Голдавічы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Голдавічы

Holdowicze
Голдовичи

 1Колішняя сядзіба роду Касакоўскіх. У 1876 г. гаспадаром Голдавіч быў Станіслаў Станіслававіч Касакоўскі, адзін з заможных прадстаўнікоў роду. Акрамя Голдавіч ва ўласнасці Касакоўскага знаходзіліся шматлікія фальваркі і маёнткі, у т.л. Ляхавічы, Мыслабаж, Камянка, Гулічы, Жарабковічы, Старыя Ляхавічы, Зубялевічы, Свіскаўшчына, Ажэвічы, Літоўка, Троцкія. Сядзіба размешчана побач з вёскай Голдавічы. Яна займала плошчу каля 4 га паміж р. Шчарай і дарогай з в. Задвор’е на в. Набярэжная. У склад сядзібы ўваходзілі жылы дом, парк, свіран, стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

У пасляваенны час на месцы ансамбля была размешчана жывёлагадоўчая ферма, пасля чаго парк пачаў вынішчацца. Насённяшні дзень ад яго засталося некалькі куп дэкаратыўных кустоў і мураваны флігель. Сядзібны дом быў драўляны аднапавярховы з мансардай. Будынак пабудаваны ў другой палове XIX ст., у пасляваенны час разбураны.

Мураваны аднапавярховы флігель (пачатак XX ст.) патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Голдавічы // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 218.

Comments are closed