Паўлюкоўшчына

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Паўлюкоўшчына

Pawlukowszczyzna
Павлюковщина

  1Вёска Паўлюкоўшчына вядома паводле пісьмовых крыніц з 1535 г. У XVI ст. сядзіба належала роду Гаштольдаў, Хадкевічаў і, нарэшце, з XIX ст. роду графаў Чарноцкіх. Размяшчалася ў маляўнічай мясцовасці побач з вёскай Жарскія. Ансамбль займаў плошчу каля 8 га. Палац быў пабудаваны з дрэва не пазней 1-й паловы XIX ст. Яго будынак меў у плане форму падоўжанага прамавугольніка, аднапавярховы, на высокім падмурку і з высокім чатырохсхільным дахам і ганкам на невялікіх драўляных слупах. Знішчаны ў пасляваенны час разам гаспадарчымі пабудовамі, якія былі разабраны на патрэбы мясцовага калгаса. У цэнтры парку пасля вайныбыў па­будаваны жылы дом, які таксама разабраны ў пачатку 1990-х гадоў. Тэрыторыя парку пачала забудоўвацца індывідуальнымі жылымі дамамі.

Рэшткі парку выглядаюць вельмі маляўніча. Парк пейзажны. Дрэвы маюць вельмі стары ўзрост (каля 200 гадоў). Побач месціцца пладовы сад. Уязная алея мае шырыню каля 8 м. Асноўны дрэвастой складаюць мясцовыя пароды. Кампазіцыя парку значна парушана, яго тэрыторыя занядбана, не выкарыстоўваецца.

Рэшткі парку патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

 

Паўлюкоўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 227.

Comments are closed