Ляхавіцкі замак (фартэцыя)

 

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>>

фартэцыя

На гэтай старонцы вы знойдзеце артыкулы пра замак (фартэцыю), які раней месціўся ў горадзе Ляхавічы, але быў зруйнаваны. Ляхавіцкі замак дайшоў да нашага часу толькі ў выглядзе плана, накрэсленага з гравюры XYII стагоддзя. Сёння яго стылізаваная выява змешчана на гербе Ляхавіч. У плане фартэцыя мела форму чатырохвугольніка памерам 175 на 220 метраў. Яна вытрымала не адну аблогу… Больш падрабязна чытайце ніжэй:

Блінец, А. Невядомыя прыгоды знакамітага баронаг. Ляховичи // Адамушко, В. И. Гербы и флаги БеларусиГород Ляховичи // Адамушко, В. И. Современная геральдика БеларусиЛяхавічы // Ткачоў, М. А. Замкі і людзіЛяхавічы // Страчаная спадчына Ляховичский замок // Города, местечки и замки Великого княжества ЛитовскогоЛяховичский замок // Регионы Беларуси«…С городовой стены отказали о сдаче города»Свістуновіч, С. Упартая фартэцыяТкачоў, М. А. Ляхавіцкая фартэцыяТкачоў, М. Ляхавіцкі замак // Памяць. Ляхавіцкі раёнТкачоў, М. Ляхавіцкі замак // Энцыклапедыя гісторыі БеларусіТурыянскі, М. Ляхавіцкі замакТурыянскі, М. Ляхавіцкі замак: быль і легендыЧарановіч, С. Здзейсненае застанеццаЧарановіч, С. І нібы забруіла чыстая крынічкаШедевр фортификации // Куркова, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди

Невядомыя прыгоды знакамітага барона

Часам за прыгодамі, апісанымі ў літаратурным творы, хаваецца не менш цікавая і захапляльная жыццёвая гісторыя. А за адметнымі і яркімі героямі — не менш каларытныя прататыпы. Для таго, каб высветліць гістарычна-літаратурную праўду і знайсці тую самую жыццёвую аснову твора, можна прачытаць успаміны пісьменнікаў, даследаванні спецыялістаў або здзейсніць самастойныя росшукі. Як бы там ні было, знаёмства з рэальным “бэкграундам” дазваляе лепш зразумець літаратурны твор і адчуць сам персанаж. Прапануем увазе чытачоў “Кніжнага свету” вынікі пошукаў краязнаўцы і гісторыка Андрэя Блінца. Як гэта звязана з кнігамі? У цэнтры ўвагі даследчыка апынулася постаць вядомага кніжнага персанажа — барона Мюнхгаўзена.
Рэдактар праекта “Кніжны свет” Марына ВЕСЯЛУХА

Што звязвае легендарнага барона, чыё імя даўно зрабілася сінонімам бахвальства і дасціпнасці, з нашай краінай? Уважлівыя чытачы кнігі Э. Распэ, напэўна, згадаюць апавяданне “Конь на стале”, дзеянне якога адбываецца “ў Літве”, гэта значыць, у Беларусі. А глыбоцкі краязнаўца Генадзь Комель адшукаў на мясцовых могілках пахаванне барона Мюнхгаўзена, якога невядома хто і калі завабіў у гэты куток. Я ж хачу распавесці пра цалкам рэальную гістарычную асобу, якой давялося апынуцца ў нашых мясцінах у часы Паўночнай вайны.

“Той самы Мюнхгаўзен”, пра якога будзе ісці гаворка, паходзіў з курляндскай галіны роду, якой належаў маёнтак Фірцксхоф, з сям’і Ёгана фон Мюнхгаўзена. Апошні быў афіцэрам войска Рэчы Паспалітай, што не павінна здзіўляць. Курляндыя была сумесным уладаннем Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, а тагачасныя магнаты ахвотна наймалі немцаў на службу. Нават у сярэдзіне XVIII ст. пры двары Радзівілаў у Слуцку нямецкую мову можна было пачуць часцей, чым якую іншую. У 1687 г. Ёган памёр, пакінуўшы пасля сябе двух сыноў, якія ўжо ў наступным годзе згадваюцца як “польскія афіцэры”. На жаль, іх імёны невядомыя. Шведскі даследчык Хокан Хенрыксан мяркуе, што адным з іх быў Дзітрых фон Мюнхгаўзен, які ў 1699 г. меў званне лейтэнанта. У дакументах 1706 г. Мюнхгаўзен згаданы сярод камандзіраў рот палка польскага магната Юзэфа Вандаліна Мнішака. Быў гэта Дзітрых ці яго брат, сказаць нельга.

Імя Мюнхгаўзена сустракаецца ў дакуменце, які мае звыклую для тых часоў доўгую назву “Падрабязная справаздача аб бойцы паміж палкоўнікам лейб-гвардыі Ягонай Каралеўскай Вялікамосці коннага палка баронам Крэйцам ды маскавіцкім генералам Няплюевым пад горадам Клецкам у Літве…, ды аб тым, што надалей да 15 траўня адбывалася”. Друкаваную рэляцыю адшукаў у свой час гісторык Андрэй Катлярчук, а з рукапісным варыянтам аўтара гэтых радкоў пазнаёміў ужо згаданы Хокан Хенрыксан.

Палкоўнік Карл Густаў Крэйц — адзін з найбольш таленавітых палкаводцаў Карла XII — напрыканцы сакавіка 1706 г. падступіў да Ляхавічаў, дзе знаходзіўся саюзны гарнізон, што складаўся з казакоў Пераяслаўскага палка Івана Міровіча ды найманых жаўнераў пад камандаваннем Мюнхгаўзена. У згаданай рэляцыі ён названы камендантам крэпасці, але праўдападобна, што агульнае кіраўніцтва абаронай ажыццяўляў украінскі палкоўнік. Казакі, спаліўшы палову паселішча, адступілі за замкавыя муры. Крэйц, які не меў дастаткова сіл для штурму, размясціў свае войскі ў ацалелай частцы горада і надзейна блакіраваў замак. Нягледзячы на аблогу, абаронцы трымаліся бадзёра. Умацаванні, узведзеныя яшчэ гетманам Хадкевічам, дазвалялі адчуваць сябе ў небяспецы, а колькасна гарнізон не саступаў шведам. Казакі неаднойчы выходзілі на вылазкі і нават прыводзілі палонных, да таго ж замкавыя гарматы вялі моцны артылерыйскі агонь па варожым лагеры. Шведы ж справядліва разлічвалі, што блакада і голад зробяць у рэшце рэшт сваю справу. Неўзабаве Міровіч паведаміў гетману Мазепе, што не зможа доўга ўтрымліваць крэпасць з-за недахопу прадуктаў: “поневаж и борошна (мукі) не стало и кони все едны выздыхали, а другие з голоду облежэнцы повыедали”. У красавіку на дапамогу абложанай фартэцыі выйшаў руска-ўкраінскі корпус, які паводле розных ацэнак налічваў ад 5 да 9 тысяч чалавек. Улічваючы, што каля крэпасці стаяла крыху больш як тысяча шведаў, саюзныя сілы мусілі з поспехам выканаць пастаўленую задачу. Аднак атрымалася наадварот.

Пакінуўшы пад Ляхавічамі невялікі заслон, Крэйц з асноўнымі сіламі рушыў напярэймы праціўніку і 19 красавіка ў Клецку ўшчэнт разбіў непрыяцеля. У палон трапіў палкоўнік і 70 салдат, было захоплена 4 гарматы і 16 сцягоў. У той самы дзень ляхавіцкі гарнізон, убачыўшы змяншэнне варожых сіл, здзейсніў аж тры вылазкі. Калі да горада вярнуліся перадавыя атрады шведаў, абаронцы палічылі іх за рэшткі разбітых аддзелаў, на радасцях пачалі біць у барабаны і літаўры, трубіць у трубы і страляць у паветра. Але неўзабаве з’явіўся Крэйц з асноўнымі сіламі, ведучы за сабою палонных. А калі насупраць замкавых валоў былі пастаўлены трафейныя гарматы, у абложаных знікла апошняя надзея на паратунак. 3 гэтага моманту ў стане абаронцаў пачаўся раскол. Казакі былі гатовыя і далей трымаць абарону, а вось Мюнхгаўзен настойваў на капітуляцыі. Учарашнія паплечнікі ператварыліся ледзьве не ў зацятых ворагаў, справа, верагодна, дайшла да ўзброенага супрацьстаяння. Становішча і сапраўды было незайздросным. Хоць каніны яшчэ заставалася дастаткова, шведы бачылі кавалкі мяса, што віселі паўсюдна на сценах, солі і мукі не было зусім. Найманы жаўнер, барон Мюнхгаўзен, відаць, быў гатовы загінуць у баі, але не паміраць з голаду. 1 мая 1706 г., скарыстаўшы момант, ён, разам з паплечнікамі адчыніў браму перад драгунамі Крэйца. Ляхавіцкі замак, які дасюль лічыўся непрыступным і вытрымаў не адну аблогу, упершыню ў гісторыі здаўся непрыяцелю. Паводле некаторых крыніц, антаганізм паміж казакамі і жаўнерамі настолькі абвастрыўся, што шведы былі вымушаны падзяліць палонных. Казакоў трымалі пад вартай у замкавых памяшканнях, а найманцам дазволілі размясціцца ў сваім лагеры.

Як пісаў Крэйц, у Ляхавічах было захоплена 1 500 казакоў ды 300 “немцаў і ліцвінаў”. Прозвішчы апошніх, прыведзеныя ў спісе палонных, выклікаюць асаблівую цікавасць. Так, сярод службоўцаў роты Мюнхгаўзена згадваюцца афіцэры Самуэль Казарын, Крыштоф Невяроўскі, артылерыст Ян Савіцкі, салдат Лука Зазаневіч. У апошнім выпадку шведскі пісар мог недакладна перадаць гучанне прозвішча Сазановіч, якое даволі распаўсюджана на Клеччыне. Сустракаецца і прозвішча Казарын. Атрымліваецца, што сярод падначаленых Мюнхгаўзена былі нашы землякі. Дарэчы, энцыклапедыя “Вялікае Княства Літоўскае” паведамляе, што гарнізон на момант капітуляцыі складаўся толькі з 1 360 казакаў. Як бачым, гэта не зусім адпавядае сапраўднасці.

4 мая ў Ляхавічы прыбыў Карл XII. Ён агледзеў замак і палонных, якім паабяцаў захаваць жыццё. Праз два дні кароль з асноўнымі сіламі рушыў на Клецк. У Ляхавічах застаўся невялікі атрад, які вартаваў палонных і, выконваючы каралеўскі загад, займаўся разбурэннем замкавых умацаванняў. Неўзабаве палонныя былі накіраваны ў польскія парты, а адтуль — у Швецыю. Але імя Мюнхгаўзена ў спісе тых, хто прыбыў у Скандынавію, не сустракаецца. Дакументы сведчаць, што многія вайскоўцы, захопленыя падчас кампаніі, памерлі ў Польшчы, не вытрымаўшы доўгага шляху. Асабліва шмат іх пахавалі ў Познані. Магчыма, там скончылася і жыццё барона Мюнхгаўзена, які ўпісаў не самую мужную старонку ў гісторыю Ляхавіцкага замка.

Андрэй Блінец

Блінец, А. Невядомыя прыгоды знакамітага барона : [пра аблогу Ляхавіцкага замка] / Андрэй Блінец // ЛіМ. – 2012. – 7 верас. (№ 36).

г. Ляховичи

image002Герб зарегистрирован в Гербовом матрикуле Республики Беларусь 26 декабря 1994 г. № 5.

Герб: в красном поле варяжского щита серебряный план замка.

В письменных источниках Ляховичи упоминаются впервые в 1492 г. как центр ляховичской волости. В это время Ляховичи были не только аграрно-торговым поселением, но и административно-хозяйственным центром крупного феодального имения. В первой половине XVI в. принадлежали Гаштольдам. С 1551 г. Ляховичи принадлежали великому князю Сигизмунду Августу, который являлся не только владельцем так называемых «господарских» владений, но и одним из крупнейших феодальных землевладельцев Великого княжества Литовского.

В 1572 г. Ляховичи и некоторые другие частновладельческие имения Сигизмунда Августа были обменены на имение Свислочь пана Яна Еронимовича Ходкевича. Последний был представителем украинских магнатов, кальвинистом по своему вероисповеданию и имел титул «графа на Мыши и Шклове». В 1579 г., после смерти Я.Е. Ходкевича, Ляховичи перешли к его старшему сыну гетману Великого княжества Литовского Яну Каролю Ходкевичу, который вместо деревянного построил в Ляховичах бастионный замок. Я.К. Ходкевич, известный полководец, с этого времени начал писать свой титул как «граф на Ляховичах». В 1635 г. город перешел дочери Анне, которая была замужем за сыном Льва Сапеги, Яном Станиславом.

В конце XVI в. на левом берегу реки Ведьма на месте небольшого деревянного дома был заложен мощный бастионный замок. Ляховичский замок относился к одной из модификаций новоитальянской фортификационной системы, довольно распространенной в Европе в конце XVI в.

Возведенный замок считался одним из самых мощных укреплений во всей Речи Посполитой. Тут часто размещался наемный гарнизон, которому оказывало помощь городское ополчение и местная шляхта. Ляховичскому замку за время его существования не раз приходилось отражать вражеские нападения.

В ходе антифеодального восстания зимой 1595—1596 гг. казацкие загоны С. Наливайко и М. Шавулы безуспешно штурмовали стены Ляховичского замка.

В середине XVII в. во время войны России с Речью Посполитой русские войска воеводы A.M. Трубецкого (1655) и воеводы И.А. Хованского (1660) пытались занять Ляховичи, однако осада закончилась безрезультатно. Гарнизон замка не пошел ни на какие уступки неприятелю.

Во время Северной войны (1700—1721) шведский король Карл XII приказал отбросить русские войска Петра I от Ляховичей и послал туда отряд полковника Траутфетера. Осада Ляховичского замка затянулась на несколько месяцев и закончилась только тогда, когда у гарнизона не осталось боеприпасов и провизии. Около полутора тысяч казаков, составлявших гарнизон замка, после продолжительного штурма были вынуждены его сдать. Шведы разрушили замок.

К концу XVIII в. в городе сохранились только руины легендарного замка. Его строения стояли без крыш, стены постепенно разваливались, кирпичи со стен разбирались и продавались предприимчивыми людьми. Однако в это время еще стояли башня с въездными воротами и подъемный мост, существовали оборонительные водяные рвы, которые постепенно заболачивались.

В наши дни на месте некогда неприступного замка можно видеть земляные валы, оборонительные рвы и часть подвальных помещений.

Чудом сохранившаяся старинная гравюра XVII в. позволила воссоздать внешний вид замка. Именно на нее опирались в своей работе создатели современного герба Ляховичей, учитывая важное значение этого оборонительного сооружения для истории города. Стилизованное изображение замка было предложено в качестве основной геральдической фигуры для городского символа.

Авторы герба — председатель Ляховичского городского Совета депутатов В.В. Кузьмич и С. Чаранович.

г. Ляховичи // Адамушко, В. И. Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. – Минск: Беларусь, 2006. – С. 42-43.

Город Ляховичи

В письменных источниках Ляховичи упоминаются впервые в 1492 г. как центр Ляховичской волости. В это время Ляховичи были не только аграрно-торговым поселением, но и административно-хозяйственным центром крупного феодального имения. В первой половине 16 в. они принадлежали Гаштольдам, с 1551 г. — великому князю Сигизмунду Августу, который являлся не только владельцем так называемых «господарских» имений, но и одним из крупнейших феодальных землевладельцев Великого княжества Литовского.

В 1572 г. Ляховичи и некоторые другие частновладельческие имения Сигизмунда Августа были обменены на имение Свислоч пана Яна Иеронима Ходкевича. Последний являлся представителем украинских магнатов, по своему вероисповеданию был кальвинистом и имел титул «графа на Мыши и Шклове». В 1579 г., после смерти Я.И.Ходкевича, Ляховичи перешли к его старшему сыну, гетману Великого княжества Литовского Яну Каролю Ходкевичу, который вместо деревянного построил в Ляховичах бастионный замок. Я.К.Ходкевич, известный полководец, с этого времени начал писать свой титул «граф на Ляховичах». В 1635 г. город перешёл его дочери Анне, которая была замужем за сыном Льва Сапеги, Яном Станиславом.

В конце 16 в. на левом берегу р. Ведьма был возведён мощный бастионный замок. Он относился к одной из модификаций новоитальянской фортификационной системы, довольно распространённой в Европе в конце 16 в. и считался одним из самых мощных укреплений во всей Речи Посполитой. Тут часто размещался наёмный гарнизон, которому оказывали помощь городское ополчение и местная шляхта.

Ляховичскому замку за время его существования не раз приходилось отражать вражеские нападения.

В ходе антифеодального восстания зимой 1595-1596 гг. казацкие загоны С.Наливайко и М.Шавулы безуспешно штурмовали стены Ляховичского замка. В середине 17 в., во время войны России с Речью Посполитой, русские войска воевод М.Трубецкого (1655) и И.А.Хованского (1660) пытались занять Ляховичи, однако осада также закончилась безрезультатно во многом потому, что гарнизон замка не пошёл ни на какие уступки неприятелю. Во время Северной Войны (1700-1721) шведский король Карл XII приказал отбросить русские войска Петра I от Ляхович и послал к ним отряд полковника Траутфетера. Осада Ляховичского замка затянулась на несколько месяцев и завершилась только тогда, когда у гарнизона закончились боеприпасы и провизия. Около полутора тысяч казаков, составлявших гарнизон замка, после продолжительного штурма были вынуждены его сдать. Шведы захватили и разрушили замок.

К концу 18 в. в городе сохранились только руины замка: строения стояли без крыш, стены постепенно раскалывались и разваливались, кирпичи со стен разбирались и продавались предприимчивыми людьми. Однако в это время ещё стояли башня с въездными воротами и подъёмный мост, существовали оборонительные водяные рвы, которые постепенно заболачивались.

В наши дни на месте некогда неприступного замка можно видеть только земляные валы, оборонительные рвы и часть подвальных помещений.

Чудом сохранившаяся старинная гравюра позволила воспроизвести облик замка. Именно на неё опирались в своей работе создатели современного герба Ляхович. Стилизованное изображение замка с гравюры 17 в. было предложено в качестве основной геральдической фигуры для городского символа.

Герб и положение о нём были одобрены решением Ляховичского городского Совета депутатов от 26 декабря 1994 г. № 56.

Авторы герба — председатель Ляховичского городского Совета депутатов В.В.Кузьмич и художник-график С.В.Черенович.

Город Ляховичи // Адамушко, В. И. Современная геральдика Беларуси. – Минск, 2012. – С. 124-125.

Ляхавічы

Ляхавічы зарадзіліся, напэўна, першапачаткова на месцы в. Старыя Ляхавічы, пазней былі перанесены на сучаснае месца. Вядомыя з XV ст., яны лічыліся вялікакняжацкім уладаннем, якое атрымалі ў «держанье» магнаты Гаштольды, Радзівілы, з 1572 па 1621 г. імі валодалі Хадкевічы, ад якіх яны перайшлі да гетмана Вялікага княства Літоўскага Паўла Сапегі.

Пры Хадкевічах побач з пасяленнем на левым беразе р. Ведзьмы быў пабудаваны магутны бастыённы замак. Ён лічыўся сярод падобных збудаванняў самым моцным умацаваннем ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Ён меў у плане форму чатырохвугольніка з чатырма вялікімі бастыёнамі развітай канфігурацыі, з брустверамі, байніцамі для гармат i стралкоў. Замак меў штучнае абвадненне i фактычна быў астраўным. Умацаванні былі абмураваныя каменем i цэглаю. Памеры замка 175X220 м.

Пад аховаю замка ў XVII ст. вырас горад. Акрамя асноўнага ядра — «места», якое дзялілася на пасады i было абнесена ўмацаваннямі, горад меў у сярэдзіне стагоддзя слабоды. Яны размяшчаліся па-за гарадской фартыфікацыяй.

У перыяд антыфеадальнай вайны беларускага i ўкраінскага народаў, з 1648 па 1654 г., Ляхавічы тры разы беспаспяхова асаджалі паўстаўшыя сяляне i казакі. У пачатку руска-польскай вайны царскія войскі на чале з князем Ю. А. Даўгарукім i акольнічым С. А. Ізмайлавым таксама «заходили к городу Ляховичам и посады, и слободы около города Ляхович пожгли и которых… литовских людей застали в посаде и в слободах и тех побили и языков поймали». У дакуменце нічога не гаворыцца пра ўзяцце замка. Мяркуючы па ўсяму, ён застаўся цэлым. Ускосна на гэта паказвае яго інвентар, складзены камісарамі гетмана Вялікага княства Літоўскага 26 лютага 1658 г. Згодна інвентару, на замкавых «бульверках и кавальерах» размяшчалася 30 гармат рознага калібру — ад 1 да 24 фунтаў, больш за 1500 ствалоў ручной агнястрэльнай зброі, сярод якіх меліся мушкеты, гакаўніцы, «янычаркі», вялікія запасы пораху, ядраў, волава, куляў, шроту i іншай ваеннай амуніцыі.

У другі раз аблога Ляхавічаў адбывалася ў сакавіку 1660 г. Войскі I. А. Хаванскага, якія адышлі ад Брэста, аблажылі занава пабудаваныя ўмацаванні горада i замка. 20 i 23 сакавіка ваявода з палкоўнікамі двойчы прапанавалі абложаным здацца: «…велели мы под городом под Ляховичами вытрубить, и посылали полковников и дворян и велели им говорить коменданту и ляховицким сидельцам, чтобы они твоей (царскай.— И. Т.) пресветлой милости поискали, город Ляховичи без крови сдали». Аднак камендант i «осадные сидельцы» на змову не пайшлі i «с городовой стены отказали о сдаче города», абвясціўшы, каб «впредь к ним о сдаче города не посылали: сдачи города никому у них не будет». Пасля гэтага пачалася падрыхтоўка да штурму, які адбыўся 26 сакавіка «за полчаса до свету». Прыступ «к городу Ляховичам… был… жестоким обычаем до третьего часу дня». Спачатку абложаныя здолелі збіць ca сцен многіх рускіх. «Ратные люди с знаменами были на стене, но затем волею Божиею, а нашим согрешеньем,— паведамляў I. A. Хаванскі цару,— литовские люди, справясь, твоих ратных людей с стены сбили и твои ратные люди от города отошли», згубіўшы 30 забітых i 150 параненых.

28 сакавіка збеглы з горада «пакаёвы» каменданта Ляхавічаў Ст. Юдзіцкага С. Вальскі ў роспыце паведаміў, што супраць рускіх стаіць 5 харугваў ратных людзей — 2 харугвы угорскай пяхоты, 3 харугвы драгунаў — усяго 450 чалавек, «да шляхта и немцов, и жидов, и мужиков сбежи 3,5 тысячи». Перабежчык таксама сказаў, што ў горадзе 47 гармат калібрам 20—30 фунтаў i ў пуд, хлебных запасаў нарыхтавана на год, мелася дастаткова пораху, з вадой таксама ў горадзе было «гораздо не скудно». Пасля гэтага асаджаўшыя замак рускія войскі падвялі шанцы ўшчыльную да горада i «отняли воду», пачаўшы «готовиться в другие на приступ и заступление». Да цара была паслана просьба «прислать к промыслу огнестрельного мастера и гранаты, потому что в городе Ляховичах теснота большая, дворы все деревянные, и от гранатной стрельбы в городе шкода будет большая».

Мяркуючы па апісанню аблогі i ран рускіх ратных людзей («ранен по правому плечу и по лопатке катком да по правому боку каменем…, ранен гранатом»), горад быў абкружаны звычайнымі драўлянымі сценамі — гароднямі. На ix меліся спецыяльныя прыстасаванні, з якіх пры штурме кацілі бярвенне — «каткі», а таксама размяшчаліся прыпасы камянёў для збівання ca штурмавых драбін праціўніка. Для гэтых мэт выкарыстоўваліся i ручныя гранаты.

Людзей у войсках I. А. Хаванскага было недастаткова, таму няўдача прыступу прымусіла цара аддаць ваяводам загад больш на прыступ не хадзіць, «промыслы чинить всякими вымыслы, оприч приступов, чтоб нашим ратным людям в том истери не было».

18 чэрвеня 1660 г. пад Ляхавічамі адбылася бітва, у якой I. А. Хаванскі пацярпеў паражэнне, страціўшы свой абоз i артылерыю, у тым ліку i «огненную пушку», прысланую для аблогі горада.

Сейм Рэчы Паспалітай асобна адзначаў заслугі каменданта Ляхавіч рэчыцкага войска Ст. Юдзіцкага, які патраціў на патрэбы абароны 21 тыс. 400 злотых асабістых грошай. Яго ўладанні Гальдовічы i Дзянісаўшчына паблізу Ляхавічаў, поўнасцю разбураныя, былі вызвалены ад падаткаў на 30 гадоў. «Места» Ляхавічы, яго жыхары i ўся воласць Ляхавіцкая, пацярпеўшыя страшныя разбурэнні ў час аблогаў, за ix вернасць каралю вызваляліся ад падаткаў на 9 гадоў. Дзеля бяспекі горада за кошт скарба Вялікага княства Літоўскага гетману дазвалялася трымаць у замку 200 чалавек пяхоты. У 1678 г. яе давялося сейму пацвердзіць у другі раз.

У час Паўночнай вайны, непакоячыся, што шведы возьмуць замак i выведуць адтуль артылерыю, сейм Рэчы Паспалітай пастанавіў даставіць яе часткова ў Слуцк (19 гармат), часткова размеркаваць сярод войска Вялікага княства Літоўскага.

У 1706 г. войскі Пятра I, якія заселі ў замку, адбівалі штурмы шведскіх генералаў Траўтфетэра i Крэйца. У 1709 г. рускія войскі выбілі адсюль гетмана Мазепу.

Пасля гэтай вайны Ляхавічы перайшлі ў валоданне віленскіх біскупаў. У 1775 г. рашэннем сейма Ляхавічы з прычыны вялікага стратэгічнага значэння i ролі ў абароне дзяржавы былі адабраны ў біскупа I. Масальскага, а замак перайшоў да дзяржавы. Апынуўшыся ў складзе Расійскай імперыі, Ляхавіцкая фартэцыя страціла сваё ваеннае значэнне. У першай палове XIX ст. замкавыя пабудовы прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замкавых умацаванняў i каменныя пабудовы. Цяпер ад Ляхавіцкага замка засталіся толькі сляды земляных валоў i вадзяныя равы, якія заплылi i дасягаюць 15 м шырыні.

Ляхавічы // Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – С. 98-101.

ЛЯХАВІЧЫ

Шмат выпрабаванняў у XVI—XVIII стст. выпала на долю Ляхавіцкага замка. Ляхавічы, вядомыя з XV ст., доўгі час мелі драўляныя абарончыя збудаванні. Замак спачатку адносіўся да дзяржаўных уладанняў. У 1572 г. Ляхавічы, паводле дзённіка Ф. Еўлашэўскага, перайшлі да буйнога магната Яна Хадкевіча, які ў 1605 г. разбіў шведаў пад Кірхгольмам i ў 1621 г.— турак пад Хоцінам. Відаць, пры ім i пабудавалі магутны бастыённы замак, які лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Толькі зімою 1595/96 г. яго чатыры разы беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны Налівайкі i Шаулы. Затым замак яшчэ чатыры разы вытрымліваў аблогі.

3 1621 г. гаспадаром замка стаў гетман Вялікага княства Літоўскага Павел Сапега.

На гравюры невядомага мастака, які паказаў Ляхавіцкі замак у час адной з асад у 1660 г., добра бачны яго размяшчэнне i планіровачныя асаблівасці. Замак меў у плане форму чатырохвугольніка з чатырма вялікімі бастыёнамі развітай канфігурацыі i брустверамі, у якіх былі байніцы для гармат i стралкоў. Ён знаходзіўся на левым беразе р. Ведзьмы, на высокім пагорку. Дзякуючы сістэме равоў i рацэ, вада ў якіх падымалася спецыяльнай плацінай, замак фактычна быў астраўным.

Паводле гістарычных звестак, земляныя ўмацаванні замка былі абмураваны каменем i цэглай.

На гравюры відаць, што траплялі ўнутр замка па разводным мосце, перакінутым цераз вадзяны роў, i затым праз мураваную абарончую браму, на версе якой знаходзілася гадзіннікавая вежа. У глыбіні двара, насупраць брамы, стаяў двухпавярховы каменны палац, пабудаваны ў форме літары П. Злева i справа ад брамы, уздоўж курцін, размяшчаліся розныя гаспадарчыя службы.

Па гравюры цяжка вызначыць, з чаго былі зроблены брустверы на бастыёнах i курцінах. Толькі на бастыёнах, звернутых у бок горада, выразна відаць байнічныя праёмы бруствераў, разлічаныя на стральбу з гармат, што дае падставы лічыць, што яны былі мураванымі. Але маглі быць i драўлянымі. Гэта не пярэчыць фактам, вядомым з гісторыі. Дрэва-земляныя ўмацаванні ў XVII i XVIII стст. былі шырока распаўсюджаны на польскіх i беларускіх землях. Прычым ролю бруствераў часта выконвалі парканы.

Ляхавіцкі замак за час свайго існавання неаднаразова трапляў у аблогу. Ужо ў самым пачатку руска-польскай вайны, у 1654 г., атрады рускіх войскаў «…заходили к городу Ляховичам, и посады и слободы около Ляхович пожгли, которых литовских людей застали в посаде и слободах, тех побили и языков поймали». Аднак да аблогі магутнага замка войска не прыступіла. Думаецца, галоўная прычына ў тым, што тады ў Ляхавіцкай фартэцыі быў значны гарнізон, які меў добрае ўзбраенне, у тым ліку нямала гармат. 3 інвентара замка за 1658 г. вынікае, што на бастыёнах стаяла 30 гармат. На «бульверку ад саду» размяшчалася 8 гармат розных калібраў — ад 1,5 да 24 фунтаў. Прычым кожная з ix мела сваю назву: Пярун, Малпа, Кіт, Сокал, Воўк, Спявак i інш. На «бульверку Водным» мелася таксама 8 гармат калібрам ад 1 да 24 фунтаў; на «бульверку пры кавальеры Рынковым» — 9 гармат; на апошнім бастыёне, які лепш за іншыя быў абаронен прыродаю, стаяла толькі 5 гармат — Пелікан, Пішчык, Бурнікель, Шведскае, Маленькае. Нямала было ручной вогнестрэльнай зброі — гакаўніц, шмыгаўніц, мушкетаў, «янычарак» i інш., а таксама значных запасаў ваеннага рыштунку.

У пачатку 1660 г. войскі князя I. А. Хаванскага пачалі асаду замка, якая зацягнулася на шэсць месяцаў. У канцы чэрвеня 1660 г. на дапамогу гарнізону падышлі войскі гетмана П. Сапегі i ваяводы С. Чарнецкага, якія разбілі асаджаўшых i захапілі вялізны абоз з ваенным рыштункам. Пасля гэтага Ляхавічы, вызваленыя на 9 гадоў ад усіх падаткаў спецыяльнай пастановай сойма 1661 г., аж да пачатку XVIII ст. не ведалі войнаў. Тым не менш сойм Рэчы Паспалітай дазволіў Сапегу за кошт дзяржавы трымаць гарнізон у 200 чалавек. Частку гармат, 19 штук, перавезлі ў 1703 г. у Слуцкі замак. Толькі ў 1706 г. у Ляхавічах зноў загрымелі гарматы: войскі Пятра I, што заселі ў замку, адбівалі шалёныя штурмы войск шведскіх генералаў Траутфэтэра i Крэйца. У 1709 г. рускія войскі аблажылі Ляхавіцкі замак, дзе сядзеў гетман Мазепа. У 1775 г. сойм Рэчы Паспалітай адабраў замак у віленскага біскупа I. Масальскага i вярнуў дзяржаве па прычыне яго вялікага значэння для абароны. Апынуўшыся ў складзе Расійскай імперыі, Ляхавіцкі замак страціў сваё ранейшае стратэгічнае значэнне. У першай палове XIX ст. яго прадалі гандлярам, якія разабралі абмуроўку замка i мураваныя пабудовы. Цяпер ад яго захаваліся толькі сляды былых валаў ды заплыўшыя равы, якія дасягаюць 15 м шырыні.

Планава-кампазіцыйны i структурны аналіз Ляхавіцкага замка дазваляе нам сцвярджаць, што гэта помнік новаітальянскай сістэмы ўмацаванняў.

Несумненна, узвядзенне ў Заслаўі, Нясвіжы i Ляхавічах замкаў з умацаваннямі новага тыпу было заўважана i ацэнена іншымі беларускімі магнатамі, якія па сваіх багаццях не ўступалі Глябовічам, Хадкевічам i Радзівілам. Аднак перш чым іншыя феадалы пачалі будаўніцтва новых замкаў, у еўрапейскай ваеннай фартыфікацыі адбыліся значныя змены, у выніку чаго карэнным чынам змянілася структура бастыённых умацаванняў. Бясспрэчныя перавагі галандскай сістэмы ўмацаванняў, у першую чаргу высокая таннасць i скарачэнне тэрміну пабудовы, здабылі ёй паўсюдны аўтарытэт. У Нідэрланды пачынаюць спецыяльна ездзіць вучыцца з многіх краін Еўропы, у тым ліку i з Беларуси. Напрыклад, Януш Радзівіл вучыўся ў вядомага матэматыка i фартыфікатара Адама Фрэйтага i нават прымаў удзел у асадзе горада Геды. Галандскіх архітэктараў сталі запрашаць да сябе. Вядома, што ў канцы XVI — пачатку XVII ст. на Беларусі i ў Літве працавалі галандцы Ван Лаер, Нонхард, Голанд, Валон, Дандзен i інш.

У пачатку XVII ст. на Беларусі з’явіліся прыватнаўласніцкія замкі, пабудаваныя на прынцыпах старагаландскай фартыфікацыйнай сістэмы. Сярод ix трэба адзначыць замкі Жаберскі князя Чартарыйскага, Новы замак у Слуцку i інш.

Ляхавічы [пра Ляхавіцкі замак] // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.]. – Мінск: Полымя, 1998. – С. 21-22.

 

ЛЯХОВИЧСКИЙ ЗАМОК

Существовал в Беларуси, в городе Ляховичи Брестской области в 16— 18 вв.

Каменный замок построил в конце 16 в. гетман ВКЛ Ян Кароль Ходкевич на месте небольшого деревянного замка. Л.з. занимал возвышение на левом берегу реки Ведьма. Прямоугольный в плане (175 х 220 м), он был окружён рвом, который наполняла водой запруженная плотиной река. По углам земляного вала располагались большие бастионы развитой конфигурации с брустверами, бойницами для стрелков и артиллерии. Валы и бастионы были обложены камнем и кирпичом. В центре бастиона находились высокие кавальеры — приподнятые над бастионом каменные укрепления с охранным парапетом, который позволял стрелять по противнику, не опасаясь попасть в своих. При каждом бастионе был каземат, где хранили оружие, ядра, порох, амуницию. Подземные каменные ходы внутри валов давали возможность переходить из бастиона в бастион незаметно для врага. Деревянный мост на сваях (последнее его звено было подъёмным), переброшенный через ров с водой, вёл в каменную четырёхъярусную браму замка с проездом в первом ярусе. На втором размещались механизм подъёма моста, который возводился двумя цепями, и подъёмник охранной железной решётки. Здесь же были бойницы для ручного огнестрельного оружия. Третий ярус имел вид боевой площадки, заслонённой парапетом с зубцами, откуда простреливались ближайшие подступы к браме. Четвёртым ярусом являлась узкая башенка, где находились часы, наблюдательный сторожевой пост и ратный колокол, в который звонили в случае опасности. Наверху брамы размещался железный флюгер. Напротив входа стоял каменный двухэтажный дворец. Здание практически полностью было закрыто от обстрела высокими башнями и бастионами. На замковом дворе, слева от входной брамы, находился одноэтажный каменный арсенал, справа — тайный ход, использовавшийся для внезапных вылазок гарнизона и ударов по противнику с тыла. Вдоль стен и на детинце плотно стояли деревянные здания казарм. Имелись также колодцы. Л.з. относился к одной из модификаций новоитальянской фортификационной системы, распространённой в Европе в конце 16 в., и считался самым мощным из подобных сооружений во всей Речи Посполитой. Его безуспешно штурмовали казачьи загоны С.Наливайко и М.Шаулы зимой 1595—96; во время антифеодальной войны 1648—51 трижды безрезультатно осаждали повстанческие крестьянские отряды и украинские казаки. Во время войны России с Речью Посполитой 1654—67 в марте—мае 1660 российские войска под командованием князя И.Хованского осаждали Л.з., однако тоже безрезультатно. 9.5.1706 во время Северной войны 1700—21 шведским войскам после почти полугодовой осады удалось взять замок, уничтожив все его укрепления. На протяжении 18 в. замок был полностью разрушен. Археологические исследования его проводил М.Чернявский в 1986.

Города, местечки и замки Великого княжества Литовского. – Минск, 2009. – С. 202-203.

 

Ляховичский замок

Существовал в 16—18 вв. в г. Ляховичи. Построен гетманом Я.Ходкевичем в конце 16 в. из камня на месте деревянного замка. Занимал возвышенность на левом берегу р. Ведьма. Был окружён рвом, уровень воды в к-ром регулировался плотиной. Изображён на гравюре 1660. Имел прямоугольный в плане (175 х 220 м) объём с 4 большими бастионами полигональной конфигурации и брустверами, бойницами для стрелков и артиллерии. Бастионы соединялись системой подземных ходов. Земляные укрепления были обмурованы камнем и кирпичом. К въездной браме с башней, завершённой куполом, вёл разводной мост через ров. В глубине двора стоял 2-этажный П-образный в плане каменный дворец в стиле ренессанс, накрытый 2-скатной че­репичной крышей с высокими 3-ярусными щипцами на торцах. Вдоль куртин на детинце находились деревянные здания службы и казарм. Замок безуспешно осаждали и штурмовали отряды украинских казаков (1595—96, 1648—54) и рос. войска (1660). В 1706, во время Сев. войны 1700— 21, он был взят и разрушен шведскими войсками. До конца 18 в. замок полностью утратил воен. значение и перестал существовать.

Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1, кн. 2 : Брестская область. – Минск: 2009.

 

«…С городовой стены отказали о сдаче города»

Ляхавічы зарадзіліся, напэўна, першапачаткова на месцы в. Старыя Ляхавічы, пазней былі перанесены на сучаснае месца. Вядомыя з XV ст., яны лічыліся вялікакняжацкім уладаннем, якое атрымалі ў «держанье» магнаты Гаштольды, Радзівілы. 3 1572 пa 1621 г. імі валодалі Хадкевічы, ад якіх яны перайшлі да гетмана Вялікага княства Літоўскага Паўла Сапегі.

Пры Хадкевічах побач з пасяленнем на левым беразе р. Ведзьмы быў пабудаваны магутны бастыённы замак. Ён лічыўся сярод падобных збудаванняў самым моцным умацаваннем ва ўсёй Рэчы Паспалітай…

У перыяд антыфеадальнай вайны беларускага i ўкраінскага народаў, з 1648 па 1654 г., Ляхавічы тры разы беспаспяхова асаджалі паўстаўшыя сяляне i казакі. У пачатку руска-польскай вайны царскія войскі на чале з князем Ю. A. Даўгарукім i акольнічым С. A. Ізмайлавым таксама «заходили к городу Ляховичам и посады, и слободы около города Ляхович пожгли и которых… литовских людей застали в посаде и в слободах и тех побили и языков поймали». У дакуменце нічога не гаворыцца пра ўзяцце замка. Мяркуючы па ўсяму, ён застаўся цэлым. Ускосна на гэта паказвае яго інвентар, складзены камісарамі гетмана Вялікага княства Літоўскага 26 лютага 1658 г. Згодна інвентару, на замкавых «бульверках и кавальерах» размяшчалася 30 гармат рознага калібру — ад 1 да 24 фунтаў, больш за 15000 ствалоў ручной агнястрэльнай зброі, сярод якіх меліся мушкеты, гакаўніцы, «янычаркі», вялікія запасы пораху, ядраў, волава, куляў, шроту i іншай ваеннай амуніцыі.

У другі раз аблога Ляхавічаў адбывалася ў сакавіку 1660 г. Войскі I. А. Хаванскага, якія адышлі ад Брэста, аблажылі занава пабудаваныя ўмацаванні горада i замка. 20 і 23 сакавіка ваявода з палкоўнікамі двойчы прапанавалі абложаным здацца: «…велели мы под городом под Ляховичами вытрубить, и посылали полковников и дворян и велели им говорить коменданту и ляховицким сидельцам, чтобы они твоей (царской) пресветлой милости поискали, город Ляховичи без крови сдали». Аднак камендант i «осадные сидельцы» на змову не пайшлі i «с городовой стены отказали о сдаче города», абвясціўшы, каб «впредь к ним о сдаче города не посылали: сдача города никому у них не будет». Пасля гэтага пачалася падрыхтоўка да штурму, які адбыўся 26 сакавіка «за полчаса до свету». Прыступ «к городу Ляховичам… был… жестоким обычаем до третьего часу дня». Спачатку абложаныя здолелі збіць ca сцен многіх рускіх. «Ратные люди с знаменами были на стене, но затем волею Божиею, а нашим согрешеньем, — паведамляў I. A. Хаванскі цару, — литовские люди, справясь, твоих ратных людей с стены сбили и твои ратные люди от города отошли», згубіўшы 30 забітых i 150 параненых.

28 сакавіка збегшы з горада «пакаёвы» каменданта Ляхавічаў Ст. Юдзіцкага С. Вальскі ў роспыце паведаміў, што супраць рускіх стаіць 5 харугваў ратных людзей — 2 харугвы угорскай пяхоты, 3 харугвы драгунаў — усяго 450 чалавек, «да шляхта и немцов, и жидов, и мужиков сбежи 3,5 тысячи». Перабежчык таксама сказаў, што ў горадзе 47 гармат калібрам 20—30 фунтаў i ў пуд, хлебных запасаў нарыхтавана на год, мелася дастаткова пораху, з вадой таксама ў горадзе было «гораздо не скудно». Пасля гэтага асаджаўшыя замак рускія войскі падвялі шанцы ўшчыльную да горада i «отняли воду», пачаўшы «готовиться в другие на приступ и заступление». Да цара была паслана просьба «прислать к промыслу огнестрельного мастера и гранаты, потому что в городе Ляховичах теснота большая, дворы все деревянные, и от гранатной стрельбы в городе шкода будет большая».

Мяркуючы па апісанню аблогі i ран рускіх ратных людзей («ранен по правому плечу и по лопатке катком да по правому боку каменем…, ранен гранатом»), горад быў абкружаны звычайнымі драўлянымі сценамі — гароднямі. На ix меліся спецыяльныя прыстасаванні, з якіх пры штурме кацілі бярвенне — «каткі», а таксама размяшчаліся прыпасы камянёў для збівання са штурмавых драбін праціўніка. Для гэтых мэт выкарыстоўваліся i ручныя гранаты.

Людзей у войсках I. A. Xaванскага было недастаткова, таму няўдача прыступу прымусіла цара аддаць ваяводам загад больш на прыступ не хадзіць, «промыслы чинить всякими вымыслы, оприч приступов, чтоб нашим ратным людям в том истери не было».

18 чэрвеня 1660 г. пад Ляхавічамі адбылася бітва, у якой I. А. Хаванскі пацярпеў паражэнне, страціўшы свой абоз i артылерыю, у тым ліку 1 «огненную пушку», прысланую для аблогі горада.

Сейм Рэчы Паспалітай асобна адзначаў заслугі каменданта Ляхавіч рэчыцкага войта Ст. Юдзіцкага, які патраціў на патрэбы абароны 21 тыс. 400 злотых acaбістых грошай. Яго ўладанні Гальдовічы i Дзянісаўшчына паблізу Ляхавічаў, поўнасцю разбураныя, былі вызвалены ад падаткаў на 30 гадоў.

Паводле М. ТКАЧОВА.

«…С городовой стены отказали о сдаче города» / паводле М. Ткачова // Во славу Родины. – 1993. – 11 июня.

 

Упартая фартэцыя

Лёс іншага горада ці замка часам мае многа агульнага з лёсам чалавека. Вось Д. Бруна адправілі на вогнішча, а Г. Галілей публічна пакаяўся i ціха памёр у сваёй пасцелі. A ўся праблема ў тым, што Д. Бруна заўпарціўся — пайшоў наперакор сіле. Гэтаксама i з гарадамі. Вунь Парыж у апошнюю вайну не аказаў супраціўлення немцам i пазбегнуў долі Кёнігсберга, які быў зруйнаваны. Але тут толькі гістарычныя паралелі, бо мы ўсё ж за тое, каб адстойваць сваё. У нашай гісторыі ёсць шмат прыкладаў з гераічнага мінулага. Напрыклад, шырокавядомая Брэсцкая крэпасць, a калі зазірнуць яшчэ ў глыбіню стагоддзяў, то нам ніяк не абмінуць легендарную Ляхавіцкую фартэцыю.

image002

Паглядзеўшы на месца, дзе ў XVI сгагоддзі стаяў бастыённы замак, цяжка паверыць, што тут увогуле нешта было. Пустка над ракой Ведзьмай, i, калі б не памятны знак, то ў гэты бок i галавы не павярнуў бы. Як магло здарыцца, што ад такога збудавання i каменя не засталося? Калі глядзіш на старадаўнія гравюры, то бачыш усю веліч той фартэцыі.

Напрыканцы XVI стагоддзя Ян Хадкевіч замест драўлянага замка ўзвёў мураваны — 220×175 метраў з бастыёнамі на вуглах, з брустверамі i байніцамі для абстрэлу праціўніка артылерыяй.

Замак абнеслі ровам, вада ў яго паступала з Ведзьмы. У фартэцыю можна было трапіць толькі праз мост, які падымаўся на ланцугах, а пад замкам знаходзіліся скляпенні, ад якіх вёў патаемны ход за тэрыторыю фартэцыі.

Ляхавіцкі замак адносіўся да новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы, якая была тады даволі пашыранай у Еўропе. Фартэцыя была самай магутнай не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

У замку знаходзіўся гарнізон, якому дапамагалі народнае апалчэнне i навакольная шляхта. Ляхавіцкая фартэцыя знаходзілася ў стратэгічным месцы i не дзіўна, што яна прыцягвала ўвагу суседзяў Княства.

Тут i схавана адна з прычын, па якой замак знік. Хоць, як бачым, на тэрыторыі Беларусі іншыя замкі захаваліся поўнасцю, напрыклад, Нясвіжскі ці рэшткі, як у Навагрудку, а ёсць яшчэ замкі ў Міры, Лідзе, Ружанах…

Ляхавіцкі замак упарта супраціўляўся, але не здолеў вытрымаць бясконцыя аблогі i штурмы.

Тэрыторыя Беларусі тых часоў — гэта арэна, дзе высвятлялі адносіны розныя краіны, унутраныя групоўкі. Іншым разам няпроста было разабрацца, хто на чыім баку выступае.

Зімой 1595—1596 гадоў фартэцыю штурмавалі казакі Налівайкі i не здолелі ўзяць, а з 1648 па 1654 год замак зноў тройчы бралі ў аблогу ўкраінскія казакі i кожны раз гарнізону ўдавалася адбіцца.

Толькі вытрымалі аблогу казакоў, як да замка ў 1655 годзе падышло войска ваяводы А. Трубяцкога. Але i на гэты раз штурм праваліўся. Дарэчы, Ляхавіцкі замак быў адзіным, які не здолела на той час узяць царскае войска.

Падступіцца да фартэцыі сапраўды было цяжка. Я. Хадкевіч i гетман П. Сапега асаблівую ўвагу надавалі артылерыі, у замку стаялі найноўшыя гарматы. Да ix ставіліся з любоў’ю, кожная мела назву i выяву істоты, якой яна была названа, а яшчэ герб гаспадара.

Пэўную цікавасць маюць назвы гармат. «Спявак», «Пярун», «Воўк», «Баба», «Цмок», «Сокал», «Збавіцель»… стралялі рознымі ядрамі — ад аднафунтовых да 24-фунтовых. А ўсяго замак абаранялі 37 гармат i 51 гакаўка — па тым часе ўзбраенне сур’ёзнае.

Трэба падкрэсліць, што Вялікае Княства Літоўскае было ўцягнута ў шэраг апусташальных канфліктаў паміж Польшчай i Расіяй. Цар пасылаў войска на палякаў, але яно да Рэчы Паспалітай не даходзіла, бо адтуль высылалі насустрач рускім свае палкі, i бітвы адбываліся на тэрыторыі Княства. Фактычна, краіна аказалася закладніцай гэтага процістаяння, якое мела для Княства трагічныя наступствы — прывяло да знікнення дзяржавы.

Вось у 1660 годзе войска ваяводы I. Хаванскага дайшло аж да Брэста, а затым, калі ён вяртаўся, то аблажыў Ляхавіцкі замак. Хаванскі думаў вырашыць усё мірна i 20 сакавіка паслаў да каменданта фартэцыі дэлегацыю з дваран i палкоўнікаў «…каб Ляхавічы без крыві здалі». Але камендант С. Юдыцкі i жыхары горада, якія схаваліся ў замку, на перамовы не пайшлі, i 23 сакавіка I. Хаванскі накіроўвае яшчэ адну дэлегацыю, але атрымлівае адказ «…больш дэлегацый не прысылаць, бо капітуляцыі горада нікому і ніколі не будзе».

Пасля няўдалых перамоў усе пачалі рыхтавацца да штурму. Пасля столькіх аблог сцены фартэцыі былі ўжо моцна пашкоджаныя i гэта, здавалася б, павінна было значна аблегчыць задачу штурмуючым.

Да ваяводы Хаванскага перабег пакаёвы слуга каменданта замка нейкі С. Вальскі i паведаміў, што хлеба хопіць на год аблогі, дастаткова пораху і ядзер, а вось з вадой праблема, бо на 4 тысячы чалавек яе не хапае. Сярод гэтых тысяч больш за палову былі цывільныя — жыхары Ляхавічаў.

I вось 26 сакавіка 7-тысячнае войска рынулася на вальны штурм. A вынікі гэтага штурму зафіксаваны ў пасланні цару Аляксею Міхайлавічу «…литовских людей са стен сбили, а многие твои ратныя люди с знамёнами были на стене; и волею Божией и нашим согрешением литовские люди справясь, твоих ратных людей с стены сбили, и твои ратныя от города отошли».

Абодва бакі панеслі страты, але ў такіх выпадках у атакуючых яны заўсёды большыя.

Пачалася зацяжная артылерыйская дуэль, i Хаванскі пачаў рыхтавацца да наступнага штурму. Да нападаючых пачала падыходзіць падмога, i на канец мая пад Ляхавічамі стаяла 11-тысячнае войска.

Генеральны штурм адбыўся 24 мая 1660 года, Але, панёсшы страты ў 2 тысячы чалавек, I. Хаванскі адступіў, бо пад Ляхавічы з войскам ішоў П. Сапега.

Зразумела, што ад усіх гэтых аблог найбольш пакутавала насельніцтва. У Ляхавічах засталося толькі 17 двароў.

Ляхавічы на 9 гадоў былі вызваленыя ад усіх падаткаў, а пасля гэты тэрмін быў павялічаны яшчэ на дзевяць. Некалькі зруйнаваных вёсах не плацілі падаткі 30 гадоў.

Але самыя цяжкія выпрабаванні для Ляхавіцкага замка былі наперадзе. Горад яшчэ не акрэп, каб узмацніць войска Княства, з Ляхавіцкай фартэцыі забралі 19 гармат, i гэтым аслабілі яе моц.

Зімой 1706 года вайна вялася на тэрыторыі Княства i Карл XII паслаў войска пад Ляхавічы, бо тут знаходзіліся казацкія палкі Пятра I. Але казакі не адступілі, а заселі ў замку.

У свой час казакі штурмавалі замак, а цяпер за яго сценамі ўкрыліся самі.

Аблога зацягнулася, а калі праз паўгода шведы атрымалі падмогу, то казакам давялося здацца. Да аблогі рускае войска не было падрыхтаванае, заканчваліся харчы i боепрыпасы, а штурм шведаў аказаўся зацяжным.

I першае, што зрабілі шведы пасля перамогі — узарвалі ўмацаванні замка. Менавіта яны нанеслі найбольшыя пашкоджанні фартэцыі, але на гэтым ліхія часіны для замка не закончыліся. У 1709 годзе замак з рускім гарнізонам двойчы абкладвала войска польскага караля Ляшчынскага са сваім саюзнікам гетманам Мазэпам. Затым войскі Пятра I ўжо з Р. Агінскім выбівалі з замка Мазэпу, а неўзабаве А. Сапега прымусіў Р. Агінскага пакінуць замак.

Усё перамяшалася, i паспрабуй разбярыся, хто ў каго саюзнік i чые інтарэсы абараняюцца.

Пасля такіх аблог i штурмаў замак прыйшоў у заняпад, а самі Ляхавічы ператварыліся ў невялікае мястэчка.

Яшчэ ў XVIII стагоддзі можна было бачыць руіны легендарнага замка, але паступова яны разбіраліся, каменнем i цэглай пачалі гандляваць.

A ці мог быць у гэтага замка іншы лёс? Калі б фартэцыя пераходзіла з рук у рукі без усякага супраціўлення, то, верагодна, замкам мы любаваліся б i сёння.

Але яго ўмацоўвалі не для гэтага. Сваё прызначэнне Ляхавіцкая
фартэцыя выканала да канца… i адышла ў нябыт.

Сымон СВІСТУНОВІЧ

Свістуновіч, С. Упартая фартэцыя / Сымон Свістуновіч // Звязда. – 2008. – 27 лістапада. – С. 3.

 

Ляхавіцкая фартэцыя

У фондах бібліятэкі нарадовай у горадзе Варшава знойдзены цікавыя матэрыялы аб гісторыі Ляхавіцкага замка. Аб гэтым расказалі на старонках часопіса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” навуковыя супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларускай ССР М. А. Ткачоў і С. Ф. Цярохін. Мы прапануем гэты артыкул нашым чытачам.

Амаль ва ўсіх гістарычных крыніцах ляхавіцкі замак згадваецца як наймагутнае ваенна-фартыфікацыйнае збудаванне не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Буйны і непрыступны – гэтыя два эпітэты трапляюцца ледзь не кожны раз, калі чытаеш пра замак. Аднак звесткі пра яго абмяжоўваліся дагэтуль нямногімі надта скупымі эпізодамі з часоў руска-польскай і Паўночнай войнаў. Сам жа замак – яго аблічча, ансамбль, форма, памеры, план – і па сёння застаецца “неразгаданай таямніцай”

Адны даследчыкі лічылі замак y Ляхавічах (цяпер раённы цэнтр Брэсцкай вобласці) звычайным драўляна — земляным умацаваннем накшталт колішняга замка ў Мінску, з усімі элементамі тагачаснай фартыфікацыі: рвы, валы, сцяна паўзверх вала і г. д.), другія — замкава-палацавым комплексам з данжонам (галоўная вежа феадальнага замка), мураванымі сценамі, вуглавымі вежамі і інш.

Нават паданні не данеслі да нас, хай і трансфармаваных людской фантазіяй, звестак пра ляхавіцікі помнік.

Аўтары вядомай трохтомнай гісторыка-геаграфічнай працы “Старажытная Польшча” М. Былінскі і Ц. Ліпінскі (дарэчы, нашы землякі: першы нарадзіўся ў м. Цярэспаль на Полаччыне, другі – у в. Дзярэчын каля Зэльвы) лічылі Ляхавічы родавым уладаннем Хадкевічаў, Фёдар Еўлашэўскі (1546-1604), ураджэнец Ляхавіч і шматгадовы адвакат Яна Хадкевіча, занатаваў у “Дзённіку”, вядомым помніку беларускай мемуарнай літаратуры XVI-пачатку XVII ст.: «Под тых же часом король, его милость, фримарком (абменам) за Свислоч пустил Ляховичи его милости пану Яну Ходкевичу, на он (на той) час старосте жмутскому, и взял е его милость 12 дня червца в том року 1572”. Вядома, што новы гаспадар, Ян Хадкевіч, пазней пераможца шведаў пад Кірхгольмам (1605) і турак пад Хоцінам (1621), ператварыў драўляны замак y першакласнае абарончае збудаванне, якое пачалі называць ляхавіцкай фартэцыяй. Яна вытрывала 8 аблог і ні разу не была ўзята штурмам. У 1648— 1654 гг., калі народныя масы ўзняліся супроць феадальнага прыгнёту, замак чатыры разы штурмавалі казацкія загоны.

Найбольшыя выпрабаванні выпалі на долю замка ў руска-польскую вайну. Ужо ў 1654 г. асобныя атрады Маскоўскай дзяржавы «…заходили к городу Ляховичам, и посады и слободы около Ляхович пожгли…». Аднак да аблогі тады яшчэ не дайшло. У студзені 1660 г. князь Хаванскі, пасля перамогі пад Мальчай, заняў Брэст, але вясною быў вымушаны адступаць на паўночны ўсход, дзе аблажыў ляхавіцкі замак. Зацятая асада цягнулася ажно 6 месяцаў, і 28 чэрвеня, пасля паражэння пад Палонкай, кінуўшы абоз з усім вайсковым рыштункам, Хаванскі адступіў на Полацк.

Падчас многіх і грозных штурмаў горад чатыры разы гарэў і быў урэшце зруйнаваны дашчэнту. Ляхавіцкія жыхары панеслі такія матэрыяльныя страты, што ў 1661 г. сейм быў вымушаны на дзевяць год вызваліць іх ад усіх павіннасцей і падаткаў, пастанавіўшы разам з тым трымаць y замку 200 чалавек пяхоты.

Менавіта да падзей 1669 г. адносіцца гравюра невядомага мастака XVII ст. «Аблога Ляхавіч y 1669 г.». 3 гравюры відаць, што замак, які стаяў на левым беразе р. Ведзьмы, меў y плане форму чатырохвугольніка з вялікімі бастыёнамі развітай канфігурацыі, a паднятая плацінаю вада поўніла абвадны канал і акружала замак з усіх бакоў. Мураваныя курціны і бастыёны мелі таксама мураваны парапет з байніцамі для гармат.

Гравюра даволі выразна сведчыць, што трапіць y замак можна было толькі праз развадны мост. Далей шлях ішоў праз браму з вежай. У глыбіні двара, насупраць брамы, узвышаўся П-падобны двухпавярховы палац. Абапал курціны размяшчаліся гаспадарчыя службы.

Узіміку 1706 г., пад час Паўночнай вайны, ваенныя дзеянні зноў разгарнуліся на тэрыторыі Беларусі. Шведскі кароль Карл XII дыслакаваўся пад Гродна, a рускія войскі з трыццацітысячнай казацкай конніцай — у вёсках уздоўж дарогі Ляхавічы — Мінск, адтуль яны ўвесь час нападалі на шведскія атрады.

Карл XII загадаў адкінуць рускіх ад Ляхавіч і паслаў туды атрад палкоўніка Траўтфэтэра, але казакі не адступілі і, спаліўшы горад, зачыніліся ў замку. На дапамогу Траўтфэтэру прыйшоў паўтаратысячны атрад палкоўніка Крэйца. Гарнізон замка 1360 чалавек— упарта бараніўся. Абаронцы Ляхавіч часта рабілі баявыя вылазкі, і толькі ў пачатку мая, калі скончыліся прадукты і порах, казакі склалі зброю. Забраўшы трафеі, шведы разбурылі замак.

Аднак неўзабаве яго адбудавалі.

У 1709 г. замак двойчы штурмавалі войскі польскага караля Станіслава Ляшчынскага. Падтрыманы двухтысячным войскам Пятра I, у замак увайшоў Рыгор Агінскі, але 12 красавіка, пасля кароткага бою з каралеўскімі войскамі на чале з Аляксандрам Сапегам, вымушаны быў адступіць.

У 1775 г. пастановай сейма Ляхавічы былі перададзены ва ўласнасць дзяржавы, бо «…горад Ляхавічы… здаўна мае фартэцыю, якая можа быць y свой час пры абароне краю ўжыта».

Пасля таго, як цэнтральная частка Вялікага княства Літоўскага была далучана да Расіі, замак страціў сваё стратэгічнае значэнне. У пачатку XIX ст. y ім яшчэ жылі, a праз колькі гадоў прадалі на цэглу. Цяпер замчышча забудавана, і толькі задзірванелы роў нагадвае, што некалі тут стаяла магутная цытадэль — славутая ляхавіцкая фартацыя.

M. А. ТКАЧОЎ, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.

С. Ф. ЦЯРОХІН, навуковы супрацоўнік ІМЭФ АН БССР.

НА ЗДЫМКУ: аблога Ляхавіч y 1669 г. Фотакопія з гравюры. (Фонды Бібліятэкі нарадовай, Варшава, ПНР).

Ткачоў, М. А. Ляхавіцкая фартэцыя / М. А. Ткачоў, С. Ф. Цярохін // Будаўнік камунізму. – 1973. – 12 красавіка.

 

Ляхавіцкі замак

У канцы 16 ст. гетман Ян Хадкевіч замест невялікага драўлянага замка пабудаваў у Ляхавічах магутны бастыённы замак, які заняў невысокае ўзвышэнне левага берага ракі Ведзьма. У плане новая фартэцыя мела форму чатырохвугольніка памерам 175X220 м, абкружанага ровам. Падпёртая плацінаю рака Ведзьма жывіла вадою абарончы роў. Высокі земляны вал замка ў кожным куце пераходзіў у вялікі бастыён развітай канфігурацыі з брустверамі i байніцамі для стралкоў i артылерыі. Валы i бастыёны былі абмураваны каменнем i цэглай. Па цэнтры бастыёнаў былі зроблены кавальеры— узнятыя над бастыёнамі мураваныя ўмацаванні з ахоўнымі парапетамі, якія па форме паўтаралі канфігурацыю бастыёна. Кавальеры былі высокія, што дазваляла страляць па праціўніку цераз бастыён, не баючыся паразіць сваіх. Кожны бастыён меў сваю назву: «бульверк ад саду», «бульверк Рынковы», «бульверк Водны». Чацвёрты бастыён, на якім не было кавальера, зваўся «бульверк пусты». На рагу кожнага бастыёна была «каморка патрэбная» ў выглядзе невялікай вежачкі, вынесенай над вадой. Пры кожным бастыёне быў каземат, дзе захоўвалі зброю, ядры, порах i розную амуніцыю. Унутры валоў знаходзіліся падземныя мураваныя хады, якія дазвалялі скрытна пераходзіць з бастыёна на бастыён або адседжвацца ў час артылерыйскага абстрэлу.

Па драўляным мосце на палях, які ішоў цераз даволі шырокі (да 50 м) вадзяны роў i ў якім апошняе звяно было пад’ёмным, траплялі ў мураваную 4-павярховую браму замка. Ніз яе займаў праезд, злева i справа былі кардэгарды — вартоўні. На другім паверсе знаходзіліся механізмы пад’ёму моста, які «ўзводзіўся» двума ланцугамі, i пад’ёмнік ахоўнай жалезнай засцерагальнай краты — герсы. Яна таксама падымалася ланцугамі. Тут жа былі байніцы для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі. Трэці ярус меў выгляд баявой пляцоўкі, заслоненай парапетам з зубцамі, адкуль прастрэльвалі бліжэйшыя подступы да брамы. Чацвёрты паверх — фактычна стройная звужаная вежачка, дзе былі гадзіннік, назіральны вартавы пост i «ратны звон», у які званілі ў выпадку небяспекі. Вянчала браму «банька» з железным «ветранікам»-флюгерам.

Насупраць уваходу, у глыбіні замкавага дзядзінца, стаяў двухпавярховы, крыты дахоўкай мураваны палац, пабудаваны літарай «П». Тарцы двух паралельных карпусоў заканчваліся трох’яруснымі шчытамі франтонаў барочных форм, якія звужаліся кверху i заканчваліся стройнымі вільчыкамі. Цэнтральны корпус палаца па абодвух паверхах меў аркадную галерэю. Будынак амаль цалкам закрываўся ад абстрэлаў высокімі курцінамі-валамі i бастыёнамі. Пад палацам знаходзіліся вялізныя скляпы. На замкавым двары, злева ад уваходнай брамы, стаяў аднапавярховы мураваны арсенал. Справа ад уваходу, пад аднапавярховай каменнай пабудовай, знаходзіўся патаемны ход з замка. Ён меў скляпеністае перакрыцце, ішоў пад ровам i выходзіў у замкавы сад, размешчаны паблізу. Тайнік выкарыстоўваўся для раптоўных вылазак гарнізона i ўдараў па праціўніку з тылу. Уздоўж курцін i па дзядзінцы шчыльна стаялі драўляныя будынкі розных службаў i казармы. Меліся студні.

Ляхавіцкі замак адносіўся да адной з мадыфікацый новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы, вельмі пашыранай у Еўропе ў канцы 16 стагоддзя. Ён лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў не толькі на Беларусі i ў Вялікім княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Тут ніколі не бракавала артылерыі. Часта стаяў наёмны гарнізон, якому дапамагала гарадское апалчэнне i навакольная шляхта. Зімою 1595—1596 гг. замак беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны Налівайкі i Шавулы. Чарговыя выпрабаванні гарадская фартыфікацыя прайшла ў час антыфеадальнай вайны беларускага i ўкраінскага народаў. За перыяд з 1648 па 1654 гг. Ляхавічы тройчы беспаспяхова асаджалі паўстанцы-сяляне i ўкраінскія казакі.

Але найбольшыя выпрабаванні для Ляхавіцкага замка прыйшліся на гады руска-польскай вайны сярэдзіны 17 стагоддзя. У разгар гэтай вайны, у канцы жніўня — пачатку верасня 1655 г., войскі царскага ваяводы князя А. Н. Трубяцкога «…заходили к городу Ляховичам, и посады и слободы около Ляхович пожгли, которых литовских (тутэйшых жыхароў — М. Т.) людей застали в посаде и слободах, тех побили и языков поймали». Аднак узяць магутны замак Трубяцкі не здолеў. Ляхавічы заставаліся адзіным горадам, які царскае войска не здолела заняць. Магутнасць замка ў многім абапіралася на яго артылерыю. Гаспадары яго — Хадкевіч i з 1621 г. гетман П. Сапега — пастаянна дбалі аб напаўненні артылерыйскага парка. Паводле інвентара Ляхавіцкага замка, складзенага 26 лютага 1658 г. гетманскімі камісарамі С. Нямцэвічам i A. Масевічам i перададзенага каменданту замка Станіславу Юдыцкаму, відаць, што замак быў узброены ў асноўным навейшымі гарматамі. Большасць з ix адліты ў людвісарнях Хадкевіча i Сапегі на пачатку 17 ст. Згодна з прынятымі тады традыцыямі i звычаямі, кожная гармата мела назву, герб гаспадара i выяву істоты, імем якой гармату называлі. Не выключана, што асобныя гарматы былі адліты ў Ляхавічах.

Артылерыя была расстаўлена наступным чынам. На «бульверку ад саду» стаяла гармата «Кантар» («Спявак»), адлітая ў 1614 г. Яна мела на сабе герб Я. Хадкевіча i яго тытулы. Страляў «Спявак» 18-фунтовымі ядрамi. Тут жа знаходзілася 24-фунтовая гармата «Базіліск» («Яшчарка») адліўкі Я. Хадкевіча 1606 года, a ў каземаце — 18-фунтовая шротаўніца а датаю —1603 г., гербам i тытулам канцлера Льва Сапегі. Згадваюцца яшчэ 10-фунтовыя «Кіт» i «Малпа», адлітыя Я. Хадкевічам у 1617 г., 2 шведскія гарматы адліўкі 1559 г. калібрам 1,5 i 5 фунтаў, нямецкі 12-фунтовы «Ферэнсберг» 1590 г. Найбольшы калібр мела 24-фунтовая поўкартаўна «Пярун» з гербам Я. Хадкевіча адліўкі 1609 г.

«Бульверк Рынковы» быў узброены 9 гарматамі калібрам ад 3 да 25 фунтаў, якія таксама называліся арыгінальна: «Баба», «Негр», «Цмок», «Сокал», «Самсон» i інш.

На «бульверку Водным» размяшчаліся 18-фунтовы «Добаш» («Барабаншчык») i шротаўніца «Ярка» такога ж калібру, адлітыя адпаведна ў 1614 i 1603 гг. На кавальеры гэтага бастыёна стаялі 11-фунтовы «Спявак», 5-фунтовы «Воўк», тры палявыя гарматы калібрам 1, 3 i 12 фунтаў i 24-фунтовая гармата «Сальватор» («Збавіцель»). На ёй быў надпіс: «Збавіцель шле табе прывітанне ад нас».

На чацвёртым бастыёне, дзе не было кавальера, размяшчалася 5 гармат калібрам ад 2 да 18 фунтаў. Называліся яны «Пелікан», «Пішчык», «Бурнікель», палявая шведская i маленькая. Такім чынам, на замкавых валах стаяла 31 гармата. Акрамя таго, у арсенале меліся 2 невялікія гарматы-шмыгаўніцы, 51 гакаўніца, мушкеты звычайныя i цяжкія мушкеты-«кабылы». стрэльбы-янычаркі», больш як тры тысячы ядраў рознага калібру, мушкетныя кулі, шрот i іншая зброя. У арсенале былі даспехі-«зброі» на 141 чалавека, 551 шлем-шышак, коп’і i іншае.

Размяшчэнне на бойкай гандлёвай дарозе на Мінск i на Брэст спрыяла развіццю эканомікі горада, розных рамёстваў, гандлю. Самі Ляхавічы, ядро «места», былі абнесены драўляным парканам, ля сцен якога выраслі пасады i слабоды. У часы ваенных ліхалеццяў яны цярпелі болей за ўсё.

Недаступны Ляхавіцкі замак перажыў чарговую аблогу вясной 1660 г. Войскі ваяводы I. А. Хаванскага, якія адыходзілі з-пад Брэста, аблажылі горад i замак. 20 i 23 сакавіка ваявода двойчы пасылаў на перагаворы дэлегацыю з дваран i палкоўнікаў з трубачом, наказаўшы ім прапанаваць «…каменданту i ляхавіцкім сядзельцам, каб яны тваёй (царскай — М. Т.) найсвятлейшай міласці пашукалі, горад Ляхавічы без крыві здалі». Аднак камендант С. Юдыцкі з гарнізонам i жыхары горада i ваколіц на перагаворы не пайшлі i «з гарадавой сцяны адмовіліся ад здачы горада». Яны прасілі перадаць ваяводу Хаванскаму, каб ён больш не прысылаў дэлегацый, таму што «капітуляцыі горада нікому i ніколі не будзе».

Пасля няўдалых спроб перагавораў абодва бакі ўзмоцнена рыхтаваліся да штурму. Для гэтага яны мелі значныя сілы: адны, каб нападаць, другія, каб бараніцца. Паколькі абарончыя сцены самога горада былі знішчаны яшчэ ў 1655 г., усе сілы абаронцаў сканцэнтраваліся ў замку. Прафесіянальных войск тут было мала. Гэта ў асноўным шляхецкая конніца палка Рамана Аскіркі ў 200 шабель. Яна падзялялася на 5 харугваў: самога палкоўніка Р. Аскіркі, харунжых Ю. Корсака, Т. Храпавіцкага, Гадлеўскага i Кошкі, Колькасна харугвы былі розныя, ад 20 да 60 чалавек, але кожная мела свой сцяг яркага колеру з пэўным рэлігійным сімвалам. Другі конны полк у 390 шабель узначальваў Фларыян Слонскі. Тут было 6 харугваў на чале з К. Камароўскім, Б. Лабузам, Вашчынскім, Юндзілам i Гасурэўскім. Асобнай лічылася харугва драгунская ў 30 коней. Асноўную масу абаронцаў (каля 3,5 тысяч чалавек) складалі жыхары горада i «мужики сбежь».

Паводле слоў пакаёвага слугі каменданта Ляхавіч С. Вальскага, які перабег да ваяводы Хаванскага, у замку тады было 37 гармат калібрам 20—30 фунтаў, парыхтаваны запас хлеба на год аблогі, не бракавала пораху i ядзер. Толькі з вадою было кепска. Калодзежнай вады на 4 з лішкам тысячы чалавек не хапала.

Сядзеўшым у аблозе процістаяла значнае царскае войска. Пад рукою Хаванскага меліся два Пскоўскія i два Наўгародскія прыказы стральцоў агульнай колькасцю 2000 чалавек. Пскавічоў узначальваў «галава Афанасій Пустабаяраў», наўгародцаў — «галовы Сямён Талбухін i Сямён Ахлябаеў». Кожны прыказ падзяляўся на 10 харугваў па 50 чалавек. Былі таксама тры рэйтарскія палкі колькасцю 1800 чалавек палкоўнікаў Дзяніса Дзенісовіча, Тамаша Тамашэвіча i Мартына Грэйца. Два першыя былі, відаць, беларускімі шляхціцамі-«перакідчыкамі», якія прысягнулі цару. Былі яшчэ 4 палкі пяхоты «перакідчыкаў»: Віленскі полк маёра Івана Федаровіча, у 10 харугвах якога налічвалася 1000 чалавек, полк Арцёма i Ярэмы Валентыновічаў колькасцю 382 чалавекі, полк Андрэя Андрыевіча i 400 чалавек палка Андрэя Івановіча-Фароля i Цімафея Юрэвіча. Такім чынам, пехацінцаў налічвалася 2082 чалавекі. Пазней да асады далучылася харугва ў 100 чалавек сялян «касаржэўскай пяхоты з цапамі».

Конніца ваяводы Хаванскага была зведзена ў 7 харугваў маскоўскіх баяр Астафія i Канстанціна Нашчокіных, Пятра Давыдавіча, князя Васіля Місёцкага, князя Аляксея Пуцяціна i Пятра Дуброўскага. Усяго ў аблозе i штурмах Ляхавіцкага замка ў сакавіку 1660 г. прымала ўдзел 7-тысячнае войска.

26 сакавіка, «за полчаса до свету», пачаўся вальны штурм. Як паведамлялася цару Аляксею Міхайлавічу ў спецыяльнай адпісцы, прыступ «к городу Ляховичам… был жестоким обычаем до третьего часу дни, и литовских людей со стены сбили, и многие твои ратные люди с знамёнами были на стене; и волею Божиею а нашим согрешением, литовские люди справясь, твоих ратных людей с степы сбили, и твои ратные люди от города отошли». Абодва бакі панеслі значныя страты, але наступаўшыя страцілі больш. Мяркуючы па апісанні штурму, па ранах, якія атрымалі нападаўшыя, абаронцы замка акрамя агнястрэльнай i халоднай зброі адбіваліся ручнымі гранатамі, каменнем, пускалі зверху на штурмавыя калоны вялікія бярвенні — «каткі».

Пасля няўдалага штурму паміж праціўнікамі завязалася артылерыйская дуэль. Замкавая артылерыя, якой не бракавала ядзер i пораху, вяла знішчальнае бамбардзіраванне вайсковых табараў асаджаючых, шчыльна застаўленых паходнымі шатрамі, цэрквамі, абозамі. Дванаццаць батарэй праціўніка, узяўшы замак у кальцо, дзень i ноч «ламалі горад Ляхавічы». Шчыльная забудова замка, перапоўненага грамадзянскім насельніцтвам, моцна цярпела ад абстрэлаў.

Хаванскі загадаў рыхтавацца да наступнага штурму. Адначасова ён папрасіў цара прыслаць «к промыслу огнестрельного мастера и гранаты, потому что в городе Ляховичах теснота большая, дворы все деревянные, и от гранатной стрельбы в городе (тут маецца на ўвазе замак — М. Т.) шкода будет большая». Да прысылкі «градабітнай» гарматы-марціры цар, аднак, забараніў хадзіць на прыступы i штурмы, загадаў «промысл чинить всякими вымыслы, опричь приступов, чтоб нашим ратным людям в том истери не было».

Аблога замка стала зацягвацца. Пад прыкрыццем артылерыйскага агню царскае войска пачало падводзіць шанцы да самага замка, на адлегласць прамога ружэйнага выстралу. Рыхтаваліся дадатковыя сродкі да рашаючага штурму: рабілі штурмавыя драбіны, вязалі вязанкі хворасту i саломы для загачвання равоў i падпальвання драўляных пабудоў замка. На рэчцы Ведзьма была разбурана плаціна, i такім чынам «аднята» вада ў праціўніка. Узровень яе ў вадзяных абарончых равах рэзка панізіўся, равы сталі плыткімі, што адкрывала штурмавым калонам з драбінамі прамы шлях да замкавых муроў. Даўжыня драбін, якія неслі нападаўшыя над сабою на спецыяльных жэрдках-рагульках, дасягала 19—20 м. Гэта, дарэчы, ускосна сведчыць, што вышыня замкавых валоў, яго мураваных бруствераў была дзесьці 15—16 м.

Акрамя таго, было падрыхтавана спецыяльнае складанае штурмавое прыстасаванне — шырокі пераносны мост-лесвіца даўжынёю 18 сажняў (каля 35 м). На версе яго мелася рухомая платформа-шчыт, пад заслонай якога лезлі штурмавікі. Потым ён падаў на замкавыя муры i адкрываў дарогу нападаючым.

Да Хаванскага пастаянна падыходзіла падмога. 19 мая прыбылі тры прыказы маскоўскіх стральцоў на чале з «галавамі» Лаўрэнціем Пушчэнікавым, Цімафеем Полтычавым i Іванам Жмадзішыным. Пад ix началам знаходзілася 2 тысячы чалавек. Пазней далучылася яшчэ 10 палкоў пяхоты, што прыйшлі з Магілёва з ваяводам Сямёнам Змеевым, i 6 палкоў, якія прыбылі ca Старога Быхава. Гэта групоўка налічвала 1500 чалавек. Потым падаспела 300 чалавек данскіх казакоў, дзве харугвы ў 100 коней віцебскіх шляхціцаў-«перамётчыкаў», харугва ў 115 коней якогасьці Гелдзіна i харугва магілёўскіх сялян з сякерамі i бердышамі. Сяляне выкарыстоўваліся для будаўніцтва мастоў. Усяго ў канцы мая пад Ляхавічамі стаяла армія больш за 11 тысяч чалавек. На падыходзе яшчэ было дзве тысячы.

Хаванскі частку войск С. Змеева паслаў на аблогу Нясвіжа, а з рэштай пачаў рыхтавацца да генеральнага штурму Ляхавіцкага замка, які адбыўся 24 мая 1660 г. Як сведчаць дакументы, агульная страта войск ваяводы склала каля 2 тысяч чалавек. Найбольшыя страты былі ў свежых прыказах «галоў» Л. Пушчэнікава, Ц. Полтычава i I. Жмадзішына. Шмат загінула i абаронцаў замка. Аднак штурм захлынуўся. Расстаноўка сіл, сітуацыйны план размяшчэння войск i артылерыі праціўнікаў дакладна паказаны на вядомай гравюры «Аблога Ляхавіч у 1660 г.».

Няўдалы штурм замка прывёў да рэзкага падзення маральнага духу царскіх войск. Аб гэтым сведчылі ўцёкі з табара ратных людзей i абознікаў, гэта ж пацвярджалі i палонныя стральцы. Над арміяй Хаванскага навісла небяспека: моцная групоўка польска-літоўска-беларускага шляхецкага войска пад кіраўніцтвам П. Сапегі, С. Чарнецкага, Палубінскага i Кміціча ішла на выручку Ляхавіцкаму замку. Хаванскі з большаю часткаю свайго войска рушыў насустрач, пакінуўшы пад Ляхавічамі частку арміі i ўвесь абоз. 18 чэрвеня за 40 вёрст ад Ляхавіч, каля в. Палонка, адбылася бітва. Ваявода пацярпеў сакрушальнае паражэнне i стаў спешна адступаць да Полацка. Рэшткі яго войск пад Ляхавічамі знялі асаду i, кінуўшы абоз, рушылі следам.

Вайна i шматмесячная аблога дорага абышліся Ляхавічам. У горадзе, які чатыры разы разбураўся за гэтыя гады, засталося 17 цэлых дамоў. Рэшта была спалена, знішчана ў час артабстрэлаў ці разабрана войскамі на дровы i розныя патрэбы. Большасць жыхароў горада i воласці загінула, вёскі выпалены i абрабаваны.

У 1661 г. сейм Рэчы Паспалітай, улічваючы падзеі, якія адбыліся ў Ляхавічах падчас вайны, стан горада i насельніцтва, вызваліў Ляхавічы i воласць ад усіх падаткаў на 9 гадоў. Вёскі Галдавічы i Дзянісаўшчыну, што належалі С. Юдыцкаму i былі ўшчэнт знішчаны, вызваляліся ад падаткаў на 30 гадоў. Пазней, у 1678 г., сейм яшчэ раз прымаў рашэнне аб вызваленні Ляхавіч ад падаткаў на 9-гадовы тэрмін. За кошт дзяржавы тут утрымліваўся замкавы гарнізон у 200 чалавек.

Не паспеў горад узняцца з руін, як новая вайна грымнула над Беларуссю. Карл XII, шведскі кароль, распачаў Паўночную вайну, якая ўкруціла ў свой вір не толькі асноўных праціўнікаў — Швецыю i Расію, але i Рэч Паспалітую. Польскі сейм у 1703 г. вырашыў узмацніць войска Вялікага княства Літоўскага за кошт артылерыі Ляхавіцкага замка.

Паколькі ён яшчэ не быў прыведзены ў належны стан, не адрамантаваны, 19 гармат, каб яны не дасталіся шведам, вывезлі ў Слуцкі замак. Сейм паабяцаў пасля стабілізацыі падзей усю «армату» вярнуць у Ляхавічы. Ужо ўзімку 1706 г. вайна вялася ў межах Беларусі. Шведскі кароль Карл XII дыслацыраваўся пад Гародняй, a рускія войскі з трыццацітысячнай казацкай конніцай — у вёсках уздоўж дарогі на Мінск, адкуль яны ўвесь час нападалі на шведскія атрады. Карл XII загадаў адкінуць войскі Пятра I ад Ляхавіч i паслаў сюды атрад палкоўніка Траўтфэтэра, але казакі не адступілі і, спаліўшы горад, зачыніліся ў замку. Аблога замка зацягнулася на месяцы. У сакавіку 1706 г. на дапамогу Траўтфэтэру, якi бездапаможна таптаўся пад сценамі замка, прыйшоў паўтаратысячны атрад конніцы барона Кройца. Абаронцы Ляхавіч рабілі частыя баявыя вылазкі i наносілі шведам значныя страты. Толькі 9 мая 1706 г. пасля амаль паўгадовай аблогі, калі скончыліся харчы i порах, гарнізон з 1360 казакоў пасля працяглага штурму вымушаны быў здаць замак. Праціўніку дасталіся 9 гармат i розная амуніцыя. Шведы разбурылі ўмацаванні i фарны касцёл, які быў фундаваны ў 1602 г. Янам Хадкевічам i адноўлены пасля руска-польскай вайны Сапегам, тагачасным гаспадаром Ляхавіч.

У 1709 г. замак з рускім гарнізонам двойчы быў у аблозе войск польскага караля Ляшчынскага, якому дапамагаў украінскі гетман здраднік Мазепа ca сваімі казакамі. Затым з замка даводзілася выбіваць самога Мазепу. Падтрыманы двухтысячным войскам Пятра I, сюды ўвайшоў атрад Рыгора Агінскага. 12 красавіка, пасля кароткага бою з войскам саюзніка Карла XII Аляксандра Сапегі, Р. Агінскі вымушаны быў адступіць. Паўночная вайна зноў дорага абышлася Ляхавічам i яго жыхарам.

Да 1775 г. Ляхавічы разам ca славутай «фартэцыяй» належалі віленскаму біскупу I. Масальскаму. У тым жа годзе сейм Рэчы Паспалітай спецыяльнай пастановай перавёў горад ва ўласнасць дзяржавы, падкрэсліўшы, што «…горад Ляхавічы… здаўна мае фартэцыю, якая можа быць у свой час пры абароне краю ўжыта».

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ляхавічы адышлі да Расійскай імперыі. У гэты час яны ўжо належалі графу Сымону Касакоўскаму i ўпамінаюцца як цэнтр графства. Але стан Ляхавіч, якія перажылі столькі спусташальных войнаў, быў несамавіты. Горад заняпаў i ў канцы 18 ст. ўяўляў сабою мястэчка, жыхары якога — беларусы, яўрэі i татары — займаліся земляробствам, дробным гандлем i рамяством.

У мястэчку былі царква, сінагогі, крамы i рамантычныя руіны легендарнага замка. Яго будынкі ўжо стаялі без дахаў, сцены ад верху да нізу трэснулі i часткова разваліліся, лесвіцы на другі паверх знізу былі разабраны. Замкавыя ўмацаванні руйнаваліся, ix каменнае адзенне, цэглу разбіралі i прадавалі прадпрымальныя дзялкі. Але яшчэ стаяла вежа-брама, быў цэлы пад’ёмны мост, існавалі вадзяныя абарончыя равы, якія паступова забалочваліся…

Міхась Ткачоў

Ткачоў, М. Ляхавіцкі замак / Міхась Ткачоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. – Мінск: БелЭН, 1989. – С. 77-81.

 

Ляхавіцкі замак

Існаваў y 16 — 1-й пал. 17 ст. Мураваны замак пабудаваны ў канцы 16 ст. ў г. Ляхавічы гетманам Янам Хадкевічам замест невялікага драўлянага замка. Займаў узвышэнне на левым беразе р. Ведзьма. Прамавугольны ў плане (175 х 220 м), абкружаны ровам, які жывіла вадой падпёртая плацінай рака. Земляны вал замка ў кожным куце пераходзіў y вялікі бастыён развітой канфігурацыі з брустверамі, байніцамі для стралкоў і артылерыі. Валы і бастыёны былі абмураваны каменем і цэглай. Па цэнтры бастыёнаў былі высокія кавальеры — узнятыя над бастыёнамі мураваныя ўмацаванні з ахоўнымі парапетамі, што дазваляла страляць па праціўніку цераз бастыён, не баючыся трапіць па сваіх.

Пры кожным бастыёне быў каземат, дзе захоўвалі зброю, ядры, порах і амуніцыю. Падземныя мураваныя хады ўнутры валоў дазвалялі скрытна пераходзіць з бастыёна на бастыён. Драўляны мост на палях (апошняе яго звяно было пад’ёмным), перакінуты цераз вадзяны роў (да 50 м) вёў y мураваную 4-ярусную браму замка з праездам y 1-м ярусе. На 2-м ярусе брамы размяшчаліся механізм пад’ёму моста, які «ўзводзіўся» двума ланцугамі, і пад’ёмнік ахоўнай жалезнай засцерагальнай краты — герсы. Тут жа былі байніцы для ручной агнястрэльнай зброі. 3-і ярус меў выгляд баявой пляцоўкі, заслоненай парапетам з зубцамі, адкуль прастрэльвалі найбліжэйшыя подступы да брамы. 4-ы паверх — фактычна стройная звужаная вежачка, дзе былі гадзіннік, назіральны вартавы пост і «ратны звон», y які званілі ў выпадку небяспекі. Вянчала браму «банька» з жалезным «ветранікам» (флюгерам). Насупраць уваходу стаяў мураваны 2-павярховы П-падобны ў плане палац, крыты дахоўкай. Будынак амаль цалкам быў закрыты ад абстрэлаў высокімі курцінамі-вежамі і бастыёнамі. На замкавым двары, злева ад уваходнай брамы, размяшчаўся 1-павярховы мураваны арсенал, справа — патаемны ход з замка, які выкарыстоўвалі для раптоўных вылазак гарнізона і ўдараў па праціўніку з тылу. Уздоўж курцін і на дзядзінцы шчыльна стаялі драўляныя будынкі службаў і казармаў. Меліся студні. Ляхавіцкі замак адносіўся да адной з мадыфікацый новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы, пашыранай y Еўропе ў канцы 16 ст. Ён лічыўся самым моцным з падобных збудаванняў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Тут часта размяшчаўся наёмны гарнізон, якому дапамагала гарадское апалчэнне і навакольная шляхта. Паводле інвентара Ляхавіцкага замка (складзены 26.2.1658 гетманскімі камісарамі С.Нямцэвічам і А.Масевічам), замак меў на ўзбраенні ў асноўным навейшыя гарматы. Большасць з іх былі адліты ў пач. 17 ст. ў людвісарнях Хадкевіча і Сапегі. У адпаведнасці з тагачаснымі традыцыямі і звычаямі кожная гармата мела назву, герб гаспадара і выяву істоты, імем якой назвалі гармату. Не выключана, што асобныя гарматы былі адліты ў Ляхавічах. На замкавых валах стаяла 31 гармата. У арсенале былі 2 невялікія шмыгаўніцы, 51 гакаўніца, мушкеты звычайныя і цяжкія мушкеты-«кабылы», стрэльбы-«янычаркі», больш за 3 тыс. ядраў рознага калібру, мушкетныя кулі, шрот, даспехі-«зброі» на 141 чал., 551 шлем-шышак, коп’і і інш. Горад Ляхавічы быў абнесены драўляным парканам, каля сцен якога выраслі пасады і слабоды. У часы ваенных ліхалеццяў яны цярпелі болей за ўсё. Зімой 1595—96 замак беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны С.Налівайкі і М.Шавулы. У 1648—54 Ляхавічы тройчы беспаспяхова асаджалі паўстанцы-сяляне і ўкр. казакі. У разгар вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 (канец жніўня — пачатак верасня 1655) войскі рускага ваяводы Л.М.Трубяцкога «… заходили к городу Ляховичи, и посады и слободы около Ляхович пожгли, которых литовских (тутэйшых жыхароў — рэд.) людей застали в посаде и слободах, тех побили и языков поимали». Аднак узяць замак Трубяцкой не змог. Ляхавіцкі замак перажыў чарговую аблогу вясной 1660, калі войскі ваяводы І.А.Хаванскага, якія адыходзілі з-пад Брэста, аблажылі горад і замак. 20 і 23 сакавіка ваявода двойчы пасылаў на перагаворы дэлегацыю з дваран і палкоўнікаў, каб ляхавіцкія сядзельцы «горад Ляхавічы без крыві здалі». Аднак камендант Юдыцкі з гарнізонам і жыхары горада і ваколіц на перагаворы не пайшлі. Пасля няўдалых спроб перагавораў абодва бакі пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да штурму. Прафесіянальных войск тут было мала. Гэта ў асноўным была шляхецкая конніца ў 200 шабель, якая падзялялася на 5 харугваў: палк. Аскіркі, харунжых Ю.Корсака, Т.Храпавіцкага, Гадлеўскага і Кошкі. Другі конны полк y 390 шабель (6 харугваў) узначальваў Ф.Слонскі. Асноўную масу абаронцаў (каля 3,5 тысяч чалавек) складалі жыхары горада і «мужики сбежь». У замку тады было 37 гармат калібрам 20—30 фунтаў, шмат пораху і ядраў, запас хлеба на год аблогі. Абаронцам процістаяла значнае войска: па 2 Пскоўскія і Наўгародскія прыказы стральцоў агульнай колькасцю 2 тыс. чал. Кожны прыказ падзяляўся на 10 харугваў па 50 чал. Былі таксама 3 рэйтарскія палкі (1,8 тыс. чал.), 4 палкі пяхоты «перакідчыкаў» (2082 чал.). Пазней да аблогі далучана харугва ў 100 сялян. Усяго ў аблозе і штурмах Ляхавіцкага замка ў сакавіку 1660 удзельнічала 7-тысячнае войска. 26.3.1660, «за полчаса до свету», пачаўся штурм. Пасля няўдалага штурму паміж праціўнікамі завязалася артылерыстская дуэль. Замкавая артылерыя, якая не мела недахопу ў ядрах і пораху, вяла бамбардзіроўку вайсковых табараў асаджаючых. Усяго ў канцы мая пад Ляхавічамі стаяла армія больш за 11 тыс. чал. На падыходзе былі яшчэ 2 тысячы. Частку войск Хаванскі паслаў на аблогу Нясвіжа, a з астатнімі пачаў рыхтавацца да генеральнага штурму Ляхавіцкага замка, які адбыўся 24.5.1660. Паводле дакументаў, агульная страта войск ваяводы склала каля 2 тыс. чалавек. Але над арміяй Хаванскага навісла небяспека: моцная групоўка польска-літоўска-беларускага шляхецкага войска пад кіраўніцтвам П.Сапегі, С.Чарнецкага, Палубінскага і Кміціча ішла на выручку Ляхавіцкаму замку. Хаванскі з большай часткай свайго войска рушыў ёй насустрач. 18.6.1660 каля в. Палонка (за 40 вёрст ад Ляхавіч) адбылася бітва, y якой Хаванскі пацярпеў паражэнне і стаў спешна адступаць да Полацка. Рэшткі яго войск пад Ляхавічамі знялі асаду і, кінуўшы абоз, рушылі следам. У час Паўночнай вайны 1700—21 шведскі кароль Карл XII загадаў адкінуць рускія войскі Пятра I ад Ляхавіч і паслаў туды атрад палк. Траўтфэтэра. Аблога Ляхавіцкага замка зацягнулася на месяцы. У сакавіку 1706 на дапамогу Траўтфэтэру прыйшоў паўтаратысячны атрад конніцы барона Кройца. Толькі 9.5.1706 пасля амаль паўгадовай аблогі, калі скончыліся харчы і порах, гарнізон з 1360 казакоў пасля працяглага штурму вымушаны быў здаць замак. Шведы разбурылі ўмацаванні замка і фарны касцёл. У 1709 замак з рускім гарнізонам двойчы быў y аблозе войск польскага караля Ляшчынскага. Падтрыманы 2-тысячным войскам Пятра І, сюды ўвайшоў атрад Р. Агінскага. 12.4.1709, пасля кароткага бою з войскам саюзніка Карла XII А.Сапегі, Агінскі вымушаны быў адступіць. Да 1775 Ляхавічы разам са славутай “фартэцыяй” належалі віленскаму біскупу І.Масальскаму. У тым жа годзе сейм Рэчы Паспалітай спецыяльнай пастановай перавёў горад ва ўласнасць дзяржавы. Паводле 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы адышлі да Расійскай Імперыі. Легендарны замак быў y паўразбураным стане і паступова руйнаваўся. Археалагічныя даследаванні Ляхавіцкага замка праводзіў М.М.Чарняўскі (1986).

Літ.: Акты Московского государства. СПб., 1901. Т. 3. С. 64—66; Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С. 122—123; Т к a ч о ў М.А, Ц я р о х і н С.Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 1; Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв. Мн., 1975. С 151, 209; Памяць. гіст.-дакум. хроніка Ляхавіцкага р-на. Мн., 1989. С. 77—81.

Міхась Ткачоў

Ткачоў, М. Ляхавіцкі замак / Міхась Ткачоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 4 : Кадэты – Ляшчэня. – Мінск: БелЭН, 1997. – С. 427-428.

 

Ляхавіцкі замак

Пакуль на паўднёвым захадзе Еўропы ішла валтузня за іспанскую спадчыну (1701-1714 гг.), на паўночным усходзе распачыналася яшчэ больш працяглая вайна за валоданне балтыйскімі берагамі. Пасля смерці Карла II y 1697 г., Швецыя займала бясспрэчнае лідэрства ў Паўночнай Еўропе. Яе ўладанні ахоплівалі амаль усё ўзбярэжжа, y яе руках знаходзіліся лепшыя гандлёвыя гавані. Аднак час бязмежнага панавання на моры скончыўся, Швецыю прымусілі сілай адстойваць свае ўладанні. Супраць яе выступілі аб’яднаныя сілы Расіі, Польшчы і Даніі.

Саюзнікі адначасова пачалі ваенныя дзеянні ў розных месцах: Аўгуст II — кароль Польшчы — узяў y блакаду Рыгу, Пётр I — асадзіў Нарву, a Фрыдрых IV — кароль Даніі — рушыў войскам на герцага Галштынскага. Пачалася Паўночная вайна (1700-1721 гг).

Стаўшы каралём Рэчы Паспалітай, Аўгуст II умяшаўся ў канфлікт магнатаў Сапегаў з беларускай і польска-літоўскай шляхтай. Старажытны графскі і малады княжы род Сапегаў меў вялікі эканамічны і палітычны ўплыў на новага караля. Сярод шматлікіх земляў, старастваў, ваяводстваў, гарадоў і замкаў на Беларусі, яму належалі і Ляхавічы з крэпасцю. Прадстаўнікі легендарнага продка Льва Сапегі і сваяка Януша Радзівіла, вядомых сваім сепаратызмам y справах адлучэння Беларусі ад Польшчы і Расіі, збіраліся ператварыць ВКЛ y незалежную дзяржаву са спадчыннай манархіяй. У апошняй чвэрці 17 стагоддзя Сапегі не на жарт сталі прэтэндаваць на карону незалежнай Беларусі. Справакаваў гэтую «саманадзейную ўзвышанасць» былы кароль Ян III Сабескі, які выкарыстаў Сапегаў, раздаючы ім вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

На першым часе новы кароль, з «разуменнем» адносіўся да прапаноў Сапегаў, але пасля падзей 1694 г., калі супраць апошніх узняўся касцёл і шляхта, ён наадрэз адмовіўся падтрымліваць хоць нейкія захады ў гэтым накірунку. I гетман, гаспадар Ляхавіч, распачаў рэлігійную барацьбу з віленскім епіскапам, які адкрыта абвінаваціў Сапегаў ва ўсеўладстве і злоўжываннях. Епіскап аддае яго анафеме, a Сапега нішчыць агнём і мячом касцёлы і манастыры.

Усё зайшло так далёка, што ў некалькіх ваяводствах заняпала рэлігійная служба. I, хоць сейм 1697 г. ухваліў меры па ўзмацненню кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб і прымірыў абодва бакі, канфлікт паміж Сапегамі і шляхтай працягваўся. У 1700 годзе ён набыў характар грамадзянскай вайны. Спрэчкі паміж магнатамі нярэдка пераходзілі ў ваенныя дзеянні.

Рашаючая бітва паміж дзвюма магнацкімі групоўкамі адбылася ў 1702 годзе каля мястэчка Алькенікі (цяпер г. Валькінінкай, Літва). Войскі Сапегаў былі разбіты, самі яны пазбаўлены пасад, некаторыя з іх пакінулі краіну.

Ежы Сапега вярнуўся да сям’і ў крэпасць Ляхавічы. Кароль Аўгуст II, скарыстаўшы пагрозу змовы паміж шведамі і часткай беларускіх магнатаў на чале з Сапегамі, якая магла прывесці да скасавання канфедэрацыі ВКЛ з Польшчай, увёў на тэрыторыю Беларусі і Літвы саксонскія войскі. Але яны цярпелі паражэнне за паражэннем. У 1703 г. шведы занялі поўнасцю Літву і ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Частка беларускіх і польскіх магнатаў, праціўнікаў Сапегаў, запрасіла ў Расіі ваеннай і грашовай дапамогі. Быў падпісаны шэраг дагавораў: аб саюзе з польскім каралём Аўгустам II супраць Швецыі і раздзеле шведскіх уладанняў y Германіі.

Але гэта не паспрыяла Аўгусту II. Пасля канчатковага паражэння, кароль падпісаў мір y 1706 г. з Карлам II і адмовіўся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага, познаньскага ваяводы, хаўрусніка Швецыі, выбранага з дапамогай апошніх яшчэ ў 1704 г.

Цяпер трэба вярнуцца да ляхавіцкіх падзей. Пасля паражэння Сапегаў на палітычным і ваенным тэатры дзеянняў барацьба разгарнулася галоўным чынам y правінцыях, дзе Сапегам па-ранейшаму належалі мацнейшыя замкі Беларусі: Ляхавічы, Быхаў, там жа яны валодалі шэрагам вялікіх фальваркаў. У іх маёмасным карыстанні знаходзілася вялізная дзяржаўная Магілёўская эканомія. Шляхта і расійскія «дапаможныя» войскі рабавалі не толькі фальваркі і наогул маёмасць, якая непасрэдна належала Сапегам, але і пускала па ветру ўсе навакольныя вёскі, што справакавала незадаволенасць насельніцтва. Сапегі скарысталі гэта і пайшлі на стварэнне з пакрыўджаных сялян і гараджан вялікіх вайсковых атрадаў. Ежы Сапега ў наваколлі Ляхавіцкага графства стварыў некалькі атрадаў на чале з Юрасям Сухавеем, Бельдзюкам і Сокалам Хмарай. Бойка ішла з пераменным поспехам, пакуль y 1703 г. праціўнік не адолеў партызанаў і не захапіў Ляхавіцкае графства. Ежы Сапега хуценька сабраў свае скарбы і мусіў уцякаць са сваёй сям’ёй і замкавымі за мяжу.

У 1704 г. польскі сейм вырашыў раззброіць замак Сапегаў y Ляхавічах. 19 гармат былі зняты і вывезены ў Слуцк, y замак Радзівілаў. Рашэнне гэта было прадыктавана выключна «польскім» клопатам пра абарону радзімы, але час пацвердзіў яго памылковасць.

Залягла зіма 1705-1706 г.г. Нейкіх канкрэтных звестак аб праціўніку не паступала. Бліжэйшай стратэгічнай задачай для 1360 казакоў пераяслаўскага палкоўніка Івана Міровіча, раскватэраваных y Ляхавічах, было прыкрыццё шляхоў, што пралягалі на поўдзень, y Пінск на Палессе і на Кіеў.

У канцы лютага 1706 года шведы на чале з палкоўнікам Трауфэтарам, перайшлі Нёман, зруйнавалі Карэлічы, Мір, рухаліся ў бок Нясвіжа. Тут размяшчаўся гарнізон y 2000 казакоў палкоўніка Міклашэўскага. Праціўнік ударыў па гарадскіх валах і ўзяў іх. Казакі апынуліся заціснутымі на рынкавай плошчы, пачалі абарону. Але большая частка іх загінула, і мяшчане і шляхта без бою здалі замак.

Разрабаваўшы горад, Трауфэтар накіраваўся пад Клецк. Расійскіх войскаў тут не было, таму праціўнік заняў горад без вялікага шуму.

Затым трохтысячны атрад шведаў падышоў да Ляхавіч, разлічваючы, што казакі без бою здадуць замак і стануць пад штандарты Карла. Але гэта прапанова была адвергнута. I тады пачалася асада, якая доўжылася 70 дзён.

Гарнізон крэпасці, акрамя 1360 салдат і афіцэраў, налічваў некалькі соцень апалчэнцаў і гараджан. Абаронцы далі клятву на замкавым пляцы памерці, але не здаваць крэпасць.

На чале стаў палкоўнік Іван Міровіч — мужны, загартаваны ў баях афіцэр, які свята памятаў доўг і прысягу «…абараняцца да апошняга чалавека і ні на якую змову з праціўнікам не ісці».

Шведы вялі асаду замка па ўсіх правілах тагачаснай ваеннай навукі: правялі тры паралелі акопаў, якія дазвалялі блізка падыходзіць да муроў з асаднымі гарматамі. Крэпасць адбівала ярасныя штурмы, ладзіла вылазкі. Шведы спрабавалі закласці пад сцены міны, але абаронцы абясшкодзілі іх. Больш за тысячу шведаў, амаль палова атрада Трауфэтара, назаўсёды засталася на замкавых валах. Але і сілы гарнізона слабелі. Калі ў замку засталося крыху больш як бочка пораху, прыйшла доўгачаканая навіна — ліст, падкінуты пад вароты замка ў пустым гарматным ядру. Дапамога блізка!..

19 красавіка, не дайшоўшы да Ляхавіч, руская кавалерыя наткнулася на конны раз’езд шведаў і вырашыла навязаць бой. Захапіўшыся пагоняй, уварваліся ў Клецк. Шведскія пехацінцы нечакана адкрылі агонь і атака коннікаў захліснулася. Пачалося адступленне. Атрад рускіх быў разбіты ўшчэнт і паспешліва адступіў да Слуцка. Такім чынам, вызваліць Ляхавіцкі замак не ўдалося.

Шведы да апошняга абрабавалі наваколле, агалілі лёхі Дараўскага манастыра, манахаў паразганялі, касцёл фарны разбурылі, драўляную старадаўнюю Святаюраўскую уніяцкую царкву разабралі і гэтым зрубам выслалі масты.

Пяхота праціўніка пачала будаваць насупраць замка ахоўную вежу, на якую было разабрана нямала ўцалелых ад пажару будынкаў. Секлі лес на Выдмянскай гары ля Станчакоў, a бярвенні сплаўлялі, прабіўшы ў паўметровым лёдзе канаву працягласцю ў некалькі міляў. Пад Мядзведзічамі і ў іншых месцах пачалі з’яўляцца партызаны, якія зрэдку набягалі на Ляхавічы.

Падчас аблогі самыя знатныя гараджане, ратуючы сваё жыццё, з жонкамі, дзецьмі, са скарбам паўцякалі да Святадухаўскай царквы ў Старыя Ляхавічы, збудаванай за кошт гетмана Паўла Сапегі, і ў ёй зачыніліся. Але шведы, азвярэлыя, як драпежныя ваўкі, уварваліся ў царкву, спадзеючыся здабыць багацце. Яны рабавалі, гвалцілі дзяўчат, a рэшткі былога замчышча спалілі.

Пасля таго варварскага набегу, калі верыць дайшоўшай да нашага часу пагалосцы, тутэйшыя сяляне прыйшлі на завалы, каб пашукаць якіх трафеяў. Пачалі раскопваць y адным месцы, y другім. I тут раптам убачылі мёртвага шведа, a побач — цела маладой дзяўчыны з кінжалам y грудзях, эфес якога быў моцна сціснуты яе рукамі: відаць, не захацела жывой дастацца гвалтаўніку.

Асноўныя сілы Карла, пераправіўшыся цераз Нёман, рушылі ў бок Магілёва, пакінуўшы Трауфэтара трымаць аблогу ў адзіноце. Шведы былі змучаны незгаворлівасцю казакоў. Па начах яны перасталі выстаўляць вахту, пазнімалі стражу з мастоў, жадаючы, каб праціўнік паціху сабраўся і пакінуў замак. Але абаронцы не збіраліся здавацца. I шведы рушылі на штурм.

Раніцай барабанны пошчак і шум гармат абвясцілі аб пачатку бітвы. Цаной велізарных ахвяр шведы авалодалі двума бульваркамі, пацяснілі першы батальён казакоў. У гэты крытычны момант Міровіч асабіста ўзначаліў контратаку другога батальёна, больш паловы якога складалі гараджане-апалчэнцы. Праціўнік не вытрымаў, адступіў. Замак гарэў, валы былі завалены трупамі шведаў і казакоў.

На раніцу 1 мая ад замка данеслася страляніна з мушкетаў: y крэпасці разгарэўся галодны мяцеж. Гарнізон замка ўзняў на гадзіннікавую вежу белы сцяг. Праціўнік ударыў y барабаны: Трауфэтар святкаваў перамогу.

Шведы раззброілі замак. Уся артылерыя, іншая зброя, амуніцыя, 40 штандараў, што зберагаліся ў замкавай кунсткамеры яшчэ з часоў Гаштольда, сталі трафеямі ворага. Іх упакавалі, далучыўшы каштоўнасці замкавай скарбніцы, бібліятэку, архіў і рушылі вялікім абозам y 26 падвод y Рыгу.

Казакі былі вызвалены і пакінуты на волю лёсу…

Так скончылася для шматпакутных ляхавічан кровапралітная вайна, вынікі якой яшчэ доўга нагадвалі аб сабе. Насельніцтва скарацілася больш чым на палову, шмат людзей загінула, было выселена і пакінула назаўсёды свой родны кут. Асабліва пацярпелі сяляне. Аднак гэта вайна зноў пацвердзіла спрадвечную ісціну: нельга падпарадкаваць вольны народ агнём і мячом. Беларусы засталіся нескаронымі.

Міхась ТУРЫЯНСКІ

Турыянскі, М. Ляхавіцкі замак / Міхась Турыянскі // Ляхавіцкі веснік. – 2002. – 17 красавіка. – С. 3; 20 красавіка. – С. 5.

 

Ляхавіцкі замак: быль і легенды

У кожнага з нас, некалькіх пасажыраў, што ехалі са мною ў легкавіку ў г. Ружаны, быў свой клопат: у Леаніда Міхайлавіча — пастанова працы вучнёўскай моладзі на час вакацый, Віктар — малады мастак, хоча маляваць руіны палаца Сапегі, мяне цікавяць успаміны пана Леана графа Патоцкага, запісаныя ім са слоў некага дзецюка Даніловіча, пра нашы Ляхавічы, пра замак y час, калі яны абодва належалі княжаму роду Масальскіх. Пра жыццё і літаратурную працу Леана Патоцкага амаль ніхто нічога не ведаў і не пісаў y літаратурных і гістарычных колах. Аднак гэты самадзейны мемуарыст аставіў нашчадкам запісы, якія з часам былі выдадзены кніжкаю пад назвай «Успаміны пра тышковічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану». Частка гэтых запісак распавядае пра падзеі ў часы паміж 1750—1780 гг. y нашым горадзе і знаёміць чытача з жыхарамі і ўладарамі Ляхавіцкага замка. Аўтар успамінаў трохі блытае гістарычныя звесткі і прозвішчы. Не зменьваючы сэнсу пераказу, я па магчымасці зрабіў некаторыя дапаўненні. Пераклад на беларускую мову з польскай I. У. Саламевіч.

Пачынаюцца ўспаміны пра ляхавіцкія падзеі з сустрэчы Леана Патоцкага са старым гаспадаром маленькага маёнтка ля Ружан, спадаром Даніловічам, які меў больш за восемдзесят год, але захаваў някепскую памяць і жаданне за шклянкаю гарбаты паразмаўляць пра былое з рэдкім госцем. Даніловіч пачаў свой пераказ…

— Тут некалі (маецца на ўвазе ружанскі палац князёў Сапегаў), — прамовіў стары, — жылі на працягу некалькіх вякоў паны старажытнага роду Сапегаў, уладары шматлікіх багаццяў, вёсак і гарадоў. Не спадзяваўся, што іх перажыву! Юрый Сапега меў сына і тры дачкі. Крыстына-Ружа, старэйшая з дзетак Сапегі, пасля смерці бацькі стала ўладаркаю Ружанаў, пайшла замуж за Казіміра Масальскага, сына Міхаіла Масальскага, уладара м. Ляхавічы і тамашняга замка. Крыстына-Ружа пасля смерці маці і бацькі засталася сіратою, выхоўвалася пры сястры ў Навагрудку. Сястра яе мела шлюб з князем Радзівілам. Хоць і быў я ў тыя часы малы, але добра памятаю, як пані Радзівілава суправаджала маладых да Ляхавіч, замкавую рэзідэнцыю гетмана Масальскага, затрымалася ў Ружане. Памятаю тыя ўрачыстасці, балі, танцы, феерверкі. Вяселле адбылося ў 1752 годзе ў Ружанскім палацы на ўскрайку горада. Маладых акружылі першыя саноўнікі дзяржавы беларускае — спадар малады рухаўся конна ў таварыстве шматлікай прыгожай моладзі. Калі выязджалі на палацавы дзяцінец, загрымелі гарматы. Перад ганкам маладых вітаў гетман Міхал Масальскі, калі ж яны ўпалі яму да ног, даў бацькоўскае благаславенне. Пасля вітаў Міхал Радзівіл, вялікі гетман разам са сваёй жонкай. Няма рацыі пераказваць спадару графу пра тыя цуды вясельныя, пра шлюбную карону, што падараваў малады Масальчык, каштоўную і вельмі старажытную, пра пачастункі і танцы, розныя забавы моладзі, толькі скажу, што цягнуліся яны некалькі тыдняў. На вяселле з’ехалася амаль палова Беларусі. Пасля гэткіх урачыстасцей пан гетман Масальскі забраў з сабою ў Ляхавічы сына і нявестку. Акрамя сястры Радзівілавай, якой было вельмі балюча расставацца з сястрою, ніхто маладых не праважаў, бо гетман не меў моды запрашаць да сябе, усе пра гэта ведалі, таму, хто і быў y вясельным табары, ехаў хіба з-за цікавасці паглядзець старую Ляхавіцкую фартэцыю, a мо нехта і марыў, што Масальскі на гэты раз парушыць сваю моду.

Нехта добра сказаў, што край наш спрадвеку быў падобны да заезнай карчмы, адчыненай усім вятрам, у якую кожны, калі меў ахвоту, заязджаў, уволю напіваўся, наядаўся, a той-сёй і не разлічваўся. Ні марскім узбярэжжам, ні стромкімі гарамі не прыкрыты былі ейныя межы, так іх выпала бараніць ланцужком абарончых замкаў і фартэцыяў. Да такіх належала і фартэцыя ў Ляхавічах. Месцілася над рэчкаю Выдмаю (ад старажытнай мовы латышоў «выдмяе» — рака жоўтага пяску) y Наваградскім ваяводстве. Ян Хадкевіч, граф з Новай Мышы, уладар Ляхавіч пры канцы 16 ст. перабудаваў стары драўляны замачак-ключ Дарэвіч y моцную крэпасць, якая лічылася нават адной з наймагутнейшых y Княстве Літоўскім. Мяркуйце самі: вышыня муроў над замкавым возерам уздымалася аж на 21 метр. Калі род Хадкевічаў згас, замак перайшоў пад юрысдыкцыю роду Сапегаў, і валодалі яны ім амаль 150 год, апошняя ляхавіцкая жыхарка замка з роду Сапегаў Марыяна Сапега-Домбская прадала ляхавіцкае графства ў сярэдзіне 18 ст. Міхалу Масальскаму.

Род князёў Масальскіх, хоць бярэ свой пачатак ад рускіх князёў, ніколі не славіўся знакамітымі справамі. Не меў ён ні вялікага дастатку, ні значэння. Князь Міхал сам стаў стваральнікам свайго вялікага багацця, якое пакінуў дзецям. У Ляхавічах пан гетман ад жонкі Алены Леанідаўны Валовіч, блакітнавокай прыгажуні, меў трох сыноў і дачку. Акрамя сямейнага шчасця меў чыны, якія заслужыў, а нейкія прыдбаў хітрыкаю. Амбітны і хцівы, ён чаго захоча, тое і атрымае, або жалезнаю воляю, або з дапамогай «спрыяльных акалічнасцей», якія ўмеў выкарыстаць. На той час ён лічыўся вельмі разумным гаспадаром. Але ягоны розум, як кажуць, практыкаваўся толькі на тым, каб дамагчыся таго, на што наважыўся, a гаспадаранне, — каб збіраць капейку да капейкі. Росту ён быў вельмі малога, ніжэйшы за жонку, камплекцыі надзвычай худой. Аднак меў дасканалае здароўе. Найбольш ён цешыўся з таго, што, у параўнанні з князем Каралем Радзівілам, сукна на кантуш яму трэба было на адзін локаць меней. Хварэў рэдка, на доктара і аптэку за ўсё жыццё нічога не выдаў. Скупасць ягоная даходзіла да такой ступені, што пасля святой імшы, якую ён слухаў заўсёды з вялікае набожнасці, ідучы праз касцёл св. Юрыя, паўтараў: «Пане Божа Усемагутны, ахвярую гэту малітву на ўзвышэнне касцёла, a мне дай бітых талераў, чым найбольш». Да самазабыцця любіў грошы. I ў позняй старасці цэлымі днямі гуляў, гладзячы дукаты і перамываючы талеры. Каля ягонага ложка стаяла вялікая бочка, напоўненая дукатамі, укладзенымі так хітра, што хоць верх бочкі заўсёды быў адчынены, украсці, дастаць, каб не парушыць строй іх, адтуль ніхто не мог.

Ён не бываў ні ў каго з суседзяў, імкнуўся ўсцерагчыся ад візіту ў адказ. Але больш за ўсё баяўся адведзінаў князя Караля Радзівіла, свайго сваяка, бо той y госці завітваў з дружынай каля ста асобаў.

Аднаго разу Масальскі сядзеў адзін y пакоі, назіраючы ў акно за паводзінамі мясцовых хлапчукоў, што давалі нырца са старой яблыні былога замкавага саду, пераплывалі роў, выбіраліся на цагляныя муры пагрэцца на сонейку. Раптам яму даюць знаць, што на замкавы мост павярнула ватага шляхты, на чале яе едзе князь Караль Радзівіл, акружаны цэлаю плоймай паляўнічых і грамаднай псарняй. Ён падхопліваецца з месца, зачыняе акно, хоча ўцякаць, але куды? Выглядвае: замкавы пляц запоўнены людзьмі.

Масальскі выходзіць насустрач. Адзін другому кланяюцца…

Князь Міхаіл Масальскі дайшоў да вялікага дастатку толькі цераз узнятую на найвышэйшы ўзровень ашчаднасць, скажу нават, скупасць. Акружаны нешматлікім дваром, ён адмаўляў сабе не толькі ў жыццёвых выгодах, але нават y штодзённых патрэбах і ва ўсім тым, што вымагала яго знакамітае імя і высокі ранг, які ён меў. Сцены яго ляхавіцкага замка не рамантаваліся, не ўзнаўлялася тынкоўка цагляных муроў, не бялілася каменнае адзенне бульверкаў. Унутраныя пакоі замкавага палаца былі голыя, мэбля рэдкая і надзвычай сціплая, служба хадзіла ў несамавітым адзенні і толькі падчас побыту ў Гродне ці Варшаве надзявала гетманскія ліўрэі, якія не абнаўляліся на працягу ўсяго жыцця іх пана. Гэткія дрэнныя адносіны да становішча замка і службы выклікалі папрокі з боку караля і аднойчы нават было прапанавана прадаць замак дзяржаве, але Масальскі не згадзіўся.

Еў князь раз на дзень. A стол яго нязменна складаўся з супу і двух блюдаў, хоць бы да яго завітаў самы рэдкі і найдастойнейшы госць. І толькі тады на стале з’яўлялася адна бутэлечка слабога віна, бо звычайна ён піў толькі ваду, як сцвярджаў «для здароўя». Калі ж дзесьці выязджаў, дык чатырохконнаю каляскаю. У замкавых канюшнях ён трымаў не больш за дванаццаць коней. Верхавога ніводнага, бо належаў да таго шэрагу гетманаў, якія на каня ніколі не садзяцца.

Акрамя такой паскуднай прывязанасці да грошай, трэба аддаць яму належнае, быў спагадлівым і высакародным чалавекам. З жонкаю жыў у ладзе і каханні, не заляцаўся на «модныя спакусы». Суседзі жылі з ім y невядомай большасці панам-шляхце таго часу згодзе і міры. Нікога не крыўдзіў. Адным словам, найчасцей сам бываў пакрыўджаны на палях, y лясах і на сенажацях. Як толькі які з яго суседзяў распачынаў спрэчку з-за мяжы, ён тут жа выкарыстоўваў каморніка, каб адмежавацца ад таго, хто нападаў, заўсёды трымаўся прынцыпу, што лепш нешта страціць, чым парушыць спакой з суседзямі. Такі спосаб паводзінаў часам даваў смеласць для найдзівачнейшых вымогаў. Пан Тупальскі, які жыў непадалёку ад Ляхавіч, уладальнік маленькага фальварка Ядліны, дамагаўся ад гетмана пятнаццаці валокаў (1 валока раўнялася 21 гектару, значыць Тупальскі хацеў дарэмна прыдбаць больш за 300 га лесу — аўт.). «А, каб на яго пярун, — выгукнуў гетман, — няхай бы дзве або тры, то можна было б памеркаваць, але пятнаццаць, мабыць занадта!..»

Грошы пазычаў кожнаму, хто не меў магчымасці сплачваць законнага працэнту, ніколі не браў працэнты і са значных сум з тых, хто і мог іх сплачваць, толькі была адна адметная рыса, пазычку даваў мелкаю, разменнаю манетаю, ставячы ўмову: аддаваць талерамі, дукатамі або золатам. Дробная шляхта, а найболей гандлёвы люд, карчмары, карысталіся з такога крэдыту. Адны і другія, пэўна, нядобрасумленна разлічваліся.

Дзеткам гетмана быў наканаваны лёс улюбёнцаў. Старэйшы яго сын Ян, гродзенскі судовы стараста, ажаніўся з княгіняю Антанінай Радзівіл, літоўскай крайчанкаю, і меў з ёю сына Юзафа і дачку Алёну. Сын стаў камандзірам 6-га палка беларускай пяхоты, Алёна была замужам спачатку за князем дэ Лінам. Нейкі час яны жылі ў замкавым палацы ў Ляхавічах. Калі быць больш дакладным, то ён меў два тытулы — князь і маркіз, бо лічыўся дасвечаным y палітыцы і добра адукаваным, быў паслом французскім пры двары цэсараўны Кацярыны II. Сябраваў з паэтам Дамінікам Міхаілам Рэйтанам з Грушаўкі. Другі шлюб Алёны быў за Вінцэнтам Патоцкім, каронным падкаморыем.

Другім сынам гетмана быў Ігнат Якуб Масальскі, віленскі біскуп. Гэта ён стаў спадкаемцам замку і палаца з ляхавіцкім графствам, хоць яму і прыйшлося замак прадаць дзяржаве ў 1775 г., але па-праўдзе ён належаў Масальскім аж да 1794 года, пакуль замак з графствам не падаравала казна за вялікія «заслугі» гетману літоўскаму, расейскаму генералу Касакоўскаму. Будзе чытачу цікава ведаць, што з таго часу Касакоўскія сталі звацца «графамі», але гэты самазваны тытул будзе зацверджаны толькіў 1812 г. нікім іншым як самім Напалеонам Банапартам, калі ён наведаў Ляхавічы і баляваў у маёнтку Гажавічы.

Нарэшце паказаўся вясельны «табар», y брод пераходзяць коні празрыстую ваду Выдмы, паварочваюць на доўгі драўляны мост да замкавае брамы, гадзіннік на вежы адбівае поўдзень. Князь не паехаў з маладою ў вясельнае падарожжа ў Парыж ці Вену, ён проста сваю маладую жонку завёз з Ружан y Ляхавічы. Стары гетман прыняў сына і нявестку з бацькоўскім благаславеннем, але ні вясельных урачыстасцей, ні танцаў, ні ўрачыстых абходаў не спраўляў.

Не пачулі гараджане гучных прыкметаў радасці ў замку, страляніны з гарматаў, рэха не несла па наваколлях музыкі. Усё адбылося ціха, спакойна, без лішніх затрат. I, апрача княгіні Радзівілавай, старэйшай сястры маладой, ніхто з чужых не ўзняў келіх за маладую сям’ю.

У той час сямейныя пары ствараліся не заўсёды ў адпаведнасці з імкненнямі двух сэрцаў, блізкіх адно аднаму ўзаемнай прыхільнасцю. Хутчэй за ўсё яны ўзнікалі паводле бацькоўскае волі, таварыскіх стасункаў. Бацькі пастанаўлялі, a дзеці без нараканняў выконвалі іхнюю волю. I дзіўным прадвызначэннем лёсу такія шлюбы ў пераважнай большасці былі шчаслівыя! Гэта, пэўна, таму, што моладзь, выхаваная пад бацькоўскім прыглядам на прынцыпах цнотаў і маральнасці св. Касцела, брала ад іх прыклад добрага. Не распушчаная чытаннем «модных» кніжак, якія раздражнялі ўяўленне, яна яшчэ ахоўвалася ад сапсаванасці.

Вось пад такімі знакамі тагачаснага сацыяльнага жыцця адбыўся шлюб Сапежанкі з Масальскім. Маладыя амаль не ведалі адзін аднаго. Але Сапегі мелі на ўвазе багацце гетмана. Ён жа прагнуў паяднацца з адной з наймагутнейшых сем’яў y краі. Калі падчас ружанскіх урачыстасцей скліканае панства беларускае жадала маладым здароўя, дзетак і шчасця, усе прарочылі шчасце, зусім адваротнае, на жаль, павінна было стацца. Кацярына-Ружа, выхаваная адной з тых цудоўных польскіх жанчын, якая да ранейшых родавых цнотаў далучала адукаванасць розуму, ад маткі ў спадчыну пераняла ўсе станоўчыя якасці душы і цела.

Юзаф Масальскі пачатковую адукацыю набыў y Ляхавічах. Пасля вучыўся ў езуітаў y Вільні. Для маладых людзей бацькоўскі дом падчас школьных вакацый з’яўляецца раем. Але для Юзафа некалькі месяцаў побыту ў Ляхавічах здаваліся цяжкай неабходнасцю. Не было ўжо маткі, якая дзіця, што вяртаецца дадому пасля такога доўгага растання, пяшчотна прытуліла б да сэрца, прыняла б з любоўю. Бацька ж, заняты гаспадараннем, a хутчэй няспынным назапашваннем гатоўкі ў замку, амаль не звяртаў на яго ўвагі. Бацькоўскі палац быў пусты, ціхі, нудны. У замку мелася бібліятэка, архіў, працавала олавалітня, дзе выраблялі сталовы посуд. У архіўных крыніцах другой паловы 18 ст. побач з олавалітнікамі адзначаны цэх «замкавых башмачнікаў», які ўзнік яшчэ пры Яне Каралі Хадкевічу і аб’ядноўваў майстроў некалькіх спецыяльнасцей: рамеснікаў абутку і майстраў па вырабу скур, шылі яны гусарскія боты для войска. Боты былі з халявамі да паловы лытак або доўгія, да калена, накшталт батфортаў, так званыя боты «вінгер», венгерскай моды вышынёй да калена з цісненнем. Вуліца ў Ляхавічах, якая ішла ад замкавага бульверка рынкавага, так і называлася, — вінгер (длінная). Сёння яна завецца Мінскаю.

Сябрукоў y Юзафа не было, з падуладнымі вёў сябе запанібрата, бяручы прыклад з князя Радзівіла, y кампаніі вольных быў нясмелы, ён, наколькі мог, пазбягаў яе. Скупасць бацькі выпрацавала ў сына агіду да грошай, развіла схільнасць да марнатраўства. Адзінаю яго забавай стала паляванне. Праводзячы цэлыя дні ў пушчах і лясах навакольных магнатаў Патоцкіх, Радзівілаў, ён прызвычаіўся да гуляшчага жыцця, адчуў да яго смак і не адну ноч правёў пры келіху з картамі ў руках. Залішняе ўжыванне напояў заўчасна падарвала ягонае здароўе. Гульня прымусіла ўлазіць y даўгі, што ён рабіў з лёгкасцю, як спадчыннік такога вялікага багацця. Запальчывага характару, утаймоўваць сябе ён не ўмеў і гэта аднойчы чуць не стала прычынаю заўчаснай смерці.

Аднойчы нападпітку ў кампаніі з Лопатам, Рэйтанам вядомым паляўнічым, вырашылі зрабіць дзеля забавы «наезд» на майярат Патоцкага ў Мысламышы (сучасная назва вёскі — Мыслабаж). Назва пайшла ад першага ўладальніка гэтае зямлі, Мысламыша Башыча, ён атрымаў гэтую зямлю ў канцы 15 ст., аднак пасля яго смерці спадкаемцы прадалі яе Гаштольду ў 1509 годзе. Пасля Гаштольдаў зямля з лясамі і палеткамі цераз Барбару Радзівіл перайшла езуітам, пасля скасавання ордэна абшар паміж Мысламышам да Острава купілі Патоцкія. У Радзівілаў былі «пытанні» да Патоцкіх, таму і неслася ватага шляхцюкоў цераз Еўласаў маёнтак на Мысламыш. Гаёвыя Патоцкага і вайсковыя прынялі забаву за сур’ёзны напад, выхапілі саблі, завязалася сеча. Нехта раптам так спляжыў Масальчыка па галаве сабляю, што той страціў прытомнасць і ў такім становішчы прабыў некалькі дзён. Толькі цуд уратаваў Юзафа ды тоўстая скура бабровай шапкі.

Вось такія навукі вывучыў малады князь, сам быў y сябе настаўнікам, вось такому чалавеку навагрудская ваяводзіна даверыла будучыню і шчасце сваёй сястры.

Прыезд Юзафа Масальскага з жонкай y Ляхавічы не змяніў тут даўняга спосабу жыцця. Стары гетман не адчыніў дзвярэй сваёй рэзідэнцыі, не дадаў ніводнай стравы да штодзённага абеду, не стараўся нічым зрабіць жыццё маладой нявесткі прыемным.

Муж яе паляваў або праседжваў y карчме «астатні грош» y бяседах за квартаю піва і гульнёю ў карты, нават жанчыны яго не турбавалі. Часамі толькі раз на тыдзень заходзіў да жонкі, і тое каб даведацца, ці не пытаўся пра яго хто? A Кацярына Масальская, займаючы цэлае крыло ляхавіцкага замка, як магла сама сябе забаўляла: упрыгожвала пакой, самотна праходжваючыся па аграмадных залах, паўпустых пакоях, глядзела на партрэты былых уладароў замка, і яны ў сваю чаргу глядзелі на яе, нібы хацелі падзяліць з ёю яе лёс, яе сум па сястры, па сваяках, па тых кароткіх хвілінах свайго дзявоцтва, волі, шчасця, калі ў яе закахаўся прыдворны мастак з Нясвіжа. Ён быў старэйшы за яе на цэлае яе жыццё, быў бедны і худога роду, таму гэтаму каханню не было праўды развіцца, але сёння яна, каб магла, паляцела б птушкаю да яго, y ягоную майстэрню, гаварыла б, гаварыла б з ім пра ўсё, што бачыць, пра тое, што кахае.

Князь Караль Радзівіл, сваяк Масальскіх, праводзіў вялікія ловы ў слуцкай пушчы. На працягу некалькіх дзён y Нясвіж з’язджаліся шляхцюкі і магнаты з ваяводстваў Віленскага, Наваградскага, Мінскага і нават з Францыі, Прусіі і швецкага боку. Так, побач з Сапегамі, Агінскімі, Пацамі, сабралася шматлікая сям’я Радзівілаў. Патоцкі з Рэпіхава ўзяў паўзу (абіда за «наезд»). Не прыехаў Сулкоўскі, адгаворваючыся, што мае вельмі шмат публічных справаў. Сулкоўскі князю Каролю перадаў, ахвяраваў дзіўны падарунак, некалькі пар суслікаў. Радзівіл, хочучы адплаціць дарам за дар, паслаў яму чатырох вучоных мядзведзяў, паведамляючы ў падзячным лісце, што «за велікапольскую звярыну просіць ласкава прыняць беларускую». Аднак з-за гэтага меў шмат горшага, бо ў час, калі мядзведзі сваім зграбным танцам пацяшалі двор пана, суслікі з клетак паўцякалі і так размножыліся ў наваколлях ад Нясвіжа, што з-за шкоды, якую яны нарабілі на тэрыторыі больш за 300 гектараў, там перасталі засяваць палі.

Гетман Масальскі ў Нясвіж не завітаў. Можа баяўся, каб Радзівіл, закончыўшы ловы на Случчыне, не напрасіўся настойліва да яго з грамадою паляўнічых. Яго замяніў сын Юзаф, які прывалок з сабою цэлую псярню.

Велізарны Радзівілаўскі замак не мог змясціць запрошаных гасцей. Многія з прыезджых спыніліся ў горадзе. A за горадам, як вайсковы абоз, размясцілася пад шалашамі грамада стральцоў, даязджачых, ашчэпнікаў. Тут жа было мноства людзей, сагнаных на аблаву з ваколічных вёсак. Як толькі развіднела, князь Радзівіл выехаў конна з Нясвіжа, акружаны сваімі гасцямі. Большая частка іх суправаджала яго на добрых конях. Былі і такія, што ехалі ззаду экіпажамі і нават брычкамі. Было нямала, скажам так, і «партызанаў» пешых. Гэтыя ярыя аматары, ідучы са стрэльбамі ў руках праз поле і кусты, спрабавалі шчасця, спадзеючыся часам упаляваць па дарозе зайца або ліса. Лясную глухамань на паўтары мілі абнеслі сеткамі. За імі аблава. Стральцы парастаўляныя, і на водгалас трубы княжага лоўчага паўсотні звязак сабак спушчаны з павадкоў. Часта сыплюцца стрэлы.

Князь Масальскі, упэўнены ў сваёй лоўкасці і адвазе, ды ведаючы мясціны, y якіх не аднойчы паляваў, пакінуў шарэнгу стралкоў, падаўся ўглыб пушчы і на выбраным месцы ўбачыў аграмаднага мядзведзя. Бясстрашны маладзён, падпусціўшы яго крокаў на дваццаць, страляе і трапляе ў бок. Той перакульваецца, але падхопліваецца і са страшэнным рыкам на дзвюх лапах ідзе на яго. Масальскі не траціць галавы, кідае стрэльбу і, схаваўшыся за дрэвам, дастае паляўнічы нож і ўжо рыхтуецца да смяротнай барацьбы, як y тую самую хвіліну чуе за сабою стрэл. Мядзведзь падае трупам.

Выпадак з Масальскім стаў прадметам агульнай увагі і абмеркавання. Некаторыя хваляць яго за вытрымку і адвагу. Але большая частка вельмі здзіўлена, як можна не забіць мядзведзя з дзесяці метраў.

Тым часам князь Юзаф, падышоў да свайго выратавальніка і з усмешкаю прамовіў, падаючы жменю золата:

— Мой браце, гаёвы радзівілаўскіх лясоў, прымі ад мяне невялічкі падарунак…

— Даруй, князь, — перапыніў яго Радзівіл, — але майго слугу павінен узнагароджваць толькі адзін я! Пане Сурвіла, — гаворыць ён далей, звяртаючыся да гаёвага, — ты паводзіў сябе сёння заліхвацка, як і належыць трапнаму і адважнаму стралку. Ты ўратаваў жыццё найбуйнейшай галіне гетманскага роду князёў Масальскіх.

Гэтыя словы выклікалі ўсеагульны рогат, бо князь Юзаф быў малога росту, шчуплы, хударлявы, з няправільнымі рысамі твару, хваравітаю скураю. «Я перакананы, — дадаў ён з пэўнай доляй здзеклівасці, — што гетман — пан вельмі шчодры, як і ягоны бацька, каб тут быў, то абсыпаў бы цябе золатам, але гэта словы не да ягонага вуха, a толькі да мяне. Такім чынам слухайце ўсе маю ўзнагароду: аддаю вашаму пажыццёваму праву Сельцы-брод, засценак y Случчыне і загадваю выплаціць табе з майго куфра сто чырвоных злотых на абзавядзенне гаспадаркаю». Гаёвы кінуўся да ног ягамосці пана. Масальскі пабляднеў, мо нават больш, як перад мядзведзем, і са злосці прыкусіў да крыві губы. Знявага была вялікая, добры настрой духа пакінуў Масальскага назаўсёды.

Ловы доўжыліся цэлы тыдзень. Звярыны рознага гатунку было набіта без ліку. A штовечар уся грамада весела засядала за сталы, што ўгіналіся пад цяжарам сярэбраных паўміскаў, перапоўненых разнастайнымі стравамі, і лішне дадаваць, што елі па-паляўніцку, a пілі па-радзівілаўску. Калі апаражнялі цэлыя палкі настаўленых на сталах бутэлек, y сталовую залу ўцягвалі бочкі на колах, акаваныя сярэбранымі абручамі.

Непераможная шляхта, рыцарства, маючы заўсёды на чале князя Радзівіла, выходзілі на замкавы дзядзінец. Там, распрануўшыся, станавіліся каля студні, і, аблітыя службаю з ног да галавы халоднаю вадою, кіраваліся на адпачынак, пры водгаласе капэлаў, спяваючы хорам.

Калі ў Нясвіжскім замку запанавала вяселле з прычыны канца лову, Юзаф Масальскі ў першы ж момант спрытна знік з вачэй князя Караля, рушыў дадому. Набліжалася ноч, замест таго, каб заначаваць y Нясвіжы ў каго са знаёмых, пакінуўшы службу, праз палі і лясы паехаў конна ў Ляхавічы.

Незадаволены сабою, сваім лёсам, сваімі роднымі і, мабыць, усім светам, ляцеў скрозь начную цемру ў ненавісны бацькаў дом, і толькі любімыя і неадступныя хорты беглі за гаспадаром. Тварам бледны, чалом хмуры пранёсся, нібыта прывід, цераз Клецак. У ім клакатала абражаная кроў, кроў продкаў, кроў помсты перамешвалася з раздражнёнай любоўю да сваяка: прыніжэнне першага прагнула помсты, прыніжэнне шляхты выклікала пагарду. Сцішыў бег коннік, паглыблены ў сумныя думкі, y паўдрымотным стане ён ужо пад’язджаў да Ляхавіч. Тут жабрак, які сядзеў перад мостам, што вёў да замкавае брамы, убачыўшы князя і хочучы ўстаць, каб укленчыць, a быў кульгавы, ды можа і падпіты, абапёрся на мыліцы, мыліца паехала, дзед выцягнуўся, паваліўся пад ногі каню. Той уздыбіўся, скочыў y бок, скінуў з сябе задрамаўшага князя. Раз’ятраны, ён падхапіўся з зямлі і ў першым імгненні шалёнага гневу, глянуўшы на сабак, залемантаваў: «Узяць!» Толькі прамовіў — сабакі кінуліся на старога. Калечаць яго, скубуць, рвуць на кавалкі. На шум і смяротныя крыкі жабрака прыбеглі каравул і варта гарацкая, ды хоць сам князь стаў адцягаць сабак ад няшчаснага, было запозна: ужо дзед — труп, a князь — забойца! Няшчасны, кінуўшы саблю, нож, з дзікім выем пабег па мосце ў замак, y адно імгненне мінае двор, улятае ў свой пакой і зачыняецца.

Вестка пра здарэнне хутка паляцела па горадзе і замкавых пакоях, дайшла яна да бацькі і жонкі. Дарэмна стаяць яны пад дзвярыма, дарэмна просяць, каб адчыніў. Прайшлі суткі, страшэнна ўзрушаны гетман загадвае выламаць дзверы. Нарэшце ўрываецца ў сярэдзіну і бачыць сына, які сядзіць на крэсле, палажыўшы на рукі галаву. Твар яго смяротна бледны і, каб не слёзы, што кроплямі сплываюць з вачэй, можна было б падумаць, што ён памёр. Усяляк спрабавалі ратаваць і суцяшаць: казалі, што жабрак жывы, усё дарэмна. Не хацеў рэагаваць, быццам нічога не бачыў, не чуў.

Жонка вывезла яго ў Варшаву, адтуль y Берлін і Парыж. Аднак усе медыцынскія сродкі аказаліся безвыніковымі. Пасля году вандровак па чужых краях і дактарах, Крыстына-Ружа прывезла звар’яцелага мужа ў Ляхавічы.

У вар’яцкім стане Maсальчык пражыў яшчэ дваццаць год. Аднойчы, прыйшоўшы на мост, толькі наблізіўся да месца, дзе некалі было ўчынена крывавае злачынства, убачыў жабрака. Але калі той, апіраючыся на мыліцы, устаў, ахоплены жахам князь Юзаф крыкнуў: “Гэта ён!” I ўпаў на дошкі маста. Самлелага ў ліхаманцы, яго паднялі, занеслі ў замак, дзе неўзабаве ён памёр.

Княгіня Масальская, нявінная ахвяра бацькоўскай волі, пакуль муж быў пры сваім розуме, хоць і не мела ні кропелькі прывязанасці да яго, самотная, усё зносіла без нараканняў. Яна ўзяла сабе за абавязак пільнаваць і даглядаць хворага. Пасля вяртання з-за мяжы, убачыўшы, што не патрэбная ў доме, дзе яе лічылі чужой, з’ехала да сястры. Тады пачаліся непаразуменні, канфлікты, працэсы паміж дзвюма расчараванымі адна ў другой сем’ямі. Пасаг Масальскай ішоў з ружанскіх уладанняў. Мужавы браты, грунтуючыся на тым, што афіцыйна за вар’ята яго не прызнавалі, і ён меў права валодаць маёнткам жонкі, такім чынам намагаліся пашырыць сваю апеку над ім. Сапегі супраціўляліся гэтаму. Абодва бакі нарэшце адракліся ад узаемных прэтэнзій, і Крыстына Масальская атрымала развод.

Правёўшы некалькі гадоў y малітве і роздуме, y росквіце маладосці яна адышла з гэтага свету. Калі ўступала ў жыццё, здавалася, усё будзе ёй усміхацца: фартуна адкрывала свае скарбы, знатнасць роду ззяла бляскам, дарога, па якой яна мелася ісці, была ўслана кветкамі. I што ж ёй з тых падманаў і абяцанак засталося? На што прыдаліся падарункі фартуны, слава старажытнага імя? Балесныя ўздыханні сагналі ўсмешку з вуснаў, прывід шчасця знік, бура развеяла кветкі, на дарозе засталіся церні, келіх горычы яна выпіла да дна! Пасля смерці Крыстыны Масальскай Ружана вярнулася да Сапегаў.

Я затрымаўся на некалькі дзён y Ружане. Калі праходзіў па тых велізарных пакоях, не скажу апусташонага, a хутчэй апаганенага гмаху, нейкая журба і смутак агортвалі маю галаву. Вярнуўшыся ў свой пакой і праводзячы вечаровую пару ў займальнай размове з Даніловічам, я пераносіўся ў часы, якія адыйшлі. Мне здавалася, што я яшчэ жыву жыццём нашых бацькоў, гляджу іх вачыма і іх сэрцам адчуваю…

Даніловіч добра памятаў Юзафа Масальскага і ягоную жонку. Князю канцлеру Сапезе ён служыў верна і пачціва ўсё сваё жыццё. Яго сына і дочак не раз няньчыў на руках. Бачыў Ружану ва ўсім бляску раскошы і дачакаўся, на жаль, яе скону, заняпаду, памірання…

Параўноўваючы руіны старажытных гмахаў з сагнутымі нікчэмнай старасцю людзьмі, я падумаў, што першыя — яшчэ не забыты помнік даўніне. Руіны перажылі стагоддзі і будуць стаяць яшчэ. Чалавек памрэ і, акрамя здзейсненага, нічога пасля яго не застанецца. Руіны — гэта накіды, фотакарткі таго, што было, чалавек — няпісаная кніга памятак. Руіны мінулае да нас набліжаюць, чалавек нас y яго пераносіць. Таму слухайма аповяды старых людзей, каб можна было паўтараць іх пакаленню, якое ідзе за намі.

Вось на такой самотнай ноце скончыліся ўспаміны Даніловіча, запісаныя Леанам графам Патоцкім. Скончыўся і мой пераказ той жмені памятак пра нашы родныя Ляхавічы.

Міхась ТУРЫЯНСКІ

Турыянскі, М. Ляхавіцкі замак: быль і легенды / Міхась Турыянскі // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 8 мая. – С. 5; 12 мая. – С. 3; 19 мая. – С. 3; 23 мая. – С. 3; 30 мая. – С. 3.

 

Здзейсненае застанецца

Кожнага чалавека злучае з мінуўшчынай памяць пра ягоных продкаў. У 3 калене ў кожнага з нас 8 прабабуль i прадзядуль, а ў 10 калене — 1024. A колькі ў 20 — палічы сам. Хто былі гэтыя людзі? Дзеля чаго яны жылі на зямлі, кахалі, пакутавалі? Яны не заслужылі таго, каб ты ніколі не ўспамінаў пра ix. Не здраджвай сваім продкам, займі сваё месца ў гэтым шэрагу. Не абмяжоўвайся толькі паняццем «сям ‘я». Адразу адчуеш сваю моц, знойдзеш свой чалавечы гонар, свае карані. І можа зноў захочаш будаваць магутныя замкі і ўпрыгожваць гарады.

image002

Ляхавіцкі замак дайшоў да нашага часу толькі ў выглядзе плана, накрэсленага з гравюры XYII стагоддзя. Ніхто з тагачасных мастакоў не пакінуў нам яго аб’ёмнай выявы. I ніхто не ведае, дзе падзеліся замкавыя скарбы: мэбля, дываны, зброя, а таксама карціны. На адной з іх, верагодна, ён быў намаляваны такім прыгожым, як быў.

У плане замак меў форму чатырохвугольніка памерам 175 на 220 метраў. Як i замак Радзівілаў у Нясвіжы, Ляхавіцкая фартэцыя створана паводле новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы i была самым моцным з падобных збудаванняў не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Высокі зямельны вал замка на кожным рагу вырастаў у магутны бастыён з брустверам i байніцамі, праз якія вёўся артылерыйскі агонь. Кожны бастыён меў сваё імя: «бульверк ад саду», «бульверк рынковы», «бульверк водны», «бульверк пусты». Унутры валоў меліся мураваныя хады, якія давалі магчымасць абаронцам замка патаемна пераходзіць з аднаго бастыёна на другі.

Увесь замак быў абнесены абарончым валам i ровам, запоўненым вадой, што пераўтварыла яго ў штучны востраў. У замак можна было трапіць толькі па мосце, апошняе звяно якога падымалася. Пад’ёмны механізм знаходзіўся на другім паверсе чатырохпавярховай замкавай вежы. Паверхам вышэй наладзілі назіральную пляцоўку, якую засланяў парапет з зубцамі. На чацвёртым былі ўсталяваны гадзіннік i ратны звон.

Насупраць замкавай брамы ўзвышаўся двухпавярховы палац, які меў форму літары «П». У цэнтры, па ўнутраным параметры паверхаў, мелася аркадная галерэя. Тарцы двух паралельных карпусоў заканчваліся барочнымі франтонамі.

Паводле інвентара Ляхавіцкага замка, складзенага 26 лютага 1658 года, гарнізон меў на ўзбраенні магутную артылерыю. Мяркуюць, што асобныя гарматы маглі быць адліты ў Ляхавічах.

Артылерыя была расстаўлена наступным чынам. На «бульверку ад саду» стаяла гармата «кантap», адлітая ў 1614 г. Яма мела на сабе герб Я. Хадкевіча i яго тытулы. Страляў «кантар» 18-фунтовымі ядрамі. Тут жа знаходзілася 24-фунтовая гармата «базіліск» адліўкі Яна Хадкевіча 1606 года, a ў каземаце — 18-фунтовая шротаўніца з датаю — 1603 год, гербам i тытулам канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі. Згадваюцца яшчэ 10-фунтовыя «кіт» i «малпа», адлітыя Я. Хадкевічам у 1617 г., 2 шведскія гарматы адліўкі 1559 г. калібрам 1,5 i 5 фунтаў, нямецкі 12-фунтовы «ферэнсберг» 1590 г. Найбольшы калібр мела 24-фунтовая паўкартаўна «Пярун» з гербам Я. Хадкевіча адліўкі 1609 г. Самым умацаваным быў «бульверк рынковы». Яго баранілі 9 гарматаў калібрам ад 3 да 25 фунтаў.

На «бульверку водным» месціліся 18-фунтовы «добаш» i шротаўніца «ярка», адпаведна адліўкі 1614 i 1603 гадоў. На кавальеры бастыёна стаялі: 11-фунтовы «спявак», 5-фунтовы «воўк», 24-фунтовая гармата «сальватор», на якой быў надпіс: «Збавіцель шле табе прывітанне ад нас», i інш.

На чацвёртым бастыёне былi ўсталяваныя 5 гарматаў калібрам ад 2 да 18 фунтаў, у тым ліку «пелікан», «пішчык», «бурнікель». Такім чынам, на замкавых валах стаяла 31 гармата.

Абарончая моц замка дазволіла ляхаўчанам вытрымаць не адну аблогу. Зімою 1595 -1596 гг. замак беспаспяхова штурмавалі казацкія загоны Налівайкі i Шавулы. 3 1648 па 1654 г. гарнізон тройчы адбіў напады паўстанцаў сялян i ўкраінскіх казакоў. У верасні 1655 г. адбылася беспаспяховая аблога рускімі войскамі начале з ваяводам князем А.Н. Трубяцкім. Былі знішчаны абарончыя сцены вакол горада). Вясной 1660 г. — аблога 11-тысячным рускім войскам начале з ваяводам I. A. Хаванскім. Тады рускія войскі былі разбіты, але ляхаўчане панеслі значныя страты. Сейм Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла Вялікае Княства Літоўскае, вызваліў Ляхавічы i воласць ад усіх падаткаў на 9 гадоў. У 1793 годзе, паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай, Ляхавічы адышлі да Расійскай імперыі, горад заняпаў. Замак, спалены і часткова зруйнаваны, быў разабраны на цэглу.

Тое, чаго не маглі зрабіць шматлікія ворагі, учынілі самі мясцовыя жыхары. Колькі сіл i цярнення, колькі майстэрства спатрэбілася, каб збудаваць гэты замак. І колькі сіл i цярпення, каб расцягнуць гэты замак па цаглінцы. Цяжкая i марудная справа. Ці адчулі радасць i задавальненне скончыўшыя гэтую працу людзі? Не! Бо гэтыя пачуцці перажывае толькі той, хто стварае.

Будаўнік Ляхавіцкага замка належаў да славутага роду Хадкевічаў, які карыстаўся гербам з выявай срабрыстага Грыфона на чырвоным полі. Ян Кароль Хадкевіч -адзін з найбуйнейшых дзеячоў эпохі вялікіх гетманаў. Сын Яна Ераніма Хадкевіча, маршалка Вялікага Княства Літоўскага, i Крысціны Збароўскай, дачкі Яна Збароўскага, кракаўскага кашталяна.

Ян Кароль нарадзіўся ў 1560 годзе. У 1573 г. пачаў вучобу ў Віленскім езуіцкім калегіуме, а затым працягваў адукацыю ў Віленскай Акадэміі, дзе вызначыўся таленавітасцю i яскравай індывідуальнасцю. У 1586 — 1589 гг. разам з братам Аляксандрам вывучае філасофію i права ў езуіцкай Акадэміі ў Інгальштаце. Адтуль абодва браты едуць у Падую, але ніякіх звестак пра паступленне ix у Падуанскі універсітэт няма. Планавалі браты падарожнічаць па Францыі i Іспаніі, але гэтыя планы не здзейсніліся.

Ян Кароль Хадкевіч меў дадзены Богам стратэгічны i арганізацыйны талент. Гэта быў талент, што вынікаў з асабістых рыс характару.

Хадкевіч быў чалавекам вялікай жыццёвай энергіі, цвёрдага, амаль брутальнага характару, вогненнага тэмпераменту. Гэтыя ж якасці рабілі яго часам непапулярным сярод жаўнераў i бывалі прычынай бунту. Незычліўцы далі яму мянушку «Вельзевул». Але ж гэта быў дзейсны воін, які ніколі не займаўся бруднымі палітычнымі інтрыгамі.

Значны след у гісторыі пакінуў Хадкевіч – палкаводзец. Існуе пэўны стэрэатып вялікага чапавека. Гэта чамусьці перш за ўсё вялікі воін, які спаліў мноства гарадоў, забіў мноства людзей. Што казаць, трэба мець моцную волю i своеасаблівы талент, каб трымаць у руках вялікую дзяржаву ці вялікае войска i гнаць гэтае войска, гэтых людзей, каб яны руйнавалі i забівалі. Але што нясе людзям дзейнасць гэтых вялікіх правадыроў? Каму яны служаць?

Але я хацеў бы больш звярнуць увагу чытача на здольнасці Яна Кароля Хадкевіча як стваральніка. Ён, гетман польны літоўскі (1600 г.), гетман вялікі літоўскі (1605 г.), стараста інфлянцкі, будаваў замкі, фундаваў касцёлы i кляштары ва ўсіх землях, якія знаходзіліся ў яго ўладанні. У Ляхавічах на яго сродкі былі пабудаваны замак i фарны касцёл (у 1602 г.), у Нясвіжы — касцёл святога Міхала, на Жмудзі — касцёл Узнясення Божай Маці i езуіцкі калегіум (1614 г.). Хадкевіч выдзяляў сродкі на дом езуіцкіх прафесароў у Вільні. Стараста Інфлянтаў падтрымліваў езуітаў у заснаванні школ i касцёлаў у Дэрпце i Рызе. Што казаць, былі сродкі, быў i розум у чалавека.

У прыватным жыцці Ян Кароль Хадкевіч высока цаніў свой род, які ставіў упоравень з самымі буйнымі родамі Вялікага Княства Літоўскага, падкрэсліваў сваю асаблівасць як ліцвін. Ян Кароль быў вельмі моцным чалавекам высокага росту, добра збудаваны, з прыгожым тварам, які свяціўся энергіяй i парывістым тэмпераментам. У сямейным жыцці ён быў сардэчным i пяшчотным мужам i бацькам, пра што сведчыць яго прыватная карэспандэнцыя — лісты да жонкі i сына.

Не часта ўспамінаюць нашчадкі пра гэтага чалавека. Чаму? Задай гэта пытанне сам сабе. Чаму ў горадзе, для якога Ян Кароль Хадкевіч столькі зрабіў у свой час, няма плошчы ці вуліцы, якія б насілі яго імя?

А пакуль што ў цэнтры Ляхавіч збудавалі невялічкую вежу, якая нагадвае вежу старога замка. На яе сцяне замацаваны сучасны герб горада з выявай Ляхавіцкага замка. 3 будаўніцтвам вежы ў горада, які быў раней архітэктурна бязлікім, з’явілася сваё аблічча. Нібыта маленькая, чыстая крынічка гісторыі забруіла ў цэнтры гарадской плошчы.

Чарановіч, С. Здзейсненае застанецца / Сяргей Чарановіч // Дыялог. – 2000. – № 12. – С. 12-13.

 

І нібы забруіла чыстая крынічка

У гасцях у рэдакцыі мастак Сяргей Чарановіч—член Саюзаў мастакоў i дызайнераў Рэспублікі Беларусь. Магчыма, яго імя не кожнаму вядома, Але нават зусім нядаўна мы былі зачараваны мастацкім афармленнем абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2000». Гэта яго творчасць. Хто бліжэй дa літаратуры, той, магчыма, ведае, што Сяргей — дыпламант пяці рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі». Гэта яго малюнкі да кніг Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона». За ілюстрацыі да гэтай кнігі ён атрымаў дыплом «Залаты дубль». Яго ж малюнкі да кніг У. Някляева «Прошча», У. Паўлава «Хто знае — адгадае». Усяго ён аформіў больш як 50 выданняў.
Сяргей Чарановіч вельмі творчая натура. Асабліва захапляецца гісторыяй, займаецца доследніцкай дзейнасцю. Вынік гэтага — яго артыкул.

Ляхавіцкі замак дайшоў да нашага часу толькі ў выглядзе плана, накрэсленага з гравюры XYII стагоддзя. Ніхто з тагачасных мастакоў не пакінуў нам яго аб’ёмнай выявы. I ніхто не ведае, дзе падзеліся замкавыя скарбы: мэбля, дываны, зброя, а таксама карціны.

У плане замак меў форму чатырохвугольніка памерам 175 на 220 метраў. Як i замак Радзівілаў у Нясвіжы, Ляхавіцкая фартэцыя створана паводле новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы i была самым моцным з падобных збудаванняў не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але i ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Высокі зямельны вал замка на кожным рагу вырастаў у магутны бастыён з брустверам i байніцамі, праз якія вёўся артылерыйскі агонь. Кожны бастыён меў сваё імя: «бульверк ад саду», «бульверк рынковы», «бульверк водны», «бульверк пусты». Унутры валоў меліся мураваныя хады, якія давалі магчымасць абаронцам замка патаемна пераходзіць з аднаго бастыёна на другі.

Увесь замак быў абнесены абарончым валам i ровам, запоўненым вадой, што пераўтварыла яго ў штучны востраў. У замак можна было трапіць толькі па мосце, апошняе звяно якога падымалася. Пад’ёмны механізм знаходзіўся на другім паверсе чатырохпавярховай замкавай вежы. Паверхам вышэй наладзілі назіральную пляцоўку, якую засланяў парапет з зубцамі. На чацвёртым былі ўсталяваны гадзіннік i ратны звон. Насупраць замкавай брамы ўзвышаўся двухпавярховы палац, які меў форму літары «П». У цэнтры, па ўнутраным параметры паверхаў, мелася аркадная галерэя. Тарцы двух паралельных карпусоў заканчваліся барочнымі франтонамі.

Паводле інвентара Ляхавіцкага замка, складзенага 26 лютага 1658 года, гарнізон меў на ўзбраенні магутную артылерыю. Мяркуюць, што асобныя гарматы маглі быць адліты ў Ляхавічах.

Абарончая моц замка дазволіла ляхавічанам вытрымаць не адну аблогу. У 1793 годзе, паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай, Ляхавічы адышлі да Расійскай імперыі. Горад заняпаў. Замак спалены i часткова зруйнаваны, быў разабраны на цэглу. Toe, чаго не змаглі зрабіць шматлікія ворагі, учынілі самі мясцовыя жыхары.

Будаўнік Ляхавіцкага замка належаў да славутага роду Хадкевічаў, які карыстаўся гербам з выявай серабрыстага Грыфона на чырвоным полі. Ян Кароль Хадкевіч — адзін з буйнейшых дзеячаў эпохі вялікіх гетманаў. Гэта быў чалавек вялікай жыццёвай энергіі, цвёрдага характару, вогненнага тэмпераменту. Значны след у гісторыі пакінуў Хадкевіч-палкаводзец. Але хацелася б, каб Ян Кароль Хадкевіч быў больш вядомы як стваральнік. Ён будаваў замкі, касцёлы, кляштары ва ўсіх сваіх уладаннях. У Ляхавічах на яго сродкі былі пабудаваны замак i фарны касцёл, у Нясвіжы — касцёл святога Міхаіла i многае іншае.

Не часта ўспамінаюць нашчадкі пра гэтага чалавека. Праўда, нядаўна ў цэнтры Ляхавіч пабудавалі невялічкую вежу, якая нагадвае вежу старога замка. На яе сцяне замацаваны сучасны герб горада з выявай Ляхавіцкага замка. 3 будаўніцтвам вежы ў горада з’явілася сваё аблічча. Нібыта маленькая, чыстая крынічка гісторыі забруіла ў цэнтры гарадской плошчы.

С. Чарановіч

Чарановіч, С. І нібы забруіла чыстая крынічка / С. Чарановіч // Ляхавіцкі веснік. – 2002. – 11 лютага.

 

Шедевр фортификации

Вспоминая эпоху казацких войн, нельзя обойти вниманием Ляховичский замок. Он был самым мощным не только на белорусских землях, но и во всей Речи Посполитой. Отсюда шли стратегические важные дороги на Минск и Брест.

В конце XVI века неприступную твердыню построил владелец местечка Ляховичи гетман Ян Ходкевич. Крепость встала на левом берегу реки Ведьма, которую после этого перекрыли плотиной. Вода заполнила глубокий ров. В плане укрепление имело форму четырехугольника 175 на 220 метров. Между четырьмя бастионами были устроены подземные ходы. Еще один глубокий ход вел за пределы замка. Он давал возможность осажденным напасть на врага с тыла или послать гонцов за подмогой.

Зимой 1595-1596 годов высокие стены безрезультатно штурмовали отряды Наливайко. За период с 1648-го по 1654 год повстанцы-крестьяне и украинские казаки пытались захватить замок трижды. Не удалось. В 1660-м защитники крепости ценой огромных потерь отразили атаки полков русского воеводы Хованского. Замок был взят в первый и последний раз 9 мая 1706 года — шведскими войсками. После этого разрушен почти до основания.

Шедевр фортификации // Куркова, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди. – Минск: Медиафакт, 2005. – С. 59.

 

Comments are closed