Вуліцы і не толькі

У замку мелася бібліятэка, архіў, працавала олавалітня, дзе выраблялі сталовы посуд. У архіўных крыніцах другой паловы 18 ст. побач з олавалітнікамі адзначаны цэх «замкавых башмачнікаў», які ўзнік яшчэ пры Яне Каралі Хадкевічу і аб’ядноўваў майстроў некалькіх спецыяльнасцей: рамеснікаў абутку і майстраў па вырабу скур, шылі яны гусарскія боты для войска. Боты былі з халявамі да паловы лытак або доўгія, да калена, накшталт батфортаў, так званыя боты «вінгер», венгерскай моды вышынёй да калена з цісненнем. Вуліца ў Ляхавічах, якая ішла ад замкавага бульверка рынкавага, так і называлася, — вінгер (длінная). Сёння яна завецца Мінскаю.

Турыянскі, М. Ляхавіцкі замак: быль і легенды / Міхась Турыянскі // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 8 мая. – С. 5; 12 мая. – С. 3; 19 мая. – С. 3; 23 мая. – С. 3; 30 мая. – С. 3.

 

Аднойчы нападпітку ў кампаніі з Лопатам, Рэйтанам вядомым паляўнічым, вырашылі зрабіць дзеля забавы «наезд» на майярат Патоцкага ў Мысламышы (сучасная назва вёскі — Мыслабаж). Назва пайшла ад першага ўладальніка гэтае зямлі, Мысламыша Башыча, ён атрымаў гэтую зямлю ў канцы 15 ст., аднак пасля яго смерці спадкаемцы прадалі яе Гаштольду ў 1509 годзе. Пасля Гаштольдаў зямля з лясамі і палеткамі цераз Барбару Радзівіл перайшла езуітам, пасля скасавання ордэна абшар паміж Мысламышам да Острава купілі Патоцкія. У Радзівілаў былі «пытанні» да Патоцкіх, таму і неслася ватага шляхцюкоў цераз Еўласаў маёнтак на Мысламыш. Гаёвыя Патоцкага і вайсковыя прынялі забаву за сур’ёзны напад, выхапілі саблі, завязалася сеча. Нехта раптам так спляжыў Масальчыка па галаве сабляю, што той страціў прытомнасць і ў такім становішчы прабыў некалькі дзён. Толькі цуд уратаваў Юзафа ды тоўстая скура бабровай шапкі.

Турыянскі, М. Ляхавіцкі замак: быль і легенды / Міхась Турыянскі // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 8 мая. – С. 5; 12 мая. – С. 3; 19 мая. – С. 3; 23 мая. – С. 3; 30 мая. – С. 3.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed