Гаслаўшчына

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Адзін з колішніх фальваркаў роду Чарноцкіх. Да 1567 г. меў назву Скубятоўшчына і належаў каралю Жыгімонту II Аўгусту, які пажалаваў маёнтак ляхавіцкаму зямяніну С.Гаслоўскаму. 3 тае пары маёнтак пачаў насіць назву Гаслаўшчына.

Гаслаўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі БерасцейшчыныГославщина // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины

Гаслаўшчына

Haslowszczyzna
Гасловщина

1Адзін з колішніх фальваркаў роду Чарноцкіх. Да 1567 г. меў назву Скубятоўшчына і належаў каралю Жыгімонту II Аўгусту, які пажалаваў маёнтак ляхавіцкаму зямяніну С.Гаслоўскаму. 3 тае пары маёнтак пачаў насіць назву Гаслаўшчына. У 1586 г. ён быў прададзены Ф.М.Еўлашоўскаму, вядомаму мемуарысту, дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з распрацоўшчыкаў знакамітага «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». Пасля Еўлашоўскіх маёнтак змяніў шэраг гаспадароў. У першай палове XIX ст. ён апынуўся ў заможнага роду Чарноцкіх. Размешчаны колішні фальварак за 0,5 км на поўдзень ад в. Гаслаўшчына. Фальварак уяўляў сабой тыповую сядзібу XIX ст., якіх было шмат на Беларусі.

Захаваліся фрагменты парку плошчай каля 3,5 га, абкружанага з усіх бакоў калгасным полем. Сядзіба абсаджана дрэвамі лісцевых парод.

Асноўны дрэвастой рэшткаў парку — клёны, ліпы, бярозы, ясені, дубы, акацыі.

Частку сядзібы займае пладовы сад. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца невялікі сядзібны дом, пабудаваны з дрэва. Гэта аднапавярховы будынак з невялікім ганкам і нізкім жалезным дахам. Сядзіба выкарыстоўваецца ў якасці жылля для калгаснікаў.

Сядзіба патрабуе ўзяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Гаслаўшчына // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 218.

 

Гославщина

2Известна с XVI в. Служила королевским двором Сигизмунда Августа. Фольварк двора король пожаловал ляховичскому земянину С. Гославскому. В 1586 г. небольшое владение перешло Ф.М. Евлашевскому (1546—1616), состоящему на службе короля. Пинский мостовничий, подсудок в новогрудском суде был выходцем из старинного, но обедневшего рода. Имел хорошую подготовку в области делопроизводства и юриспруденции, пользовался уважением среди шляхты, расположением известных магнатов (М. Радзивилла, Я. Ходкевича, К. Острожского). Нередко вел их судебные дела. Вместе с новогрудским судьей А. Тризной работал над текстом «Трибунала Великого княжества Литовского». Известен как мемуарист, создавший галерею образов мелкой и средней шляхты, автор «Дневника», опубликованного в 1886 г. В. Антоновичем.

После Евлашевских Гославщиной владели Рейтаны, примерно с середины XIX в. — Чарноцкие, в 1888 г. фольварк принадлежал Адольфу Кобылинскому, владельцу имения Тешевля. Фрагменты фольварка времен Кобылинских сохранились. Усадебный дом небольшой (12×9 м), деревянный, построенный в формах народного зодчества. К нему примыкают амбар, погреб, сад, который по периметру окружен однорядной посадкой из липы.

Принадлежит частному лицу, принял вид уютного хутора среди поля и луга.

Гославщина // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2004. – С. 520-521.

Comments are closed