Пабягайла Валянціна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Пабягайла Валянціна  Іванаўна  (1944 — 2019) 

Нарадзілася і вырасла ў Мінску. У Ляхавічы трапіла ў 1962 годзе пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага  інстытута, займала высокія інжынерныя пасады ў розных будаўнічых арганізацыях. У будаўнічай галіне адпрацавала больш за сорак гадоў: спачатку майстрам, больш 20 гадоў начальнікам вытворча – тэхнічнага аддзела ў розных будаўнічых арганізацыях, кіравала праектнай групай ў інстытуце “Белгіпразем”, некалькі гадоў ўзначальвала ПМК.

Вершы Валянціны Іванаўны добра вядомы ляхавічанам  са старонак раённай газеты. У 2011 годзе выйшла яе першая кніга паэзіі “Паміж вясной і восенню”.  Прэзентацыя выдання прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы і на старонках “Ляхавіцкага весніка”.

Лапіч, А. Паміж вясной і восенню Пабягайла, В. Дамы прыветна паглядать на мянеПабягайла, В. Трохкутнікі, напісаныя сэрцамПерапечка, Н. Усімі промнямі душы

Паміж вясной і восенню

На літаратурным небасхіле Ляхавіччыны падзея: выйшаў у свет зборнік вершаў нашай зямлячкі Валянціны Пабягайла.

Першыя свае вершы Валянціна Іванаўна некалі сціпла прынесла ў рэдакцыю “ЛВ”. Пасля іх публікацыі пасыпаліся цёплыя водгукі чытачоў, якія натхнілі на далейшую творчасць.

І вось прэзентацыя зборніка вершаў Валянціны Пабягайла, якую арганізавалі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. У літаратурнай гасцёўні са-браліся людзі розных узростаў. Выкладчык школы мастацтваў Мікалай Шклянік узяў на сустрэчу свой любімы музычны інструмент – кларнет, каб прадэманстраваць, наколькі блізкія па гучанні лірычныя музычныя творы і паэзія Валянціны Іванаўны. Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, на якой кожны хацеў падзякаваць аўтара за пранікнёныя паэтычныя радкі.

Пра што піша Валянціна Пабягайла? Кожны яе верш – гэта душэўнае перажыванне, шчыры роздум пра жыццё з усімі яго праяўленнямі: любоў, захапленне прыродай, узаемаадносіны паміж людзьмі. Асобая тэма – родная мова, мілагучная і прыгожая, на якой і ў Валянціны Іванаўны найчасцей нараджаюцца вершаваныя радкі.

Дарэчы, сама яна нарадзілася і вырасла ў Мінску, закончыла політэхнічны інстытут. Як прызнаецца, напэўна, любоў да беларускай мовы ў яе на генетычным узроўні.

Каб наш народ у свеце паважалі,
Жылі ў дружбе, шчыра працавалі,
У Ляхавічах, Гродне і Бабруйску
Давайце размаўляць па-беларуску!

Валянціна Іванаўна – вельмі шчыры і спагадлівы чалавек, гатовы рабіць дабро людзям. Яна марыць і пра сваё асабістае, і пра далейшы росквіт Радзімы, шчасце людзей. Просіць блаславення ў “сарваўшайся знічкі”:

Здароўя сабе пажадала,
Радні і ўсім, каму трэба,
Каб моцна Радзіма стаяла
Пад мірным і сонечным небам.
Каб стала Радзіма багатай,
Сыноў сваіх шчыра
любіла,
Буслы каб у кожную
хату
Прыносілі дзетак
шчаслівых.

Тэма кахання, здаецца, для творчых людзей галоўная. Гэта пачуццё прыгожае, шчымлівае, радаснае, балючае, вечнае інеразгаданае. Валянціна Пабягайла таксама дакранулася да гэтай таямніцы, успомніла маладосць, прыгадала перажыванні, трывогі, дзявочыя слёзы радасці і шчасця, а то і нераздзеленых пачуццяў. Цяпер, з вышыні пражытых гадоў, яна нібы імкнецца засцерагчы маладыя сэрцы:

Каханне часта памірае маладым—
Яно баіцца здрады, адзіноты.
Як кветка засыхае без вады,
Каханне засыхае без пяшчоты.

Радзіма, радня. Для Валянціны Іванаўны гэта не проста аднакарэнныя словы. У ліхалецце не вярнуўся з фронту яе свёкар, ён загінуў 9 мая 1945-га. А праз 20 гадоў, 9 мая яна нарадзіла сына – яго ўнука, вельмі падобнага на дзеда-воіна. Гэты факт з біяграфіі Валянціна Пабягайла раскрыла ў мініяцюры “Радня”. А ў адным з вершаў-наказаў свайму сыну і маладому пакаленню яна гаворыць: трэба памятаць тых, хто абараніў Радзіму і даў магчымасць жыць пад мірным небам – “хай памяць не сціраецца ў сэрцах”…
Дзе аўтар чэрпае натхненне, пыталіся землякі ў Валянціны Пабягайла падчас прэзентацыі яе кнігі. Ды па натуры сваёй яна – аптымістка, жыццялюбка, нераўнадушная да ўсяго, што адбываецца навокал.

Вясна. І чаго я чакаю?
Здаецца ж, усё адбылося.
Таму я, напэўна, такая,
Што ў сэрцы вясна, а не восень.

Відаць таму і назва зборніка вершаў Валянціны Пабягайла – “Паміж вясной і восенню”. І здаецца, што ўсё ж яе існасць бліжэй да вясны. А першая кніга Валянціны Пабягайла – не апошняя.

Гэты чаканы падарунак для ўсіх, хто з’яўляецца прыхільнікам яе творчасці, стаў рэальнасцю дзякуючы спонсарам – СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, ПМК-13, ТАА “Транс-электракамплект”.

Аліна ЛАПІЧ

 

Лапіч, А. Паміж вясной і восенню / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 21 студзеня. – С. 3.

Дамы прыветна паглядать на мяне

Першы раз у Ляхавічы я трапіла 15 кастрычніка 1962 года. Скончыла ўлетку Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і прыехала працаваць у будтрэст № 25 у г. Баранавічы. Ужніўні мне споўнілася 18 гадоў.

Утой дзень ярка свяціла сонейка, зіхацела золатам і бурштынам лісце на дрэвах. А на мае вочы пастаянна набягалі слёзы, было сумна і страшна, бо вёз мяне галоўны інжынер БУ-145 Іосіф Антонавіч Бурак майстрам у глухую вёску Ліпск будаваць школу.

У Ліпску пазнаёміліся з дырэктарам школы Аляксандрам Сцяпанавічам Козікам, абазначылі будаўнічую пляцоўку, знайшлі мне жыллё ў вельмі добрай сям’і Лукі Адамавіча Гатоўчыца.

Усе матэрыялы, што завозіліся на будаўніцтва, лічыліся за мной, рабочых наслалі многа, бо да 1 верасня наступнага года школу трэба было ўзвесці. I не толькі сам будынак — воданапорную вежу, кацельню з высокай цаглянай дымавой трубой, інжынерныя сеткі і ачышчальныя збудаванні.

Была я тады зусім маладой, без вопыту. Кантора далёка — у Баранавічах, матуля яшчэ далей, і сувязі амапь ніякай.

Вязуць матэрыялы з Баранавічаў — кожную цаглінку пералічваю, пішу акты на недахоп. Шафёры на мяне крычаць, а я пішу і плачу ад крыўды. Бывала, хтосьці з рабочых вып’е — вядома ж, ад дому з’ехалі, свабода. Я іх з працоўных месцаў адпраўляю, яны слухаюцца, але прыгаворваюць: «Дзіця ты яшчэ, нічога ў жыцці не разумееш». А колькі трэба быпо кожны месяц напісаць нарадаў на зарплату, не пагубіць дзясяткі дйкументаў на матэрыялы і своечасова іх спісаць Вельмі падтрымліваў мяне ў той час начальнік БУ-145 Іван Сцяпанавіч Колчын.

Школу да наступнага навучальнага года мы пабудавалі. Калі 1 верасня 1963 года ўбачыла шчаслівых дзетак і іх настаўнікаў, адчула ў сабе ўжо сапраўднага будаўніка і вырашыла паступаць у Мінскі політэхнічны інстытут толькі па гэтай спецыяльнасці.

Самі Ляхавічы спачатку захаплення ў мяне не выклікалі — не Мінск і нават не Баранавічы. На той час было тут некалькі цагляных будынкаў — універмаг, 2 адміністрацыйныя, школа № 1, Дом культуры, адзіны корпус веттэхнікума, 4 двухпавярховыя жылыя дамы.

Бліжэй з Ляхавічамі пазнаёмілася ў 1964 годзе, калі выйшла замуж. Муж на той час працаваў першым сакратаром райкама камсамола, а да гэтага настаўнікам фізікі ў Ліпскай школе (не дарма ж я яе будавала!). На той час у раёне дзейнічала невялікая міжкалгасная будаўнічая арганіэацыя, аб’етгы якой знаходзіліся ў асноўным у калгасах. Неўзабаве стварылі спачатку ПМК-46 Міністэрства сельскага будаўніцтва, пасля ПМК-13 Галоўпалессеводбуда. Тады і пачало рэзка мяняцца аблічча горада і раёна. На вуліцы Леніна выраслі чатырохпавярховыя жылыя дамы, кінатэатр, будынак школы № 2, інтэрнаты і вучэбныя карпусы веттэхнікума.

У раёне ўзводзіліся новыя сярэднія школы: Крывошынская, Востраўская, Падлеская, Куршынавіцкая , Малагарадзішчанская, дзіцячыя садкі. А ў Тухавічах і Куршынавічах яны былі з плавальнымі басейнамі.

Будавалі жывёлагадоўчыя фермы, сельскія дамы культуры, невялікія, але з усімі выгодамі жылыя дамы для вяскоўцаў.

У той час на месцы, дзе цяпер знаходзіцца цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, былі райкам партыі, райкам камсамола, рэдакцыя газеты «Будаўнік камунізму». У будынку, дзе размяшчалася да нядаўняга часу міліцыя, яшчэ мясціліся і райвыканкам, і пракуратура. Першым сакратаром райкама партыі працаваў Мікалай Лукіч Сцепанюк — выдатны кіраўнік і чалавек. У той час узраслі ўраджайнасць і іншыя паказчыкі сельгасвытворчасці. Раён атрымліваў саюзныя пераходныя сцягі. Многія нашы землякі былі ўдзельнікамі ВДНГу Маскве. Прадоўжылі гэтую работу таленавітыя кіраўнікі раёна Віктар Іванавіч Бурскі і Аляксандр Антонавіч Цупрык. Запомніўся сваімі паважпівымі адносінамі да будаўнікоў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Мацвеевіч Шакальян.

Пасля з’явіліся яшчэ 2 будаўнічы? арганізацы — СПМК-130 ДСПМК-189, завод ЖБВ. У будаўніцтве былс шмат грамат ных інжынерна

тэхнічных кадраў з вышэйшай і сярэд- няй спецыяльнай адукацыяй.

Я шмат гадоў пра- цавала начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела спачатку ў ПМК-13, пасля ў ПМК- 46. Вучылася завоч- на ў політэхнічным інстытуце. Меўшы дваіх дзяцей, ездзіла ў камандзіроўкі, вы- конвала, акрамя асноўнай работы, грамадскія абавязкі. Цяпер дзіўлюся, адкуль мы тады бралі сілы, энергію, жаданне працаваць?!

Асабліва яркі след у маім жыцці пакінула праца ў ПМК-46. На той час гэта была моцная арганізацыя, у якой налічвалася больш за 300 чалавек. Узводзілі ў асноўным будынкі сацыяльна-культурнага прызначэння, школы, Дом Саветаў, дом сувязі, ільнозавод, пасля бальнічны комплекс у райцэнтры. Былі створаны моцныя будаўнічыя брыгады, якія доўгі час узначальвалі Пётр Васільевіч Васілько, Іосіф Казіміравіч Лентнер, Васіль Сяргеевіч Хмарук, Мікалай Іосіфавіч Бондар. А колькі ся- род маіх калег было таленавітых жанчын: муляраў, тынкоўшчыц, маляроў, брыгадзіраў! Іх жаночыя рукі перацягалі тоны цяжару, уклалі тысячы цаглін, атынкавалі і пафарбавалі гектары сцен, столі, падлогі.

Н стоят, построенные вамч,

Зданчя, наполненные светом.

Вашчм добрым сердцем о рукамч.

Трудно. Но пріізванье ваше в этом.

Калі атрымала прапанову ўзначаліць калектыў ПМК-46, доўга не згаджалася. Мне 34 гады, дзеці малыя, у мужа работа ў пасяджэннях ды паездках. Перамагло жаданне паспытаць свае сілы.

Прыняла калектыў у няпросты час. Толькі што здалі вельмі адказны аб’ект — другую чаргу льнозавода. Пакінулі на заканчэнне 100 тысяч рублёў на тыя грошы, а незавершаных работ засталося шмат. Але была нейкая ўпэўненасць, што ўсё пераадолеецца. Першы квартал майго кіраўніцтва грошы на зарплату давялося выпрошваць у банка на павер. А пасля з падтрымкай калектыву справы пайшлі. Ды і як мужчынам (а будаўнікі ў асноўным мужчыны) не падтрымаць жанчыну! Калі трэба было працаваць звышурочна ці ў выхадныя дні, аб’язджала брыгады, прасіла, і мне ніколі не адмаўлялі. У калектыве былі граматныя, адказныя інжынерна-тэхнічныя работнікі. Я і цяпер удзячна ім за добрую працу і падтрымку.

Ужо на другі год маёй работы началь- нікам наш калектыў пачаў займаць першыя месцы сярод будаўнічых арганізацый у раёне, калона ішла першай на дэман- страцыях. Сталі працаваць з прыбыткам. Быў створаны свой хор. А як хораша будаўнікі раёна адзначалі прафесійнае свята ў раённым Доме культуры!

Ужо на другі год маёй работы начальнікам наш калектыў пачаў займаць першыя месцы сярод будаўнічых арганізацый у раёне, калона ішла першай на дэманстрацыях. Сталі працаваць з прыбыткам. Быў створаны свой хор. А як хораша будаўнікі раёна адзначалі прафесійнае свята ў раённым Доме культуры!

Адпрацаваўшы два гады на пасадзе кіраўніка, пераканалася, што справы пайшлі добра. Вырашыла перайсці зноў начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела. Прычына — падрасталі дзеці, ім патрэбна было больш увагі. I тады ведала, і цяпер пераканана, што кіраваць вытворчым калектывам — справа не жаночая. Мужчыны прасцей да ўсяго ставяцца і дамашнімі клопатамі менш загружаныя. Мы, жанчыны, да праблемных пытанняў адносімся з хваляваннем

і слязамі. Працаваць начальнікам ПМК мне было і цікава, і цяжка. Цікава таму, што нешта атрымлівалася. Цяжка таму, што не хапала тэхнікі, купіць яе было праблематычна. Было усяго 2 сваіх аўтакраны. Але ўсім патрэбен быў той, на якім працаваў Васіль Васільевіч Байбак, а бульдозер — Івана Фёдаравіча Г Пабягайлы, бо гэта былі сапраўдныя ? асы сваёй справы. А мне замест старой дабітай «Волгі» міністр Віктар Дзмітрыевіч Даніленка як адзінай жанчыне-начальніку I ў міністэрстве выдзеліў новы «УАЗік». За ім вадзіцель Віктар Іванавіч Булаты № ездзіў ва Ульянаўск.

Сёння бачу вынік сваёй працы, з ра- дасцю сустракаюся з былымі калегамі- рабочымі і іншымі супрацоўнікамі.

Дамы прыеетна паглядаюць на мяне.

Знаёмая тут кожная цаглінка.

Мяне не будзе, пройдзе час, міне,

Як помнікі застануцца будынкі.

Для мяне прыкладам кіраўніка будаўнічых арганізацый, а пасля і ўсёй будаўнічай галіны раёна быў і заста- ецца Уладзімір Міхайлавіч Саладуха. Пасля ў раён прыйшло новае пакаленне таленавітых інжынерных кадраў — Васілій і Аляксандравіч Мазоль, Віктар Мікалаевіч Стасевіч, Валерый Пятровіч Каваленка, Людміла Мікітаўна Навумовіч, Васілій ? Уладзіміравіч Азарка, Уладзімір Іванавіч ;; і Жанна Станіславаўна Дарашкевічы, Галіна Уладзіміраўна Ланкуць і іншыя.

У ПМК-13 часта мяняліся начальнікі, але з прыходам Міхаіла Антонавіча Шэйды калона стала адной з лепшых будаўнічых арганізацый не толькі ў раёне і славіцца выдатнымі спецыялістамі, майстрамі сваёй справы. Часта ўспамінаю каваля і майстра на ўсе рукі Івана Аляксандравіча Сяргея.

Шкада, што многіх людзей, з якімі давялося працаваць, няма на гэтым | свеце, няма і большасці будаўнічых арганізацый. Але жыццё працягваец- ца. Калі мой горад-зорка Мінск (там нарадзілася, там прайшло маленства, вучоба ў тэхнікуме і інстытуце), то Ляхавіччына — маё сталае жыццё. Тут пачалася працоўная біяграфія, стварылася сям’я, нарадзіліся і выраслі дзеці, шмат знаёмых і добрых сяброў.

Як пахарашэў горад за нашыагульныя з ім паўстагоддзя, і асабліва сёлета, да абласных «Дажынак». Уся гэта пры- гажосць з’явілася ў тым ліку дзякуючы руплівым і працавітым рукам будаўнікоў.

А якая ў раёна і горада багатая гісторыя!

Над горадам заняўся светлы ранак,

Навокал цішыня і супакой.

Здаецца мне, што даўні крэпасць-замак

Яшчэ стаіць над Ведзьмаю-ракой.

Спрадвеку тут жылі цікавыя і разумныя людзі, якія будавалі і стваралі замкі, касцёлы, цэрквы, паркі, прыгожыя сядзібы. Хацелася б, каб у нас з’явіўся добры музей, а жыхары раёна ведалі, захоўвалі і бераглі сваю спадчыну.

Пабягайла, В. Дамы прыветна паглядать на мяне / Валянціна Пабягайла // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 2 лістапада. — № 83. – С. 3

Трохкутнікі, напісаныя сэрцам

Нашчадкі франтавіка беражліва захоўваюць яго пісьмы з фронту

Унашым сямейным альбоме захоўваюцца трьі пажоўклыя паперы: два трохкутнічкі і адна паштоўка. Гэта пісьмы з фронту, з вайны майго свёкра Мікалая Пятровіча Пабягайлы. У той час ён ваяваў ва Усходняй Прусіі пад Кенігсбергам, ды і застаўся там назаўсёды — у брацкай магіле…

Нарадзіўся і жыў Мікалай Пабягайла ў невялікай вёсцы не- далёка ад Баранавіч. За некалькі гадоў да вайны жаніўся. Стаў будаваць хату. Цяжка даводзілася працаваць яму і яго маладой жонцы. Але яны былі шчаслівыя, закаханыя, верылі, што ўсе цяжкасці адолеюць. Ды вось у 1944 годзе Мікалая прызвалі ў армію дабіваць фашыстаў. У той час яму было трохі больш за 30 гадоў. У роднай вёсцы засталіся маладая жонка, трое дзетак і недабудаваная хата.

Я ўглядаюся ў фотаздымак гэтага чалавека, бачу адкрыты прыгожы твар, высокі лоб, пасля ўчытваюся ў радкі кароценькіх салдацкіх пісьмаў. Дзіўлюся яго амаль без памылак рускай мове, бо ў школу ён не хадзіў. Чы- таць і пісаць вучыўся ў брата, які скончыў Нясвіжскую семінарыю. Уяўляю, як цяжка было яшчэ маладому чалавеку дайсці да Германіі, адчуваць хуткі канец вайны і не быць упэўненым, што застанецца жывым. Кожны дзень паміралі салдаты, бо баі там былі асабліва жорсткія. Можа, ён што і адчуваў, бо ў апошнім пісьме- паштоўцы, на знешнім баку якой — мапюнак танка з сапдатамі і словы І.В. Сталіна: «Преследовать ране- ного немецкого зверя по пятам н добнть его в собственной берлоге», Мікалай пісаў: «Не скучайте, война скоро кончнтся, вернусь к вам. А еслм умру — такая судьба».

Відаць, што ён любіў жонку, дзетак, бо ў кожмым пісьмо пытаўся пра іх здароўе, ці хапіла на зіму дроў, а скаціне — харчу, ці не галадалі самі. Пісьмы кароценькія, на адну старонку аркуша, але ў кожным — прывітанні родным, суседзям, знаёмым. На пісьмах даты адпраўкі: 21.03.45, 2.04.45.

Да канца вайны заставаўся месяц. Вельмі хацелася дажыць да Порамогі, вярнуцца жывым, дабудапаць хату, вывучыць старэйшага сыночка. У адным пісьме чытаю: «Надька, не скучай, победа за намн. Немцев бьем н берем мх в плен тысячамн. Скоро конец войне. Молмтесь за меня н не забывайте каждый час». I шчыміць сэрца, бо ён не вярнуўся.

У дні Перамогі, калі ўсё цвіло і ззяла ад сонца, кветак і слёз радасці на вачах шчаслівых людзей, у гэту сям’ю прыйшло пісьмо, напісанае чужой рукой. Галасіла на ўсё сяло жонка, а старэйшы сынок, які яшчэ не хадзіў у школу, але каракулямі пісаў тату пісьмы, прыняў гэтую навіну з такім адча- ем і болем, гэтак плакаў, што не маглі ніяк яго супакоіць. Маці не

заўважыла, як сын збег з хаты і прасядзеў у стозе саломы за сялом да раніцы. Знайшлі яго там заплаканага, адзінокага, соннага…

Сын выканаў жаданне таты — вывучыўся. У школу хадзіў за 8 кіламетраў. Маці вучыцца не прымушала, бо ён, старэйшы, быў за гаспадара — мусіў і касіць, і дровы нарыхтоўваць, і чэргі за кароў адбываць, і вазіць вішні ў Баранавічы, каб зарабіць якую капейку на вопратку. А тыя вішні, дарэчы, пасадзіў яшчэ яго тата. Дзесяцігодку хлопец скончыў з медалём, а пасля — і інстытут. Якім яму трэба было быць упартым, настойлівым і разумным!

… Праз 20 гадоў пасля вайны ў Дзень Перамогі ў нас нарадзіўся сын. I цяпер, калі яму амаль столькі год, колькі было дзеду падчас вайны, сын вельмі падобны на Мікалая Пятровіча знешне. I я разумею, што гэта невыпадкова.

Кожны год у Дзень Перамогі за святочным сталом у мужа на вачах стаяць слёзы. Я гляджу на яго і бачу маленькага, запла- канага хлопчыка ў палатняных штоніках з дарослым жалем у сэрцы, які зразумеў, што яго тата, якога ён вельмі чакаў з вайны, ніколі не вернецца. Унукі здзіўлена паглядаюць на сумнага дзеда, падыходзяць да мяне і пытаюцца, чаго дзед плача. «Ён успамінае Дзень Перамогі 1945 года», — адказваю.

Пісьмам Мікалая Пятровіча Пабягайлы амаль 70 гадоў. Напісаныя яны «хімічным» алоўкам на адным баку паперы, а на другім — адрасы атрымальніка і адпраўшчыка, а таксама штэмпель «Проверено военной цен- зурой 17189». Незаклееныя, без марак. Але даходзілі хутка і за столькі гадоў не выгаралі, добра чытаюцца. Можа, таму, што напісаныя сэрцам…

Валянціна ПАБЯГАЙЛА,

г. Ляхавічы.

Пабягайла, В. Трохкутнікі, напісаныя сэрцам / Валянціна Пабягайла // Народная Трыбуна. – 2013. – 9 мая. – С. 11.

Усімі промнямі душы

Сярод вялікай колькасці ўрачыстасцей, прысвечаных 520-годдзю Ляхавіч, было і мерапрыемства ў літаратурнай гасцёўні раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Супрацоўнікі Купалаўкі арганізавалі сустрэчу з нашымі творчымі зямлячкамі Валянцінай Пабягайла і Галінай Жывіцай.

Творчасць Валянціны Іванаўны добра вядома ляхавічанам. А вось імя Галіны Жывіцы знаёма нямногім, хаця нарадзілася яна на Ляхавіччыне і нейкі час працавала тут настаўніцай пачатковых класаў. Характэрна, што многія з яе тутэйшых выхаванцаў выбралі для сябе прафесію педагога. Жывіца — дзявочае прозвішча, якое стала і творчым псеўданімам, а ў Масалянскім вучэбна-педагагічным комплексе Бераставіцкага раёна Гродзеншчыны, дзе яна працуе намеснікам дырэктара, вучні з ахвотай ідуць на ўрокі беларускай мовы і літаратуры да Галіны Уладзіміраўны Румак (прозвішча па мужу).

— Сустрэча з Галінай Жывіцай стала сапраўдным святам — яна незвычайнай душы чалавек. Жанчына адразу заваявала сімпатыі прысутных сваёй шчырасцю, энергічнасцю, рознабаковасцю натуры. Сустрэча прайшла на адным дыханні, — гаворыць дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч. — Паэтка не толькі натхнёна чытала свае творы, але і спявала, іграла на гітары. Дарэчы, яна сама піша музыку на свае вершы.

У дар бібліятэцы перадала кнігу «Вачыма берасцянкі», у якой зрабіла надпіс: «Маю гонар быць далучанай да нашай роднай Ляхавіччыны. Чытачам з пажаданнямі сонечнай будучыні».

— Я доўга ішла да сваіх вершаў, яны — промні маёй душы, — сказала Галіна Жывіца.

 Наталля ПЕРАПЕЧКА.

 

Перапечка, Н. Усімі промнямі душы / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 3 лістапада. – С. 4.

Comments are closed