Пясецкі Сяргей

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>>

Блінец, А. Турма і воля Сяргея Пясецкага Ждан, А. Фарнтуна ходзіць па колеКарсар памежжа Крапивин, С. Сергей Пясецкий и Виктор ЯркинЛаўрэш, Л. Прыгоды Сяргея Пясецкага на ЛідчынеМіраў, Дз. Два імя – дзве эпохіМіцкевіч, В. Прагулкі з панам ПясецкімРагойша, П. Наш і не наш Пясецкі Рублевская, Л. Контрабандист, шпион, романист Чарановіч, С. Пажар жыцця : Сяргей Пясецкі Шалахоўскі, А. Трылогія кантрабандыста

Турма і воля Сяргея Пясецкага

 

Старадаўні горад Ляхавічы, што калісьці славіўся непрыступным замкам, з часам ператварыўся ў невялікае мястэчка Слуцкага павета, дзе нішто не нагадвала пра былую веліч.

Тут у 1901 г. і нарадзіўся будучы партызан, разведчык, кантрабандыст, а перадусім пісьменнік Сяргей Пясецкі.

Род Пясецкіх вядомы ў Беларусі з XVI ст. У часы Рэчы Паспалітай яго прадстаўнікі мелі землі, багацце, займалі высокія пасады.

У сваяцтве з імі былі нават магутныя Сапегі.

Аднак за стагоддзі багацці растрачаны, землі перайшлі да іншых гаспадароў, а бацька нашага героя — Міхаіл — задавольваўся месцам паштовага чыноўніка.

Сяргей быў пазашлюбным сынам шляхціца і служанкі, якой пасля нараджэння дзіцяці бацька забараніў наведваць хлопчыка, а неўзабаве ў яго з’явілася новая каханка. Сяргей рос самотным і замкнёным. Ахвотна блукаў па навакольных лясах. Навучыўся спрытна лазіць па дрэвах, разбірацца ў звярыных слядах, арыентавацца па зорках. Па некалькі дзён мог харчавацца грыбамі і ягадамі. Калі ж вяртаўся дадому, браўся за кнігі з бацькавай бібліятэкі. Здаецца, што яго сапраўднымі выхавальнікамі былі Гюго, Дзюма, Гогаль, Купрын і іншыя. Па службе бацьку неаднойчы пераводзілі з месца на месца. I паўсюдна Сяргей адчуваў сябе чужым. Канфліктаваў з аднакласнікамі і настаўнікамі. За спробу ўзброенага нападу на інспектара гімназіі ва Уладзіміры ўпершыню трапіў у турму. Тэрмін аказаўся кароткім. Свабоду прынесла рэвалюцыйная смута 1917 г.

Праз краіну, ахопленую анархіяй і тэрорам, юнак прабраўся ў Мінск і нечакана зразумеў, што заўсёды марыў пра такое жыццё, поўнае небяспекі і прыгод. Сяргей далучыўся да аднаго з партызанскіх атрадаў і да вясны 1921 г. ваяваў у шэрагах беларускай паўстанцкай арганізацыі “Зялёны Дуб”. 3 заканчэннем вайны скончылася і партызанская вольніца. Дваццацігадовы хлопец апынуўся на польскім баку мяжы без прафесіі, без грошай, без сям’і. Тады ж ён трапіў на вока агентам 2-га аддзела польскага генштаба (т.зв. “двойкі”), які займаўся разведкай і контрразведкай, і без ваганняў прыняў іх прапанову аб супрацоўніцтве.

Пазней у адной з аповесцей ён напіша: “Работа шпіёнаў цікавіла мяне заўсёды. Мне імпанавалі іхні спрыт, энергія, адвага. Уступіць у вайсковую выведку, каб знайсці прымяненне сваім сілам, я й не спрабаваў, бо ўважаў гэта за немагчымае. Лічыў, што агенты выведкі мусяць мець надзвычайныя здольнасці, скончыць шматгадовыя спецыяльныя школы. Памыляўся… Патрэбна пэўная кваліфікацыя, і выявілася, што я яе маю”. Ён добра ведаў памежную паласу, якая па жывым перарэзала Беларусь; валодаў мясцовай гаворкай — сумессю рускай, беларускай і польскай моў з дамешкам яўрэйскіх слоў; быў знаёмы з ваеннай справай. На сваё першае заданне разведчык Пясецкі пайшоў без грошай і дакументаў, у кішэні было 5 тысяч марак, што па тагачасным курсе адпавядала аднаму долару. Пераход граніцы ва ўсе часы быў справай нялёгкай, а тым больш на пачатку 1920-х… Каб трапіць з “польскага” Ракава ў савецкі Мінск, неабходна было пераадолець мяжу, а потым – т.зв. “другую пагранічную лінію”. Паміж імі дзяжурылі конныя і пешыя патрулі, у зручных месцах хаваліся “сакрэты”. Мясцовасць за другой лініяй прачэсвалі конныя раз’езды. Рэгулярна праводзіліся аблавы. Небяспечным мог быць і выпадкова сустрэты злачынца, і даведзены да галечы селянін, і яўрэй-шавец — сакрэтны супрацоўнік Надзвычайнай камісіі. “Такое падарожжа, — пісаў наш герой, — можна параўнаць з вялікай шахматнай дошкай, чорныя палі якой абазначаюць небяспеку, і трэба перайсці з аднаго боку на другі толькі па белых клетках. Пры гэтым звычайна не ведаеш, дзе наступны чорны квадрат”.

Памежжа жыло асаблівым жыццём. Тут квітнела кантрабанда, нефармальнай сталіцай якой стала мястэчка Ракаў. Тысячы людзей займаліся толькі тым, што перапраўлялі ў абодва бакі разнастайныя тавары: дамскую бялізну і парфумерыю, абутак і галантарэю, штучныя зубы і электрычныя ліхтарыкі. I, канечне ж, золата, брыльянты, какаін. Будучы па натуры авантурыстам, Пясецкі ўцягнуўся ў гэты вір. Перад начальствам апраўдваўся — яму як разведчыку зручна дзейнічаць пад маскай кантрабандыста. I сапраўды, афіцыйныя рапарты адзначалі яго адвагу, спрыт, здольнасць выконваць самыя складаныя заданні. Але поруч з гэтым ён не грэбаваў звычайным разбоем. Прыахвоціўся да наркотыкаў і гарэлкі. Увесь час увязваўся ў розныя авантуры, за што трапляў у турму, як на савецкім, так і на польскім баку. Урэшце рэшт “двойка” вырашыла пазбавіцца ад непрадбачанага агента. У канцы 1926 г. ён зноў апынуўся без грошай і без працы. 3 усёй маёмасці застаўся толькі рэвальвер.

Разам з сябрам Пясецкі здзейсніў напад на пасажырскі цягнік на вузкакалейцы Ліда — Гродна. Акцыя прайшла паспяхова, але праз нейкі час паліцыя затрымала злачынцаў. Былога разведчыка асудзілі на расстрэл, які, улічыўшы ранейшыя заслугі, замянілі на 15 гадоў зняволення. За кратамі Пясецкі бясконца бунтаваў, патрабаваў выканання сваіх правоў, пісаў прашэнні аб скарачэнні тэрміну. Замест гэтага яго пераводзілі з адной вязніцы ў другую з больш суровым рэжымам. Ліда, Равіч, Каронаў і, нарэшце, “Святы Крыж” — турма з самымі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Кожны пяты вязень паміраў у яе мурах. Менавіта тут Сяргей пачаў пісаць. Яму ў рукі выпадкова трапіў абрывак газеты з аб’явай пра літаратурны конкурс. I арыштант вырашыў удзельнічаць.

У яго жыцці было столькі прыгод, што іх хапіла б на некалькі раманаў. А польскую літаратурную мову, якой раней не ведаў, паспеў вывучыць па кнігах турэмнай бібліятэкі. Вязню нават выдалі чысты сшытак. Лепш няхай піша, чым арганізоўвае чарговы бунт. Менш чым за месяц з’явілася аўтабіяграфічная аповесць “Пяты этап”, героямі якой сталі кантрабандысты і разведчыкі. Але турэмная цэнзура адмовілася даслаць яе на конкурс. Не выйшла на волю і другая аповесць “Дарога да сцяны”. Цэнзура ўгледзела ў ёй парушэнне “маральных правіл”. I толькі трэці твор — “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” — трапіў да чытачоў. Гэтая кніга змяніла лёс аўтара. Выдадзеная ў 1937 г., яна хутка стала бестселерам, вытрымала некалькі выданняў у Польшчы, была перакладзена на замежныя мовы. Натуральна, публіка жадала бачыць аўтара і была надзвычай здзіўлена, калі даведалася, што ён адбывае тэрмін за разбой. Грамадская кампанія за вызваленне пісьменніка, да якой далучыўся і ўраджэнец Мінска Мельхіёр Ваньковіч, дала свой вынік. Восенню 1937 г. Сяргей Пясецкі апынуўся на волі.

Ён вёў самотнае жыццё. Пазбягаў карэспандэнтаў. Шмат працаваў. Яго новая кніга “Начныя багі” заняла другое месца ў апытанні чытачоў “Wiadomosci Literackich ” на лепшую аповесць Польшчы 1938 г. Тады ж пра нашага земляка загаварылі як пра магчымага кандыдата на Нобелеўскую прэмію. Але ўсе планы перакрэсліла вайна. У час акупацыі Пясецкі быў байцом Арміі Краёвай. Уваходзіў у склад асобнай групы Віленскай акругі АК. Менавіта ён арганізаваў уцёкі з вязніцы гестапа Юзафа Мацкевіча, пазней знакамітага польскага пісьменніка. Пасля вайны здолеў перабрацца ў Італію, адтуль выехаў у Англію, дзе правёў рэшту жыцця. Хоць яго кнігі выходзілі ў розных краінах, жыў бедна. Многія выдавецтвы не надта рупіліся пра высылку ганарараў. У прадмове да выдадзенага ў Італіі “Каханка Вялікай Мядзведзіцы” ўвогуле было сказана, што аўтар загінуў на вайне. Тым не менш літаратурнай працы Пясецкі не кідаў. Пісаў навелы, п’есы, публіцыстычныя артыкулы. У Англіі з’явіўся і вострасатырычны раман “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”. Ён быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў у выгнанні, супрацоўнічаў з эміграцыйнымі выданнямі, у тым ліку са славутай парыжскай “Культурай”. У 1953 г. з’явіўся першы пераклад яго твораў на беларускую мову. У газеце “Бацькаўшчына” пад загалоўкам “Забытыя героі” былі надрукаваныя ўрыўкі з аповесці пра партызан 1919 г.

12 верасня 1964 г. Сяргей Пясецкі памёр у ваенным шпіталі ад раку. Ён пахаваны далёка ад родных Ляхавіч, у Вялікабрытаніі, у горадзе Гастынгс. I амаль праз сорак гадоў пасля яго смерці кнігі Пясецкага нарэшце пачалі даходзіць да беларускага чытача.

 

Блінец, А. Турма і воля Сяргея Пясецкага / Андрэй Блінец // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 11 лістап. (№ 45). – С. 11.

«Фартуна ходзіць па коле»

 

Зірні, Гэля, на бяду.

Як з забавы той іду:

Голы, босы, абарваны,

Спіты, збіты, падрапаны!

З песні перамытнікаў

 

Не, вядома, гэта не рэцэнзія. Што рэцэнзаваць твор, які напісаны ў дваццатых гадах мінулага стагоддзя, перакладзены з польскай на беларускую дваццаць пяць гадоў таму, апублікаваны ў сярэдзіне дзевяностых у газеце “Голас Радзімы”, а цяпер выйшаў асобнай кнігай? Радкі гэтыя – прыпознены водгук запазнелага чытача. Зрэшты, большасць яе чытачоў, цяперашніх і будучых, таксама запазнелыя. Так склалася наша жыццё.

 

Па жанры гэты раман — прыгодніцкі. I прыгоды тут незвычайныя. Усе, акрамя самых маладых, памятаюць той ажыўлены, а часам і кантрабандны гандаль, што панаваў паміж Беларуссю і Польшчай на пачатку 90-х гадоў. Калі прыходзяць цяжкія часы, памежны гандаль і кантрабанда — адзін са спосабаў выжывання простых людзей. Розніца толькі ў наборы папулярных тавараў ды варыянтах пераадольвання межаў.

Ёсць і доля рамантыкі ў гэтым занятку. Далёка не кожны здольны займацца такой працай. Патрэбен своеасаблівы характар, дый лёс павінен павярнуцца так, каб застаўся ў чалавека гэты адзіны і небяспечны шанц. Менавіта так выявіўся характар і так склаўся лёс Улада – героя рамана Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. Выданне пабачыла свет дзякуючы братам Янушкевічам. Фелікс у свой час пераклаў раман на беларускую мову, Язэп здзейсніў выдавецкі праект.

Дзея рамана адбываецца на беларускай зямлі, на прыгранічных тэрыторыях тагачасных  Польшчы і Савецкага Саюза, на Ракаўска- Івянецкім памежжы. Раз-пораз мільгацяць знаёмыя назвы: Волма, Навагрудак, Стаўбцы, Радашковічы, Рубяжэвічы, Маладзечна… I персанажы ягоныя — беларуская (а таксама расійская, яўрэйская) моладзь, што па начах сягае праз дзяржаўную мяжу з ношкамі за плячыма. У ношках — па трыццаць-сорак фунтаў — тавары,  якія маюць попыт у Беларусі і Польшчы. У Беларусі гэта панчохі, шалікі, грабенчыкі, паяскі, лак, пудра, туалетнае мыла… У Польшчы таксама рознае, але ж асаблівым попытам карыстаюцца скуркі вавёрак. алтайскіх… (Ну а, да прыкладу, цыганы — тыя гоняць крадзеных коней: з Польшчы ў Беларусь, з Беларусі ў Польшчу.)

Самі хлопцы не гандлююць, на то ёсць перакупшчыкі. Тавар «апыльваецца» хутка, грошы круцяцца вялікія. I жывуць хлопцы днём сённяшнім — піць дык піць, гуляць дак гуляць.

Гэй, там піва! Гэй, гарэлка!

Гэй, там рэжуць на гармоні!

Гэй, там мая Марысенька

Шклянкай аб бутэльку звоніць!

Здарэнняў на граніцы ў рамане шмат, але ж не адно небяспечнае блуканне па лясах складае ягоны змест. Карціна вымалёўваецца больш шырокая і знакавая: жыццё людзей у той складаны час — і на польскім баку, і на савецкім. Адпаведна, і адносіны паміж людзьмі: сябруюць перамытнікі да самаадданасці, варагуюць да прыцэльных стрэлаў. Што будзе заўтра, не ведае ніхто… “Гульня наша была не з лёгкіх. Яна патрабавала шмат спрыту і вытрымкі. Часамі мы проста выбіваліся з сіл. Узяўшыся за работу, вымушаныя былі трымаць у полі зроку самыя розныя рэчы. Усё гэта разам узятае стварала цікавую азартную гульню, у якой не раз ставілі на карту ўласныя галовы, але нам нельга было прайграваць…

Яны ўсе розныя, непадобныя адзін на аднаго. Рознага ўзросту, тэмпераменту, звычак. Ёсць местачкоўцы, што апякуюцца сваімі блізкімі і таму рызыкуюць жыццём; ёсць маладзёны, як Улад у якіх няма на свеце нікога; ёсць такія, як Шчур, былы растоўскі злодзей, з цёмным мінулым, што невядома як паявіўся на гэтай зямлі і гэтак жа раптам знікне… Кожны мае свае адметныя рысы: абачлівы, бывалы праваднік Юзік Трафіда, аматар анекдотаў і эратычных гісторый Ванька Бальшавік, хударлявы, усмешлівы, выдатны спявак Салавей, заўсёды галаднаваты Фелікс Маруда і г.д…

Дарэчы, даўно заўважана, што сярод злодзеяў шмат таленавітых людзей. Найпрасцейшы шлях выявіць сябе ў гэтым сэнсе — песня. Вось і Шчур, маўклівы і рашучы, для якога нож – любімая цацка, падпіўшы, няблага іграе на балалайцы і спявае беларускія песенькі:

Закладай-ка пару коні

І пояс шырокі!

Мы паедзем у залёты

Да панны Сарокі!

 Увогуле ў рамане даволі шмат песень і спяваюць хлопцы часта. Мажліва, і раней — да Першай сусветнай, да рэвалюцыі ў Расіі і грамадзянскай вайны ў Польшчы і Беларусі — былі перамытнікі, прынамсі, своеасаблівых вершаў і песень яны стварылі шмат.

М Ваньковіч, які стаў першым чытачом рамана Пясецкага, напісаў змястоўную і важную для разумення кнігі прадмову, якую варта разглядаць як яе важкую частку. Каб пабачыць аўтара, гэтага апантанага пісьменніцтвам чалавека, асуджанага на смяротнае пакаранне, замененае 15-гадовым зняволеннем, ён нават ездзіў да яго на спатканне ў турму на Святым Крыжы.

Пэўна, калі ёсць лёс, то ніякай асаблівай пісьменніцкай вучобы не трэба. Тады пісаць лёгка і без прафесійных хітрасцяў. Ну, а калі лёс шэры, будзённы, без падзенняў і ўзлётаў,— вось тады патрэбна старанная вучоба ці нешта накшталт таленту… Дарэчы, без таленту мы яшчэ здолеем што-небудзь напісаць, а без асабістага лёсу — не, не напішам.

У турме Сяргей Пясецкі некалькі разоў звяртаўся да Прэзідэнта з прашэннем аб памілаванні. Гэта звычайныя паводзіны чалавека, асуджанага на доўгае зняволенне. Усе спадзяюцца на высокі суд. Дарэмна! На кожны зварот адказ адмоўны. I толькі раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, дзякуючы М. Ваньковічу, прабіўся ў Божы свет, тэрмін зняволення арыштанту скарацілі. Так што пішыце раманы, як лёс раптам прывядзе вас за краты! Толькі ж пішыце таленавіта…

Але вернемся да рамана.

Не хадзі ж ты, мілы,

Не хадзі начамі,

Па краю магілы

З смерцю за плячамі!

Адзін за адным знікаюць сябры. Каго забілі, каго арыштавалі, хто зарокся хадзіць сам. У дрыгве непадалёк ад вёскі знайшлі пяці трупаў: хлопцаў злавілі чэкісты, адабралі тавар, завялі ўдрыгву і пастралялі. Кітайца і Бульдога арыштавалі савецкія пагранічнікі, Юзіка Трафіду—польскія. Разбілі групу Цвіка — 14 чалавек. Граніца з абодвух бакоў умацоўвалася, праца перамытнікаў станавілася  усё больш цяжкай і небяспечнай. Законы Польшчы і Савецкай Беларусі розныя, і калі перамытніка лавілі на польскай тэрыторыі — ён атрымліваў некалькі месяцаў турмы, у Савецкім Саюзе маглі абвінаваціць у шпіянажы і тады, вядома, — расстрэл.

Так, рамантыка хлопцам-перамытнікам блізкая, але ж калі дзяржаўную мяжу даводзіцца пераадольваць па два разы на тыдзень, а то і часцей, калі найлепшы час — глыбокая восеньская ноч ці зімовая завіруха, рамантыка знікае. Застаецца цяжкая і небяспечная праца. Таму паступова ўзнікае жорсткасць у адносінах да людзей. У канцы рамана Улад больш не ходзіць за мяжу, ён цікуе ў лясах за іншымі перамытнікамі, з якімі варагаваў, помсціць за смерць сяброў, здабывае грошы… Урэшце ён застаецца адзін. “Блукаю адзін па лясах, палях, лугах. Крочу начамі па паграніччы.. Люблю лес — як рысь, як воўк. Люблю зброю —       як найлепшага сябра, і надзвычай люблю ноч: самую надзейную маю каханку”.

Вядома ж, начныя паходы, прыгоды на мяжы жыцця і смерці накладваюць свае пячаткі на душы людзей.

Усе ведаюць, што лёс героя аповесці ці рамана — не тое, што лёс яго аўтара. Герой атрымлівае ў спадчыну самыя драматычныя сітуацыі асабістага жыцця пісьменніка, а таму яго жыццё больш складанае і трагічнае. Але ж тут усё інакш. Напаўгалодная маладосць, служба ў войску, беспрытульнае бадзянне па Вільні, здабыванне грошай у прыграніччы, 15-гадовае зняволенне, жыццё на чужыне… Магчыма, усё гэта ёсць і ў іншых творах Сяргея Пясецкага, якія яшчэ не дайшлі да Беларусі..  .

Раманаў, напісаных у турмах, шмат. Хто толькі ні насіў арыштанцкую вопратку! Не менш і тых, хто ўпершыню ў турме ўзяўся за пяро. Я задаў такое пытанне Інтэрнету і жахнуўся: якія імёны! Якія знаёмыя творы! I незнаёмыя, што сышлі ў нябыт. Аднак “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” з тых, што не губляецца ў гісторыі літаратуры.

 

Алег Ждан

 

Ждан, А. Фарнтуна ходзіць па коле / Алег Ждан // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 10 ліп. (№ 25). – С. 6. – Пра раман Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.

Карсар памежжа

 

Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі айчынны чытач мае мажлівасць пазнаваць творчасць свайго слыннага земляка, шырокавядомага ў Еўропе ўжо ў даваенны час, імя якому — Сяргей Пясецкі (1901, Ляхавічы — 1964, Лондан).

Яшчэ ў сярэдзіне 1990-х на старонках «Голасу Радзімы» ў перакладзе Ф. Янушкевіча друкаваўся раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy, 1937; асобным выданнем пераклад выйшаў летась; гэта найбольш вядомы твор празаіка, перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію); напрыканцы 1990-х у часопісе «Спадчына» з’явіліся раздзелы з рамана «Начныя багі» (пераклад B.  Арэшкі). Урэшце, часопіс «Полымя» ў 2001 г. друкаваў раздзелы з рамана «Ніхто не дасць нам вызвалення» (пераклад П. Рагойшы). I вось новая сустрэча…

Як пісьменнік С. Пясецкі сфарміраваўся… у турме. Яго кідалі за краты 6 разоў. За турэмнымі сценамі ён адседзеў 14 гадоў. 3 іх апошнія 11 — бесперапынку. 3 іх 5 гадоў — у адзіночцы…

Турэмнае зняволенне паспрыяла самаадукацыі. Чытаючы першы твор празаіка, выразна ўсведамляеш: да багатага жыццёвага досведу, да неўтаймаванай фантазіі сапраўднаму раманісту патрэбны яшчэ глыбокія веды. Сяргей Пясецкі не меў мажлівасці вучыцца ў маладым цывільным жыцці: рэвалюцыі, акупацыі, вызваленчыя рухі, жыццё за кавалак хлеба на ракаўска-менскім памежжы…

Чаму сярод двух дзясяткаў эпіграфаў, падабраных Пясецкім для свайго першага рамана «Пяты этап», неаднаразова сустракаюцца біблійныя? Тлумачэнне простае: там, у польскіх турмах (Равічы, Каранова, св. Крыж), па Бібліі і па газетнай перыёдыцы C.         Пясецкі вучыў польскую мову. Паводле ўласнага прызнання, ён не сутыкаўся, ды і не ведаў, а тым болей і не вучыў яе да дваццаці гадоў. Аднойчы ў перыёдыцы вычытаў пра літаратурны конкурс. Вязень Пясецкі за некалькі месяцаў напісаў раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і… атрымаў першую прэмію! А потым і найдаражэйшы «ганарар» — датэрміновае вызваленне (дзякуючы заступніцтву слыннага раманіста Мельхіёра Ваньковіча, яшчэ аднаго нашага земляка, творчасць якога хто ведае на Беларусі?)…

Ужо ў тым першым апублікаваным творы С. Пясецкага сярод каларытных герояў-персанажаў чытач сустрэў вызначальную згадку-апісанне: «Адхінуўшы з памежжа павалоку цемры, мы ўбачылі б акул граніцы: сялян з абрэзамі, карабінамі, рэвальверамі, сякерамі, віламі і каламі, якія цікуюць здабычу… Убачылі б незвычайную постаць… чалавека, які самотна перамервае пагранічча… Крочыць з рэвальверамі ў руках, з гранатамі за пасам, з кінжалам на баку. Гэта шпіён… Стары, загартаваны, цудам ацалелы ў дзесятках сутычак, рашучы, нібы д’ябал, да шаленства смелы пірат граніцы…»

Вось такі наскрозь аўтабіяграфічны герой, праўдзівы карсар памежжа Раман Забава і быў ужо створаны С. Пясецкім у найпершым (па часе напісання) творы «Пяты этап». Раман быў напісаны… за 4 тыдні. За 28 дзён! (2—29 красавіка 1934 г.)

Паказальна, калі 2 жніўня 1937 г. С. Пясецкі пакідаў турэмныя сцены, ён вынес з сабою не толькі зачытаны асобнік «Бібліі» і два чарнавыя рукапісныя зборнікі вершаў (не захаваліся), але таксама і даўжэзны (бо на 600 загалоўкаў!) спіс літаратуры, якой не было ў турэмнай бібліятэцы, але якую вязень самых суровых польскіх турмаў жадаў прачытаць.

Яшчэ да вайны раман пачаў распаўсюджвацца ў замежжы: спачатку на шведскай (1939), потым дацкай (1943) і іспанскай (1948) мовах. А ўлічваючы, што нейкі час «Пяты этап» друкаваўся як частка рамана «Роўныя начным багам», сюды належыць залічыць і выданні італьянскія (1955—1956 гг.).

Цяпер да гэтых перакладаў далучаецца і беларускі. Чытачу будзе цікава даведацца пра шмат якія рэаліі з кантрабанднага і шпіёнскага жыцця на памежжы і найперш Менска (так афіцыйна падавалі назву сталіцы БССР да 1939 г.).

Ужо на волі ў даваенны і паваенны час (пісьменнік жыў у Італіі, а пазней у Англіі, дзе і памёр), паўстаў дзясятак твораў, пераклад якіх на беларускую мову паспяхова працягваецца.

Так што айчыннага чытача яшчэ чакае не адзін этап пазнання творчасці нашага таленавітага земляка з Ляхавіч.

 

 

Карсар памежжа : [прадмова да публікацыі перакладу на беларускую мову рамана “Пяты этап”] // Полымя. – 2010. – № 4. – С. 91-128.

Сергей Пясецкий и Виктор Яркин: 

взгляд на контрабанду и контрабандистов с разных сторон границы

Сведущий наш читатель, прочитав первые главы «Тачанки», подсказывает письмами и телефонными звонками: «А почему бы вам, уважаемый автор, не рассказать о Сергее Пясецком — поэте белорусских контрабандистов двадцатых годов?».

Действительно, была такая колоритная личность: Сергей Пясецкий (Сяргей Пясэцкі, Sergiusz Piasecki; 1901–1964) — один из наиболее ярких польских писателей белорусского происхождения XX столетия. Родился в Ляховичах, незаконнорожденный сын обедневшего шляхтича Михаила Пясецкого. По натуре — авантюрист и романтик, по роду деятельности — контрабандист и «агент империалистических разведок». Немало сидел в тюрьмах, немало написал приключенческой и сатирической прозы.

В последние годы в белорусской читательской среде наблюдается мода на Пясецкого, его книги выходят в негосударственных издательствах, переводами с польского (профессиональными и любительскими) заполнен Интернет. Для примера публикуем отрывок из первой главы знаменитой книги Пясецкого «Любовник Большой Медведицы». Автором перевода выступил известный блогер Шаман (szhaman.livejournal.com). Описывается быт контрабандистов, реалии советско-польской границы и Виленского края глазами ярых противников Советов:

«Это была моя первая «дорога». Шло нас двенадцать: я и еще девять контрабандистов; партию вел «машинист» Юзеф Трофида, старый, опытный проводник; за товаром присматривал еврей Лева Цилиндр. «Нóски» у нас были легкие: по тридцать фунтов каждая, но они были большими. Товар переправляли дорогой: чулки, шарфы, перчатки, шали, галстуки, гребни…

Мы сидели, утопая в темноте, в длинном, узком и влажном канале, проходящем под высокой насыпью. Вверху бежала дорога, ведущая из Ракова на юго-восток. Сзади мерцали огни Поморшчизны. Впереди была граница.

Мы отдыхали. Парни, укрывшиеся в канале, курили, пряча огоньки папирос в рукавах курток, — последний раз перед отправлением в дорогу. Курили медленно, жадно втягивая в грудь табачный дым. Некоторые поспешно докуривали уже вторую папиросу. Все сидели на корточках, опершись о влажные стены канала плечами, на которых были закреплены на лямках, как ранцы, большие «нóски».

Я сидел с краю. Около меня, возле самого устья канала, маячил на темном фоне неба неясный силуэт Трофиды. Он повернулся ко мне бледным пятном лица и начал шептать хриплым, как бы простуженным голосом:

— Держись меня… Понимаешь?.. Ну и того… Если влипнем… только нóски не бросай!.. Смывайся с нóской… Если большевики без товара поймают… впаяют шпионаж… Тогда конец!.. На торф переработают!..

Я кивнул головой, что понял…».

Да, написано любопытно. Но этой цитатой и ограничимся.

Пясецкий — уже не «эксклюзив». А мы предпочитаем не обуваться в чужие тапочки, не занимаемся пересказом книжек, купленных в привокзальных киосках Варшавы, Вильнюса, Киева или скачанных из Интернета.

Наш объект исследования — документально-архивные первоисточники. Например, одним из таких первоисточников сведений о контрабандистах являются мемуары первого председателя ЧК БССР Виктора Яркина (1889–1937) «Борьба с контрреволюцией в Западной области и Белоруссии (1918–1919 гг.)».

В феврале 1937 года белорусский Истпарт выдал отрицательную внутреннюю рецензию на рукопись Виктора Ивановича, а через месяц автора арестовали и вскоре казнили. Текст мемуаров пролежал в глухом архивном спецхране несколько десятилетий, и лишь узкий круг партийных историков знал о его существовании.

Далее в «Белорусской военной газете» — ПЕРВАЯ публикация «контрабандистских» страниц мемуаров Яркина. Текст подвергнут  правке и сокращению.

«Не успела новая советско-германская граница 1918 года разделить русские земли, как в заменившей фронт пограничной полосе закипела бурная «приграничная жизнь» со всеми ее типичными проявлениями.

Поэтому летом 1918 года с созданием в Западной области пограничных чрезвычайных комиссий, которые подчинялись непосредственно Западной ЧК в г. Смоленске, начал наводиться порядок в приграничье. Подобные чека создавались на основании постановления ВЧК от 12 июля 1918 года и к практической работе приступили в августе.

В Орше начальником окружной пограничной чека был назначен тов. Ривин Лазарь Борисович, а в Черикове — тов. Нестеров Михаил Павлович.

В западной пограничной полосе стала задерживаться масса контрабандистов, идущих в Россию, в том числе и со шпионскими задачами. А собственно контрабанда выглядела так. Из России на Запад шла главным образом мануфактура дорогого ассортимента, а также ценные денежные бумаги, золото, бриллианты, мыло, кожа. Из заграницы — сахарин, зажигалки и камни для них, а также монпансье и прочие сладости.

В пограничной полосе появилось множество контрабандистских «ячеек». Шла «обработка» пограничной стражи и — спекуляция, спекуляция, спекуляция без меры и конца. Чтобы ясно представить картину, существовавшую всюду, возьмем для примера Оршу.

Итак, Орша — город новых контрабандистов. Еще недавно это был захолустный городишко, ничем не отличавшийся от прочих уездных центров Могилевской губернии. Большинство его жителей прежде вели полунищенское существование, одалживались друг у друга «на праздник», занимались самой мелкой, примитивной торговлей с деревней.

А теперь? Теперь Орша снабжает тканями, мылом и прочими товарами Минск, Вильно, Варшаву и чуть ли не Вену и Берлин. А обратно — в Смоленск, Москву, Петроград — идут продукты химической промышленности, сахарин.

Орша задает тон, Орша диктует цены.

И пусть еще нет в помине русско-германского или русско-австрийского торгового договора, но уже успел широко развиться местный торговый Клондайк — контрабанда.

Контрабандой занимаются здесь все, начиная от немецких и наших пограничников и кончая заезжими мужичками, которые оперируют многими пудами «сладкого» (сахарина), «горького» (кофе), «цветного» (анилиновые краски) и «твердого» (кремни для зажигалок).

Оршанская «биржа»… Провоз товаров через границу в ту и другую сторону сопряжен с большим риском. Поэтому приезжающие в Оршу купцы (как из России, так и из оккупированных немцами областей) предпочитают иметь дело с переходящими границу ловкими смельчаками.

Таким образом в Орше создалась поначалу стихийная «биржа», которая нынче не хуже Лондонской торговой биржи диктует цены на европейском рынке. Попадают, например, сюда дамские чулки, котирующиеся в Москве по 180–200 рублей дюжина, а оршанская «биржа» устанавливает цену на них 300–350 рублей, и затем с дальнейшим «законным» нарастанием цены они продаются в Минске по 500 рублей и более за дюжину.

Особенно дикая вакханалия происходила одно время на оршанской «бирже» с германским сахарином и австрийскими кремнями для зажигалок. Цены на эти товары до того поднялись по сравнению с существующими в Минске, что многие минчане, люди самых разнообразных профессий и социального положения, занялись выгодным транспортом в Оршу сахарина и кремней. От минчан не отставали гомельские, бобруйские, могилевские жители.

И началось форменное «биржевое» помешательство. Как затем взвинчивали цены на эти товары в Москве — легко представить.

Но вот случилось то, что должно было неизбежно случиться: в силу производственно-экономических законов наступило истощение минского рынка и временное перенасыщение московского. В результате цены поднимаются в Минске и падают в Москве. Началось обратное движение. Опять захлопотала оршанская «биржа». То же самое происходило с украинским и польским сахаром: когда в Минске цена ему 5 рублей, то в Москве — 25–30 рублей за фунт.

Агенты… Не успеете выбраться из туго набитого людьми и заваленного мешками и ящиками вагона, как вас встречает некий шустрый паренек. Смотря по вашей национальности — русский, поляк, еврей или армянин, он обязательно будет вашим компатриотом и обратится на родном языке:

— Вы — левый?..

Скоро выясняется, что политические убеждения ни при чем, а интересует паренька степень легальности вашего перехода границы. Звучит предложение шепотом:

— Если вы без пропуска, то не беспокойтесь: я все устрою.

Так как в настоящее время получение пропуска в оккупированную немцами зону представляет практически непреодолимую трудность, то вполне понятно, что в большинстве случаев вы отвечаете удовлетворительно и покорно следуете за неожиданным благодетелем. Выйдя за пределы вокзала, он тут же особой профессиональной скороговоркой излагает вам «прейскурант»: переход границы без вещей — 200 рублей, с вещами — 300, с товаром общим весом до 100 пудов — особая такса в зависимости от ассортимента.

Агент ведет вас грязными кривыми улочками Орши, и наконец попадаете в обширные каменные ворота какого-то монастыря. Пересекаете заросший травой двор, затем сквозь калитку в глухой, заросшей мхом стене попадаете еще в один двор, где в одном из строений помещается бойкий кабачок.

Тут можно достать различные заграничные закуски и даже коньяк. Публика самая пестрая: беженцы, спекулянты, агенты контрабандистов. И — солдаты-пограничники. Как наши, так и германские. Здесь совершаются разные сделки. Здесь нанимаются подводы. Здесь известно расписание караулов нашего и германского кордонов. Здесь вас знакомят с проводником и «вашим» часовым. Одним словом, здесь — «центральный комитет» контрабандистской организации.

Побывав в этом или ему подобном «Цека» и значительно облегчив кошелек, вы вполне благополучно переходите российскую границу — иногда даже как будто вполне легально. Причем проверяются ваши документы, просматриваются вещи, и все оказывается «в порядке». Далее попадаете к немецкому часовому — тоже «своему», который обеспечивает спокойствие уже на оккупированной территории…

Вот была какова картина до создания пограничных чрезвычайных комиссий».

 

Крапивин, С. Сергей Пясецкий и Виктор Яркин:  взгляд на контрабанду и контрабандистов с разных сторон границы / Сергей Крапивин // Белорусская военная газета. – 2012. – 27 окт. – С. 3. – Из цикла статей «В тачанке с двойным дном».

Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне

 

Пасля заканчэння Савецка-польскай вайны Сяргей Пясецкі, жаўнер Літоўска-беларускай дывізіі, абаронца Варшавы 1920 года, застаўся без пэўнага занятку. Пра гэты час ён расказвае ў аповесці «Жыццё раззброенага чалавека», беларускі пераклад якой нядаўна з’явіўся. Частка дзеянняў гэтай аповесці адбываецца на пачатку 1920-х у Лідзе. Тут галоўны герой, пераапрануўшыся ў беднага беларускага селяніна, размаўляе па-беларуску і прадае лідскім яўрэям фальшывы вэксаль.

Каб неяк выжыць, Сяргей Пясецкі пачаў супрацоўніцтва з 2-м аддзелам  Генеральнага штаба польскай арміі — выведкай. Добрае веданне моў, фізічная падрыхтоўка і набыты сярод мінскіх зладзеяў спрыт зрабілі з яго выдатнага выведніка.

Аднак выведка плаціла няшмат, таму Пясецкі заняўся кантрабандай. Ён неаднаразова пераходзіў Савецка-польскую мяжу, бывала што і па 30 разоў на месяц. Потым расказваў, што толькі за лета 1925-га прайшоў пешшу больш за 8 000 кіламетраў. За ўцёкі з засады, якую арганізавала ГПУ, і ўратаванне калегі атрымаў чын падпаручніка.

Пясецкі падтрымліваў кантакты і з савецкімі камандзірамі, прывучаючы іх да какаіну. Потым пачаў займацца кантрабандай наркотыкаў. Сам стаў наркаманам, учыніў шэраг скандалаў з кіраўніцтвам і ў лютым 1926-га з выведкі быў звольнены. Але ёсць версія, што нібыта ён, Сяргей Пясецкі, выявіў сувязі паміж Саветамі і некаторымі ўплывовымі польскімі асобамі.

Такім чынам, Пясецкі зноў стаў чалавекам без працы. У пошуках уратавання спрабаваў нават уступіць у Замежны легіён. Пра гэты час расказваюць ягоныя творы «Пяты этап» і «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», якія існуюць у перакладзе на беларускую. Цяжка забыць той эпізод у «Пятым этапе», дзе добра п’яны ўзброены галоўны герой робіць напад на адзін з лідскіх рэстаранаў, а потым са стрэламі ідзе па раёне Слабодка да каханкі.

Шукаючы працу, Пясецкі з рэвальверам і рэштай какаіну наведаў Брэст, Львоў і Варшаву, а з сярэдзіны мая пасяліўся ў Лідзе ў свайго сябра Яна Шэўчыка па адрасе Слабодка, 62 і жыў тут да 6 ліпеня. Будучы пісьменнік заўважыў, што сябру цяжка яго ўтрымоўваць, падзякаваў за гасціннасць і пайшоў пешкі ў Гродна  да стрыечнага брата Антона Пясецкага. Пабыў у Гродне (брат жыў па вуліцы Славянскай, 11) толькі адзін дзень, бо і Антону Пясецкаму не было з чаго жыць. Былы выведнік і кантрабандыст зноў пайшоў у Ліду і падчас гэтай хады дзесьці каля ракі Дзітва зразумеў, што няма іншага выйсця, як пачаць абаваць.

Першы рабунак Пясецкага адбыўся 27 ліпеня 1926 года. Кур’ер віленскі пры канцы ліпеня пісаў: «Бандыт Пясецкі блукаў на працягу некалькіх дзён у навакольных лясах аля Ліды. — Л. Л.). У дзень рабунку ў 8 гадзін раніцы ён заўважыў фурманку і напаў на двух яўрэяў, якія ехалі ў ёй: Юдаля Барышанскага і Мардуха Дражніна. Пагражаючы пісталетам, цалкам абрабаваў абодвух… забраў у іх 1054 злотых, залаты  гадзіннік і іншыя рэчы».

Сам рабаўнік падчас допыту ў лідскай паліцыі гэтак расказваў пра свае дзеянні: “У вызначаны дзень на шашы ў напрамку Мажэйкава каля ракі Дзітва ў 7-8 гадзіне раніцы спаткаў фурманку, якая ехала ў бок Ліды і перавозіла 4 пустыя скрыні ад гарэлкі. На фурманцы ехалі купец і фурман, Бачачы, што сітуацыя добрая для мяне, што яны вязуць грошы за гарэлку і няма нікога навакол, я наблізіўся да фурманкі і крыкнуў па-беларуску “Рукі ўгору!”. На мой заклік фурман спыніў коней і падняў рукі, тoe самае зрабіў і купец. Я сказаў, каб аддалі грошы, якія яны ўзялі за гарэлку, пасля чаго фурман адразу добраахвотна аддаў мне 1054 злотых, з якіх я па яго просьбе даў яму некалькі злотых на авёс для каня і на жыццё. У другого яўрэя я забраў чорны адкрыты гадзіннік у цэлулоіднай похве — больш грошаў не патрабаваў, бо купцы казалі, што больш грошаў не маюць. На момант рабунку трымаў у руцэ рэвальвер (наган), які я меў з часоў працы ў дэфензіве, але не страляў. Атрымаўшы грошы, загадаў ім ехаць у Ліду і нікому нічога не казаць пра рабунак, а сам пайшоў у напрамку станцыі Нёман, каб ехаць чыгункай у Вільню, але спазніўся на цягнік і пешшу пайшоў у вёску Руда, што за Нёманам. Тут пагаліўся і пастрыгся, купіў харчоў і шкарпэткі, адрамантаваў камашы і пешшу пайшоў да Навагрудка. У Навагрудку купіў сябе гумовы плашч, чорную кашулю, бялізну, партфель, партабак, сцізорык і іншыя дробныя рэчы, на ўсё гэта, разам з фурманкамі і выдаткамі ў Лідзе — каля 400 злотых. У турме Навагрудка пакінуў для вязняў 40 злотых. Увечары вузкакалейкай выехаў да Наваельні, а адтуль чыгункай да Вільні”.

Потым было ўстаноўлена, што рабаўнік быў пад уздзеяннем какаіну і меў патрэбу ў грошах для пакрыцця закладу за свайго сябра Антона Невяровіча. Аднак калі ён атрымаў грошы, Невяровіч ужо быў на волі.

У Вільні Пясецкі спачатку пасяліўся ў гатэлі «Папа» на вуліцы Завальнай. Але пасля сустрэчы з сябрам — кур’ерам «двуйкі» (польскай выведкі) Антонам Невяровічам, каб зэканоміць грошы, перасяліўся на кватэру ў Новай Вілейцы, якую той здымаў у «ракавой жанчыны» Веры Булгакоўскай. Дарэчы, для знаёмых Вера выдавала сябе за жонку спевака Фёдара Шаляпіна.

Праз некалькі дзён Пясецкі з Невяровічам планавалі пайсці ў Савецкую Расію, каб прынесці адтуль алмазы, якія, хаваючы ад бальшавікоў, закапаў у Маскве іх знаёмы Генрык Краўзэ. Гэтыя алмазы каштавалі каля 6 000 долараў — вельмі вялікія грошы па тым часе, і Пясецкі з Невяровічам павінны былі пасля вяртання з Расіі атрымаць палову гэтай сумы. Для экспедыцыі патрэбны грошы, але Пясецкі не толькі не захаваў нарабаваныя, але дзякуючы «ракавой жанчыне» — палюбоўніцы Невяровіча, патраціў амаль усё, што меў. Сябры вырашылі пайсці на другі рабунак, і Булгакоўская ведала іх планы.

Прэса пісала: «Як паведамляюць, 22 жніўня адбыўся дзёрзкі напад на вузкакалейны цягнік, які курсуе паміж Васілішкамі і Скрыбаўцамі. Бандыты пасля затрымання поезда са зброяй у руках пагражалі жыццю ўсіх пасажыраў і адабралі ў іх упрыгожванні, вялікую колькасць долараў і некалькі дзясяткаў тысяч злотых. Потым, неапазнаныя, збеглі ў невядомым кірунку». У тым жа нумары паведамлялася пра затрыманне «савецкіх бандытаў» Пясецкага і Невяровіча, якія «бралі ўдзел у нападзе на вузкакалейны цягнік. У арыштаваных знойдзена шмат упрыгожванняў з цягніка… Гэтых людзей паслала мінскае ГПУ з мэтай выведкі. Бандыты мелі зброю».

Праз нумар тая ж газета «Слова» паведаміла, што «арыштаваны бандыты Пясецкі і Невяровіч, якія некалькі дзён таму зрабілі напад на вузкакалейны поезд пад Лідай. Яны прызналі сваю віну і выдалі супольнікаў. Між іншым, сазналіся, што ў злачынных акцыях ім дапамагаў шараговец паліцыі Віленска-Троцкага павета Левандоўскі, праз пасрэдніцтва якога хаваліся зброя і скрадзеныя рэчы, атрымлівалася неабходная амуніцыя. Расследованне праводзіць адмыслова дэлегаваны следчы Міхалевіч». I потым: «у сувязі з нападам на цягнік… арыштавана жыхарка Нова-Вілейкі нейкая Булгакоўская, падазраваная ў супрацоўніцтве з бандытамі… Сёння мы даведаліся, што Булгакоўская вызвалена ад арышту з-за недахопу ўлік».

Беларуская газета «Народная справа» таксама паведамляла: «22 жніўня на вузкакалейцы паміж Васілішкамі і Гжывіцамі пад Лідай банда разбойнікаў напала на поезд і абрабавала ўсіх ехаўшых у ім. Паліцыя заарыштавала ў Нова-Вялейцы двух учаснікаў нападу — Пясецкага і Невяровіча, якія прызналіся да віны і выкрылі сваіх хаўруснікаў. Аказваецца, што і тут не абышлося без учасця паліцыі: бандытам дапамагаў у іх “працы” паліцыянт Левандоўскі, пастарункавы паліцыі Віленска-Троцкага павета, які хаваў рабаваныя рэчы і аружжа, якое сам жа дастаўляў».

Газета назвала Скрыбаўцы на польскі манер Гжыбаўцамі. Насамрэч, у тыя часы да Васілішак вяла вузкакалейка Мураванка — Скрыбаўцы — Вялікае Мажэйкава — Васілішкі. А самі Скрыбаўцы з’яўляюцца чыгуначнай станцыяй на лініі Ліда — Масты.

Звернемся да аповеду пра рабунак Антона Невяровіча, які быў занатаваны ў пратаколах Лідскай паліцыі:

«3 Вільні выехалі ў Ліду (разам з Пясецкім. — Л. Л.) вечаровым цягніком 7 жніўня. З Ліды выйшлі па гасцінцу ў напрамку Белагруды. Пераначавалі ў лесе і на другі дзень пайшлі па гродзенскай шашы ў бок ракі Дзітва. У тых ваколіцах жылі тыдзень ці болей, вывучаючы мясцовасць. У лесе жывіліся харчамі, купленымі ў Вільні, а калі яны скончыліся, варылі бульбу з грыбамі ў посудзе — рондалю і кубку, якія ў падарожжа дала нам Булгакоўская. Калі ж мы стаміліся сядзець на адным месцы і пачалі галадаць, дык перайшлі на раку Лебяда каля мястэчка Васілішкі, дзе мы і спыняліся на некалькі дзён, сілкуючыся грыбамі і бульбай, час ад часу лавілі рыбу ў рацэ Лебяда, тут нас бачылі мясцовыя людзі. Падчас нашага знаходжання ў ваколіцах Васілішак, у адзін з дзён мы вышлі да лоркі, якая ехала ў бок станцыі Скрыбаўцы, але тады ў нас яшчэ не хапіла смеласці зрабіць напад,  да таго ж у лорцы ехала шмат хрысціян, а мы вырашылі рабаваць толькі яўрэяў, і таму вярнуліся ў лес. Праз два дні, 22 жніўня 1926 г. мы вырашылі зрабіць напад на тую ж лорку, таму прыйшлі да дарогі, па якой ехала лорка з пасажырамі ў Скрыбаўцы, і селі пад елкай. Калі мы ўбачылі лорку, дык пайшлі ўздоўж трасы, каб яна нас нагнала. Калі мы заўважылі, што едзе шмат яўрэяў, дык падбеглі да яе, і тады Пясецкі жэстам паказаў мне, што будзем рабаваць. Пясецкі першы скочыў у лорку, прыказаў затрымаць каня і пa-руску сказаў пасажырам падняць рукі ўгору, я спачатку стаяў каля лоркі з рэвальерам у руках, так сама як і Пясецкі… Падчас рабунку да Пясецкага з крыўдай звярнулася яўрэйка: чаму ён аддаў раней адабраныя грошы чыноўніку і каталічцы, за гэта Пясецкі забраў у яе завушніцы… Пасля рабунку… сказалі, каб абрабаваныя гадзіну не рухаліся з месца… а самі пабеглі да лесу… выйшлі на шашу (Ліда – Гродна. – Л. Л.) паміж 33-м і 34-м кіламетрам і пайшлі ў бок Ліды. На раніцу падышлі да Ліды на паўтара км, паснедалі адабранымі прадуктамі, падлічылі нарабаваныя грошы і агледзелі рэчы – у нас было 15 долараў, 140 зл., 4 пярсцёнка, пара завушніц і лёгкае паліто, якое Пясецкі забраў, бо думаў, што нам будзе холадна. Потым я ў шапцы чыгуначніка пайшоў у Ліду, дзе купіў брытву, бутэльку гарэлкі, харчы… і ў дамоўленым месцы сустрэўся з Пясецкім, мы разам пад’елі, пасля чаго Пасяцкі пагаліўся… Вечарам мы пайшлі ў Ліду. У чыгуначнай касе я купіў білеты да Вільні, мы селі ў цягнік і без ніякіх перашкод даехалі да Вільні».

Сяргей Пясецкі: «Закончыўшы, прыказаў Невяровічу рэзаць пастромкі ад вупражы каня… Пасля рабавання адышоў ад лоркі на 20 крокаў і падумаў, што падае дождж, холадна і яшчэ некалькі дзён мы будзем у дарозе, таму я вярнуўся і ў аднаго маладога яўрэя адабраў карычневае паліто, якое і        зараз на мне. Калі я адбіраў паліто,  дык рэвальвер нават не даставаў, паліто аддалі мне добраахвотна».

Чаму Пясецкі з Вільні адмыслова едзе пад Ліду, каб здзейсніць рабунак? Мяркую, справа ў тым, што ён як жаўнер Літоўска-беларускай дывізіі ў 1919 і 1920 гадах ваяваў у гэтых лясах пад Лідай і добра ведаў мясцовасць.

Пасля рабунку Пясецкі і Невяровіч са здабычай вярнуліся ў Новую Вілейку да Булгакоўскай, але гаспадыні дома не было. Ключ ад кватэры знаходзіўся ва ўмоўленым месцы, а ў кватэры на стале сябры знайшлі запіску, з якой даведаліся, што гаспадыня паехала ў маёнтак пад Яшунамі да маці. Невяровіч адразу паехаў да каханкі, а Пясецкі, агледзеўшыся, не знайшоў сваю валізку і, галоўнае, сваю гітару. Застаўшыся ў кватэры адзін, пакрыўджаны Сяргей Пясецкі зрабіў ператрус і знайшоў дзённік Булгакоўскай, з якога шмат даведаўся пра «ракавую жанчыну»: у нейкага афіцэра яна скрала 200 злотых, потым разам з сяброўкай Янінай Ізмаіловіч скралі дарагі гарнітур. У 1925 годзе з нейкім таксістам абрабавала афіцэра на 800 злотых і г. д.

Невяровіч не знайшоў сваю каханку і, вярнуўшыся ў Вільню, адразу выпадкова сустрэў яе на вуліцы Кальварыйскай. Вера растлумачыла сваю адсутнасць тым, што бавіла час з афіцэрамі-лётчыкамі ў Лідзе. Пасля сур’ёзнай размовы з жанчынай гітара Пясецкага знайшлася ў некага з сяброў Булгакоўскай. Вяртанне гітары святкавалі дзвюма бутэлькамі гарэлкі.

Сябры ўжо зусім сабраліся ў Расію за алмазамі і таму арганізавалі развітальны вечар. Прыехала сяброўка Веры Яніна Ізмаіловіч. Вечар пачаўся дрэнна. Трохі выпіўшы, дзяўчаты пасварыліся з-за нейкага раней скрадзенага залатога гадзінніка. Да таго ж Невяровіч сказаў сваёй каханцы, што пасля Масквы ён да яе не вернецца. Па пакоі пачалі лётаць шклянкі, кніжкі, бутэлькі… Гулянка закончылася даносам на сяброў у паліцыю.

Віленскі даследчык Славамір Андрушкевіч знайшоў у Цэнтральным Архіве Літоўскай Рэспублікі справу супраць Сяргея Пясецкага і Антона Невяровіча. З яе бачна, што: «У ноч з 28 на 29 жніўня 1926 г. жыхарка горада Вільня Яна Ізмаіловіч заявіла ў Камісарыят паліцыі ў Новай Вілейцы, што ў яе сяброўкі Веры Булгакоўскай знаходзяцца дзве падазроныя асобы, якія маюць агнястрэльную зброю».

Справа трапіла ў Віленскі ваенна-палявы суд, пасяджэнне якога адбылося 3 верасня ў Лідзе.  Газета «Віленскі Дзённік» пісала ў рэпартажы з пасяджэння гэтага суда: «Пад уплывам непрыемнай інфармацыі аб нападу, чакаў убачыць на лаве падсудных асобаў з выдатнымі характарыстыкамі па тэорыі Ламброза, але гэтыя знясіленыя маладыя людзі маюць слабавольныя твары людзей, здольных як да злых, так і да добрых учынкаў. Пясецкі вучыўся дзесьці ў гімназіі, нібыта скончыў больш за 7 класаў, у арміі атрымаў чын падхарунжага. Невяровіч скончыў 4 класы. Маладзейшы за Пясецкага, бачна, што ён цалкам пад уплывам Пясецкага. Вядуць сябе вельмі павольна, адносіны Пясецкага да Невяровіча рыцарскія: цвердзіў, што менавіта ён быў душой усіх дзеянняў. … Абвінавачаныя карыстаюцца… спагадай прысутных у зале суда, сярод якіх шмат неўрастэнічных, кароткастрыжаных жанчын.

Усе прызнаюць і сцвярджаюць, што да нападу іх штурхнула адсутнасць працы пасля звальнення з войска. Пасля здабычы грошай праз рабунак меліся з’ехаць за мяжу, каб пачаць там новае жыццё. У абвінаваўчым акце Пясецкі і Невяровіч абвінавачваліся ў тым, што ўзброеныя рэвальверамі напалі на пасажырскі вагон лініі Скрыбаўцы—Васілішкі, і зтэрарызаваўшы пасажыраў, адабралі грошы і каштоўнасці, пасля чаго схаваліся ў лесе. На судовых пасяджэннях стала вядома, што ў беднага чыноўніка, беднай жанчыны і фурмана, якія ехалі ў вагоне, з літасці грошаў не адабралі. Акрамя таго, абвінаваўчы акт сцвярджае пра напад і рабаванне Пясецкім яўрэяў з Астрыны. Паколькі абвінавачаныя прызналі сваю віну, таму сведкі на слуханнях не прынеслі нічога новага. Пасля выступу пракурора, які запатрабаваў смяротнага пакарання для абодвух падсудных, выступалі абаронцы: Хагемаер і Міссан. 3-за ўжывання абвінавачанымі какаіну і іх псіха-нервовага стану абарона прасіла перанесці справу ў звычайны суд. Суд пайшоў на нараду, пасля чаго прыгаварыў Пясецкага і Невяровіча да смяротнага пакарання. Абодва вердыкт суда прынялі спокойна».

У іншых рэгіёнах Польшчы рабаўнікі атрымалі б 4 ці 5 год турмы. Але Заходняя Беларусь знаходзілася ў ваенным стане, і таму ўзброеныя рабаўнікі аўтаматычна атрымалі вышэйшую меру пакарання. Абарона падала хадайніцтва пра памілаванне. Абодвух злачынцаў уратавалі былыя заслугі Пясецкага. Ужо на наступны дзень прыйшоў станоўчы адказ, польская выведка знайшла магчымасць падтрымаць свайго былога службоўца і прэзідэнт Польшчы змяніў смяротнае пакаранне на 15 год турмы. Антон Невяровіч памёр праз год пасля арышту ва ўзросце 28 гадоў. Яму прысвечана аповесць Пясецкага «Пяты этап».

Цікава, што праз месяц пасля нападу Пясецкага на вагон вузкакалейкі невядомыя бандыты, узброеныя карабінамі, рэвальверамі і гранатамі каля станцыі Скрыбаўцы напалі на скоры цягнік Варшава — Ліда. Але цягнік спыніўся якраз на тым месцы, дзе на рэйках знаходзіўся ўзмоцнены нарад паліцыі, і бандыты ўцяклі ў лес. Як бачым, Пясецкі ў той час не быў самым вялікім злодзеем у Заходняй Беларусі.

Спачатку Пясецкі адбываў кару ў лідскай турме, якая ў канцы 1925 года была адрамантавана і пра якую прэса пісала, што яна «можа задаволіць нават суровую інспекцыю». Але інспекцыю Пясецкага турма не прайшла. Асуджаны выведнік і перамытнік, убачыўшы дрэннае стаўленне да вязняў, крадёж і махлярства кіраўніцтва турмы, узняў бунт, пасля падаўлення якога, як лідар і падбухторшчык, тры месяцы насіў кайданкі. За далейшыя падбухторванні да бунту ён быў пераведзены з Лідскай турмы ў турму горада Равіч, што ў заходняй Польшчы. Але і тут ён пачаў рыхтаваць бунт вязняў і таму быў пераведзены ў турму горада Каранаў. Далей як лідар паўстання ў Каранове трапіў у турму з самым строгім у Польшчы на той час рэжымам — у Свенты Крыж. 3 усяго свайго турэмнага тэрміну Пясецкі два гады адбыў у ізалятары. На яго асабістай справе было напісана: «Небяспечны». Тым не менш, у турме Пясецкі пачаў чытаць Біблію і літаратурныя Ведамасці» (Wiadomosci Literackie), толькі тут ён вывучыў літаратурную польскую мову, пачаў пісаць свае кнігі і праз гэта атрымаў агульную вядомасць.

Дарэчы, хутка кіраўніцтва Лідскай турмы адказала за свае цёмныя справы. Пры канцы сакавіка 1928 года былі арыштаваны намеснік начальніка турмы Мар’ян Бартноўскі і чыноўнік турэмнай адміністрацыі Альфонс Зямніцкі. Начальнік турмы Баляслаў Марэк застрэліўся ў хаце. Газеты пісалі, што “сдедства сабрала вялікі матэрыял пра злоўжыванні Бартноўскага. Дапытваліся ўсе супрацоўнікі вязніцы… Арыштаваныя Бартноўскі і Зямніцкі пераведзены ў віленскія Лукішкі.

Публікацыя першага ж рамана выклікала паспяховую кампанію за датэрміновае вызваленне хворага на сухоты пісьменніка. У 1937 годзе перад ім адчынілася турэмная брама — указам прэзідэнта Польшчы пасля 11 год турмы знакаміты пісьменнік быў памілаваны. Пасля прэзідэнцкай амністыі газета «Слова» пісала: У верасні 1926 г. Пясецкі быў асуджаны на шматгадовае пакаранне за два узброеных рабункі. Суд прыгаварыў яго да смяротнага пакарання за два узброеных напады. Адзін з рабункаў адбыўся дзесьці на дарозе паміж Васілішкамі і Лідай. Ахвярай нападу стала група яўрэяў і сялянаў, якія ехалі коннай лоркай да Ліды (тут памылка, яны маглі ехаць лоркай да Скрыбаўцаў, а ужо адтуль сапраўднай чыгункай да Ліды. — Л. Л.). Суд прыгаварыў рабаўніка да смерці, але кара смерці прэзідэнтам была заменена на 15 год турмы… На следстве Пясецкі ва ўсім добраахвотна сазнаўся і сам паведаў пра яшчэ адзін папярэдні напад. I ў першым, і ў другім выпадку здабычай была дробная біжутэрыя і невялікія грошы. Матывы рабункаў? Пясецкі доўга заставаўся без працы, трэба было з чагосьці жьцъ, неяк утрымліваць сябе… А пачалося ўсё з заявы ў паліцыю ў Новай Вілейцы нейкай кабеты пра тое, што яе сяброўка хавае Пясецкага. Меў ён тады 27 гадоў. Насамрэч, газета «запамятавала» сваю ж ранейшую інфармацыю пра нарабаваныя дзясяткі тысяч злотых, што зразумела, бо трэба было растлумачыць грамадству прэзідэнцкую амністыю вядомага пісьменніка.

У 1938 годзе Сяргей Пясецкі нават быў намінаваны на літаратурную прэмію Нобеля.

Наш горад тым часам яшчэ стане месцам дзеянняў добрай трэці ягонай неверагодна трапнай сатырычнай кнігі «Запіскі афіцэра чырвонай Арміі». Увогуле, тэма Сяргея Пясецкага — добры рэсурс для развіцця турызму: горад Ліда стала фігуруе ў ягоных кнігах, захавалася і лідская турма, дзе ён пачынаў адбываць пакаранне. Цяпер у гэтым будынку месціцца друкарня. А ў некалькіх дзясятках метраў на поўдзень ад могілак пры вуліцы Гражыны (цяпер праспект Пераможцаў) у 1920-я знаходзілася неасвечанае месца, дзе хавалі самазабойцаў і асуджаных Лідскім ваенна-палявым судом да расстрэлу. Смертнікаў вялі пад канвоем праз увесь горад і расстрэльвалі ў пясчаным кар’еры. Трохі пазней асуджаных пачалі караць смерцю на тэрыторыі турмы. I калі б Пясецкага не памілаваў польскі прэзідэнт, нікому не вядомы выведнік і кантрабандыст, які б так і не паспеў стаць пісьменнікам, знайшоў бы свой апошні спачын менавіта тут — каля старых Лідскіх могілак.

Лаўрэш, Л. Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне / Леанід Лаўрэш // Маладосць. – 2015. – № 2. – С. 148-153.

Два імя – дзве эпохі

 

Фёдар Еўлашоўскі — беларускі мемуарыст, які жыў у XVI стагоддзі.
Сяргей Пясецкі—адзін з вядомых польскамоўных пісьменнікаў мінулага стагоддзя. Гэтыя два чалавекі жылі ў зусім розных эпохах, у іх абсалютна непадобныя лёсы. Але іх аб’ядноўвае тое, што абодва нарадзіліся ў Ляхавічах і належаць да кагорты нашых вядомых землякоў.

Фёдар Еўлашоўскі нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў небагатай шляхецкай сям’і. “На пятым годзе жыцця, — пісаў Еўлашоўскі праз шмат гадоў у сваіх успамінах, — мяне сталі вучыць рускай (г. зн. старабеларускай) мове, а паколькі ў нашых краях іншых навук яшчэ зусім не было, я павінен быў абмежавацца ведамі гэтай і яшчэ польскай мовы, умеў пісаць таксама па-яўрэйску“.

У тыя далёкія часы, да з’яўлення іезуітаў, у Вялікім княстве Літоўскім не існавала навучальных устаноў. Таму Еўлашоўскі не атрымаў школьнай адукацыі, пра што вельмі шкадаваў. У маладосці прыняў удзел у войнах з Маскоўскім княствам, аднак ні прычыны, ні выгоды ад іх так і не зразумеў. Ён хутка парваў з ваеннай справай і прысвяціў сябе дзяржаўнай службе.

Нейкі час адстойваў у судзе справы магнацкага роду Хадкевічаў, уладальнікаў Ляхавічаў. У 1565 годзе Еўлашоўскі пераехаў у Вільна, дзе выконваў абавязкі зборшчыка падаткаў. У 1557 годзе кароль Стэфан Баторый узнагародзіў яго пасадай пінскага мастаўнічага.

У тым жа годзе Фёдар Еўлашоўскі ажаніўся з Ганнай Балатовіч. Як ён пазней успамінаў, “была яна жонкай добрай у вандраваннях і хваробах, мела мужнае высакароднае сэрца, ганарлівасць і дурныя думкі ніколі доступу да сэрца яе не мелі, да нямоглых, хворых, бедных людзей шмат у яе было міласэрнасці“.

У шлюбе нарадзілася 9 сыноў і 5 дачок.

Праз 2 гады Еўлашоўскі быў выбраны паслом на сейм, а потым разам з навагрудскім суддзёй Андрэем Трызнай прыняў удзел у рабоце над тэкстам “Трыбунала Вялікага княства Літоўскага”. У 1592 годзе Фёдар Еўлашоўскі быў выбраны на пасаду падсудка ў навагрудскім судзе. Да гэтага часу ён ужо атрымаў багаты вопыт у галіне справаводства і юрыспрудэнцыі і, дзякуючы сваім здольнасцям, карыстаўся павагай сярод мясцовай шляхты, прыхільнасцю вядомых магнатаў — Мікалая Радзівіла Сіроткі, Яна Караля Хадкевіча, князя Канстанціна Астрожскага.

Аднак Еўлашоўскі стаў вядомым не столькі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці, колькі за напісаны прыкладна ў 1604 годзе “Дзённік” – успаміны, у якіх знайшлі адлюстраванне важнейшыя падзеі таго часу, пра якія сёння расказваецца ў школьных падручніках гісторыі: Лівонская вайна, падпісанне Люблінскай уніі і ўтварэнне Рэчы Паспалітай, праўленне трох манархаў — Сігізмунда Аўгуста, Стэфана Баторыя, Сігізмунда ІІІ Вазы. Успаміны Еўлашоўскага цікавыя таксама мноствам партрэтаў палітычных дзеячаў, магнатаў і шляхцічаў, з якімі быў знаёмы аўтар.

Фёдар Еўлашоўскі памёр у 1616 годзе. Яго “Дзённік”, напісаны на старабеларускай мове, вытрымаў некалькі выданняў і да гэтага часу ўяўляе каштоўнасць як крыніца звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

А ў нашым райцэнтры імя Еўлашоўскага носіць адзін з завулкаў.

У біяграфіі Сяргея Пясецкага ёсць шмат спрэчных фактаў, яго творы любяць і ненавідзяць, захапляюцца імі або горача крытыкуюць. Але раўнадушнымі не застаюцца. У творчасці пісьменніка знайшоў адлюстраванне вельмі складаны, супярэчлівы і трагічны перыяд у жыцці нашай краіны, апісаны без прыхарошванняў “чалавекам з ніадкуль”.

Сяргей Пясецкі нарадзіўся 1 чэрвеня 1899 года. Сам пісьменнік у аўтабіяграфіі згадваў іншую дату нараджэння — 1901-ы год. Дзяцінства яго не было бясхмарным. Пазашлюбнае дзіця, сын абрусеўшага шляхціча Міхаіла Пясецкага і беларускай сялянкі Клаўдзіі Кукаловіч, ён ніколі не бачыў сваёй маці. Хлопчыка выхоўвала мачаха, якая не любіла пасынка і часта над ім здзеквалася. Як успамінаў пісьменнік, “гэтая акалічнасць дала мне магчымасць адчуваць аўру садызму ў паветры, зрабіла мяне абаронцам тых, каго праследуюць, і пакінула нянавісць да тыраніі і крывадушнасці”.

Бацька Пясецкага служыў на пошце і часта мяняў месца работы: Мінск, Бабруйск, Уладзімір. Вучыўся будучы пісьменнік слаба, школьныя прадметы яму не падабаліся, з цяжкасцю ён пераходзіў з аднаго класа ў другі. Вучоба закончылася ў сёмым класе гімназіі—Сяргей Пясецкі прама са школы трапіў у турму…

Далей, па ўспамінах Пясецкага, ён ажыццявіў “фантастычна бязглузды і таму паспяховы ўцёк і трапіў у свет авантурнага жыцця і рэвалюцыі”. Ён трапіў у рэвалюцыйную Маскву, жыў там як беспрытульны, а потым вярнуўся ў Мінск. Свае прыгоды, жыццё Мінска ў 1918-1919 гадах Пясецкі апісаў у так званай “Бандыцкай трылогіі”: “Яблычак”, “Гляну я ў акенца”, “Ніхто не дасць нам пазбаўлення”.

У 1919 годзе Пясецкі ўступіў у польскую армію. Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора яго дэмабілізавалі. У рамане “Жыццё раззброенага чалавека” ён апісаў перажытае ў гэты час—гісторыю салдата, дэмабілізаванага пасля вайны, кінутага на волю лёсу і без сродкаў для існавання. Герой рамана галадае, жыве ў падваротні, займаецца крадзяжамі і падробкамі і, у рэшце рэшт, трапляе ў турму.

У адрозненне ад свайго персанажа Пясецкі не трапіў за краты. 3 дапамогай франтавых сяброў асвоіў рамяство… кантрабандыста, а потым быў завербаваны польскай ваеннай разведкай.

Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора мяжа паміж Польшчай і СССР праходзіла па тэрыторыі Беларусі. Па колькасці пераходаў савецка- польскай мяжы Пясецкаму не было роўных. Яго выручала выдатнае веданне рускай мовы і пагранічных раёнаў Міншчыны.

Пясецкі некалькі разоў трапляў у турму па абодва бакі мяжы, але хутка выходзіць на волю. Гэты перыяд жыцця пісьменніка знайшоў адлюстраванне ў яго найбольш вядомых творах. У рамане “Каханак Вялікай Мядзведзіцы расказваецца пра жыццё кантрабандыстаў, а ў рамане “Пяты этап” — пра дзейнасць шпіёна.

У 1926 годзе Пясецкі застаецца без сродкаў да існавання. Голад і нястача вымусілі яго зноў пераступіць закон. У адчаі Пясецкі ўчыніў узброены напад на двух гандляроў, адабраўшы ў іх 1054 злотых. Потым ён прабраўся ў Навагрудак, каб заплаціць залог за арыштаванага сябра Антонія Невяровіча. Калі Пясецкі даведаўся, што той ужо на волі, то адшукаў яго, і сябры разам патрацілі нарабаваныя грошы. Потым яны арганізавалі напад на цягнік, але былі хутка затрыманы. Суд прызнаў іх вінаватымі.

У той час на мяжы дзейнічала надзвычайнае становішча, і таму Пясецкі і Невяровіч замест 3-5 гадоў турмы былі прыгавораны да смяротнай казні. Пясецкага выратавала яго мінулае разведчыка. За былыя заслугі прыгавор быў заменены на 15 гадоў турэмнага зняволення.

У зняволенні і пачалася літаратурная дзейнасць Пясецкага. Яго творы сталі літаратурнай сенсацыяй і прынеслі Пясецкаму волю. Пра таленавітага пісьменніка даведаўся вядомы журналіст і выдавец Мельхіёр Ваньковіч. Ён пачаў рэкламную кампанію твораў Пясецкага, адначасова стаў дабівацца яго вызвалення. Урэшце, у 1937 годзе Пясецкі быў умоўна вызвалены і пакінуў сцены турмы “Святы Крыж”. Першае, што ён зрабіў на волі, —адправіў пасылкі з прадуктамі і тытунём сваім былым сакамернікам.

Канец трыццатых гадоў стаў апагеем папулярнасці пісьменніка. Яго кнігі былі пераведзены на некалькі моў. Аднак развіццё яго творчасці было перапынена пачаткам Другой сусветнай вайны, якая застала пісьменніка пад Навагрудкам.

Пасля вайны пісьменнік эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Нягледзячы на папулярнасць, жыў вельмі бедна. Нялёгкае жыццё і турэмнае зняволенне падарвалі яго здароўе. Сяргей Пясецкі памёр у 1964 годзе ад рака.

На надмагільным помніку пісьменніка, героя і ахвяры сваіх твораў, высечана Вялікая Мядзведзіца…

                                                             Падрыхтаваў Дзмітрый Міраў

 

Міраў, Дз. Два імя – дзве эпохі : агульнае ў гэтых асоб – месца нараджэння: Ляхавічы / Дзмітрый Міраў // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 10 лістап. – С. 4.

Прагулкі з панам Пясецкім

Едзем у Ракаў на фестываль культур

Якія жарсці: у 1921 годзе Ракаў увайшоў у склад Польшчы, аказаўся за паўтара кіламетра ад граніцы з Савецкім Саюзам і стаў цэнтрам кантрабандыстаў і агентаў спецслужбаў з рэстаранамі, публічнымі дамамі і казіно. Гарадок на беразе Іслачы, дзе ёсць старажытнае гарадзішча, склеп, касцёлы, і сёння ўмее выкарыстаць што мае, таму заўтра, 25 жніўня, запрашае на ўжо чацвёрты Ракаўскі фэст.

Галоўнае, ліхія 1920—1930-я тут будуць у пэўным сэнсе ажыўленыя, бо на ўездзе ў Ракаў як раз пад час фестывалю плануецца адкрыць мемарыяльную дошку ў гонар рамана Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Некалі вылучанага на Нобелеўскую прэмію рамана, дзе Ракаў, савецка-польская мяжа і кантрабандысты трапляюць у цэнтр увагі.

«Каханка Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі напісаў за кратамі: праціўнік Саветаў, агент польскай разведкі, нарэшце, кантрабандыст, у 1927 годзе ён быў асуджаны польскай уладай на пятнаццаць гадоў зняволення і дзякуючы сваёй аўтабіяграфічнай кнізе, што стала па пулярнай, выйшаў на волю раней прызначанага тэрміна.

Але далёка не Пясецкім адзіным: праграма Ракаўскага фэсту мае шырока прадставіць беларускую, польскую, яўрэйскую і літоўскую культуры і завабіць гасцей артыстамі з Беларусі, Польшчы, Літвы і Аўстрыі. Хэдлайнерамі тусоўкі стануць Лявон Вольскі і польскі гурт Tеklа Klеbеtnіса, у канцэртную праграму таксама ўвайшлі Koleżanki tеgо Раnа з Надзеяй Бронскай, Рrаwdzіwі mężczyźni, Сzаrnа Реrlа з Мінска, спявачка Каміла Плашайска з Аўстрыі, калектыў Аrt Оf Musіс з Літвы, хор Ріаstunу з Польшчы ды іншыя гурты, вакальныя і танцавальныя ансамблі і хоры.

З дванаццаці гадзін у Ракаве пачнуцца танцы і спевы, экскурсіі па мястэчку, за працуюць кірмаш «Горад майстроў», мастацкі пленэр і выстаўкі, адна з якіх прысвечана Фердынанду Рушчыцу, а другая — паўсядзённаму жыццю на пярэдадні вайны. Прадстаўніцтва варшаўскай мануфактуры пакажа тэхнікі Слуцкіх і Кракаўскіх паясоў, а адмысловы квэст правядзе па сцежках кантрабандыстаў.

Забаўна, як адсылкі да насычаных ракаўскіх 1920—1930-х адлюстроўваюць змену эпох: больш ніякіх «сексу, наркотыкаў, рокн-рола». Жыццё, відавочна, стала больш «прыстойным», таму сёння Ракаўскі фэст запрашае на харавыя канцэрты ў царкве і касцёле, на чытанні вершаў беларускіх паэтаў у літаратурным дворыку ды прадстаўленне нацыянальнымі падворкамі традыцыйнай кухні. Затое завершыцца ўсё феерверкам.

Свята ствараюць Валожынскі райвыканкам, Ракаўскі сельвыканкам і пасольства Польшчы ў Беларусі. Падрабязную праграму — гугліце.

 

Міцкевіч, В. Прагулкі з панам Пясецкім / Вольга Міцкевіч // Звязда. – 2019. – 24 жніўня (№ 160). – С. 7.

Наш і не наш Пясецкі

 

Да творчасці Сяргея Пясецкага я прыйшоў, здавалася б, зусім неспадзявана. Але, як выявілася, гэта была якраз тая “выпадковасць”, якая абумоўлена цэлым шэрагам аб’ектыўна-суб’ектыўных прадвызначанасцяў.

Студэнт філфака БДУ, я атрымаў у 1997 годзе запрашэнне на стажыроўку ў Ольштынскую Вышэйшую Педагагічную Школу (цяпер гэтая навучальная ўстанова атрымала назву Варміньска- Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне). Польскія навукоўцы вырашылі падтрымаць маю зацікаўленасць праблемамі польскага рамантызму, сярод якіх увагу прыцягвалі найперш так званыя “беларуская і ўкраінская школы” гэтай літаратурнай з’явы. Працуючы ў бібліятэках Польшчы, я, зразумела, наведваў і кнігарні. У адной з букіністычных крамаў мне трапіла ў рукі кніжка Сяргея Пясецкага— і памяць паслужліва нагадала, якія неверагодна цікавыя гісторыі пра Пясецкага, звязаныя з беларускім Ракавам, распавядаў мастак, няўрымслівы ракаўскі патрыёт і эрудыт Фелікс Янушкевіч. Паколькі і я сябе адчуваю патрыётам Ракава, я паставіў сабе за мэту сабраць цэлую бібліятэчку выданняў Пясецкага. Як высветлілася, пасля амаль 50-гадовай забароны на творы пісьменніка цікавасць да яго асобы ў Польшчы, паралельна з нарастаючым пратэстам супраць аўтарытарнага рэжыму, пачала ўзрастаць і знайшла сваё выйсце ў самвыдаце яго твораў. Пульхныя томікі Пясецкага (тэкст невыразнымі літарамі друкаваўся на пажоўклай газетнай паперы) з уклейкамі самаробных картаў, на якіх былі пазначаны авантурныя паходжанні герояў, кантрабандыстаў і шпіёнаў на нашай беларускай зямлі, зацікавілі і маіх родных.

Нагадаю некалькі штрыхоў з біяграфіі пісьменніка. Нарадзіўся ён 100 гадоў таму, 1 красавіка 1901 года, у Ляхавічах як пазашлюбнае дзіця начальніка мясцовай пошты і яго служанкі. Маці сваю ён ніколі не бачыў, бацька асаблівай увагай не песціў. У час першай сусветнай вайны апынуўся ў бежанстве ажно ва Уладзіміры, потым — у Пакрове. За напад на гімназічнага інспектара трапіў у турму, адкуль уцёк і акунуўся ў вір рэвалюцыйных маскоўскіх падзей. Служыў у Чырвонай Арміі, але, не прыняўшы бальшавіцкага “чырвонага тэрору”, вярнуўся ў 1918 годзе ў Мінск. Пэўны час ваяваў з бальшавікамі ў партызанскіх атрадах “Зялёнага Дуба”, фармаваннях генерала Булак-Балаховіча, легіёнах Пілсудскага. Усюды і ва ўсім расчароўваўся. Пасля таго, як Рыжскі дагавор распалавініў Беларусь, трапіў у 1922 годзе ў памежны Ракаў і пачаў займацца кантрабандай, паралельна выконваючы даручэнні польскай ваеннай разведкі. Але з часам мяжа становіцца непрахадной, кантрабандысцкі промысел заканчваецца, а маладое жаданне рызыкаваць даводзіць да турмы. У 1927 годзе польскі суд за рабаўніцтва асуджае Пясецкага на 15 гадоў. Неверагодна, але якраз турма нарадзіла пісьменніка. У турме па Бібліі і перыёдыцы ён дасканала авалодаў польскай мовай (з якой, па ўласным прызнанні, ён увогуле не быў знаёмы да дваццаці гадоў), а ў 1937 годзе, прачытаўшы ў адной з газет пра літаратурны конкурс, за некалькі месяцаў напісаў раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” і… атрымаў першую прэмію! Гэта, урэшце, прадвызначыла ягоны далейшы лёс. Раман, які за два перадваенныя гады быў перакладзены на 11 моваў свету і прынёс пісьменніку-пачаткоўцу сусветную вядомасць, прычыніўся да датэрміновага звальнення Пясецкага з турмы, набыцця прыстойных умоў пісьменніцкай працы. На жаль, другая сусветная вайна неўзабаве перапыніла гэтую працу, і рызыкоўная натура знайшла сваё прымяненне ў шэрагах віленскіх падпольшчыкаў Арміі Краёвай. У 1946 годзе, не прыняўшы ўлады прасавецкай Польшчы, Пясецкі эміграваў на Захад, жыў спачатку ў Італіі, затым асеў у Лондане. Усюды нястомна пісаў. Яго пяру належаць звыш 10 раманаў і аповесцяў, навелы, кінасцэнарыі. Памёр у 1964 годзе. На яго мармуровай надмагільнай пліце, што на Гангстынскіх могілках, выбіта сузор’е Вялікай Мядзведзіцы…

Нават паскоранае азнаямленне з наскрозь беларускім зместам твораў Пясецкага пераканала мяне ў тым, што прыярытэт у маёй даследчыцкай працы цяпер будзе належаць гэтаму пісьменніку. Найперш я спыніўся на яго знакамітым рамане “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. Нам, ракаўцам, гэты твор надае асаблівае пачуццё гонару, бо “Каханак” адлюстраваў жыццё Ракава, за якім, зрэшты, угадваецца і воблік усяе Заходняй Беларусі пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя.

На час напісання маёй дыпломнай працы “Мастацкія асаблівасці рамана С.Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” браты Янушкевічы, Фелікс і Язэп, ужо сталі першаадкрывальнікамі нашага таленавітага земляка. Праз газету “Голас Радзімы” яны пазнаёмілі чытачоў з легендарнай асобай польскага пісьменніка беларускага паходжання, прадставілі таксама і ўрыўкі з уласнага перакладу яго знакамігага “Каханка”, шмат дапамаглі мне ў працы сваімі парадамі, за што я ім шчыра ўдзячны. Увогуле, у апошнія гады, пры нашым больш уважлівым стаўленні да свайго мінулага, здаецца, што ўваскрасаюць фантомы канцэпцыі светаадчування і мастакоўскай палітры Пясецкага. Да папулярызацыі творчасці пісьменніка далучаецца таксама і Вацлаў Арэшка. А як таленавіта схоплена полікультурная атмасфера памежнага заходнебеларускага мястэчка з усімі яго адметнымі рысамі ў “Народным альбоме”, ідэя стварэння якога належыць М.Анемпадыставу! На гэты раз мястэчка адлюстравана ў “нотным ключы”, які настроены на камертон прозы “Каханка”. Правобразам “Народнага альбома” з’явіўся, дарэчы, таксама Ракаў. I ў тэксце музычных твораў, і ў п’есе, напісанай паводле сюжэта “Народнага альбома”, побач з героем, які мае прозвішча Пясецкі, з’яўляецца і мой міфічны родзіч, ракаўскі настаўнік Фрэдэрык Рагойша…

У пошуках пацвярджэння праўдзівасці той карціны жыцця, якую адлюстраваў у “Каханку” Пясецкі, я сустрэўся з многімі доўгажыхарамі Ракаўшчыны і шмат цікавага пачуў у працяг раманнага сюжэта. Вобраз заходнебеларускага мястэчка дапамог мне канкрэтызаваць мінскі прафесар Вальдэмар Гронскі, народжаны ў мястэчку Волма пад Ракавам. У тым самым, якое неаднойчы згадваецца ў Пясецкага. Сёй-той з родных прафесара ў свой час таксама займаўся кантрабандай. I, як аказалася, сапраўды гэта “экзатычная” прафесія многіх жыхароў памежнай зоны выратавала, абараніла ад голаду і нястачы.

Мельхіёр Ваньковіч, вядомы польскі літаратар, які арганізаваў кампанію па вызваленні Пясецкага з турмы, пакінуў нам зафіксаванае на пісьме рамантычна-ўзнёслае, прачулае, трапяткое адчуванне атмасферы прыгранічча. Гэтая яго чуйнасць у дачыненні да нерваў і пульсу памежнага жыцця таксама жывілася прыналежнасцю да Ракаўшчыны. Паводле Гронскага, дзядзька Ваньковіча меў маёнтак менавіта на гэтай тэрыторыі. Пляменнік амаль штогод прыязджаў да яго ўлетку, неаднойчы наведваў Ракаў. Таму і ацаніў Ваньковіч належна змест і аўру “Каханка”, падтрымаў Пясецкага на шляху да мастацкага слова, якому пад сілу аказалася перадаць адчутае, перажытае ў вечнасць.

Сёння, завяршаючы працу над кандыдацкай дысертацыяй, прысвечанай творчасці Пясецкага, я перакананы, што аўтар “Каханка”, хаця і аформіўся воляй лёсу ў польскага пісьменніка, вырастаў на грунце ўсходнеславянскіх культур. 3 гэтых крыніц творца чэрпаў не толькі тэмы, праблемы і “непрыдуманыя” сюжэты. Заходнееўрапейскія чытачы, не абазнаныя з тагачаснай культурнай прасторай, якая жывіла мастакоўскае ўяўленне Пясецкага, спрыяла яму ў падборы выяўленчых сродкаў, наўрад ці здолеюць адчуць той непаўторны шарм, якім пазначана ўся ягоная творчасць. Разглядаючы раманы Пясецкага ў кантэксце ідэйна-мастацкіх пошукаў і класічнай рускай літаратуры, і сінхронных па часе напісання твораў украінскіх і беларускіх пісьменнікаў, мы выяўляем усё тое ўзаемазалежнае, што, прапушчанае праз мастакоўскае індывідуальнае “Я”, стварае эфект “знаёмага незнаёмца”, нечага роднаснага і ў той жа час адметна-непаўторнага.

Пры жыцці Пясецкага польская крытыка ў стаўленні да яго не вызначалася асаблівай добразычлівасцю. 3 аднаго боку, ёй хацелася бачыць у Пясецкім свайго нацыянальнага Джэка Лондана. 3 другога, яму, відавочна, не хацелі прабачыць “няпольскасць” яго твораў, а можа, і наогул крэсавасць паходжання. I толькі праз пяць гадоў пасля смерці пісьменніка, у 1969 годзе, Януш Кавалеўскі прызнаецца са шкадаваннем: “Мы не дагледзелі Пясецкага, не дапамаглі выспеліць ягоны талент, падобны да хэмінгуэеўскага, ён мог бы, увабраўшыся ў сілу, прынесці нам да ўсеагульнага нашага гонару нават Нобелеўскую ўзнагароду”…

Як даследчыку, мне вельмі пашанцавала: у 1998 г. я змог наведаць Лондан. I, працуючы ў Польскай бібліятэцы, атрымаў унікальную магчымасць азнаёміцца з фондамі Рышарда Дэмеля, які быў блізкім сябрам і душапавераным Пясецкага, збярог яго архіў і сам спрычыніўся да даследавання творчасці пісьменніка. Праз Веру Рыч, прыхільнасць якой да беларускай літаратуры неаднойчы выяўлялася ў розных формах творчых сувязяў, я пазнаёміўся з англійскай даследчыцай Нінай Тэйлар. Магчыма, пад уплывам сваёй сяброўкі, а яшчэ больш верагодна ў выніку шлюбу з польскім эміграцыйным пісьменнікам Тымонам Тарлецкім, яна займаецца вывучэннем польскай літаратурнай эміграцыі. Пры гэтым яе асаблівая ўвага звернута на творчасць тых таленавітых празаікаў, якія нарадзіліся на так званых “усходніх крэсах”. Сёння я з удзячнасцю згадваю сустрэчы з гэтымі людзьмі, высокаінтэлігентнымі, грунтоўна адукаванымі і добразычлівымі, бо яны дапамаглі мне выразней убачыць феномен Пясецкага, разгледзеўшы яго раманістыку побач з творамі Юзафа Мацкевіча,Чэслава Мілаша,Фларыяна Чарнышэвіча.

Па вялікім рахунку, творчая індывідуальнасць Пясецкага-мастака найбольш акрэслена праступае менавіта праз выразную знітаванасць з роднай зямлёй, яе традыцыямі, пошукамі і нерэалізаваным патэнцыялам.

Вызначаючы генезіс творчасці Пясецкага, звернем увагу на наступныя акалічнасці. Пясецкі-падлетак засвойваў праграму па рускай літаратуры ў дарэвалюцыйнай расійскай школе. Чалавек паміж Усходам і Захадам, ён у той жа час быў адкрыты для ўспрымання эстэтыкі замежнай прыгодніцкай літаратуры. Класічная польская літаратура асабліва не закранула яго душы, Сянкевіч і іншыя заставаліся для яго чужымі. Таму ў “беларускай” прозе Пясецкага мы знаходзім сацыяльную падсветку падзей, тыплагічна роднасную (толькі ў іншым маштабным вымярэнні) той, што вызначае сутнасць творчасці Леаніда Андрэева. У творах ракаўска-мінскага цыкла адчуваецца лёгкі пошум “Брынскага лесу” Міхаіла Загоскіна. Героі “падземнага” свету Пясецкага, зладзеі і іншыя маргіналы, салідарызуюцца з персанажамі ранніх твораў Аляксандра Купрына, а ў нечым і аспрэчваюць іх. Можна адшукаць у Пясецкага чэхаўскі па-мужчынску прыхаваны лірызм і спагаду да маленькага чалавека, гогалеўскія прыёмы сатыры, водгукі арцыбашаўскага “Саніна” і многія іншыя выявы мастацкасці, якія вызначаюць засваенне рускай класічнай літаратурнай традыцыі. Канцэпцыя духоўнасці, сфармуляваная Дастаеўскім у лаканічнай формуле “Прыгажосць выратуе свет”, таксама гучыць як прадвесце ідэі Пясецкага “Свет выратуе толькі культура”.

У паняцце культуры Пясецкі ўкладваў ідэі свабоды, дэмакратыі, самакаштоўнасці асобы, прымат духу над матэрыяльным пачаткам. На роднай зямлі, пры бальшавіцкім панаванні, рэалізацыя гэтай светапогляднай праграмы пісьменніка была немагчымай, і будучыню чалавецтва ён звязваў з цывілізаваным Захадам. Аднак, пры ўсёй зарыентаванасці Пясецкага на Захад, было б несправядліва лічыць яго апалагетам замежнай культуры. Пясецкі бачыў праблему нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, задумваўся над магчымымі шляхамі яе рэалізаці. Здаецца, нават рабіў спробы практычнага ўдзелу ў вырашэнні праблемы, што засталася актуальнай і на сённяшні дзень. Пра гэта сведчаць і ўскосныя алюзіі з украінскай літаратуры, змешчаныя ў яго творах (Мікола Хвылявы), і той сталы, хаця і перарывісты, матыў беларускай менгальнасці, да голасу якой мы з горкім сумам і ў трывозе, з надзеяй і ў бяздзейнасці прыслухоўваемся і цяпер.

Зразумела, сам пісьменнік даў падставу лічыць сябе польскім аўтарам, бо пісаў па-польску. Аднак дзейныя асобы яго раманаў нідзе адкрыта не дэкларуюць сваёй нацыянальнасці. Толькі асобных сваіх герояў, пераважна гераінь, пісьменнік падае як “украінку”, “польку”, “маскоўскую расейку”, упісваючы ў партрэтную і псіхалагічную характарыстыкі дамінуючыя рысы нацыянальнага характару. У прозе пісьменніка сустракаюцца і русізмы, і беларусізмы, і няправільныя формы польскіх слоў. Ствараючы гарадскія сітуацыі, аўтар неаднаразова тлумачыць, што яго героі “разумеюць па-польску, разумеюць па-руску”. Нельга не заўважыць, што, падыходзячы да беларускасці, Пясецкі апісвае найперш сялян, мужыкоў-вяскоўцаў: яны спяваюць ‘беларускія і рускія песні”, іх ён надзяляе пэўнымі адметнымі характарыстычнымі якасцямі. Пісьменнік гаворыць і пра беларускасць партызанаў. Многія персанажы Пясецкага маюць выразныя беларускія імёны і прозвішчы: Забава, Барыла, Баран, Нацэвіч, Жаба, Кнот, ІІІчупак, Лысы, Паўлінка і інш. Аднак у вызначэнні “беларускасці” лёсу саміх беларусаў пазіцыя Пясецкага не вызначаецца аптымізмам. У гэтым плане нельга не звярнуць увагу на па-мастацку выпісаную ў рамане “Начныя багі” ключавую гісторыю пра “дужых, маладых, здаровых” хлопцаў, якіх нацыянальнае самаўсведамленне паклікала з Заходняй Беларусі ў Мінск. Справядліва вырашыўшы, што беларусы павінны мець права на Бацькаўшчыну-Беларусь, яны перайшлі праз мяжу. Аднак у Мінску молах ЧК пазбавіў іх жыцця. У канцы так званай мінскай “зладзейскай трылогіі”, у рамане “Ніхто не дасць нам вызвалення”, большасць герояў гіне падчас бальшавіцкага тэрору, не здолеўшы супрацьстаяць прыгнёту. 3 другога боку, Ясь Нацэвіч і ягоны духоўны настаўнік Віктар Уменскі ўсталёўваюць кантакты з беларускімі партызанамі, дапамагаюць ім інфармацыяй. Урэшце Ясь ідзе ў лес і змагаецца супраць бальшавікоў у партызанскім атрадзе Моніча…

Ёсць у рамане “Ніхто не дасць нам вызвалення” яшчэ адзін герой, мінчук-інтэлігент, на вобразе яго варта спыніцца асобна. Заходнюю крытыку гэты персанаж нічым не здзівіў, і яна проста не звярнула на яго ўвагу. Нам жа здаецца, што ўсё, сказанае пра яго пісьменнікам, важкае і знамянальнае. Герой мае вышэйшую адукацыю. У дадатак да ўніверсітэцкіх ведаў, відаць, гуманітарных, ён атрымаў на Захадзе веды з больш канкрэтнай, агранамічнай навукі, каб быць карысным свайму народу. Нарэшце, ці не галоўнае ў яго жыцці — гэта тое, што ён піша кнігу. Ён пісьменнік, патэнцыяльны філосаф і ідэолаг. Інтэрпрэтацыя радка з “Інтэрнацыянала” (“Ніхто не дасць нам вызвалення, ні Бог, ні цар і не герой”), той сэнс, які ўкладае ў яго герой, вызначае пазіцыю і яго, і самога Пясецкага адначасова. Пясецкі не даў свайму герою ні імя, ні прозвішча. Літаратурны персанаж на прасторы мастацкага тэксту існуе пад імем Obywatel — Грамадзянін. I мы ўспрымаем яго як грамадзяніна зямлі беларускай. Логіка развіцця мастацкага характару, жыццёвы вопыт, з вышыні якога Пясецкі ацэньваў трагічныя 20-я гады, падказала завяршэнне лёсу Грамадзяніна: у ліку дзевяці зняволеных ён гіне ад бальшавіцкай кулі ў Камароўскім урочышчы — папярэдніку пазнейшых Курапатаў. У аналах ЧК застаўся канфіскаваны рукапіс ягонай недапісанай кнігі з вымоўнай назваю, якая дала абагуленае найменне ўсёй “зладзейскай трылогіі” Пясецкага. У арыгінале назва рукапісу Грамадзяніна, а таксама ўсёй трылогіі пазначаная словам “Mgla”. Пераклаўшы гэтае слова як “Туман”, я адразу ж адчуў у ім наш, беларускі кодавы знак, над раскрыццём якога працуем і сёння. Згадаем тут найперш аповесць Васіля Быкава — з тым жа загалоўкам-сімвалам.

Праз туман, непрагляднасць змрочнага дня Пясецкі ўсё-такі хацеў прарвацца ў святло будучыні. У тэксце рамана цытата з рукапісу “Тумана” даецца толькі аднойчы. Яе падкрэсліў, праглядаючы раман, старшыня калегіі ЧК. Твор “выклікаў зацікаўленасць у Старцова як у юрыста і разгнявіў ягоныя пачуцці чыноўніка і чалавека”. У выніку знаёмства з тэкстам твора, размовы з аўтарам рукапісу Старцоў вынес прысуд Грамадзяніну: расстраляць! Якім жа мог быць лёс рукапісу, мы ведаем з рэальнай гісторыі тых трагічна вядомых гадоў, мастацкае асэнсаванне якіх спрабаваў зрабіць Пясецкі. Аднак у філасофскім плане пісьменніцкае слова, рукапісы — незнішчальныя. Гэта хацеў таксама сцвердзіць Пясецкі. Некалькі разгорнутых цытат з уяўнага рукапісу “Тумана” ён вынес за рамкі свайго твора, паставіў іх у якасці эпіграфа — так, як цытуюць сусветных славутасцяў, — перад тэкстам рамана “Ніхто не дасць нам вызвалення”. Надрукаваныя асобна, яны так і абазначаны: “Фрагменты з рамана Грамадзяніна “Туман”. Пісьменнік знайшоў прыём аўтацытавання, якім пераконваў і сябе, і чытачоў у правільнасці абранай жыццёвай пазіцыі. I, акрамя гэтага, выказаў упэўненасць у бессмяротнасці мастацкага слова.

Такім чынам, вобразы-персанажы, канкрэтныя сюжэтныя хады твораў пісьменніка, біяграфія яго самога, сутнасць яго мастацкай спадчыны ўпісваюць Пясецкага ў феномен беларускай “тутэйшасці”. Дарэчы, адзін з італьянскіх крытыкаў імя пісьменніка ўспрыняў як “кацапскае”. Што да яго прозвішча, то тут можна падказаць цікаўным больш абгрунтаванае прачытанне. У п’есе Якуба Коласа “Забастоўшчыкі”, напісанай да 20-годдзя першага настаўніцкага з’езда, рэальная асоба, сакратар з’езда Аляксандр Райскі, выступае пад прозвішчам Пясецкі. Як бачым, у светаадчувальнай канцэпцыі класіка беларускай літаратуры прозвішча Пясецкі цалкам упісваецца ў ідэю беларускасці. Звяртае на сябе ўвагу і такая акалічнасць. Аляксандр Райскі настаўнічаў у Старым Сяле, што знаходзіцца якраз на шляху паміж Ракавам і Мінскам, па якім неаднойчы хадзілі і сам пісьменнік Сяргей Пясецкі, і яго героі. Пасля вызвалення Якуба Коласа з мінскай турмы ў 1912 годзе Аляксандр Райскі, які працаваў у той час ужо ў канцылярыі мінскага губернатара, дапамог пісьменніку ўладкавацца на працу. Такім дзівосным чынам перакрыжавалася і рэальнае жыццё, і мастацкі вымысел.

Асаблівую ж роднаснасць, на наш погляд, можна прасачыць паміж мінскай “зладзейскай трылогіяй” Пясецкага, куды ўваходзяць раманы “Яблычка”, “Гляну я ў акно” і “Ніхто не дасць нам вызвалення”, іншымі творамі яго “беларускага” цыкла і “трагічна-смяшлівымі сцэнамі” з п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Вядома, аналіз “мінскіх раманаў” і “Тутэйшых” нельга зводзіць да іх непасрэднага супастаўлення — залішне розныя яны як паводле жанра, так і структурнай пабудовы. Аднак паказальна, што дзеянне ў творах абодвух аўтараў адбываецца ў адным месцы, у Мінску, і прыкладна ў адзін час.

Цікава параўнаць паказ гістарычных падзей у мастацкіх творах Пясецкага і Янкі Купалы з тагачаснымі газетнымі паведамленнямі. Так, Язэп Лёсік у газеце “Вольная Беларусь” (1918, №7) адзначаў: “21 лютага нямецкая армія ўвайшла ў горад Мінск, заняла Міншчыну і тым палажыла канец маскоўскаму панаванню… І вось сталася, што сталася. Пры ўтвораным палажэнні, народ… з патаемнай надзеяй на паратунак іншага гатунку, стрэў акупацыю роднага краю праз нямецкае войска. Была без радасці любоў, разлука стала без пячалі…” А вось пра тое ж словамі Пясецкага: “Немцы ўвайшлі ў горад… Жыхары з зацікаўленасцю глядзелі на прыбыўшых і не ведалі, ці радавацца, ці засмучацца. Можа, навядуць парадак і дадуць магчымасць спакойна жыць і працаваць?” Як бачым, гараджанам нямецкая акупацыя здавалася лепшай ад бальшавіцкага гвалту; сатырычнае адлюстраванне гэтага знаходзім і ў Янкі Купалы, калі герой Мікіта Зносак у “Тутэйшых” усклікае: “Радуйся, Вселенная! Абвяшчаю ўсім, усім, усім: немцы окупавалі, меджду протчым, Менск!..” Сведчанні Янкі Купалы, Пясецкага і Лёсіка падобныя і ў апісаннях рэаліяў бальшавіцкага панавання ў Мінску. Язэп Лёсік пісаў: “Няма таго дня і не праходзіць тае ночы, каб дзе не забілі каго ці не аграбілі. Грабяць у самым цэнтры горада, на самых лепшых вуліцах. Залазяць у кватэры і на ваччу гаспадароў забіраюць усё хатняе дабро”. Паводле трапнага вызначэння Пясецкага, лад жыцця ў Мінску 1919 года можна было акрэсліць як “суцэльнае зладзейства”. “Ніколі горад не накрывала такая хваля злачынстваў, — пісаў Пясецкі ў рамане “Ніхто не дасць нам вызвалення”. — Крадзяжы, рабаўніцтвы ў кватэрах і на вуліцах, здзекі з людзей сталіся адзнакай часу… Бо раней кралі пераважна прафесійныя зладзеі і часам дылетанты, а зараз крадуць і рабуюць бальшавіцкія салдаты, афіцэры, чыноўнікі, міліцыянеры”. Янка Купала ў “Тутэйшых” не мог дазволіць сабе такую непрыхаваную крытыку: у часы стварэння п’есы бальшавікі ўжо былі паўнаўладнымі гаспадарамі краіны. Аднак ён высмейвае іх на працягу ўсяго твора, што выяўляецца праз рэплікі герояў, а таксама праз увядзенне вобраза абарванца-бальшавіка, які ўкраў партмане Мікіты Зноска, а пазней у якасці начальніка патруля арыштоўвае таго за “рабаўніцтва”.

Агульнае месца дзеяння ў творах прадвызначае падабенства тых рэалій, якія характарызуюць жыццё горада. Пісьменнікі ствараюць сапраўдную атмасферу часу праз упамінанне хадавых тавараў і цэн на іх. Купалаўская інфармацыя пра існаванне ў Мінску вінных складаў “Піліп і Кº” выклікае алюзію з вобразам Піліпа Жэрданя Пясецкага. Мікіта Зносак бярэ ўрокі ў танцклассе на вуліцы Юр’еўскай у той установе, у якой персанажы Пясецкага здзяйсняюць паспяховую аперацыю па выкраданню адзення і зброі падчас баля, наладжанага для чыноўніцкай эліты, афіцэраў і іхніх паненак. I Саборная плошча аб’ядноўвае творы пісьменнікаў. Мікіта Зносак

выступае на ёй з камічна-ўрачыстымі “араторыямі”. Для дзейных асоб Янкі Купалы гэта — Брахалаўка, месца гандлю, спекуляцыі валютай. Персанажы Пясецкага праходзяць праз Саборную плошчу па асабістых справах, а найчасцей — як зняволеныя, пад вартай ідучы ў турму, што размяшчалася тады ў адным з будынкаў Кафедральнага сабора. У творах прысутнічае сапраўдная мінская тапаніміка, абодва пісьменнікі не абыходзяцца без вуліц Захар’еўскай, Койданаўскай, Камароўскага і Ніжняга рынкаў і г.д. I зусім магчыма, што тыя самыя лірнік і шарманшчык са спуску да Нямігі былі “пераселеныя” і ў п’есу “Тутэйшыя”, і ў раманы Пясецкага. Гэтыя творы, увабраўшы ў сябе рэальныя абрысы Мінска, пашыраюць, узаемадапаўняюць наша, чытацкае, успрыманне тагачаснага беларускага горада, вобраз якога так каларытна ўвайшоў у мастацкую літаратуру, па сутнасці, толькі дзякуючы Янку Купалу і Пясецкаму. Зрэшты, з пэўнай доляй верагоднасці можна сказаць, што ў свой час у Мінску яны былі амаль суседзямі: Янка Купала жыў у доме па Захар’еўскай, 135—137, Пясецкі і яго героі — у блізкім наваколлі (вуліца Каменная, на Залатой горцы пры Вайсковых могілках), а таксама на той жа Захар’еўскай, 157…

Вельмі сімптаматычным падаецца выкарыстанне і Пясецкім, і Янкам Купалам блатнога, вулічнага фальклору, які цікава прадстаўлены рознага роду “зладзейскімі песенькамі”, куплетамі мяшчанскіх рамансаў і г.д. Першую частку сваёй “зладзейскай трылогіі” Пясецкі назваў “Яблычка” — паводле назвы вядомай рускай песні. У прадмове да твора аўтар пісаў: “Яблычка” — гэта гімн і сцяг усіх пакрыўджаных бальшавізмам злачынцаў і “прыстойных” людзей, якія неспадзявана для сябе апынуліся разам з імі на адным узроўні: звяроў, на якіх абвешчана паляванне”. Радкамі таго самага, перайначанага, як і ў Пясецкага, прыстасаванага да свайго грознага часу “Яблычка”, завяршаецца п’еса “Тутэйшыя”. Гэты спеў, з намёкам на ЧК, — перасцярога, спроба акрэсліць лёс будучай “дзяржавы рабочых і сялян”. Ён, як мы ведаем, аказаўся выключна трагічным.

У сувязі з асаблівасцямі біяграфіі Пясецкага становіцца зразумелай канцэнтрацыя пісьменніцкай увагі на жыцці сацыяльных нізоў тагачаснага Мінска. Пераважная большасць дзейных асоб яго твораў — прафесійныя зладзеі, кантрабандысты, махляры, аўтэнтычныя прадстаўнікі так званага “падземнага свету”. У гэтым — спецыфіка аўтарскай філасофіі: ягоныя героі стаяць па-за грамадствам, але яны вартыя большай увагі і павагі, чым тая “лепшая” частка грамадства, прадстаўнікі вышэйшага “эшалону ўлады”, якія падаюцца ў творах у свядома заніжаным, паслядоўна адмоўным плане. Жыццё іншых слаёў горада, жыхароў Мінска, пры ўсёй рэалістычнай падрабязнасці яго апісання, як правіла, застаецца па-за кадрам. У прадмове да “Тумана” Пясецкі пісаў: “Я шматкроць меў магчымасць параўнаць этыку і законы прафсеійных зладзеяў з тымі ж катэгорыямі паняццяў людзей “механічна” прыстойных. Злодзей, якога лёс вымусіў туляцца па свеце, несучы свой крыж па прадвызначанай намі сцежцы, калі мае характар, волю і сэрца, ёсць Чалавек… Разам з тым чалавек “прыстойны”, які ў часы выпрабаванняў акажацца бруднай анучай, здраднікам, баязліўцам, прыстойны толькі таму, што не было дагэтуль сітуацыі выпрабавання… Вайна, няволя і барацьба за свабоду шмат чаму нас навучылі і, мяркую, зараз мы зможам глыбей і лепш ацэньнаць людзей”. Персанажы Пясецкага кахаюць, сябруюць, мараць, ім уласціва пачуццё ўласнай годнасці, высакароднасць, шчодрасць, спагада, іншыя цноты, якія становяцца асабліва выразнымі ў кантрасце з паводзінамі іх антыподаў-бальшавікоў. Найвышэйшую выразнасць такі падыход знайшоў у апазіцыі вобразаў двух братоў Аляксандра Барана і Аляксандра Старцова, якая праходзіць праз усю “зладзейскую трылогію”. Баран — пазашлюбнае дзіця бацькі Старцова — прафесійны злодзей, але паўстае перад намі чалавекам высокамаральным, самаахвярным у каханні і сяброўстве. Старцоў — інтэлігент-бальшавік, дыпламаваны юрыст, становіцца ўрэшце катам уласнаму брату, падпісваючы яму смяротны прысуд. Старцоў і Баран падобныя і імёнамі, і знешне (што аўтар неаднойчы падкрэслівае). Забіваючы брата, Аляксандр Старцоў нібы забівае сябе самога і праракуе гібель ідэалогіі, носьбітам якой з’яўляецца.

Такім чынам, пафас “Тумана” — гэта перадусім захаванне чалавечай годнасці ў любых абставінах, зберажэнне чалавека як носьбіта Культуры. Праблемы нацыянальныя на першы план пісьменнікам не выносяцца. У гэтым — адрозненне Пясецкага ад Янкі Купалы. Гуманістычныя ідэі, уласцівыя абодвум пісьменнікам, у Пясецкага маюць найперш маральна-этычны, а ў Янкі Купалы — нацыянальна-палітычны характар. У той жа час кожны з твораў, увабраўшы ў сябе рэальныя абрысы Мінска, пашырае, узаемадапаўняе наша, чытацкае, успрыманне тагачаснай беларускай сталіцы. У прыватнасці, творы Пясецкага, выяўляючы падзеі з іншага, не зусім прывычнага для нас пункту погляду, садзейнічаюць усебаковаму, стэрэаскапічнаму бачанню гэтых падзей, адкрываюць такія праявы рэчаіснасці, пра якія часам мы, выхаваныя на афіцыйнай рускай і беларускай літаратуры XX стагоддзя, не маглі і здагадвацца. У сённяшняй Расіі шырока выдаюцца і мастацкія, і дакументальныя творы, у якіх і рэвалюцыя, і паслярэвалюцыйнае жыццё паказваюцца не толькі з савецкага, але і антыбальшавіцкага гледжання (напрыклад, успаміны белагвардзейскіх дзеячаў, тых жа генералаў Дзянікіна, Врангеля і інш.). У нас жа да гэтага часу падобных выданняў амаль няма. Думаецца, творы Пясецкага могуць хаця б часткова запоўніць гэтую лакуну.

Раманы Пясецкага, у прыватнасці, яго ракаўска-мінскія творы, упісваюцца ў рэчышча тэматыкі сучаснай беларускай літаратуры. Назавём хаця б аповесць Андрэя Федарэнкі “Нічые”. У ёй знахадзім дадатковыя штрыхі да той агульнай карціны 20-30-х гадоў XX ст., якую спрабуюць узнавіць сучасныя беларускія гісторыкі. Тут і хранатоп гісторыі, і ўрокі гісторыі, і нявыкарыстаныя падказкі, і проста канкрэтныя падрабязнасці жыцця, калі ўслед за “кантрабандысцкім Эльдарада” Ракавам з’яўляецца Семежава як вобраз жабрацкай “зямлі абяцанай” са сваімі законамі, традыцыямі, мовай.  Адзначым таксама, што часам Федарэнка выкарыстоўвае дакументальна-мастацкія сведчанні Пясецкага як сучасніка і, магчыма, удзельніка тых падзей (прыгадаем, у прыватнасці, эпізод нападу партызанскага атрада Моніча на вёску Куляшова, апісаны ў рамане “Ніхто не дасць нам вызвалення”)…

I яшчэ пра адно хочацца сказаць, менавіта пра своеасаблівасць мовы Пясецкага. Пра насычанасць яе аргатызмамі, жарганізмамі. Успрыняты пісьменнікам з “падземнага свету” беларускай рэчаіснасці 20-х гадоў XX ст., гэты моўны пласт з’яўляецца састаўной часткай тагачаснага беларускага маўлення, амаль не даследаванага нашымі вучонымі. У той жа час у рускім мовазнаўстве маюцца шматлікія адпаведныя навуковыя працы, выдадзены слоўнікі т.зв. пазалітаратурнай лексікі. I таму лексікон Пясецкага, у прыватнасці яго зладзейскае арго, выкарыстанае ў рамане “Ніхто не дасць нам вызвалення” (яно часткова растлумачана ў канцы перакладнога тэксту твора), можа ў пэўным сэнсе запоўніць і гэты прагал.

Прапануючы чытачам фрэскавую кампазіцыю з урыўкаў рамана “Ніхто не дасць нам вызвалення”, звернем увагу на “сюжэтны любоўны раман”, пакладзены Пясецкім у структуру ўсёй ягонай “зладзейскай трылогіі”. Галоўны персанаж яе Ясь Нацэвіч дзейнічае на працягу ўсіх трох раманаў. Гэта адзін з найбольш цікавых аўтабіяграфічных герояў Пясецкага, прататыпам якіх можна, паводле сведчання самога пісьменніка, лічыць не менш як напалову самога аўтара. Ясь паступова мужнее, сталее, набывае жыццёвы вопыт, каб, увабраўшыся ў сілу, стаць на новы шдях да мэты, не паўтараючы ні сваіх, ні чужых памылак. Атрымаўшы шасцікласную гімназічную асвету (факт з аўтарскай біяграфіі), Ясь праходзіць “універсітэты жыцця” сярод людзей вельмі розных і ўрэшце ўзнімаецца над сваім акружэннем. Настаўніцай мінчука Яся сярод іншых становіцца і масквічка Маруся. Пакінуўшы ў Маскве мужа-камуніста, яна прыязджае ў Мінск выконваць пэўную сацыяльна-культурную місію. Незалежная, дзёрзкая, незакамплексаваная на традыцыйнай маралі і нават занадта разняволеная ў пытаннях інтыму, яна прыбірае да рук Яся. Аднак Пясецкі надзяляе масквічку Марусю, пры ўсім тым, якасцямі станоўчымі. Жанчына, значна старэйшая за маладога хлопца, адчувае ў сабе, акрамя жаночай сутнасці каханкі, інстынкт мацярынскі. Сюжэтныя перыпетыі пабудаваныя так, што Маруся вызваляе Яся з турмы, ратуе яго ад смяротнага прысуду. Нельга не адчуць, што за раманнай падзейнасцю, як гэта падаецца ў трылогіі, Пясецкі паказвае прысутнасць “рукі Масквы”. Пясецкі-псіхолаг неаднойчы падкрэслівае, што калі на пачатку знаёмства герояў Маруся з пазіцый уласнай перавагі спрабавала  падначаліць сабе Яся, узаемнасці паміж імі не атрымлівалася. Перспектыва адносін адкрылася тады, калі Маруся пачала лічыцца з Ясем як з самастваральнай асобай. Вызначальнай якасцю Марусі становіцца ў рэшце рэшт высакароднасць і грамадзянская – вызначанасць. Маруся не няволіць хлопца, падтрымлівае яго ў пошуках новых формаў самарэалізацыі, разам з ім хоча стаць “па іншы бок барыкадаў”. Маючы, па яе словах, доступ да важнай сакрэтнай дакументацыі, Маруся вырашае ўключыцца ў супраціўленчае змаганне з бальшавіцкім тэрорам, перадаючы партызанам праз Яся патрэбную ім інфармацыю. “Хачу быць і застацца там, дзе ты. Толькі не думай, што я хачу навязацца табе. Нават і думкі такой не маю. Я хачу, каб нашае сяброўства пратрывала як найдаўжэй. Хоць я ўкладаю ў яго іншыя пачуцці, чым ты, але мы шчырыя і чэсныя між сабою. Гэта важней за ўсё!” Так заканчваецца апошні маналог Марусі. 3 яе развагамі пагаджаецца Ясь. Відавочна, гэтая сцэна выяўляе і аўтарскае светаразуменне.

Адносна савецкай палітычнай сістэмы пісьменнік быў крытычна бескампрамісны. У пытанні нацыянальнай палітыкі, відавочна, ягоным ідэалам была гарманізацыя грамадства, што знайшло сваё адлюстраванне і праз “раман” Яся і Марусі. Наўрад ці Пясецкі верыў у перспектыўнасць гармоніі такіх мезальянсаў. Але нацыянальная стракатасць аблічча Мінска скіроўвала яго на пошукі Гармоніі наогул.

Масквічцы Марусі нададзена аўтарам “вымоўнае” прозвішча — Лобава. У адзін шэраг з тымі якасцямі, што ўкладзены ў знакавае прозвішча “Лобава” — розум, інтэлект, думка, — пастаўлена “адвага” і “моцная воля”. Незаўважнаму чалавеку, чалавеку-вінціку, фармаванню “новай эліты”, замешанай на прымітыве, амаральнасці, бездухоўнасці і злачынстве, арганізаванаму працэсу дэгенерацыі рэвалюцыйных мас, спіхванню іх назад у палітычнае і культурнае неіснаванне Пясецкі намагаўся супрацьпаставіць чалавека Еўропы. Энергічнага, самасвядомага, валявога чалавека, здольнага паставіць перад сабой мэту і ісці да яе, прымаць рашэнні і іх выконваць. Шмат у чым Пясецкі меў рацыю. I калі прарочыў гібель савецкай сістэмы: “Калі не змятуць іх (бальшавікоў) людзі… дык змяце іх з паверхні Расіі звычайная чалавечая культура, якая тым хутчэй пойдзе наперад, чым больш яе будуць душыць і прыціскаць. А ў гісторыі застанецца крывавая старонка, на якой будуць выпісаныя подлыя імёны катаў народа”. I калі заклікаў “шанаваць чалавека не толькі ў сабе, але і ў іншых”. I калі сцвярджаў, што “ёсць адна агульная, вялікая ідэя, бясспрэчная і абавязковая для кожнага чалавека, — гэта чалавечая годнасць”.

Да стогадовага юбілею Пясецкага ў Польшчы арганізавана выданне фактычна поўнага збору ягоных твораў. Польскія даследчыкі ўздымаюць на належную вышыню творчасць пісьменніка як уласнапольскую з’яву. ІІІто ж, яны маюць на гэта поўнае права: талент зышоў з нашых геаграфічных абшараў. Аднак паспрабуем вярнуць яго сабе і мы, хаця б часткова. Вярнуць, каб, з аднаго боку, пазбавіць сябе нейкіх гістарычных ілюзій, з другога, каб узмацніцца ў сваіх дэмакратычных перакананнях, каб сказаць і сваё, хай сабе і запозненае, “дзякуй” чалавеку, які думаў і пісаў пра нас, раскрываючы свету праўду пра нашу горкую долю-нядолю, пра нашу годнасць і нашу прыгажосць.

 

                                                                           Пятро Рагойша

 

 

Рагойша, П. Наш і не наш Пясецкі / Пятро Рагойша // Полымя. – 2001. – № 6. – С. 205-218.

Контрабандист, шпион, романист

 

В камере было достаточно света, чтобы писать. Зато в помещение размером пять на шесть метров набито 18 заключенных. Единственная тетрадь, которую после использования нужно отдать тюремщикам, химический карандаш… Ситуация почти трагикомическая: контрабандист с «крэсаў усходнiх», уголовник и бывший разведчик, плохо знающий польский язык, пытается написать роман для участия в польском литературном конкурсе!
Но узник, оставляя без внимания суету, упрямо выводит в тетради, положенной на нары или прямо на бетонный пол, строку за строкой, а в голове закручиваются фантастические сюжеты, которые на самом деле имеют вполне реальную основу… Похождения веселых контрабандистов, бандитские дела, шпионские будни…

«Мы жылi як каралi. Гарэлку пiлi шклянкамi. Кахалi нас ладныя дзяўчыны. Хадзiлi мы па залатым дне. Расплачвалiся золатам, срэбрам i далярамi. Плацiлi за ўсё: за гарэлку i за музыку. За каханне плацiлi каханнем, за нянавiсць — нянавiсцю».

Этот узник всегда был непокорным. Вместе с ним из тюрьмы в тюрьму следует его личная карточка с дважды подчеркнутым красным карандашом словом «Опасен». Он поднимал восстания заключенных, устраивал голодовки. Ожесточенно боролся за то, что всегда ценил больше всего: свободу, достоинство…

Узник написал свой первый роман, «Пятый этап», за 28 дней. Но рукопись из–за тюремной цензуры не попала на конкурс.

Следующий роман, написанный за полтора месяца, ждала более удачная судьба

….Владелец популярного варшавского издательства откладывает рукопись с неровными, не слишком грамотными строками: а ведь здорово написано! Это будут читать запоем!

И вновь пробегает взглядом по титульной странице:

«Сергей Песецкий. Любовник Большой Медведицы».

Парень из Ляховичей

Родился Песецкий в Ляховичах в 1901 году. Мать — служащая, белоруска Клавдия Кукалович, отец — обрусевший польский шляхтич Михаил Песецкий. Как впоследствии напишет в автобиографии Сергей: «У майго татуся была надзвычай дзiўная прафесiя: як загадчык паштовага аддзялення, ён высылаў чужыя лiсты й тэлеграмы. Гэта быў страшэнна нудны занятак, i я, як добры сыночак, каб зраўнаважыць гэта, ладзiў розныя авантуры».

Родители не состояли в официальном браке, и, возможно, это наложило отпечаток на характер нашего героя. Сергей учился из рук вон плохо. «Хутчэй, зусiм не вучыўся. Паводзiў сябе яшчэ горш. Татусь заўсёды казаў, што я скончу вельмi дрэнна. А паколькi татусь i старыя цёткi не маглi не мець рацыi, дык усё склалася так, як яны й прадказвалi: я зрабiўся пiсьменнiкам».

Еще хуже стало, когда с началом Первой мировой войны Сергей попал во Владимир–на–Клязьме, затем Покров. Здесь в школе он был совсем чужим, дразнили его «полячишкой», хотя Песецкий поляком себя не считал и польского языка не знал: «Камедыя маёй адукацыi скончылася трагедыяй. Сапраўднай трагедыяй. Проста са школы, у светлым гiмназiйным палiто i гранатавай шапцы з пальмамi, я трапiў за краты. Справа была незвычайная. Я зрабiў узброены замах на iнспектара гiмназii i гаспадара класа».

А затем он первый раз убежит из тюрьмы.

 

Бандит и революция

В революционном 1917–м Песецкий находится в Москве, водится с бандитами. Пришедшее к власти большевистское правительство юного авантюриста совершенно не вдохновляет — более того, он на всю жизнь остается противником новой власти.

Песецкий перебирается в Белоруссию. В Минске политическая чехарда: власти сменяют друг друга, белорусы пытаются построить национальное государство. Сергей оставляет уголовную среду и примыкает к белорусской антисоветской организации «Зялёны дуб». Затем попадает в Литовско–Белорусскую дивизию, на польско–советский фронт. В 1919 году юного авантюриста ранили, после чего он был отправлен в Варшавскую школу хорунжих. Теперь Сергей не бандит, а профессиональный военный.

Но война окончена… Белоруссия разорвана пополам. И оказалось, что молодой ветеран никому не нужен. Демобилизованный Сергей год блуждает по Вильно, пытаясь найти себе занятие. И в конце концов соглашается работать на польскую разведку.

Раковский контрабандист

Восточное представительство Второго отдела Генштаба вскоре оценило свое приобретение в лице Песецкого. Тот прекрасно знал границу между Западной Белоруссией и СССР, его родными языками были белорусский и русский, к тому же парень из Ляховичей отличался бесстрашием.

Контраст по обе стороны межи становился все более впечатляющим:

«Тут у буфеце абед, апельсiны, шакалад. Там — каляровая гарбата з содай, салодкая вада. Тут — парфума, шоўк, панчохi на жаночых ножках. Там — смурод ад брудных, палатаных кажухоў, лапцi цi «апоркi» на нагах».

Разумеется, из–за такой разницы контрабанда процветала. Одним из ее центров на западе стал Раков — сегодня маленькое местечко за 30 километров от Минска. А тогда, в 1920–е, там действовали казино и публичные дома, гостиницы и многочисленные магазины, можно было приобрести все, от парижских духов и шляпок до отрезов китайского шелка.

Контрабанда стала для Песецкого и призванием, и прикрытием, поскольку за нее можно было получить гораздо меньше, чем за шпионаж. Но и разведку наш герой не оставлял. Однажды за один месяц он 30 раз пересек туда–сюда границу, как–то, чтобы спасти друга, раненый, прошел 130 километров болотами. За отвагу разведчика наградили званием подпоручика. Сам Песецкий был убежден, что его хранит созвездие Большой Медведицы — он считал, что именно под этими звездами родился.

Контрабандист–шпион носил с собой большие суммы денег, но к рукам его, похоже, ничего не прилипало, что оставалось — прогуливал. А вот поставки кокаина высокопоставленным чинам ГПУ стали для нашего героя фатальными: он конкретно подсел на наркотики.

Отчаянного шпиона уволили. Песецкий оказывается без работы, без денег, с револьвером в руках и остатками кокаина в кармане.

Предсказуемо все кончилось банальными грабежами. Деньги потратил на кокаин, «гарэлку, жанчын i спевы».

Узник Святого Креста

Песецкого арестовали. Смертную казнь с учетом заслуг заменили 15 годами тюрьмы.

Впрочем, за свою жизнь он попадал в тюрьму шесть раз. Последний оказался самым долгим — 11 лет. Бунт, карцер, снова бунт… Опасный заключенный оказывается в самом суровом узилище — тюрьме «Святой Крест».

И тогда неуемная энергия Песецкого находит выход в творчестве. Найденный клочок варшавской газеты с объявлением о литературном конкурсе дает новую цель.

Еще в гимназии Сергей пробовал писать — на русском языке, отец собирал его тексты, хвалил… Теперь же трудность в плохом знании польского, которого до 17 лет он и не слышал. Песецкий пытается изучать его по газетам, добыть учебники.

Тем не менее роман «Любовник Большой Медведицы» занимает в конкурсе первое место.

Сразу же заговорили, что такому таланту не место за решеткой. Судьбой Песецкого занимается его издатель Мельхиор Ванькович. В газете «Литературные ведомости» за 30 мая 1937 года появляется репортаж «Большая Медведица светит из–за решетки». Но на свободу новоиспеченный романист, несмотря на то, что болен туберкулезом, вышел не сразу. Еще бы — с такой репутацией…

Зато, когда приказ об освобождении был подписан, за уникальным узником был прислан автомобиль начальника тюрьмы «Святой Крест».

Впрочем, на этом проблемы тюремщиков не закончились. Узнав о чудесном освобождении товарища, зэки кинулись творить. Постоянно пополняющиеся кипы графоманских рукописей надолго стали головной болью тюремного начальства.

Свобода и смерть

Песецкий узнает вкус славы. Особенно любит посещать виленские литературные салоны. Впрочем, для польских интеллектуалов он все же остается лидером «литературы категории Б» и человеком другой культуры.

Карьеру прервала война.

Во время немецкой оккупации польские контрразведчики вспоминают о безбашенном сотруднике. Песецкий вновь берется за рискованную работу — возглавляет ликвидационный отряд, выполняя вынесенные подпольщиками приговоры нацистам и их литовским прихвостням.

Спас немало людей, однажды пришлось выкрасть архив из здания гестапо. Был награжден… Однако после войны в Польше не остается. Перебирается в Италию, затем в Лондон, ибо советскую власть ненавидит по–прежнему. Об этом свидетельствует его блестящее произведение «Запiскi афiцэра Чырвонай Армii», написанное в виде дневника русского парня Мишки Зубова, который в 1939–м впервые попал в Западную Белоруссию и никак не может понять, почему его, освободителя, не носят на руках и как это в лавках продается без карточек белый хлеб.

В Англии Песецкий живет очень скромно, зарабатывает черной работой, но чувства юмора не теряет: «Тут жывуць ангельцы, палiцыянты ды я. Падобна, што ангельцы размаўляюць па–ангельску, бо я iх зусiм не разумею i падазраю, што яны й самi сябе не разумеюць. Напрыклад, з адным з iх я «размаўляў» дзве гадзiны, пры дапамозе гэтых адзiна вядомых мне выразаў — «так», «не» й «вох!» Гэтага мне хапiла».

У эмигранта не складываются отношения ни с социалистическим правительством Польши, ни с эмиграционными кругами — Песецкий, не признающий компромиссов, обрушивает гнев на уехавшего на запад авторитетнейшего Чеслава Милоша, обвиняя в недавнем сотрудничестве с коммунистами.

Любимца Большой Медведицы почти забывают. Да и здоровье бывшего узника сдало. Он лечится в госпиталях, в 1964–м умирает от рака. Похоронен Песецкий в Уэльсе, на могильном камне выбито изображение Большой Медведицы.

Сегодня проза Сергея Песецкого возвращается к читателю. Его романы переводят на белорусский и русский языки. И остается только предполагать, сколько бы приобрела наша литература, если бы Песецкий писал на родном белорусском языке.

Людмила Рублевская

 

Рублевская, Л. Контрабандист, шпион, романист / Людмила Рублевская // СБ Беларусь сегодня. – 2013. – 31 авг. (№ 163). – С. 8.

Пажар жыцця

 

Закаханы ў волю, закаранелы індывідуаліст, кантрабандыст, злачынец, прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання, таленавіты пісьменнік, аўтар 12 раманаў, перакладзеных на шматлікія мовы свету, кандыдат на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1938 года, аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў і кінасцэнарыяў, жаўнер, выведнік, аматар прыгожых жанчын і моцных напояў – усё гэта Сяргей Пясэцкі. I… ён – наш зямляк! Хіба не цікава, хто ж такі своеасаблівы чалавечы тып?

 

Дзіцячыя гады

 

Пясэцкі нарадзіўся ў горадзе Ляхавічы 1 чэрвеня 1901 года. Быў пазашлюбным сынам Міхася Пясэцкага, абруселага шляхціца, які служыў на пошце, і яго служанкі Клаўдзіі Кулаковіч. Пасля нараджэння дзіцяці знікла іхняе каханне, і хлопчыка выхоўвае бацька, які ўсынавіў яго і даў яму сваё прозвішча. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны Сяргей з бацькам пераехаў ва Уладзімір, дзе паступіў у рускую гімназію. Хлопчыка выхоўвала мачыха (Філамена Грушэўская), якая часта здзекавалася з яго. Як успамінае Пясэцкі: «Гэтая акалічнасць дала мне магчымысць адчуваць аўру садызму ў паветры, зрабіла мяне абаронцам гнаных і пакінула нянавісць да ўсякай тыраніі і крывадушнасці».

У падлетка фармуецца складаны, свабодалюбны і ўпарты характар. Ён любіць адзіноту, шмат чытае. Сярод яго любімых аўтараў Дастаеўскі, Купрын, Чэхаў. Асабліва ўразілі Сяргея раманы Гюго «Адрынутыя» і Дзюма «Монтэ-Крыста». Ён гаворыць толькі на рускай мове і наведвае праваслаўныя храмы. Сяргей часта ўцякае з хаты і лепш за ўсё пачуваецца ў адзіноце. У гімназіі ён вучыцца дрэнна, з цяжкасцю пераходзячы з класа ў клас. У асяроддзі аднакласнікаў адхіляецца ад сяброўскіх дачыненняў і часта ўступае ў канфлікты і бойкі. Яго цвяляць «палячкам», «ляхам». Усё скончылася тым, што вучань 7 класа Пясэцкі, узброены рэвальверам, напаў на класнага кіраўніка і інспектара гімназіі. Сяргея адпраўляюць у калонію для малалетніх злачынцаў.

 

Дзе мае сямнаццаць год…

 

3 калоніі ён збягае падчас рэвалюцыі 1917 года. Трапляе ў Маскву, дзе, сутыкнуўшыся з «рэвалюцыйнай» рэчаіснасцю і бальшавіцкім разуменнем справядлівасці, на ўсё жыццё пранікаецца нянавісцю да бальшавізму. Пазней аб гэтым часе свайго жыцця ён напіша ў раманах на польскай мове «Імгла», «Яблычак», «Зірну я ў акно…», «Ніхто не дасць нам збаўлення…».

Праз некаторы час з Расіі Сяргей прабіраецца на беларускае Палессе, дзе ўступае ў атрад атамана Дзеркача, які дзейнічаў ад імя Беларускай сялянскай партыі «Зялёны Дуб». Асноўнай мэтай арганізацыі было аднаўленне Беларускай Народнай Рэспублікі. Праз некаторы час Пясэцкі далучаецца да Літоўска-Беларускай дывізіі Войска Польскага, у складзе якой прымае ўдзел у баях за Мінск, дзе атрымлівае раненне. Пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе Пясэцкага дэмабілізуюць. Ён непатрэбны новай Польшчы, аказваецца выкінутым на вуліцу, без прафесіі, без сродкаў існавання. Падзеі гэтага перыяду жыцця пісьменнік апісаў у рамане «Жыццё раззброенага чалавека», дзе намаляваў вобраз асобы, якую лёс кінуў на самае дно. Галоўны герой жыве ў жабрацкіх умовах у брудных склепах і бандыцкіх «малінах», апускаецца да крадзяжу, займаецца падробкай дакументаў, пазіруе на здымках парнаграфічных фільмаў. Дзяржаўная сістэма, якая выкарыстала чалавека ў сваіх інтарэсах, абыякава адвярнулася ад яго, пакінуўшы, да пары да часу, жыць як здолее, каб потым як злачынцу асудзіць і кінуць у турэмную камеру. Які выказаны ім чалавечы боль: «Сытае і бестурботнае грамадства не цікавілася лёсам тых, хто абараняў яго волю. Не раз шкадаваў потым, што не загінуў на фронце».

 

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

 

Дзяржаўныя межы, улада, маральныя каштоўнасці, палітычнае становішча – усё імкліва змяняецца. Быў толькі адзіны спосаб жыць у гэтым віры – трымацца на плыву любым коштам. Пясэцкі становіцца кантрабандыстам – у наваколлях Ракава пераносіць праз мяжу з Польшчы ў СССР какаін, адтуль вяртаецца з поўнымі мяхамі або суправаджае павадыром уцекачоў з бальшавіцкай Расіі. Часам, на працягу месяца да 30 разоў пераходзіць мяжу.

.

.

.

.

 

 

Пачатак літаратурнай творчасці

 

Занятак літаратурнай творчасцю пачаўся яшчэ ў Равічу, аднак свае самыя вядомыя раманы Пясэцкі піша ў турме “Святы Крыж”.

Ён не ведаў літаратурнай польскай мовы, больш таго, ён меў зносіны з людзьмі, якія размаўлялі на пярэстай сумесі розных моў. У турэмнай камеры, памерам каля пяці квадратных метраў, у якой знаходзіліся 18 зняволеных, Пясэцкі пачынае вывучаць польскую мову. Жорсткія правілы ўтрымання забаранялі мець больш аднаго сшытка, старонкі якога павінны былі быць сашчэплены і пранумараваны, а тэкст, пасля таго, як спісаны сшытак, здаваўся ў адміністрацыю турмы, правяраўся цэнзурай.

Можна толькі здагадвацца пра тое, дзе Пясэцкі знайшоў абрывак газеты з паведамленнем пра конкурс на напісанне рамана. У 1934 годзе, на працягу 28 дзён, ён піша аўтабіяграфічны раман “Пяты этап”, у якім апісвае жыццё агента разведкі. Раман канфіскуе цэнзура. У 1935 годзе на працягу некалькіх месяцаў Пясэцкі піша яшчэ два раманы: “Жыццё раззброеннага чалавека” і “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. Пасля цэнзуры апошні раман трапляе ў рукі вядомага журналіста і выдаўца Мельхіёра Ваньковіча, які адразу распазнаў у аўтары рамана таленавітага пісьменніка. Ваньковіч наведвае Пясэцкага ў турме, падпісвае з ім дамову на выданне рамана і пачынае ў прэсе кампанію па вызваленні яго з турмы. У пачатку жніўня 1937 года Пясэцкі аказваецца на волі. У першы ж дзень ён адпраўляе ў турму харчовыя пасылкі сваім таварышам па камеры.

Першае выданне рамана чытачы раскупляюць за месяц. На працягу наступных двух гадоў раман перавыдаецца пяць разоў.

Пясэцкі вымушаны жыць у правінцыі пад наглядам паліцыі. Літаратурны поспех яго «жыццёвых» раманаў менавіта ў гэты час дасягае свайго апагею. Выдадзеныя кнігі перакладаюцца на шматлікія мовы свету і актыўна раскупляюцца. У гэты час Пясэцкі знаёміцца з вядомымі дзеячамі польскай  літаратуры, але трымаецца падкрэслена аддзелена. У 1938 годзе яго кандыдатура сур’ёзна разглядаецца на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Але жыццё зноў рыхтуе новыя выпрабаванні..

 

Жыццё падпольшчыка

 

 

3 пачаткам Другой сусветнай вайны літаратурная дзейнасць Пясэцкага перарываецца: ён ідзе ў армію добраахвотнікам. Займае пасаду намесніка камандзіра роты ў батальёне Корпуса Аховы Мяжы. Прымае ўдзел у польскім узброеным супраціўленні на Віленшчыне. Супрацоўнічае з рознымі падпольнымі арганізацыямі. Аддзел камандавання Арміі Краёвай у Вільні быў добра дасведчаны пра дзейнасць Пясэцкага ў якасці агента разведкі на тэрыторыі гэтага краю. Заданне, якое яму прапаноўваюць выканаць, было вельмі адказнае і няўдзячнае па сваіх наступствах. Яму далі незвычайна строгае і ў той жа час гнюснае заданне – кіраваць групай, якая павінна была выконваць смяротныя прысуды, вынесеныя падпольным судом у дачыненні да асоб, што супрацоўнічалі зфашыстамі. Пясэцкі прымае прызначэнне, але з адной умовай: ён адмаўляецца прыносіць прысягу, матывуючы гэта сваімі прынцыпамі індывідуаліста. Дзякуючы яго асабістаму ўмяшальніцтву было не раз выратавана жыццё людзей, у дачыненні да якіх прымалася занадта спешнае рашэнне аб ліквідацыі. Сярод іх можна назваць імя пісьменніка Юзэфа Мацкевіча. За правядзенне аперацыі па выкраданні дакументаў, якія належалі Зыгмунту Андрушкевічу, аднаму з кіраўнікоў віленскага аддзела Арміі Краёвай (сярод дакументаў быў архіў аб злачынстве ў Катыні), з будынка гестапа Пясэцкі быў узнагароджаны Крыжам за Заслугі з Мячамі.

Падчас вайны Мельхіёр Ваньковіч выдае творы Пясэцкага ў Швецыі, Нарвегіі, Францыі, Італіі, Даніі і Іспаніі. Ваньковіч хавае гэты факт ад аўтара, і пісьменнік не атрымлівае ні капейчыны.

 

Апошні этап

 

Пасля вайны Пясэцкі… вымушаны быў хавацца ад савецкіх і польскіх органаў бяспекі. Канфіскуюцца і знішчаюцца яго кнігі, арыштоўваюць яго знаёмых. Апошні раз у жыцці ён нелегальна пераходзіць мяжу, каб праз Чэхаславакію і Нямеччыну патрапіць у Італію. Адтуль разам з жаўнерамі 2-га Польскага корпуса ён пераедзе ў Глазга, там некаторы час знаходзіцца ў лагерах для перамешчаных асоб. Пасля дэмабілізацыі пасяляецца ў Лондане. У эміграцыі Пясэцкі піша раманы: «Сем пігулак Люцыфера», «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», дылогію «Вавілонская вежа». Яго кнігі працягваюць выдавацца ў шматлікіх краінах свету. У Мексіцы ў 1963 годзе выходзіць раман «Жыццё раззброенага чалавека». Аднак пісьменнік вымушаны жыць у бядноце. Да канца жыцця ён не меў пастаяннага прытулку. «1954 год прайшоў у мяне фатальна. Я скончыў яго цяжкай фізічнай працай ад цямна да цямна, пасля якой меў абадраныя пазногці, усё цела ў ранах і сіняках, працаваць павінен быў без перапынку нават па нядзелях. <…> Я працаваў нават хворы на грып. Глытаў пігулкі, абліваўся потам, але пераадольваў хваробу. Заплацілі даволі добра, таму зараз можна пару тыдняў пісаць далей. I ёсць што…»

Аднак і ў гэтых умовах існавання Пясэцкі застаецца самім сабою. Вось як ён сам апісаў сваё жыццё у Лондане: “Зараз я жыву ў горадзе, у якім жыве ў купе столькі людзей, колькі ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Нарвегіі разам. Таму тут цесна і нудна. Горад гэты называецца Лондан. Жывуць тут: англічане, паліцыянты і я. Англічане праўдападобна размаўляюць па-ангельску, бо я іх зусім не разумею і падазраю, што і яны сябе не разумеюць. Напрыклад, з адным з іх я “размаўляў” дзве гадзіны, выкарыстоўваючы  толькі тыя  – вядомыя мне – выразы: так… не… і ох! Гэтага мне хапіла. Дзеялася то, праўда, у “публічным доме” – не ўсміхайцеся: у размоўнай мове гэта БАР. Мы паціснулі рукі на развітанне – што англічане робяць у якасці выключэння – і абмяняліся адрасамі. Праз два дні я атрымаў ліст, у якім сцвярджалася, што я надзвычай прыемны суразмоўца і распавядаю вельмі цікавыя “story”. Лічу гэта найвялікшым  кампліментам, які я калі-небудзь атрымліваў. Паліцыя замест таго, каб канкурыраваць альбо супрацоўнічаць са злачынцамі і атручваць жыццё грамадзянам – як гэта і дзеецца ў іншым месцы – апякае іх, ахоўвае дзяцей ад здарэнняў і вельмі паслухмяна, дакладна і ахвотна інфармуе тых, хто аб гэтым просіць».

Здароўе гэтага незвычайнага чалавека пагаршаецца: дае аб сабе знаць бурна пражытае жыццё. 3 пачатку 1964 года  Пясэцкі праходзіць курс лячэння ў розных клініках Лондана.

12 верасня 1964 года ў Польскім Шпіталі ва Уэльсе ён памірае.

На магіле Пясэцкага ў Гастынгсе ззяюць выбітыя ў камені пуцяводныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы.

 

 

                                                                                  Сяргей Чарановіч

Чарановіч, С. Пажар жыцця : Сяргей Пясэцкі / Сяргей Чарановіч // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 41; № 42. – С. 7, 8.

Трылогія кантрабандыста

Нядаўна ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў новы твор польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага «Ніхто дабром не дасць збаўлення» – трэцяя кніга з яго менскай трылогіі. Мяркую, чытачу за- помнілася першая кніга «Яблычак». Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў-менскіхзлыдняўАліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, капі з Менска сышлі германскія войскі і прыйшла бальшавіцкая ўлада. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? I чым тады праславілася Камароўка?

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» – кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантураў, небяспекі, трагічных і камічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

3 польскай мовы раман пераклаў Віктар Шукеловіч, рэдактар – Марына Казлоўская. У афармленні вокпадкі скарыстаная дызайнерская паштоўка з серыі «Прывітанне з Менску» вядомага мастака Уладзіміра Цэслера.

 

Шалахоўскі, А. Трылогія кантрабандыста / Аляксей Шалахоўскі // Краязнаўчая газета. – 2019. – № 17. – С. 7.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed