Маісеенка Анатоль

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>>Мастакі, чый лёс з’яднаны з нашым краем >>>

 

Адзінокі бэз Анатоля Майсеенкі Гутарка з Анатоліем Маісеенкам Марчык, С. Адзінокі бэз Анатолія Маісеенкі Некралог на смерць Анатоля Маісеенкі

 

Майсеенка Анатоль Сяргеевіч

(2.01.1956-3.04.2011) — выкладчык мастацкага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў, настаўнік Свяціцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, член грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіена Белавежская пушча і Брэстчыны — “Тур”.

Нарадзіўся 2 студзеня 1956 г. у в. Зарытава Ляхавіцкага раёна. Вучыўся ў Свяціцкай школе. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага і мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

3 1985 года працаваў кіраўніком студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка” вёскі Свяціца Ляхавіцкага раёна, якой у 1997 годзе прысвоена званне “узорная”. 3 2000 па красавік 2010 года Анатоль Сяргеевіч — выкладчык мастацкага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў. У 2004 г. удзельнічаў у VII Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе творчай працы выкпадчыкаў навучальных устаноў культуры і мастацтва і быў узнагароджаны дыпломам вышэйшай катэгорыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Сяргеевіч — удзельнік шматлікіх выставак у Беларусі (Мінск, Брэст, Баранавічы), Расіі, Польшчы. Творы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Расіі, Польшчы, ЗША, Канадзе, Францыі, Германіі, Галандыі.

У 2003 годзе творы мастака экспанаваліся падчас фестывалю народнай творчасці Рэспублікі Польшча.

Удзельнік абласных пленэраў жывапісцаў (2001 — 2008 гг.).

Удзельнік міжнародных пленэраў у Рэспубліцы Польшча (2007-2009 г.).

У мастацкім афармленні Анатоля Майсеенкі выйшлі кнігі “Саракі” В. Гарановіча (2007 г.) і “Настальгія” Ц. Ліякумовіча (2009 г.). У лістападзе 2007 года адбылася персанальная выстаўка ў горадзе Мінску.

 «Цвіце адзінокі бэз…»

Творчасць нашага земляка, чалавека вельмі сціплага, можа, хто і не заўважаў. Але калі выстаўляліся яго карціны на яго малой Радзіме, то вызывалі ўсеагульнае захапленне. Разумееш, што перад табой чалавек, які так моцна любіць сваю Радзіму, свой край, сваю вёску, сваіх землякоў, адчувае ўсё навакол сэрцам і сэрцам малюе. Кожны штрых яго малюнка напоўнены цяплом і святлом.

Нарадзіўся зімой, аднак яму так падабалася вясна, таму што вясной цвіце бэз. Сумна, бо вясной яго не стала, вясной цвіў бэз у горкай адзіноце…

Бібліятэкар Свяціцкай СБ Буйкевіч Кацярына

Як і любы бацька пры выбары прафесіі ён іграў галоўную ролю. Ужо з дзяцінства я быў удзельнікам студыі «Вясёлка», наведваў клас малюнка і жывапісу. Бацька разгледзеў мае здольнасці разьбяра па дрэве, прапанаваў паступіць у Кобрынскае прафесійнае мастацкае вучылішча, якое я скончыў у 1998 годзе. Зараз працую кіраўніком узорнай студыі дэкаратыўна-прыкпаднога мастацтва «Вясёлка” у Свяціцкім СДК, якой, у свой час, быў кіраўніком мой бацька Анатоль Майсеенка.

Мой бацька быў настаўнікам да апошняй хвіліны свайго жыцця.

Сын Цімур Майсеенка

У коле сяброў Анатоль Сяргеевіч заўсёды быў лідэрам і завадатарам, хоць ніколі не вылучаў сябе. 3 блізкімі сябрамі мог гаварыць адкрыта на любую тэму. Аб працы стараўся гаварыць як мага менш, ніколі не таіў крыўды, любіў жартаваць, і востра жартаваў, за што і падабаўся ўсім сваім сябрам, з якімі мог размаўляць да раніцы. Анатоль Сяргеевіч быў добрым музыкам: у любую хвіліну мог узяць у рукі баян і шмат спяваць. У 80-я гады быў кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля ў СДК в.Свяціца.

У апошні час любімай песняй яго была песня «Не для меня».

Не для меня цветут сады,

В долине роща расцветает,

Там соловей весну встречает,

Он будет петь не для меня.

Адчуванне прыроды было неад’емнай часткай у яго жыцці і творчасці. Анатоль Сяргеевіч браў эцюднік, палотны і вельмі часта адасабляўся з прыродай, вельмі любіў заходы сонца і захапляўся станам прыроды ў гэтыя імгненні.

У вольны час, якога ў яго вельмі не хапала, спяшаўся ў лес за грыбамі і потым доўга захапляючыся распавядаў пра сабраны “ўраджай”.

Анатоль Сяргеевіч, калі яму дазваляў час, мог доўга стаяць на беразе каля ракі з вудай. Вада — як сімвал жыцця прысутнічала амаль ва ўсіх яго пейзажах.

Па словах сяброў ён быў таленавітым ва ўсім: ён мог пісаць карціны, займацца разьбой, глінай, добра спяваць і граць на музычных інструментах, добра майстраваць, шмат праводзіць часу з вучнямі і перадаваць ім усе свае веды.

Зараз калі мы збіраемся сябрамі, у калектыве ўтварылася нейкая пустэча.

Сябры

Курловіч Міхаіл Іванавіч,

Буйкевіч Аляксандр Архіпавіч,

Буйкевіч Валерый Раманавіч,

Буйкевіч Міхаіл Дзмітрыевіч

Самым пакутлівым момантам стаў той, калі пасля пахавання і памінальнага абеда, застаўшыяся сябры, пайшлі ў майстэрню Анатоля. Мноства палоцен на сценах, там-сям разкладзеныя кісці і фарбы, нейкія замалёўкі, кнігі, фотаздымкі… Пасярэдзіне ўзвышаў- ся царственна мальберт, на якім стаяў падрамнік з палатном з наброскам будучага твора майстра. Пахла фарбамі…

Нішто не паказвала на тое, што гаспадар гэтага “творчага беспа- радка” зышоў ад нас назаўжды…

Думалася, што ён проста выйшаў з майстэрні на пару хвілін па нейкім там справам і зараз вернецца…

Усе прысутныя разглядалі партрэты і нацюрморты, захапляліся краявідамі і кветкамі…

I не верылася, не верылася, што яго больш няма.

У 2009 годзе, пад час святкавання юбілея Белавежскай пушчы, Анатоль падыйшоў да мяне і падарыў невялічкую працу, якая назы- валася “Куточак Свяціцы”. На гэтым палатне “на гэтым куточку Свяціцы” намалявана Свяціцкая царква. Менавіта, там і адпраўлялі у апошні шлях таленавітага жывапісца…

Л.М.Быцко, загадчык аддзела

традыцыйнай культуры ДзУК

“Брэсцкі АГКЦ»

 

Анатоль Сяргеевіч нам быў настаўнікам, бацькам і сябрам адначасова. Мы заўсёды любілі яго заняткі, з ім было вельмі цікава, на ўсе пытанні ён нам даваў вычарпальныя адказы, ніколі не павышаў голас на сваіх вучняў. Дзякуючы Анатолю Сяргеевічу многія вучні атрымалі адукацыю ў вышэйшых і сярэднеспецыяльных установах: Маісеенка Цімур, Бухта Канстанцін, Буйкевіч Міхаіл, Буйкевіч Ірына скончылі Кобрынскі мастацкі каледж; Соц Анастасія — Слуцкі каледж; Буйкевіч Алена, Буйкевіч Марына скончылі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт; Грынелевіч Вольга — Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка; Буцько Ірына — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава (па спецыяльнасці дызайнер); Копаць Уладзімір — Мінскі архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт.

Анатоль Сяргеевіч часта вазіў нас на пленэры. Амаль на ўсіх раённых, а таксама і абласных конкурсах, у якіх мы ўдзельнічалі, ці выставах малюнка і жывапісу, вучні Анатоля Сяргеевіча займалі прызавыя месцы. Веды, якія мы атрымалі ад нашага настаўніка вельмі дапамаглі нам пры паступленні ў навучальныя ўстановы. “Ці магла я раней паверыць, што сваё жыццё звяжу з мастацтвам? Не! Але дзякуючы знаёмству і навучэнню ў Анатоля Сяргеевіча я стала верыць у свае магчымасці і талент, бачыць свет з іншага, светлага і прыгожага боку. У кожным яго слове, кожным малюнку адчуваецца каханне, імкненне перадаць фарбы і эмоцыі навакольнага свету.

Анатоль Сяргеевіч вучыў нас аддаваць любоў да кожнага штрыха, кожнаму мазку і кожнай лініі. Дзякуючы яго намаганням, я любуюся сваім краем, сваёй Радзімай. Усе нашы перамогі і ўзнагароды былі вынікам яго веры ў нас. Мы бязмерна ўдзячныя лёсу, што галоўным настаўнікам у нашым жыцці быў ён, Анатоль Сяргеевіч Майсеенка”

Вучні Анатоля Сяргеевіча

 класа малюнка і жывапісу філіяла

школы мастацтваў г. Ляхавічы Курловіч

Таццяна, Русакевіч Алена, Соц Вікторыя,

Івановіч Юлія, Буйкевіч Алена, Курловіч

Максім, Курловіч Аляксандр.

 

Абаяльны, чалавечны, прыгожы, таленавіты, улюблёны ў свой родны край — гэта ён, наш Анатоль Сяргеевіч Майсеенка. Вельмі рана і неспадзявана абарвалася яго жыццё ў самым росквіце творчых сіл, калі ён, ніяк упэўнена, з вялікім творчым запалам, з прыгожымі планамі на будучае ішоў па сваёй жыццёвай дарозе. Мы з Анатолем Сяргеевічам былі вельмі блізкімі па ўспрыйманню навакольнага свету, толькі я ўвасабляла гэта ў паэтычных творах, а ён — у сваіх непараўнальных, трапяткіх пейзажах, замалёўках, карцінах. А як тонка ён адчуваў паэзію! Ён мог намаляваць усё, але ж найбольш пранікнёна ён пісаў родную палескую прыроду, зямлю, на якой ён нарадзіўся і вырас, і якая давала яму творчыя сілы. Жывапіс для Анатоля Сяргеевіча Майсеенкі азначаў усё, мастацтву ён аддаваўся цалкам, узвышаючыся над будзённасцю і ўзвышаючы усіх нас.

На святочным вернісажы ў гонар яго 50-гадовага юбілею (студзень 2006 г.) панавала ўзнятая, святочная атмсасфера і наведвальнікі быццам дакрануліся душой і сэрцам да незвычайнай, дзіўнай прыгажосці і адкрылі дпя сябе самае дарагое: непаўторную зачараванасць малой Радзімай: шум яе лясоў і бароў, водар лугоў, прыцягальнасць ціхаплынных рачулак, шапаценне лістапада… А першаадкрывальнікам гэтага ўсяго быў выдатны, натхнённы мастак Анатоль Сяргеевіч Майсеенка.

…Я шчаслівая, што паспела сказаць Анатолю Сяргеевічу ў памятны для яго дзень гэтыя шчодрыя, добрыя словы:

Век чалавека — стогадовы дзень,

I хочацца пражыць яго ярчэй.

Сягоння ў Вас — жыццёвы слаўны поўдзень.

Вам — пяцьдзесят! Прыгожы юбілей!

I сёння, на святочным вернісажы,

Здабыткі Вашы бачныя усім:

Панно, эцюды, накіды, пейзажы

I мноства Вамі створаных карцін.

На гэтыя карціны перанеслі

Вы ўстрыманне светлых мар сваіх.

Палітра фарбаў роднага Палесся

Прыгожа адлюстроўваецца ў іх.

Глядзім на іх і верым, што ніякай

Не трэба іншай нам шукаць зямлі

I мы гаворым Вам ад сэрца дзякуй,

Што Вы нас над будзённасцю ўзнялі.

Хай талент Ваш не згіне і не пройдзе,

Хай ззяе ён у славе і красе,

Хай Вас натхняе Ваш высокі поўдзень

I новыя здабыткі прынясе!

 Я без перабольшання назваў бы імя нашага земляка Анатоля Майсеенкі. Але на вялікі жаль яго ўжо няма сярод нас. Я вельмі шкадую, што у росквіце сіл і свайго таленту ён пайшоў ад нас. А можа, усім нам людзям так наканавана. Калі з намі побач дарагія нам людзі, родныя, сябры, то ў гэты момант не адносімся да іх як бы хацелася. Нешта стрымлівае нас, гэта датычыць і нашых родных, і блізкіх нам сяброў.

А потым, калі з намі няма гэтага чалавека, як мы шкадуем і размаўляем з імі, ці то ў сне, ці ў марах. Просім прабачэння, калі вінаватыя, ці парады па жыцці. Можна толькі марыць і ўявіць сабе сколькі таленавітых твораў пабачылі б мы.

Анатоль Сяргеевіч праславіў сваю Ляхавіччыну. Глядзець на жывапіс Анатоля можна бясконца. Хадзіць разам з ім па лясах, балотах і дыхаць тым паветрам роднай яму Свяціччыны. Амаль на кожным палатне Анатоля можна знайсці выпісаную ім празрыстую ваду, гэта ці зарослы прудок, рэчка, ці то самая непрыкметная лужынка з адбіткам сонца, ці то дрэва.

Анатоль быў таленавітым пейзажыстам. Яго вабіла прырода, якую ён любіў і разумеў, і наведвальнікі ягоных шматлікіх выстаў яшчэ доўга будуць успамінаць, яго па-майстэрску напісаныя пейзажы. На якіх жывуць, гучаць і расцвітаюць фарбы Анатоля.

Сябра і мастак

Эдуард Бурвель г. Ляхавічы

Анатоль Майсеенка — адзін з сапраўдных талентаў сучаснай мастацкай творчасці, чыё высокае мастацтва майстра пацверджана любоўю сотняў людзей, вучняў. Сваім талентам жывапісца, майстрам напісаных тэматычных карцін жывапісу, спыняючы выдатныя імгненні чалавечага быцця ён па праву заслужыў прызнанне калег і вялікую сімпатыю і любоў жыхароў раёна.

У сваіх пейзажах мастак раскрывае прыгажосць навакольнага свету. У іх ён знайшоў сваю індывідуальнасць, сваё творчы твар, сваю песню. Яго працы прыцягваюць аматараў творчасці не толькі каларыстычнымі вартасцямі і ўмелай арганізацыяй прасторы, але і ўласцівасцю: перадаць у жывапісе свай душэўны настрой. У яго карцінах не абмежаваныя спалучэнне колеру, святла, што з’яўляецца характэрнай асаблівасцю пейзажных твораў Анатоля Майсеенка. У іх — жывое біццё сучаснага жыцця, вёскі, дзе ён здолеў убачыць і перадаць незагойным чароўную прыгажосць прыроды.

Асаблівае месца ў творчасці мастака займаюць нацюрморты. У асноўным гэта кветкі. Шмат кветак. Таксама садавіна, мастацкія атрыбуты.

Свой талент, сваю творчасць ён увесь час перадаваў сваім вучням, якія штогод прымалі ўдзел у розных дзіцячых конкурсах і станавіліся пераможцамі і Лаўрэатамі.

Талент, Богам дадзены, і творчасць як лад жыцця — усё гэта арганічна злучылася ў шматграннай асобе мастака.

Я шчаслівы, што на працягу многіх гадоў добра ведаў А.С.Майсеенка, бываў у яго майстэрні, класе, назіраў за працай. Заўсёды любуюся, радуюся, разглядаючы яго карціны на выставах. У раёне высока цэняць яго мастацтва. Хай яно і надалей служыць людзям.

Сябра і

прыхільнік таленту

Уладзімір Крук г. Ляхавічы

 

Адзінокі бэз Анатоля Майсеенкі : [альбом] / ДзУК “Брэсцкі грамадска-культурны цэнтр”, Аддзел культуры Ляхавіцкага райвыканкама; склад.: Л. М. Быцко, С. С. Марчык. –  2012. – 20 с. : іл.

Жыццёвы поўдзень Анатолія Маісеенкі

 

В преданьи старом говорится:

Когда родится человек,

Звезда на небе загорится,

Чтобы светить ему навек.

Паўстагоддзя таму ў адну з першых марозных студзеньскіх начэй запалілася на небасхіле зорка: на свет з’явіўся сапраўдны талент — Анатолій Маісеенка. 3-пад рукі мастака выйшлі цудоўныя і непаўторныя пейзажы, нацюрморты, партрэты. Большасць работ нашага таленавітага земляка знаходзіцца ва ўласных калекцыях знатакоў жывапісу ў ЗША, Расіі, Японіі, Галандыі, Канадзе, Польшчы, Італіі, Германіі і многіх іншых краін. Карціны экспанаваліся ў шматлікіх выставачных залах. Галоўны вынік творчых намаганняў Маісеенкі, які зараз з’яўляецца выкладчыкам Ляхавіцкай школы мастацтваў, — яго шматлікія вучні. Многія юныя свяцічане (Анатолій Маісеенка працуе выкладчыкам Ляхавіцкай школы мастацтваў на базе Свяціцкага СДК) выбралі прафесію дзякуючы свайму настаўніку. Ён педагог і майстар з вялікай літары. Да таго ж гэта адданы і любячы бацька і муж, надзейны сябар і надзвычай добры, інтэлігентны і сціплы чалавек. Напрыканцы мінулага года Анатолій Маісеенка ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама, аб чым паведамляла раёнка. Сёння ён госць рэдакцыі.

 

— Анатолій Сяргеевіч, што можна лічыць пачаткам вашай творчасці?

— Звычайную дзіцячую цікаўнасць. Мой  бацька Сяргей Архіпавіч, які па прафесіі і настаўнік, вельмі доўгі час працаваў дырэктарам Свяціцкай СШ, заўсёды любіў маляваць. Асабліва мне падабалася назіраць, як ён пісаў свой аўтапартрэт, гледзячы ў люстэрка. Бацька купляў мне шмат алоўкаў і паперы, з дзяцінства маляванне было маім любімым заняткам.

— Якія дзіцячыя работы найбольш запомніліся?

— Першая карціна “Пагранічнік у дазоры”. Увогуле, у падлеткавым узросце я аддаваў перавагу менавіта ваеннай тэматыцы. Маляваў самалёты, танкі, салдат, цэлыя баталіі. Але пры гэтым яшчэ захапляўся музыкай, самастойна навучыўся іграць на клавішных і струнных інструментах.

— Па першай адукацыі вы — настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Чаму працуеце выкладчыкам школы мастацтваў?

— Пасля заканчэння ў 1973 годзе Ліпскай сярэдняй школы, я стаў студэнтам Мінскага педінстытута імя Максіма Горкага на факультэце беларускай мовы і літаратуры. Пасля атрымання дыплома гэтай установы ўсё ж вырашыў стаць прафесіянальным мастаком. Паспяхова здаў экзамены ў Віцебскі педагагічны інстытут на мастацка-графічны факультэт. Вучыўся завочна. Нейкі час працаваў настаўнікам беларускай мовы на Віцебшчыне, а потым вярнуўся ў Свяціцу, дзе і выкладаю да гэтага часу.

— Увогуле, мастацтва — гэта толькі эстэтыка?

— Мастацтва павінна быць лёгкім, несці цяпло, прыгажосць, выпраменьваць асаблівую энергетыку. Звярніце ўвагу: на выставе падыходзіш да работы,  якая, здаецца,  прыцягвае да сябе, — карціну яшчэ не бачыш, а фарбы ўжо клічуць…

— Вам больш падабаецца маляваць пейзажы?

— Безумоўна. Я вырас сярод балот Палесся — у непаўторным па прыроднай прыгажосці рэгіёне Брэстчыны,  дзе да сённяшняга дня захаваны ў жывым і надзвычай багатым выглядзе некранутыя астраўкі прыроды. Якая тут была раней прыгажосць! Шчара выходзіла з берагоў, вада даставала да хлявоў, качкі дзікія плавалі прама па вуліцах — усё само прасілася на палатно. Мне вельмі імпануе маляваць ваду. Яна прысутнічае амаль у кожным пейзажы: хоць лужынка, хоць канаўка. Незабыўныя лясы на радзіме маёй маці, на Капыльшчыне. Люблю пісаць нацюрморты: вясной і летам перадаваць багатыя фарбы кветак, а восенню — садавіны і гародніны. Асаблівае захапленне — маляваць бэз. Гэту незвычайную прыгажосць пішу кожны сезон, бо бэз — гэта вясна і радасць, прыемны, ні з чым непараўнальны водар. Цікава маляваць палявыя кветкі, складаць з іх розныя сюжэты…

— Вы паўтараеце калі-небудзь сюжэты, якія малявалі раней?

— Дасканала ўсё паўтарыць нельга. Нават калі сюжэт або кампазіцыя захаваны, то змены ў дэталях і формах, у інтанацыі будуць абавязкова.

— А што акрамя малявання вас вабіць яшчэ?

— Аднойчы паспрабаваў сябе ў якасці паляўнічага. Атрымаў дазвол на паляванне, купіў стрэльбу. Прысутнічала рамантыка прайсціся па лесе з ружжом.  Але як толькі падстрэліў першую качку, стала вельмі шкада яе, і вырашыў, што гэты занятак не для мяне. А вось рыбалка — тое, што трэба. Падабаецца збіраць грыбы ў лесе. У школе і інстытуце паспяхова займаўся спортам. Зараз гуляю ў тэніс, валейбол, більярд, дзе галоўны сапернік — малодшы сын Ілья.

— Што для мастака натхненне?

— Пабыў на прыродзе, глянуў на дрэва, кусцік – прыгожа. А калі назіраеш за ўсім з вышыні – увогуле незабыўныя ўражанні. Каля Свяціцы ёсць урочышча, якое ўзвышаецца над вёскай. Маю задуму менавіта адтуль напісаць панараму Свяціцы.

— Чалавек можа тварыць, наогул, здольны на вялікія справы, калі ў яго надзейны тыл — сям’я, калі побач дарагія людзі…

— Так, сям’я вельмі многае значыць для мяне. 3 жонкай Людмілай Пятроўнай пражылі разам 27 гадоў.  Выгадавалі двух сыноў. Старэйшы Цімур пасля заканчэння Кобрынскага каледжа мастацтваў вярнуўся ў Савяціцу і зараз кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка” Свяціцкага СДК — вучыць вясковых хлопчыкаў і дзяўчат маляваць, разьбе па дрэве, адчуваць і разумець прыгожае. Малодшы  Ілья—студэнт-першакурснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры. Мае здольнасці малявання. У мінулым годзе заняў другое месца на абласной алімпіядзе па выяўленчым мастацтве, аднак спорт перамог. Я паважаю выбар сваіх дзяцей. Увогуле, сям’я — гэта адзінае цэлае, яе трэба берагчы, як мага часцей радаваць блізкіх, кпапаціцца пра іх і галоўнае, — верыць.

Анатолій Сяргеевіч, хто асноўныя крытыкі і чыё меркаванне для вас больш важкае?

— Спачатку сам доўгі час аглядаю кожную карціну. Давяраю сваім вучням, якія абавязкова прыходзяць паглядзець. Ёсць сябар з дзяцінства Міхаіл Курловіч, ён вельмі разумее мастацтва. Паважаю меркаванні свайго бацькі.

Прафесіянал адбываецца тады, калі мае пераемнікаў…

— Многія мае падапечныя станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых і абласных алімпіяд па выяўленчым мастацтве. У мінулым годзе адбыўся мой першы выпуск у Ляхавіцкай школе мастацтваў — 8 чалавек. Прыходзяць займацца тыя, каму падабаецца. Ведаеце, якое задавальненне для дзіцяці, калі атрымліваецца першы малюнак. Твар адразу пачынае зіхацець. Хлопчык або дзяўчынка хутчэй спяшаецца дамоў, каб пахваліцца бацькам. Мары ў маіх першых выпускнікоў розныя: Вера Буцько жадае стаць мастаком-мадэльерам, Уладзімір Копаць марыць пра прафесію архітэктара, зараз рыхтуецца па ўзмоцненай праграме, займаецца штодзённа. Марына Буйкевіч паставіла перад сабой мэту ў будучым стаць педагогам-мастаком. Вучань Ліпскай СШ Міша Малевіч, таксама мой вучань, заняў другое месца па выяўленчым мастацтве ў раённай алімпіядзе. Калі вышэйпералічаныя толькі рыхтуюцца да паступлення, то дзве мае вучаніцы ўжо дабіліся поспеху ў гэтым накірунку. Ірына Буйкевіч — навучэнка другога курса Кобрынскага каледжа мастацтваў, а Алена Буйкевіч, студэнтка-першакурсніца мастацка-графічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дарэчы, таксама пераможца мінулагодняй абласной алімпіяды па выяўленчым мастацтве.

Анатолій Сяргеевіч, чалавеку творчаму цяжка гаварыць пра планы, але ўсё ж, што вы чакаеце ад будучага?

— Хачу напісаць карціну ў памяць аб маці “Зямля маіх продкаў”. Гэты сюжэт увесь час стаіць перад вачыма, нават палатно падрыхтаваў. Мару пра тое, каб работы маіх вучняў ведалі і любілі. Вельмі важна прывіваць хлопчыкам і дзяўчынкам пачуццё патрыятызму, гонару за сваю краіну.

Гутарыла Галіна КАНЬКО

 

Маісеенка, А. Жыццёвы поўдзень Анатолія Маісеенкі : [гутарка з мастаком] / гутарыла Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 14 студз.

Адзінокі бэз Анатолія Маісеенкі

 

 

з

Напрыканцы сакавіка ў  выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася экспазіцыя работ  нашага земляка, майстра жывапісу Анатолія Маісеенкі. На адкрыцці выставы прысутнічала і дэлегацыя Ляхавіччыны, у якую ўвайшлі калегі Анатолія Сяргеевіча, вучні, родныя і блізкія, тыя, каму дарагая памяць пра яго.

На гэтым вернісажы нібы акунаешся ў непаўторны, дзіўны  свет прыгажосці, якою  так шчодра радуюць вока карціны мастака. У кожнай з 70 выстаўленых работ (а гэта нацюрморты, пейзажы, акварэлі, партрэтны жывапіс) адчуваецца яго творчы почырк.

Работы Анатолія Маісеенкі не маглі быць не заўважанымі. Яны напісаны не толькі таленавітай рукой, але і  багатай на эмоцыі душой.  А яшчэ ён быў вельмі таленавітым педагогам, які пакінуў пасля сябе шматлікіх вучняў. І  любячым сынам, мужам, бацькам. Быў… Год таму Анатолія Маісеенкі не стала.  Але лёс мастака асаблівы — ён застаецца  ў сваіх карцінах.

Большая частка  жыцця Анатолія Сяргеевіча (нарадзіўся ў вёсцы Зарытава нашага раёна) звязана  са Свяціцай. Тут вучыўся ў мясцовай школе, дзе праз гады сам аформіў фае і калідоры, зрабіў стэнды. Ён — аўтар герба і сцяга  гэтай навучальнай установы.  А яшчэ на працягу двух дзесяцігоддзяў узначальваў узорную студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва“

 

з

 

Вясёлка” пры сельскім Доме культуры, вучыў маляваць мясцовых дзяцей і разумець прыгожае.

Пачаткам сваёй творчасці  сам Анатолій Маісеенка лічыў звычайную дзіцячую цікаўнасць, а першай самастойнай работай будучага майстра быў малюнак “Пагра-нічнік у дазоры”. Увогуле, у падлеткавым узросце ён аддаваў перавагу мена-віта ваеннай    тэматыцы. Але пры гэтым захапляўся музыкай і самастойна навучыўся іграць на клавішных і струнных інструментах.

— Я вельмі  быў уражаны, як мой бацька Сяргей  Архіпавіч (доўгі час працаваў дырэктарам Свяціцкай СШ) пісаў свой аўтапартрэт, гледзячы ў люстэрка, — расказваў падчас інтэрв’ю “ЛВ” Анатолій Маісеенка ў студзені 2006 года.

Шмат гаварыў пра творчасць, лічыў, што мастацтва павінна быць лёгкім, несці цяпло, прыгажосць, выпраменьваць асаблівую энергію. Мноства аўтарскіх сюжэтаў  звязана з Ляхавіччынай. Карціны “Вечар на Шчары”, “Снег сышоў”, “Тут прай-шло дзяцінства”,  “Восень у Грушаўцы”, “Рэпіхава” — усе яны як пры-знанне любві сваёй  Радзіме.

— Я вырас сярод балот Палесся — у непаўторным па прыроднай прыгажосці рэгіёне Брэстчыны, дзе да сённяшняга дня захаваны ў жывым і надзвычай багатым выглядзе некранутыя  астраўкі прыроды. Мне вельмі падабаецца маляваць ваду, яна прысутнічае амаль у кожным пейзажы: хоць лужынка, хоць канаўка.  Люблю пісаць нацюрморты: вясной і летам перадаваць багатыя фарбы кветак, а восенню — садавіны і агародніны. Асаблівае захапленне — маляваць бэз, гэту незвычайную прыгажосць пішу кожны сезон, бо бэз — гэта вясна, радасць, абнаўленне, прыемны і ні з чым не параўнальны водар, — расказваў мастак.

Глядзець на жывапіс Маісеенкі можна доўга-доўга. Здаецца, нібы сам разам з аўтарам крочыш, зачараваны, па сцяжынках, любуешся, упітваеш у сябе  прыгажосць.

 

з

 

Яго майстэрня была дзіўным храмам мастака  і адначасова прытулкам тонкіх пэндзляў, алоўкаў, сухіх кветак і галінак, лісця, гліняных збанкоў, кавалачкаў дрэў і іншых прадметаў — усё гэта патрабавалася то яго рукам, то вачам.

Ён дарыў свае творы сябрам. Ягоныя работы  знаходзяцца і ва ўласных калекцыях знатакоў жывапісу ў  Расіі, ЗША, Японіі, Галандыі, Кана- дзе, Польшчы, Італіі, Германіі і іншых краінах. Анатолій Маісеенка ўдзель-нічаў у шматлікіх айчынных і міжнародных пленэрах жывапісцаў. Але галоўным асабістым дасягненнем лічыў сваіх вучняў, якіх у яго  заўсёды было шмат.

Маісеенка любіў  сваіх землякоў, а яны ганарыліся ім і паважалі яго. А яшчэ ён быў  вельмі шчырым, клапатлівым і цікавым чалавекам, які захапляўся не толькі мастацтвам. Сябры мастака  ўспамінаюць, што ў апошнія гады жыцця ў Анатолія Маісеенкі любімай была песня, у якой ёсць такія словы: ” Не для меня цветут сады, в долине роща расцветает, там соловей весну встречает, он будет петь не для меня”…   Чалавек пайшоў з жыцця. Але ж ён і назаўсёды застаўся не толькі ў памяці блізкіх, але і ў сваіх шматлікіх  жывапісных творах.

— Светла, радасна на сэрцы ад гэтых карцін, — гаварылі Маісеенку многія. Яму таксама было светла, бо напісаны яны фарбамі душы — самымі лепшымі з усіх фарбаў, якія ёсць у прыроде. І “Бэз” Анатолія Маісеенкі яшчэ доўга будзе зачароўваць лю-дзей, хаця застаўся і без свайго аўтара адзінокім…

з

 

Выстава ж будзе экспанавацца ў абласным цэнтры да 17 красавіка. А ў хуткім часе яе змогуць убачыць ляхавічане і жыхары Свяціцы.

Аддзел культуры райвыканкама сумесна з  Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам выпусціў каталог работ “Адзінокі бэз Анатолія Маісеенкі”.

Соф’я МАРЧЫК, дырэктар  раённага метадычнага цэнтра
Галіна КАНЬКО, карэспандэнт “ЛВ”

 

Пра сябра

— Сярод сяброў Анатолій быў лідарам і завадатарам, але пры гэтым ніколі не вылучаў сябе. Любіў жарты і жартаваць, не хаваў крыўды. Падчас сустрэч маглі гаварыць на любую тэму і  ўспамінаць да раніцы. Анатолій быў добрым музыкантам: любіў узяць у рукі баян і заспяваць.  Некалі ў маладосці ён кіраваў вакальна-інструментальным ансамблем пры Свяціцкім СДК. У вольны час спяшаўся ў лес  за грыбамі, а яшчэ мог доўга стаяць на беразе ракі з вудай…

Сябры Міхаіл КУРЛОВІЧ, Аляксандр БУЙКЕВІЧ, Валерый БУЙКЕВІЧ, Мікалай  БУЙКЕВІЧ.

 

— Памятаю, як на святочным вернісажы ў гонар 50-гадовага юбілею Маісеенкі ў мясцовым СДК панавала ўзнятая, святочная атмасфера, і наведвальнікі быццам дакрануліся душой да дзіўнай прыгажосці, адкрылі для сябе самае дарагое: непаўторную чароўнасць малой радзімы, шум яе лясоў і бароў, водар лугоў, прыцягальнасць ціхаплынных рачулак, шапаценне лістападу… А першаадкрывальнікам усяго гэтага быў мастак Анатолій Маісеенка — абаяльны, чалавечны, прыгожы, таленавіты…

… Я шчаслівая, што паспела сказаць Анатолію Сяргеевічу ў памятны для яго дзень шчырыя і добрыя словы:

… І сёння на святочным вернісажы

Здабыткі Вашы бачныя ўсім:

Пано, эцюды, накіды, пейзажы

І мноства Вамі створаных карцін.

На гэтыя карціны перанеслі

Вы ўтрыманне светлых мар сваіх.

Палітра фарбаў роднага Палесся

Прыгожа адлюстроўваецца ў іх…

 

з

 

Вера ДЫДЫШКА, былая настаўніца Свяціцкай СШ, аўтар зборніка вершаў “Святло душы”

— Анатоль быў таленавітым пейзажыстам. Яго вабіла прырода, якую ён любіў і разумеў. Наведвальнікі яго выстаў яшчэ доўга будуць любавацца па-майстэрску напісанымі пейзажамі, на якіх жывуць, гучаць і расцвітаюць фарбы Маісеенкі.

Эдуард БУРВЕЛЬ, сябар і мастак

 

—  Многія з нас не ўяўлялі, што звяжуць сваё жыццё з мастацтвам. Але, дзякуючы педагогу, паверылі ў свае магчымасці і талент, убачылі свет светла і прыгожа. Ён часта вазіў нас на пленэры. Амаль ва ўсіх раённых і абласных конкурсах, выставах, дзе мы ўдзельнічалі, нашы работы адзначаліся журы і займалі прызавыя месцы.  Мы бязмерна ўдзячны лёсу, што Анатолій Сяргеевіч быў у нашым жыцці.

                                                           Былыя вучні

 

— Выставы работ Анатолія Сяргеевіча, якія экспанаваліся ў Свяціцы, выклікалі ўсеагульнае захапленне. Кожны штрых яго малюнкаў напоўнены цяплом і святлом. Ён вельмі моцна любіў свой край, сваю вёску, землякоў, адчуваў сэрцам і маляваў сэрцам.

Кацярына БУЙКЕВІЧ, бібліятэкар Свяціцкай бібліятэкі

 

Марчык, С. Адзінокі бэз Анатолія Маісеенкі / Соф’я Марчык // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 14 крас. — С. 4.

Ён быў мастаком. І добрым чалавекам

 

3 красавіка 2011 года пайшоў з жыцця таленавіты мастак, майстар і настаўнік Майсеенка Анатолій Сяргеевіч.

За сваё кароткае, але яркае жыццё ён пакінуў пра сябе добрую памяць у асобах сваіх вучняў і творчай дзейнасці.

Анатолій Сяргеевіч нарадзіўся 2 студзеня 1956 года ў вёсцы Зарытава Ляхавіцкага раёна ў сям’і педагогаў.

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага і Віцебскі педінстытут імя Кірава.

3 1991 года выкладаў выяўленчае мастацтва ў Свяціцкай школе, а затым, з 2005 года — у Ляхавіцкай дзіцячай школе мастацтваў.

Творчасць Анатолія Сяргеевіча шматгранная. Паралельна з работай настаўніка ён шмат часу ўдзяляў мастацтву, захапляўся разьбой па дрэве, навучаў гэтаму рамяству дзяцей з в. Свяціца.

Доўгі час кіраваў узорнай студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлка” ў Свяціцкім ДК.

Творы мастака (пейзажы, нацюрморты, партрэты) знаходзяцца ў прыватных калекцыях знатакоў жывапісу ў Расіі, Польшчы, Італіі, Галандыі, Канадзе, Германіі, Японіі і іншых краінах.

Анатолій Сяргеевіч станавіўся прызёрам розных конкурсаў, Прымаў актыўны ўдзел у мастацкіх выставах, пленэрах.

Анатолій Сяргеевіч Майсеенка выхаваў двух сыноў, якія таксама перанялі творчы талент бацькі.

Калектыў работнікаў Ляхавіцкай ДШМ

і аддзела культуры выказваюць спачуванні

сям’і Анатолія Сяргеевіча Майсеенкі.  

 

Ён быў мастаком. І добрым чалавекам : [некралог на смерць Анатоля Маісеенкі] / калектыў работнікаў Ляхавіцкай ДШМ і аддзела культуры // Ляхавіцкі веснік. – 2011. – 6 крас. – С. 5.

Comments are closed