Грыгор’еў Аляксандр

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Мастакі, чый лёс з’яднаны з нашым краем >>>

 

Мастакі Брэстчыны

ГРЫГОР’ЕЎ

Аляксандр Аляксандравіч

Нарадзіўся 19 мая 1955 года ў вёсцы Мазуркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Працуе ў галіне графікі, жывапісу, скульптуры і сцэнаграфіі.

Удзельнік больш за 100 мастацкіх выстаў з 1986 года. Кніжным знакам займаецца з 1995 года. Стварыў вобразы, касцюмы, лялькі і сцэнаграфію да дзевяці спектакляў.

Асноўныя творы: дыптых «Зона» (жывапіс), цыкл «Іронія — вялікая сіла» (станковая графіка), серыя «Жмудскія хронікі» (друкаваная графіка), серыя «Невербальны код харызмы» (скульптура), спектакль «МАШ-МЫШ» (сцэнаграфія).

Аўтар і кіраўнік міжнароднага праекта – BREST PRINT TRIENNIAL (Міжнародная трыенале малых формаў графікі і экслібрыса; 2008, 2011, 2015).

Аўтар і куратар выстаў: «23 майстры польскага экслібрыса» (Брэст), «Залатое кальцо Расіі, А. Калашнікаў» (Брэст), «Леанід Курыс. Ізраіль. Экслібрыс» (Брэст, Пінск); Раманаў і Бяла-Падляска (Польшча).

Член журы пяці Міжнародных выстаў-конкурсаў малых формаў графікі і экслібрыса.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў. Узнагароджаны шматлікімі ганаровымі дыпломамі, у тым ліку: Ганаровым дыпломам Р.І.S.А.Е. імя Альбіна Бруноўскага, Ганаровым дыпломам Р.І.S.А.Е. XXXVI Сусветнага кангрэса экслібрысу ў Волагдзе і інш.

Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях, фондах музеяў і бібліятэк 16 краін свету (Беларускі музей у Нью-Йорку (ЗША), Музей Соntemроrаrу Аrt МАС СNPJ (Бразілія), Валагодская абласная карцінная галерэя (Расія), Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і інш.).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года, Міжнароднага саюза UNIMA з 2013 года.

Жыве ў Брэсце.

Мастакі Брэстчыны / Складальнік П. А. Рабаў. – Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2019. – С. 30 – 31.

Comments are closed