпутацкай дзейнасці. Усе гэтыя каштоўнасці нашчадкі Рэйтана перадалі Кракаўскаму нацыянальнаму музею Чартарыйскіх разам са старым гадзіннікам Стафана Рэйтана, бацькі Юзафа.

У 1939 г. польскія ўлады ўстанавілі помнік Тадэвушу Рэйтану побач з новай капліцай (не захаваўся).

Палац і гаспадарчыя пабудовы абкружае невялікі парк. Сярод дрэвавых парод было шмат экзатычных відаў. Збераглося самае вялікае ў Беларусі дрэва (16 м вышыні) кіпарысавіка гарохаплоднага, адзінкавыя экзэмпляры бука ляснога, конскага каштана, туі заходняй, белай акацыі.

Грушаўскі палацава-паркавы ансамбль мае мемарыяльнае значэнне, патрабуе рэстаўрацыі палаца, мураванкі, стварэння ў ёй мемарыяльнага музея Тадэвуша Рэйтана і ўключэння ансамбля ў турыстычныя маршруты Брэстчыны.

Ансамбль узяты на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Грушаўка // Несцярук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 219-220.

Грушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль

Грушаўка — невялікая вёска ў Начаўскім сельсавеце, размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад Ляхавіч. 3 гэтым месцам звязаны лёс беларускага дваранскага роду Рэйтанаў.

Да 1551 года Грушаўка належала Барбары Радзівіл. У канцы XVII стагоддзя кароль Ян Сабескі падарыў маёнтак кракаўскаму рыцару Рэйтану, што вызначыўся ў бітве з туркамі пад Венай.

Тадэвуш Рэйтан — самы вядомы прадстаўнік роду. У Польшчы ён — нацыянальны герой. Нарадзіўся ў 1742 годзе ў радавым маёнтку Грушаўка, што ў пяці кіламетрах ад Ляхавіч. У 1773 годзе быў сярод паслоў ад Навагрудскага павета ў сейме і адкрыта выступіў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. На адным з пасяджэнняў Тадэвуш Рэйтан, вымушаючы іншых паслоў не дапусціць падзелу, a значыць і аслаблення дзяржавы, лёг крыжам перад выхадам, каб нікога не выпусціць з залы пасяджэнняў, і гучна ўсклікнуў: «Тапчыце мяне — не тапчыце Радзіму!» Здраднікі пераступілі праз Рэйтана. Тады навагрудскіх паслоў мала хто зразумеў і падтрымаў. Іх самаадданая барацьба не перашкодзіла падзелу Рэчы Паспалітай…

Апошнія гады жыцця Тадэвуша Рэйтана прайшлі тут жа, y Грушаўцы. Ён цяжка і невылечна хварэў і ў 1780 годзе памёр. У 1791 годзе сейм аб’явіў самаахвярнасць Тадэвуша прыкладам для нашчадкаў і прыняў рашэнне ўстанавіць y пасольскай зале мемарыяльную дошку. A яго імя ўвекавечыць y Пантэоне Народных барацьбітоў як сімвал непахіснага патрыятызму.

У Грушаўцы і сёння прыгожа, хоць ад былога маёнтка засталося нямногае. Калісьці дом быў каменным і аднапавярховым. Прыгожы драўляны будынак з мансардным паверхам пабудаваны на старым фундаменце пры Юзафу Рэйтану ў канцы XIX стагоддзя: кажуць, дактары не рэкамендавалі яму жыць y каменных сценах.

Упрыгожаннем інтэр’еру дома калісьці былі печы з галандскага кафелю, люстры, цудоўная мэбля, вінтавая чугунная лесвіца, карцінная галерэя і паляўнічая зала, зала ўшанавання памяці Тадэвуша Рэйтана. У будынку былі водаправод, каналізацыя і электрычнасць.

Дарэчы, унутры дома і сёння можна ўбачыць фрагменты аздаблення тых далёкіх часоў, калі ў маёнтку гаспадарылі Рэйтаны: столевай ляпніны і роспісу, старадаўняй мармуровай пліткі на падлозе, паркету.

Верагодна, тут быў прыгожы прысядзібны парк. Да сённяшняга дня ў Грушаўцы захаваліся рэдкія для нашай мясцовасці пароды дрэў (лясны бук, конскі каштан, белая акацыя, туя заходняя), сад, сажалка.

Са старых пабудоў-напаўразбураны двухпавярховы дом, два флігелі (адзін з іх — «мураванка», y якой прайшлі апошнія гады жыцця Тадэвуша Рэйтана), пашкоджаная лядоўня і аранжарэя, стайні з чырвонай цэглы.

Вялікі інтарэс выклікае фамільная капліца роду Рэйтанаў. Яна пабудавана наводдаль ад сядзібы, на месцы, дзе абарвалася жыццё апошняга прадстаўніка роду Юзафа. Сюды ў 1930 годзе быў перанесены і прах Тадэвуша Рэйтана, які да гэтага пакоіўся ў цагляным склепе — «хованцы пад грабам». Тут ён заставаўся да 1939 года.

Да капліцы вядзе алея даўжынёй 110 метраў з 24 лісцёўніц. Калі прыглядзецца, можна прасачыць пэўную сістэму, якую некалі выкарысталі пры пасадцы гэтых дрэваў: па «росту» — ад малых да самых высокіх. Атрымліваецца нешта накшталт лесвіцы, па якой, меркавалі тады, душы продкаў падымаюцца ў неба.

У 2006 годзе па ініцыятыве Ляхавіцкага райвыканкома выйшаў y свет буклет-даведнік «Грушаўка» на беларускай і польскай мовах. Распрацаваны праект стварэння ў Грушаўцы спартыўна-турыстычнага комплексу, які прадугледжвае з’яўленне конна-спартыўнай школы, музея Тадэвуша Рэйтана, этнаграфічнага музея Ляхавіччыны, гасцініцы, аднаўленне керамічнай майстэрні і г.д.

Палацава-паркавы ансамбль y Грушаўцы мае статус помніка рэспубліканскага значэння.

Грушаўскі архітэктурна-паркавы ансамбль // Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыста : [буклет-даведнік] / складзены і падрыхтаваны да друку ўстановай “Рэдакцыя раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” ; фота Сяргея Варановіча; тэкст Святланы Стыкуць. – [Брэст], 2007. — С. 4-8.

Грушевка

Неизвестно когда имение Грушевка очутилось в руках семьи Рейтанов, которая около 1600 года переселилась из Германии в Польшу и здесь полностью ополячилась. Часть этой семьи через некоторое время переселилась в Беларусь. Они поселились в Грушевке, принадлежащей к владениям князей Радзивилов. Следовательно, в половине 17 столетия владельцами Грушевки были уже Рейтаны. До 1910 года, года смерти Юзефа Рейтана, имение было в его владении. Потомства у Юзефа не оказалось. Все имение площадью 2300 моргов унаследовали потомки его двух сестер. Грушевка, Нача и Грицевичи достались Генриху Грабовскому, сыну Александра и Марии от родства Рейтанов, фольварок Славковичи пришелся графу Франтишку Чапскому, сыну Адама и Ядвиги от Рейтанов. Они были последними владельцами имения.

До конца 19 столетия Грушевка была главным местом жительства. Двор построен за время Тадеуша Рейтана (1746-1780 гг.), известен по рисунку Наполеона Орды. На переломе 19-20 столетий, по неизвестным причинам, Юзеф Рейтан начал перестройку двора строениями в духе модной тогда оздоровительной манеры. В половине 19 столетия старый двор описала племянница Тадеуша Рейтана — Анна Геричова.

Старый двор Рейтанов был прямоугольной формы, одноэтажный, только центральная часть здания немного возвышалась. К строению прилегал навес с четырьмя деревянными массивными колоннами, поддерживающими балки, сверху был треугольный фронтон с полукруглым окном. Строение было покрыто гладкой четырехспадистой кровлей. Как видно, устроено оно было фундаментально. В гостиных комнатах в половине 19 столетия висели портреты дедушки и прадедушки Тадеуша Рейтана. Кроме них были портреты Костюшки и архидиакона Водинского. Салоны украшали очень красивые зеркала в золотой облицовке. На камине стояли декоративные предметы фарфора: корзинка на крест, украшенная голубыми незабудками, под стеклом две фигурки парня и девушки. В другой комнате висели картины, нарисованные масляными красками, мифологического содержания, как, например: «Якорь, упадающий в море» и др. К интересным картинам принадлежал образ изложенный из пяти частей, в которых каждая носила надпись, объясняющую содержание композиции. На первой представлен человек в пожилом возрасте и его сын, они ведут осла. Надпись: «Зачем этот человек ведет осла, если он на нем не едет, ни его сын».

На другой картине оба сидят на осле и слова: «Что за люди. Хотят замучить бедного осла, вдвоем на него сели без никакой жалости». Третья часть картины изображает отца и сына, которые несут осла на плечах. Надпись: «Что за дурачье, несут осла отца на плечах!». В Грушевке был ценный книгосбор, остатки которого пережили завируху первой мировой войны и находились в новом дворе до выбуха второй.

Парка в Грушевке не было. Перед домом раскинулся круглый травник с разложистой липой посередине. За задней частью дома стояла домашняя каплица. Дальше находился сад.

До 1939 года с особым вниманием охранялось небольшое строение недалеко от дома, которое получило название «мурованка». Там из поколения в поколение хранилась документация, среди нее был мандат Тадеуша Рейтана: он был послом в сейме Государства. Там было тщательное описание всех современных событий в стране того времени. В двух комнатах этого мурованного строения он провел последние годы своей жизни. Архив пропал без следа еще до 1914 года, давняя каплица была разобрана и уже в другом месте, напротив въездной аллеи, смуровали новую в стиле «Балтийска-надвиславском». В этой каплице похоронен ее фундатор из рода Юзефа Рейтана.

В междувоенный период в новом дворе собраны остатки по Тадеушу памятных вещей: его кровать и сервант, золотой бокал — подарок коллег сейма за заслуги в сейме 1773 года. Все это передали родные Краковскому музею Чарториских вместе со старыми часами, украшенными на конверте миниатюрой новогрудского посла, собственностью Стефана Рейтана, отца Юзефа. В 1939 году возле новой каплицы поставлен памятник Тадеушу Рейтану, его краткая биография и подписи живых его членов семьи. Планируется также в «мурованке» оборудовать музей его памяти.

Грушевка // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского района : [справочно-информационный буклет] / ответственный за издание Н. Н. Кулицкий. – 1999. – С. 7-9.

 

Грушевка (д. Грушевка, Ляховичский район). Грушевка – собственность Радзивиллов с XVI в. В 1551 г. Королева Барбара Радзивилл передала «Грушовку» Николаю Залесскому. В конце XVII в. король Ян III Собеский подарил имение краковскому рыцарю Рейтану, который особо отличился в битве с турками и татарами под Веной. Рейтаны — род немецкого происхождения, известный в Речи Посполитой с 1600 г., одна из ветвей которого осела в Беларуси.

Первым владельцем Грушевки был Михаил Казимир Рейтан. Его сыну Доминику, ставшему видным государственным и хозяйственным деятелем, Грушевка отошла в 1705 г. Один из его пяти сыновей Тадеуш стал известным общественно-политическим деятелем ВКЛ, избирался Новогрудским сеймиком на сейм в Варшаву, где заявил о несогласии с актом раздела Речи Посполитой. Неравная борьба и полученные раны подорвали здоровье Тадеуша. Братья перевезли его в Грушевку, где и прошли его последние годы. Тадеуша Рейтана не стало в 1780 г. Владельцами имения стали его братья Антон и Стнислав. Позже имение перешло во владение Юзефа (1857—1910) и жене его Алине. При Алине и Юзефе Грушевка стала очень крупным и доходным имением. Работали винокуренный и кирпичный заводы, две ветряные и водяная мельницы, сукновальня. В доме были канализация, водопровод и электрическое освещение. Ток давала динамо- машина фирмы «Унион». Усадьба была расширена строительством хозяйственных построек, конюшен в формах промышленной неоготики из красного кирпича.

В наше время дом оказался в аварийном состоянии. Пустуют также официны. Правая из них называлась «мурованкой» Тадеуша Рейтана. Это самое старое здание усадьбы. В этом здании провел последние 7 лет жизни больной Тадеуш Рейтан. В нем размещались библиотека, архив, хранились и личные вещи Рейтана. Только золотой бокал, подаренный Тадеушу друзьями в честь его заслуг на сейме, был передан в музей Чарторыйских в Кракове. В 1914 г. снарядом были уничтожены архив, памятные вещи, частично пострадала библиотека.

В начале XX в. в память о Тадеуше Рейтане были установлены барельеф в Ляховичском костеле, бюст в Грушевке (на этом месте теперь расположено здание магазина). Его имя носили лицей в Варшаве, гимназия в Ляховичах.

Отдаленно от усадьбы, на опушке лесного массива (урочище Дубы), расположена каплица Рейтанов, один из лучших образцов неоготики в Беларуси. Она построена Генрихом Грабовским в виде миниатюрного готического храма в том месте, где в 1910 г. внезапно под большим старым дубом оборвалась жизнь Юзефа Рейтана. На нем угас исторический род. По традиции над гробом покойного были разломаны родовой герб и атрибуты рыцарского звания. Сюда в 1930 г. в крипту справа от входа перенесен и прах Тадеуша, который покоился в кирпичном склепе на одной из полян грушевского парка. При сооружении каплицы использован богатейший декор. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой прямоугольной нише. Фасад завершает высокий остроугольный щипец, увенчанный крестом. По периметру каплицу окружают десять лип. В 1993 г. к 255-летию со дня рождения национального героя Польши и Беларуси Тадеуша Рейтана установлен памятный валун. В 1991 г. в восстановленном ляховичском костеле подвешен колокол с грушевской каплицы, единственная уцелевшая реликвия из собраний Рейтанов. Она была спасена в годы последней войны местным жителем.

Хорошо спланированная усадьба Рейтанов, являющаяся в прошлом образцом устройства и ведения хозяйства, катастрофически разрушается. В 1939 г. на ее базе была организована госконюшня. Сейчас более половины зданий находится в руинах. Принадлежит усадьба СПК «Ляховичский».

Грушевка (д. Грушевка, Ляховичский район) // Мешечко, Е. Н. Путешествие по Беларуси / Е. Н. Мешечко. – Минск, 2012. – С. 64-66.

Грушевка

Имение известно с XVI в. как собственность Радзивиллов. В 1551 г. королева Барбара Радзивилл передала «Грушовку» Николаю Залесскому, который в 1567 г. выслал слугу Николая и «ставил коня». В конце XVII в. король Ян III Собеский подарил имение краковскому рыцарю Рейтану, который особо отличился в битве с турками и татарами под Веной. Рейтаны — род немецкого происхождения, известный в Речи Посполитой с 1600 г., одна из ветвей которого осела в Беларуси.

По генеалогическим материалам рода, хранящимся в НИАБ, первым владельцем Грушевки был Михаил Казимир Рейтан, сын Мартина, внук Ивана, который стоял у истоков белорусской ветви рода. Его малолетнему сыну Доминику, ставшему видным государственным и хозяйственным деятелем, Грушевка отошла в 1705 г.

Одним из пяти сыновей Доминика был Тадеуш (Фадей; 1742—1780), участник Барской конфедерации, а в 1773 г. вместе с Самуэлем Корсаком, известным общественно-политическим и военным деятелем ВКЛ, избирается Новогрудским сеймиком на сейм в Варшаву. Став во главе общества патриотов-литвинов, Тадеуш смело заявил на сейме о своем несогласии с актом раздела Речи Посполитой и призывал послов остаться в зале для проведения сессии без конфедерации, союза подкупленных послов и сенаторов в количестве 69 человек. Однако многие начали оставлять зал. Стоя у дверей он просил: «… Не выходите, если не хотите в вечную попасть неволю, стыд и позор, если вам Отчизна милая …». В сутолоке, упав на порог зала, Тадеуш продолжал: «Побойтесь Бога! Убейте меня, но не убивайте Родины». Предатели переступили через Рейтана, среди них первым был Ян Езерский. Не­равная борьба и шесть полученных ран подорвали его здоровье. Братья привезли Тадеуша в Грушевку. Взаперти в официне прошли последние годы сломленного героя. Его не стало в 1780 г. С 1778 г. владельцами имения были его братья Антон и Станислав. Они не имели наследников, поэтому Грушевку в 1845 г. унаследовал Доминик (1783— 1851), сын их брата Михаила, писаря земского суда, предводителя дворянства Несвижского уезда. Доминик в 1816 г. за воинские заслуги был возведен в чин подполковника, а в 1833 г. был награжден цесаревичем и великим князем Константином Паскевичем двумя крестами. Согласно Инвентарю за 1845 г., имение состояло из фольварка Грушевка, трех деревень (Пашковцы, Рачканы и Гославщина), двух хуторов. Числилось душ мужского пола 300, женского — 278. Земельные угодья составляли 2789 десятин. Доминик имел единственного сына Степана Михаила Ивана (1824 г.р.), женатого на Марии из Неселовских, который стал после отца владельцем Грушевки.

Затем имение перешло сыну Степана Юзефу (1857—1910), филантропу, женившемуся на Алине Гартинг. По характеру ее сравнивали с Эмилией Плятер, известной героиней восстания 1830—1831 гг. Решившись на брак, она сказала Юзефу: «Кроме тебя есть еще Польша». Алина по линии отца происходила из голландских дворян, принявших русское подданство. Была дочерью Густава Николая (1819—1879), штабс-ротмистра, владельца Снова, и Людвиги Неселовской из Сервечи. Людвига Неселовская была дочерью Антона и Анны (урожденная Рейтан), вступивших в брак в 1841 г. Юзеф и Алина Густавовна не имели наследников. Жизнь Юзефа оборвалась внезапно в 1910 г. Грушевские владения в 2300 моргов земли отошли детям сестер Юзефа. Генрих Грабовской стал владеть Грушевкой, Начей Свенцицкой и Грицевичами; он был сыном Александра и Марии Магдалены Рейтан, женат на Марии из Вержбовских; Славковичи перешли Франтишку Чапскому, сыну Адама и Ядвиги Марии Рейтан. Последним владельцем был Александр Генрихович. Алина доживала век на хуторе Куль, от которого осталось три лиственницы. Умерла в 1940 г. по дороге в Казахстан. В костеле св. Станислава в Варшаве установлена памятная доска.

Грушевский двор в формах классицизма заложил Доминик Рейтан на месте фольварка (схема). Судя по акварели Н. Орды (1864—1876), он нес характерные черты стиля. Включал дом и две официны. Каменное здание дома с вальмовой крышей было восьмиосевым с четырехколонным деревянным портиком. Парковый фасад имел террасу. В доме висели портреты нескольких поколений Рейтанов, имелось собрание книг, некоторые редкости (икона из 5 частей, каждая из которых имела подписи, занимавшие треть композиции и др.) [596]. С двух сторон симметрично зданию располагались также каменные официны разной величины. Центр газона занимал круг, в центре которого росла липа.

При Алине и Юзефе Грушевка стала очень крупным и доходным имением. Кроме Грушевки они владели имениями Начь (сохранилась липовая аллея) и Славковичами (Бобруйщина). Имели винокуренный и кирпичный заводы, две ветряные и водяную мельницы, сукновальню. В 1907 г. фундовали строительство костела Юзефа в Ляховичах. По словам местных жителей, врачи не советовали Юзефу жить в каменном здании, и он решил на его месте построить деревянное, сохранив официны и общую планировку парадного двора. Красивое деревянное здание с мансардным этажом было построено на старом фундаменте в конце XIX в. Полное представление о нем дает одна из фотографий этого времени. Здание прямоугольное в плане на высоком кирпичном цоколе с мансардным этажом. Срублено из качественного опиленного бруса толщиной 18 см, добротно обшито досками. Нижняя и фризовая части здания выделены обшивкой разной формы. Покрыто оцинкованной, уже ржавеющей жестью. Парадный фасад имеет крыльцо, на резных деревянных столбах которого была устроена терраса с кованой оградой (не сохранилась). В дом ведет широкая двухмаршевая лестница. Каменными лестницами были выделены и боковые входы. Украшением интерьеров дома являлись печи с голландского кафеля, паркет, имитированная роспись панелей, потолков, резьба, люстры, красивая мебель, винтовая чугунная лестница. Дом имел картинную галерею, охотничий зал, зал увековечения памяти Тадеуша Рейтана.

В доме были канализация, водопровод и электрическое освещение. Ток мощностью 43,5 ампер напряжением 220 вольт давала динамо-машина фирмы «Унион». После остановки машины аккумуляторное приспособление обеспечивало энергией 4 дуговые и 60 лампочек накаливания на протяжении 10 часов. Усадьба была расширена строительством хозяйственных построек, конюшен в формах промышленной неоготики из красного кирпича.

Дом за последние годы оказался в аварийном состоянии. Пустуют также официны. Правая из них называлась «мурованкой» Тадеуша Рейтана. Это самое старое здание усадьбы (возможно, конца XVII в.) служило лямусом. Выделяется своеобразием архитектурных форм. Построено из кирпича размерами 27x13x5 см и 26x13x6 см. Стоит на подвалах с лучковыми сводами, крыша двухскатная с залобами. Длина 18 м, ширина 6 м, высота до карниза фронтона 4 м. Толщина торцевых стен —1м. Внутри разделены узким коридором на две части, одна из них перекрыта крестовым сводом, вторая — коробовым с люне­тами. В этом здании провел последние 7 лет жизни больной Тадеуш Рейтан. В нем размещались библиотека, архив, хранились и личные вещи Рейтана. Только золотой бокал, подаренный Тадеушу друзьями в честь его заслуг на сейме, был передан в музей Чарторыйских в Кракове. В 1914 г. разорвавшийся рядом со зданием снаряд уничтожил архив, памятные вещи, частично библиотеку. В начале XX в. в память о Тадеуше Рейтане, человеке, который жертвенно отдал свою жизнь в борьбе с несправедливостью, были установлены барельеф в Ляховичском костеле, бюст в Грушевке (на этом месте теперь расположено здание магазина). Его имя носили лицей в Варшаве, гимназия в Ляховичах.

Вторая официна также кирпичная, больших размеров (18×11 м), отличается более простыми формами.

Парадный двор являлся композиционным центром большой усадьбы (площадь 14 га), сформированной на приподнятой местности и принявшей в начале XX в. вид крупного хозяйственного комплекса.

В усадьбу от ляховичского тракта через лесной массив ведет длинная подъездная аллея из клена и конского каштана. Она продолжается дальше за усадьбу, до д. Пашковцы, а затем до д. Рачканы. Въезд оформлен четырьмя высокими (2,6 м) кирпичными оштукатуренными пилонами с железными воротами и калиткой. Брама являлась частью ограды со стороны въезда. С другой стороны дороги напротив брамы стоял в окружении трех ив белых ‘Chermesina’ деревянный крест с деревянной фигуркой Иисуса Христа, который посылал всем молящимся возле него свое благословение. Пережив нелегкую историю, обновленная фигурка установлена на новом кресте у соседней деревни Пашковцы.

Въездная аллея (идет от брамы) липовая, с булыжным покрытием, широкая, но короткая, в прошлом была формованной (на высоте трех метров). Деревья отросли, образуя зеленый свод. Аллея освещалась чугунными фонарями, подвешенными на на­тянутой проволоке. Динамо-машина фирмы «Унион» стояла в пристройке около винокурни. Аллея, слегка изгибаясь, пересекала усадьбу и выводила на дорогу Ляховичи—Нача. На въезде в усадьбу с этой стороны размещалась дамба. С аллеи, хорошо сохранившейся, открывался вид на большой водоем.

Перед парадным двором, с двух сторон въездной аллеи, расположены два боскета, остатки прежней регулярной планировки. Часть северного боскета со строительством деревянного усадебного дома приняла пей­зажное оформление с использованием местных древесных растений и интродуцентов. Здесь рос самый крупный в Беларуси кипарисовик горохоплодный, достигавший высоты 16 м, диаметра ствола 34,7 см. Растет хороший экземпляр бука, конский каштан восьмитычинковый. Фон образует клен, обильно заселился подрост ильма шершавого. В боскете стояло старое из крупных валунов здание ледника (сохранились стены), а в самом его углуразмещались оранже­рея для фиников (теперь руины), парниковое хозяйство, с кирпичной оградой, росли орехи грецкие. Сюда вела аллея со стороны главной каштаново-кленовой.

В центре участка за усадебным домом с каплицей располагалась древесная клумба из клена (частично выражена), от нее расходились дорожки, посыпанные песком, вдоль их были разбиты рабатки. Дорожки утрачены. Из-за большой густоты деревья тонкие малодекоративные. За клумбой — одичавший массив. За ним в окружении старых кленов стоит своеобразное здание — хранилище спирта (10×10 м). Высота стен над поверхностью земли 5 м. Стены сложены из больших камней на известковой связке со щебнем. На углах лопатки, выложенные, как и карниз, из светло-красного кирпича размером 26x13x6,5 см. Дверной проем и маленькие окна лучковые. Крыша четырехскатная из жести. Слева примыкает цокольный этаж, сложенный из камня. Далее расположено здание винокурни, построенное из бута и кирпича (теперь в руинах).

По южной окраине усадьбы размещается красивое здание конюшни, построенное в формах «промышленной» неоготики из красного кирпича размером 26х13×6 м. Состоит из двухэтажных поперечных корпусов (24х11 м), соединенных объемом длиной 28 м. Этажи разделены поясом поребрика, углы оформлены лопатками, карниз с гирьками. Форма небольших окон варьирует от прямоугольных и лучковых до клинчатых и стрельчатых. Фасады украшены декоративными башенками-пинаклями. Рейтаны занимались разведением английских лошадей, коров голландских и швейцарских. Сейчас здание пустует, крыша обвалилась.

В 1909 г. на одной оси с конюшней построено второе здание — в плане П-образное в такой же технике исполнения (50×16 м). Ширина боковых корпусов 12, длина 28 м. На фронтоне дата постройки и инициалы вла­дельца Иосифа Рейтана — I.R. Большое хозяйственное здание (гумно) стоит на окраине усадьбы за водоемом с дамбой, которая держит в нем уровень воды. Водоем питается водой, которая поступает по проложенным в трех направлениях каналам (урочище Гай, д. Перекрестье и болотный массив), которые одновременно дренируют территорию. Водоем служит аккумулятором влаги, избыток воды отводится маленьким водотоком в р. Ведьма около д. Ковали.

Отдаленно от усадьбы на опушке лесного массива (урочище Дубы) расположена каплица Рейтанов, один из лучших образцов неоготики в Беларуси. Она построена Генрихом Грабовским в виде миниатюрного готического храма в том месте, где в 1910 г. внезапно под большим старым дубом оборвалась жизнь Юзефа Рейтана. На нем угас исторический род. По традиции над гробом покойного был разломан родовой герб и атрибуты рыцарского звания. Сюда в 1930 г. в крипту справа от входа перенесен и прах Тадеуша, который покоился в кирпичном склепе («хованка под грабам») на одной из полян грушевского парка. В каплице была установлена памятная доска, в 1932 г. перед ней — памятник (утрачены в 1945). В каплице покоились также Неселовские из Ляховичей.

При сооружении каплицы использован богатейший декор. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой прямоугольной нише. Фасад завершает высокий остроугольный щипец, увенчанный крестом. Боковые фасады завершены лепным ромбовидным фризом, окна большие стрельчатые с готическими переплетами. Апсида декорирована утонченной накладной стрельчатой аркатурой. Интерьер свода украшен сплетениями нервюр.

По оси сооружения вдоль поля заложена лиственничная аллея длиной 110 м, шириной 5 м. В ней растет 24 дерева. По периметру каплицу (за оградой) окружают десять лип (схема). В 1993 г. к 255-летию со дня рождения национального героя Польши и Беларуси Тадеуша Рейтана, установлен памятный валун. В 1991 г. в восстановленном ляховичском костеле подвешен колокол с Грушевской каплицы, единственная уцелевшая реликвия из собраний Рейтанов. Она была спасена в годы последней войны местным жителем, грушевским конюхом.

Хорошо спланированная усадьба Рейтанов, являющаяся в прошлом образцом устройства и ведения хозяйства, катастрофически разрушается. В 1939 г. на ее базе была организована госконюшня. Сейчас более половины зданий находится в руинах. Принадлежит усадьба колхозу «Ляховичский».

Грушевка // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 424-429.

 

ГРУШЕВСКАЯ УСАДЬБА, памятник архитектуры и садово-паркового искусства с элементами стиля классицизма, неоготики и эклектики, на восточной окраине д. Грущевка Ляховичского р-на Брестской обл. Сформирована в конце 18 — начале 20 в. Принадлежала древнему роду Рейтанов, здесь прошли последние годы жизни политического деятеля Речи Посполитой Тадеуша Рейтана (1742 — 80). Площадь усадьбы около 14 га. Включает парк, деревянный жилой дом, 2 боковых флигеля, дом эконома, часовню, винокурню, хозяйственные постройки (конюшня, амбар, гумно, псарня, мастерские, оранжерея, ледник). Парк регулярной планировки с прудом и плодовым садом. Усадебный дом 1-этажный, на высоком кирпичном цоколе, имеет черты стиля модерн. Центральная часть выделена мансардным этажом и большой террасой на 4 резных столбах. Планировка анфиладная с парадным залом в центре. Недалеко от усадьбы, на опушке леса, располагается часовня, построенная на том месте, где умер последний представитель рода Юзеф Рейтан. Часовня построена в виде небольшого готического храма с богатым декором. Главный вход оформлен стрельчатым порталом в ступенчатой нише. В 1930 в часовню был перенесен прах Тадеуша Рейтана, в 1993 к 255-летию со дня его рождения рядом был установлен мемориальный знак. Единственная уцелевшая реликвия из собраний Рейтанов — колокол из часовни был установлен в Ляховичском костёле святого Юзефа.

Грушевская усадьба // Туристическая энциклопедия Беларуси. – Минск, 2007. – С. 166.

.

.

.

У в. Грушаўка захаваўся былы панскі сядзібны комплекс. 3 сярэдзіны 18 ст. ўладальнікамі Грушаўкі былі Рэйтаны. На тэрыторыі сядзібы плошчай 14 га захаваліся жылы дом, 2 флігелі, бровар, капліца, шэраг гаспадарчых пабудоў, парк рэгулярнага тыпу планіроўкі і пладовы сад. Да канца 19 ст. ў сядзібе стаяў панскі мураваны дом, пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму ў час Тадэвуша Рэйтана (1741—1780, пасол навагрудскай зямлі на варшаўскі сейм, «пан з Чорнай Русі», праславіўся супраціўленнем падзелам Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст.).

Выгляд дома вядомы па акварэлі мастака Н. Орды 1864—1876 г. Дом быў апісаны ў сярэдзіне 19 ст. пляменніцай Тадэвуша Рэйтана Ганнай Герычовай. Будынак стаяў на высокім фундаменце і ў плане меў выгляд прамавугольніка. Кампактная аднапавярховая пабудова была накрыта вальмавым дахам і мела ў цэнтры галоўнага фасада 4-калонны драўляны порцік з трохвугольным франтонам. Уздоўж тыльнага фасада ў парк выступала тэраса-галерэя. Сярод шпалер парку стаяла прысядзібная мураваная капліца. Перад домам па баках круглага газона знаходзіліся афіцыны, у адной з якіх захоўваліся фамільныя архівы ўладальнікаў.

Драўляны сядзібны дом, які захаваўся, пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст., уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з якога выступаюць на галоўным і бакавых фасадах мансардавыя паверхі з самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі. Галоўны ўваход вылучаны ганкам і тэрасай, устаноўленай на разныя драўляныя слупы і апяразанай металічнай агароджай. Высокі мураваны фундамент па баках нейтральнай тэрасы вылучаны пластычнымі па форме мураванымі ганкамі, у форме якіх прасочваюцца элементы стылю «мадэрн». Інтэр’еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. Парадны двор, утвораны сядзібным домам і двума маленькімі флігелямі насуперак агульнай заканамернасці зрушаны з асноўнай восі кампазіцыі. Яго акружае невялікі парк, у якім было шмат экзотаў. Захаваліся самае буйное на Беларусі дрэва кіпарысавіка гарохаплоднага вышынёй каля 16 м, асобныя экземпляры бука ляснога, конскага каштана, туі заходняй, белай акацыі. Парк акружаны садам, дзе вырошчваўся арэх грэцкі (ёсць парасткавыя экземпляры), разнастайныя вострапрыпраўныя і лекавыя расліны.

У баку ад сядзібнага комплексу, на ўзлеску, знаходзіцца капліца-пахавальня, пабудаваная ў пачатку 20 ст. ў стылі неаготыкі. У 1939 г. перад ёй быў устаноўлены помнік Т. Рэйтану (не захаваўся).

Сядзібе характэрны рысы утылітарнасці. Гаспадарчыя і службовыя збудаванні (стайня, хлявы, бровар, аранжарэя, псярня, лядоўня і іншыя) размешчаны ў парку, садзе і гаспадарчай зоне.

.

.

.

Кулагін, А. Нашчадкі часу [фрагмент] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 93-94.

Грушаўка

Вёска Грушаўка знаходзіцца на адлегласці ў 1,5 кіламетра ад Ляхавіч. У гістарычных крыніцах вёска згадваецца з XV стагоддзя. Шырокую вядомасць атрымала як месца, звязанае з імем Тадэвуша Рэйтана, чыё жыццё ўвайшло ў гісторыю як прыклад самаахвярнага служэння Радзіме.

Род Рэйтанаў мае нямецкія карані. У 1600 годзе Рэйтаны селяцца ў Польшчы, адкуль перабіраюцца на Беларусь. Першым, хто пасяліўся тут, быў Іван Георгіеў, сын Рэйтана, які, жывучы ў Вялікім княстве Літоўскім, вайсковай службай набыў вядомасць і славу.

Іван меў двух сыноў — Марціна і Франца. Сын Марціна — Міхал Казімір, наследаваў яго ўладанні, сярод якіх была і Грушаўка.

У 1705 годзе маёнтак становіцца ўласнасцю Дамініка Рэйтана, вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дэпутата сейма 1738 года ў Варшаве, удзельніка працы сейма 1752 годa ў Гародні. У гісторыі Грушаўкі з яго імем звязана будоўля новай сядзібы ў формах класіцызму, якая сёння вядома па малюнку Напалеона Орды. Мастак неаднаразова наведваў Грушаўку на працягу 1864-1876 гадоў.

У 1860 годзе гаспадаром Грушаўкі становіцца прадстаўнік сёмага пакалення роду Рэйтанаў Сцяпан Міхал Іван. Яго сын, Юзаф Пятро Павел, лічыцца апошнім прадстаўніком роду, валодаўшым Грушаўкай. Яго шлюб з Алінай Гартынг быў бяздзетным, і на Юзафе Рэйтане, памёршым ў 1910 годзе, род перарваўся.

Усю маёмасць Юзаф перадаў сваякам сваіх сясцёр. У прыватнасці, Грушаўка, Нача і Грыцкавічы перайшлі ў валоданне Генрыха Грабоўскага, a маёнтак Слаўкавічы дастаўся Францішку Чапскаму

Да канца XIX стагоддзя ў маёнтку стаяў аднапавярховы дом, пабудаваны ў строгіх формах класіцызму.

Сённяшняе аблічча дом мае дзякуючы Юзафу Рэйтану (1857-1910). Медыкі, спасылаючыся на стан яго здароўя, не раілі Юзафу жыць ў каменным доме, таму ён вырашыў знесці старую пабудову і на яе падмурку пабудаваць новы драўляны дом. Адначасова з гэтым быў закладзены і пейзажны парк.

Новы дом прамавугольны ў плане, з бакавымі фасадамі, мансардай, якая мае самастойнае двухсхільнае пакрыццё. Галоўны ўваход аздабляла тэраса з паўкруглым ганкам. Тэраса абапіралася на драўляныя калоны і была дэкаравана каванаю металічнай агароджаю. Інтэр’еры дома былі ўпрыгожаны роспісамі сцен і столі, сцінарскай працы дубовымі панэлямі. Падлогу высцілаў паркет, a печы былі складзены з галандскай кафлі. У доме меўся збор карцін і вялікая бібліятэка, размешчаная на другім паверсе, куды вяла вітая чыгунная лесвіца. Бібліятэчны збор складалі рэдкія кнігі, сярод якіх былі і рукапісныя.

Меўся пакой, y якім быў размешчаны зал памяці Тадэвуша Рэйтана.

У доме было зроблена электрычнае асвятленне, да яго была праведзена вада і каналізацыя.

У час жыцця Юзафа Рэйтана Грушаўка стала вельмі буйным, высокапрыбытковым сельскагаспадарчым прадпрыемствам. У яго склад ўваходзілі: вінакурня і цагляны завод, два паветраныя і адзін вадзяны млын, сукнавальня. Займаліся Рэйтаны і гадоўляй англійскіх коней, галандскіх і швейцарскіх кароў.

Да нашых дзён захаваўся вельмі прыгожы будынак стайні, узведзены з чырвонай цэглы ў формах «прамысловай» готыкі.

Побач з сядзібным домам стаіць будынак, які атрымаў назву «мураванка». Ён датуецца XVII стагоддзем і формамі сваёй архітэктуры нагадвае тыповы бюргерскі дом: тоўстыя каменныя сцены, крыжападобныя скляпенні столі, кніжныя паліцы, зробленыя ў выглядзе ніш.

Яго знешняе аблічча можна бачыць на малюнку Напалеона Орды. Тут зберагаўся сямейны архіў роду Рэйтанаў. У прыватнасці, сярод іншых дакументаў, знаходзіўся мандат Тадэвуша Рэйтана на Варшаўскі сейм. Існавалі там і паперы, y якіх падрабязна апісвалася мясцовае жыццё, a таксама найбольш значныя падзеі, што адбываліся ў краіне. Гэты каштоўны архіў прапаў яшчэ да 1914 года.

У «мураванцы» правёў апошнія гады жыцця Тадэвуш Рэйтан — самы вядомы прадстаўнік гэтага роду.

Шырокую вядомасць Т. Рэйтан набыў за сваю дзейнасць у якасці пасла на сейм 1773 года, што праходзіў у Варшаве. Сейм збіралі з мэтай узаконіць першы падзел Рэчы Паспалітай.

Т. Рэйтан выступае супраць прыняцця падобнага рашэння, звяртаецца да дэпутатаў з прамовай, накіраванай супраць здраднікаў Айчыны. Яго заклік не знайшоў падтрымкі дэпутатаў сейма, большая частка якіх была падкуплена пасламі тых дзяржаў, якія ажыццяўлялі падзел Рэчы Паспалітай. Аднак рашучы пратэст Т. Рэйтана, яго шчырая, самаахвярная пазіцыя, выклікалі павагу нават сярод яго праціўнікаў

Вялікае фізічнае і нервовае напружанне не прайшлі без следу. Падзел дзяржавы ўспрымаўся Рэйтанам як асабістая драма. Вярнуўшыся ў Грушаўку, Тадэвуш цяжка захварэў. 8 жніўня 1780 года яго не стала.

Капліца роду Рэйтанаў пабудавана ў канцы XIX стагоддзя ў выглядзе мініяцюрнага гатычнага храма. Гэты будынак лічыцца адным з лепшых прыкладаў архітэктурнага стылю неаготыкі на Беларусі. Капліца багата дэкаравана накладной стральчатай аркатурай. Скляпенне ўпрыгожана спляценнямі нервюр.

У свой час, будынак меў дах з тонкай чырвонай чарапіцы, над якім высока ўздымалася вытанчаная вежа-званіца. Інтэр’ер капліцы ўпрыгожваў алтар, на сценах былі ўмацаваны памятныя дошкі, сярод якіх быў барэльеф Т. Рэйтана.

Да капліцы вядзе старая алея з лістоўніц. Дрэвы высаджаны парамі, і іх рост плаўна павышаецца ў кірунку да капліцы. Каля стагоддзя існуе гэта алея, a дрэвы так і не змянілі свой зададзены першапачаткова рост: y пачатку алеі яны амаль на палову ніжэйшыя за тыя, што растуць y яе канцы. Здаецца, y алеі ёсць таямнічы, містычны сэнс. У міфалогіі многіх народаў хваёвыя пароды дрэў лічацца як бы лесвіцай, па якой душа нябожчыка падымаецца на нябёсы. Алея каля капліцы сімвалізуе сабой лесвіцу, па якой вядзе шлях ад зямнога быцця чалавека да новага, нябеснага жыцця. Старая, але такая нязгасная надзея. Сёння ўжо ніхто не ведае методыку, па якой падбіраліся па росце грушаўскія лістоўніцы. У кожнага дрэва, як і ў кожнага чалавека, свой рост, сваё жыццё.

Грушаўка // Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю : турыстычны даведнік / мастацкае афармленне, фотаздымкі, тэкст С. В. Чарановіча.- С. 15-22.

Comments are closed